Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Marozava_JA.N._Lekcyi_pa_marfalogii._CH._1._Ime...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
873.47 Кб
Скачать

Лексiка - граматычныя разрады назоўнiкаў (лгр)

У залежнасці ад лексічнага значэння і марфалагічных уласцівасцей назоўнікі падзяляюцца на ЛГР: 1) агульныя і ўласныя; 2) канкрэтныя і абстрактныя; 3) асабовыя i неасабовыя; 4) адушаў­лёныя і неадушаўлёныя; 5) зборныя; 6) рэчыўныя; 7) адзінкавыя.

1. Агульныя I ўласныя назоўнiкi .

У залежнасці ад таго, называецца прадмет як прадстаўнік цэлага класа ці як індывідуальны, усе назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя.

АГУЛЬНЫЯ назоўнікі абазначаюць цэлыя класы аднародных прадметаў, з’яў прыроды, жывых істот, абстрактных паняццяў і г. д. (акно, кніга, нож, вецер, гром, сястра, змаганне, сон, цяжкасць). Пераважная большасць назоўнікаў у мове – агульныя.

УЛАСНЫЯ наз-і – гэта індывідуальныя назвы, якія выдзяля­юць прадмет з шэрагу аднародных. Уласныя назвы падзяляюцца на 2 групы:

1. Уласныя назоўнікі ў вузкім сэнсе. Гэта а) імёны, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі людзей; б) клічкі жывёл; в) геаграфічныя і астранамічныя назвы: İрына Алегаўна, Пушкін, Колас, Купала; Жучка, Шарык, Мурка; Беларусь, İспанія, Прыпяць, Урал, Венера, Марс, Альтаір.

Гэтая група ўласных назоўнікаў лексічна абмежаваная, яна марудна папаўняецца. Назоўнікам 1-й групы не ўласціва ўжыванне ў мн. ліку (акрамя некаторых геаграфічных і астранамічных назваў тыпу Баранавічы, Макарычы, Плеяды). У мн. ліку ўласныя наз-і 1-й групы могуць ужывацца толькі тады, калі абазначаюць некалькіх асоб з адноль­кавымі імёнамі, прозвішчамі, напр.: У класе 2 Юлькі і 4 Светы; İвановы пераязджаюць на новую кватэру.

2. Уласныя назвы. Для ўласных назваў выкарыстоўваюцца агульныя назоўнікі ці спалучэнні некалькіх слоў. Гэта назвы

а ) прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый: в/а Маналіт”, завод Эвістар”, швейная ф-ка Світанак”, ЗАТ Мілавіца”, магазін Амега”, таварыства Спартак”, Вярхоўны Савет, Міністэрства адукацыі, партыя БСДГ, ПВТ;

б ) газет, часопісаў, мастацкіх твораў, навуковых прац: часопісы Полымя і Гаспадыня”, аповесць Жураўліны крык”, балет ”Лебядзінае возера”, танец ”Крыжачок”;

в) гатункў і марак вырабаў: цукеркі ”Маска”, шакалад ”Алёнка”, адэкалон ”Консул”, фотаапарат Зеніт”, аўтамабіль ”Жыгулі”;

г) гістарычных падзей, свят: Грунвальдская бітва, Слуцкае паўстанне 1920 г., Раство (Ражаство) Хрыстова, Пасха, Вялікдзень, Новы год, Дзень настаўніка.

Як бачым, асновай (базай) для ўласных назваў могуць служыць і назоўнікі ўласныя ў вузкім сэнсе слова (пункт 1), і агульныя, напр.: гасцініца ”Віцебск”, кінатэатр ”Беларусь”, параход ”Украіна”, рэстаран ”Зялёна Гура” – утвораны ад уласных назоўнікаў; часопісы ”Гаспа­дыня” і ”Народны доктар”, завод ”Віцязь”, цукеркі ”Маска” – утвораны ад агульных назоўнікаў. Назвы такія звычайна вельмі ўмоўныя, ніякай сувязі паміж значэннем і назвай можа не існаваць. Напрыклад, носьбіты прозвішчаў Шарык, Мароз, Снапок, Мятла, Пірог, Капуста і пад. нічога агульнага не маюць з агульнымі назвамі прадметаў, ад якіх гэтыя прозвішчы паходзяць.

АРФАГРАФİЧНАЯ ПРЫМЕТА ўсіх уласных назоўнікаў (і ў вузкім, і ў шырокім сэнсе слова) – гэта напісанне з вялікай літары. Калі назва складаецца з некалькіх слоў, то з вялікай літары пішацца толькі першае слова: ”Вайна і мір”, ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт”.

Бываюць выпадкі, калі лексіка-граматычнае значэнне агульнасці / уласнасці не падтрымліваецца арфаграфічнай прыметай. Напр.: Сёння яшчэ не ўсе да канца асэнсавалі жахлівыя вынікі Курапатаў і ГУЛАГаў (ЛіМ). Тут назоўнікі Курапатаў і ГУЛАГаў агульныя і абстрактныя, бо ўжыты ў пераносным значэнні рэпрэсій, пра што сведчыць канчатак мн. л. -аў (у прамым значэнні Курапаты – гэта множналікавы ўласны назоўнік, тапонім, абазначае назву ўрочышча, а ГУЛАГадзіночналікавы ўласны назоўнік, абазначае назву Галоў­нага ўпраўлення лагераў).

Паміж агульнымі і ўласнымі назоўнікамі існуе цесная ўзаема­сувязь. Уласныя пастаянна папаўняюцца за кошт агульных: ЛіМ, пляц Волі, плошча Незалежнасці, трактар Кіравец”, п’еса Парты­заны”, СНД, прозвішчы Бондар, Заяц, Каваль, Бурак, геаграфічныя назвы Бор, Зіма, Мір, Гарадок, Залессе, Залужжа, Загалле, Заазер’е… Больш таго, можна сцвярджаць, што гістарычна ўсе ўласныя назоўнікі паходзяць ад агульных. Усе запазычаныя асабовыя імёны ў мове-крыніцы некалі былі агульнымі назвамі Напр., імя Яўгенія абазначае ў мове-крыніцы ’высакародная, прыстойная’ (па-руску ’благородная’), імя Віктар – пераможца’, Марына – марская’, гэтаксама і іншыя імёны: Ларыса, Алена, Вольга, Ганна, Апанас

Назіраецца і адваротны працэс – пераход уласных назоўнікаў у агульныя. Гэта бывае тады, калі ўласнае імя пачынае абазначаць тыповую з’яву, клас аднародных прадметаў, асоб. Напр.: Манілавы, гарлахвацкія і плюшкіны і сёння жывуць сярод нас. У палітыку лезуць усякія дземянцеі, чыкіны, таразевічы, сакаловы і слюньковы (ЛіМ). Тут на пераход указвае ўжыванне ў мн. ліку адзіночналікавых назваў прозвішчаў. Сюды ж адносяцца таксама

а) назвы асоб: донжуан (спакуснік жанчын, шукальнік любоўных прыгод); хам (біблейскі персанаж, сын Ноя, пракляты бацькам); хуліган (дзёрзкі свавольнік, дэбашыр; ад прозвішча мала­дога француза, які праславіўся сваімі хуліганскімі паводзінамі);

б) назвы зброі: наган, маўзер, браўнінг, максім, кацюша;

в) назвы тыпаў машын, рухавікоў: форд, дызель;

г) назвы відаў адзення, тканін: макінтош (прозвішча таго, хто вынайшаў гэтую хімічную тканіну), рэглан (прозвішча генерала Raglan, які ўпершыню надзеў накідку з такім пакроем рукава), галіфэ (прозвішча ваеннага, які надзеў такія штаны); назвы тканін бастон, мадапалам;

д) назвы фізічных, матэматычных і інш. тэрмінаў: ампер, ом, вольт, рэнтген і многія іншыя;

а таксама байкот (па прозвішчы ненавіснага ірландцам англійскага ўпраўляючага, супраць якога яны ўпершыню прымянілі такую форму пратэсту); сілуэт (па прозвішчы французскага міністра ХVІІІ ст., на якога ўпершыню была зроблена карыкатура ў выглядзе ценявога профілю), бефстроганаў (беф – у перакладзе значыць бык, а Строганаў – прозвішча повара, які ўпершыню прыгатаваў такую страву з мяса быка).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]