- •Прадмет, структура, значэнне граматыкi
- •Кожная моўная сістэма (кожная мова) складаецца з 3-х асноўных, фундаментальных састаўных элементаў (або ярусаў, узроўняў):
- •Для чаго ж патрэбна граматыка? Якая яе роля?
- •1. Устойлівасць. Граматыка мяняецца вельмі марудна, развіццё грамадства адлюстроўвае не прама. Аднак ёсць змены і ў граматыцы. Напр., апошнія інавацыі ў граматыцы:
- •Асноўныя граматычныя паняцці і тэрміны
- •Табліца № 2
- •Парадыгмы граматычных катэгорый
- •Сiстэма часцiн мовы. Прынцыпы размежавання слоў па часцінах мовы
- •1 Семантычныя,
- •2 Марфалагічныя,
- •4 Словаўтваральныя прынцыпы выдзялення і размежавання слоў па часцінах мовы.
- •Пытанне пра колькасць часцiн мовы
- •Агульная характарыстыка назоўнiка як часцiны мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады назоўнiкаў (лгр)
- •1. Агульныя I ўласныя назоўнiкi .
- •2. Канкрэтныя I абстрактныя назоўнiкi .
- •3. Асабовыя I неасабовыя назоўнiкi .
- •4. Адушаўлёныя I неадушаўлёныя назоўнiкi . .
- •5. Зборныя назоўнiкi . .
- •6. Рэчыўныя назоўнiкi . .
- •7. Адзiнкавыя назоўнiкi . .
- •Граматычныя катэгорыi назоўнiка
- •Вызначэнне па семантыцы роду нязменных назоўнiкаў
- •Склонавыя значэннi .
- •Канчаткi назоўнікаў м. Р. 2-га склан. У р. Скл. Адз. Л..
- •Агульная характарыстыка прыметнiка як часцiны мовы
- •Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў
- •Лексiка - граматычныя разрады прыметнiкаў (лгр)
- •1. Якасныя прыметнiкi .
- •Семантычныя рысы якасных прыметнікаў
- •Спецыфічныя граматычныя рысы якасных прыметнікаў
- •2. Адносныя прыметнiкi .
- •3. Прыналежныя прыметнiкi .
- •Поўныя, кароткiя I ўсечаныя формы прыметнiкаў
- •Адрозненне ўсечаных формаў ад кароткіх:
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Памылкi пры ўтварэннi I ўжываннi ступеней параўнання прыметнiкаў
- •Да табліцы ”Ступені параўнання прыметнікаў”
- •Скланенне прыметнiкаў
- •Агульная характарыстыка лiчэбнiка як часцiны мовы
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле значэння I граматычных прымет
- •Няпэўна - колькасныя словы ( нкс ).
- •1. Колькасныя лiчэбнiкi –
- •2. Парадкавыя лiчэбнiкi .
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле структуры
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле ўтварэння ( паходжання )
- •Сiнтаксiчная сувязь лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •Сiнтаксiчная сувязь памiж словамi ў межах дробавых лiчэбнiкаў
- •Агульная характарыстыка займеннiка як часцiны мовы
- •Разрады займеннiкаў па суадносiнах з часцiнамi мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады (лгр) займеннiкаў
Агульная характарыстыка назоўнiка як часцiны мовы
НАЗОЎНİК – гэта ч. м. з агульным значэннем прадметнасці, якое выражаецца ў словазменных катэгорыях ліку і склону і лексіка-граматычнай катэгорыі роду.
Назоўнік называе прадметы ў шырокім сэнсе гэтага слова. Гэта м. б. наступныя лексіка-семантычныя групы: назвы рэчаў (канкрэтных прадметаў рэчаіснасці: кніга, сшытак, дом, сцяна, акно, нажніцы, абцугі, кажух); назвы асоб (дзіця, дзяўчына, юнак, жанчына, чалавек); назвы жывых істот і арганізмаў (кошка, сабака, варона, дзяцел, шчупак, змяя; бактэрыя, вірус, мікроб); назвы рэчываў (крухмал, цукар, крупы, мука, пясок, снег); назвы фактаў, падзей, з’яў, абстрактных паняццяў (пажар, спектакль, гутарка, канікулы, вецер, дождж, смутак, страх). Гэта таксама м. б. назвы прымет, якасцей, уласцівасцей, дзеянняў, станаў, якія ўяўляюцца апрадмечана, абстрагавана ад іх носьбітаў (дабрата, прыгажосць, сінь, чырвань, смеласць, сумленнасць, бег, хадзьба, чытанне, росквіт, сон, барацьба). Тут граматычнае значэнне прадметнасці не падтрымліваецца лексічным значэннем, аднак гэтае значэнне прадметнасці тут ёсць, яно абавязкова ўласціва ўсім назоўнікам – і тым, што называюць прадметы ў вузкім значэнні слова ’прадмет’, і тым, што называюць абстрактныя паняцці.
У сказе назоўнікі часцей за ўсё выступаюць у ролі * дзейніка або дапаўнення. Назоўнікі-дзейнікі маюць ф. Н склону; назоўнікі-дапаўненні ўжываюцца ў розных ускосных склонах: Не патрэбны мой бунтарскі розум жыхарам вялебнага двара (М. Пракаповіч). Аднак назоўнікі могуць выконваць і іншыя сінтаксічныя функцыі:
* Выказніка (іменнай часткі састаўнога іменнага выказніка): Завошта хлопчыкі празваны пацанамі, а мальцамі – хлапцы-здаравякі? (Я. Непачаловіч) Хоць бяда – сказаць у поўны голас, ды бяда – паслужліва маўчаць (М. Пракаповіч).
З
АПОМНİЦЬ!
Каб правільна вызначыць, які з 2-х
назоўнікаў у Н. склоне з’яўляецца
дзейнікам, а які – выказнікам, трэба
замест нулявой звязкі падставіць звязку
з’яўляецца, якая патрабуе
Т. склону. Тое слова, якое пры гэтым стане
ў Т. склон, з’яўляецца
выказнікам, а тое, што
застанецца ў Н. склоне – гэта дзейнік.
Напр. А праца – жыцця
найгалоўная вось (Панч.).
Правяраем: А праца
з’яўляецца жыцця
найгалоўнай воссю.
Прыём спрацоўвае і тады, калі абодва галоўныя члены (або адзін з іх) выражаны інфінітывамі, пры гэтым інфінітывы трэба замяніць на назоўнікі, напр.: Чытаць – гэта і праца, і свята (Б.). Правяраем: Чытанне з’яўляецца і працай, і святам.
* Недапасаванага азначэння: Звінелі песні жаўранкаў. Каб не адляцела, як салоўка, не аглухла ў гуле бальшакоў… Мова продкаў нашых і нашчадкаў – шэпт дубровы і пчаліны звон,– нам цябе ласкава і ашчадна спазнаваць ажно да скону дзён (Г. Бур.). Люблю ліпнёвы грыбасей, і ціш палёў, і водар мяты за тое, што няма радней тае мясціны, дзе ўзышла ты (Янішч.).
ЗАПОМНİЦЬ! Састаў дзейніка – азначэнне, а састаў выказніка – дапаўненне і акалічнасць!!! Таму нельга ад назоўніка ставіць пытанне дапаўнення ці акалічнасці: дзяўчына з Віцебска (якая?, а не адкуль?), але: прыехаў з Віцебска (адкуль?); гэтаксама: кошык з лазы (які?, а не з чаго?; = ’лазовы’), але: зрабіў з лазы (з чаго?), выйшаў з лазы (адкуль?).
Дарэчы, у словазлучэнні выйшаў з лазы нельга спалучэнне з лазы разглядаць як дапаўненне, бо дзеяслоў выйшаў – непераходны, пры ім можа быць толькі акалічнасць, а не дапаўненне.
* Акалічнасцю: Поле ціхае маўчыць сіратой забытай (К-с). Прайдзіся вуліцаю ціхай, азонам веснавым падыхай (Вярц.).
* Прыдаткам: А гэты Юзік-шаляніца, малы яшчэ, зусім дурніца, так пад нагамі і таўчэцца (К-с). Рака Ясельда, прыток Прыпяці, будзе злучана з ракою Шчараю, прытокам Нёмана (В.Вольскі)
* Звароткам: Зноў, родны інтэрнат, да позняй ночы струменіцца святло з тваіх акон (Р. Барадулін). Нізкі паклон табе, Заходняя Дзвіна, мая радасць, калыска майго маленства, невычэрпная радасць маіх сталых гадоў (Хадк.).
Асноўная сінтаксічная адзнака назоўніка – здольнасць мець пры сабе дапасаванае азначэнне (прыметнік, дз-к, парадкавы лічэбнік, абагульнена-якасны займеннік): жытнёвае поле, зорная ноч, скошаная трава, дагледжаныя палеткі, дванаццаты месяц, наш сябар, гэтая спадарыня.
У словазлучэннях назоўнікі м. б. як галоўным, так і залежным словам:
дом злева, імкненне працаваць, асенні лес; чытаць кнігу, мокры ад расы, збоку ад дарогі.
У сістэме часцін мовы назоўнікі разам з дзеясловамі займаюць галоўнае месца.
Назоўнікі – самы шматлікі клас слоў. Гэты клас вельмі актыўна п а п а ў н я е ц ц а наступнымі шляхамі:
1 у працэсе а ф і к с а л ь н а г а словаўтварэння: перабудова, пачакаль/ня, гасцёў/ня, суразмоўнік, выступоўца, аповяд, напой, нявыкрутка, БНФав/ец, дэмаросы і г. д.;
2 за кошт з а п а з ы ч а н н я ў: адаптар, акцыя, анлайн, аўтсайдар, бартар, блокбастар, брыфінг, ваўчар, вінчэстар, гангстар, дайджэст, дэфіцыт, дызайн, дыстрыб’ютар, дысплей, імідж, інвестыцыі, індэксацыя, інтэрнэт, інфляцыя, калькулятар, камерцыя, камп’ютар, камп’ютарызацыя, канвертар, кансенсус, квота, кліп, круіз, маркетынг, мас-медыя, мафія, менеджар, менеджмент, мюзікл, нонсэнс, папулізм, парламент, патэнт, плюралізм, прыватызацыя, прынтар, прэамбула, пэйджар, рэзюмэ, рэкет, спонсар, страйк, сэканд-хэнд, сэрвіс, тынэйджар, факс, фермер, фірма і тысячы іншых запазычанняў, цэлая лавіна іншамоўных слоў (у першую чаргу англіцызмаў) абрынулася на нашу мову ў апошнія 10-годдзі ў сувязі з імклівым развіццём тэхнікі, навукі, СМİ;
3 папаўняецца клас назоўнікаў і с к л а д а н ы м і словамі: анлайн-магазін, анлайн-рэжым, відэамагнітафон, прэс-бюро, відэакліп, квадрацыкл, кліпмейкер, ксеракопія, медыяплэер, міністр-прэзідэнт, марш-парад, радыёдыджэй, радыётэлефон, слайд-шоу, тэлефон-аўтаадказчык, тэлефакс, фаер-шоу, фэйс-кантроль, хіт-парад, шоу-бізнес, шафа-купэ, яхт-клуб;
4 папаўняецца і новымі словамі – а б р э в і я т у р а м і: жылплошча, выканкам, мясцкам, страйкам, Дэмрасія, İнтэрпал, Еўрасаюз, турбізнес, біяэнергетыка, СБМ, ТСБМ, СНД, СНİД, СКВ, МП 2, СП 2, ТБМ, БНФ, ФПБ, БЗВ, ВПК, НЛА, ПВТ, АМАП і многія іншыя;
5 за кошт с у б с т а н т ы в а ц ы і – пераходу іншых часцін мовы ў назоўнікі. Субстантываты называюць не якасць (уласцівасць), а асобу, прадмет, паняцце. Канчаткі ў іх – не сінтаксічныя сродкі дапасавання, а паказчыкі граматычных катэгорый роду, ліку назоўніка. Субстантываванымі могуць быць:
1) прыметнікі і дзеепрыметнікі: стары не ўсміхнуўся; падрасталі яравыя; прыехалі пажарныя; малая падышла да маці; успомнілася былое, перажытае.
Субстантываваныя прыметнікі, дзеепрыметнікі
а) муж. роду часцей абазначаюць асобу: дарослыя, хворы, ваенны, патрульны, дзяжурны, арыштаваны, асуджаны, упаўнаважаны, днявальны; жывёл: гняды, шэры, касы, касалапы;
б) жан. роду абазначаюць назвы памяшканняў: настаўніцкая, прахадная, ванная, бульбяная, чайная, пяльменная, блінная, сталовая, закусачная;
в) ніякага роду абазначаюць абстрактныя паняцці, абагульненыя назвы, з’явы: сказанае, пачутае, пройдзенае, роднае, блізкае, далёкае, невядомае, будучае, мінулае;
г) множналікавыя субстантываваныя прыметнікі абазначаюць назвы разнастайных плацяжоў, віды раслін: пасцельныя, кватэрныя, пад’ёмныя, камандзіровачныя, сутачныя, аўтарскія, квартальныя, адпускныя, прэміяльныя, паявыя, чаявыя, кампенсацыйныя, “капытныя”, “грабавыя” (разм.); яравыя, хваёвыя, бабовыя, паслёнавыя;
д) часта субстантываты ўзнікаюць шляхам эліпсацыі словазлучэнняў: выставілі ў расклад лабараторныя, семінарскія, практычныя (заняткі); здадзена кантрольная, курсавая, дыпломная (работа); выхадны (дзень) правялі ў лесе; на майскія (святы) едзем дамоў; уключылі ў зборную (каманду);
2) у ролі назоўнікаў ужываюцца і займеннікі-субстантываты: наш, кожны, свой: Нашы прыляцелі! Кожнаму сваё; Не бойцеся, гэта свае;
3) лічэбнікі-субстантываты: Чацвёра выйшлі на вуліцу; Адзін не слухае лекцыю, другі спазніўся, трэці зусім не з’явіўся на заняткі;
4) дзеясловы-субстантываты: Тваё ”пачакай” мне надакучыла; Твайго дзякуя на хлеб не намажаш;
5) прыслоўі-субстантываты: Раней шчыра верылі ў светлае Заўтра, а цяпер не верым і ў сёння; İ звонкае дзе, і густое чаго;
6) выклічнікі-субстантываты: Пачулася гучнае ”ўра” і ціхае ”ой”; Успамінаю тваё апошняе ”бывай!”.
(Артыкулы з газеты ”Звязда”: ”Рокер і брокер” – пра засілле англіцызмаў і ”Тры літары наперадзе” – пра змены ў слоўніку)
