Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Marozava_JA.N._Lekcyi_pa_marfalogii._CH._1._Ime...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
873.47 Кб
Скачать

Асноўныя граматычныя паняцці і тэрміны

Табліца № 2

Г Р А М А Т Ы Ч Н Ы Я К А Т Э Г О Р Ы İ

Парадыгмы граматычных катэгорый

і іншыя катэгорыі.

ТЭМА: МАРФАЛОГİЯ ЯК ЧАСТКА ГРАМАТЫКİ. СİСТЭМА ЧАСЦİН МОВЫ

П Л А Н :

1. Прадмет і задачы марфалогіі.

2. Сістэма часцін мовы. Прынцыпы размежавання слоў па часцінах мовы.

ЛİТАРАТУРА тая ж, што і да папярэдняй тэмы.

ПРАДМЕТ İ ЗАДАЧЫ МАРФАЛОГİİ

Марфалогія ― гэта (па трапным выказванні акад. В.У. Віна­градава) граматычнае вучэнне аб слове. Прадметам марфалогіі з’яўляюцца правілы ўтварэння словаформаў, адрозненне паміж словаформамі адной і той жа лексемы, размежаванне формаў слова і розных слоў.

Адна з асноўных задач марфалогіі ― гэта апісанне вялікіх грама­тычных класаў слоў, якія называюцца часцінамі мовы.

Асноўны аб’ект вывучэння марфалогіі ― гэта форма слова (або словаформа).

Марфалогія ўстанаўлівае падзел усіх граматычных катэгорый на

  1. словазменныя (або ўласна граматычныя) і

  2. лексіка-граматычныя.

1. Словазменныя катэгорыі аб’ядноўваюць граматычныя значэнні, якія праяўляюцца ў межах адной лексемы. Напр., катэгорыі склону, ліку ў назоўнікаў; катэгорыі роду, ліку, склону ў прыметнікаў; катэгорыі часу, ладу, роду, ліку, асобы ў дзеясловаў. Тут розніца паміж словаформамі толькі граматычная.

2. Лексіка-граматычныя катэгорыі аб’ядноўваюць грама­тычныя значэнні, якія праяўляюцца пры супастаўленні розных лексем. Тут паміж словаформамі розніца не толькі граматычная, але і лексічная. Гэта, напрыклад, катэгорыя роду ў назоўнікаў; катэгорыя асобы ў асабовых займеннікаў; катэгорыя трывання ў дзеясловаў (плыць пераплыць, выплыць, падплыць, заплыць; ісці перайсці, дайсці, падысці, выйсці, увайсці, зайсці…) і інш.

Сiстэма часцiн мовы. Прынцыпы размежавання слоў па часцінах мовы

Часцiны мовыгэта лексіка-граматычныя групы (або класы) слоў, якія характарызуюцца

1) адзінствам абагульненага значэння;

2) агульнасцю граматычных катэгорый, пэўнай сістэмай фор­маў;

3) асаблівасцямі ў спалучальнасці з іншымі словамі (г. зн. валент­насцю); агульнасцю асноўных сінтаксічных функцый;

4) агульнасцю спосабаў словаўтварэння.

У гэтым азначэнні пералічаны

1 Семантычныя,

2 Марфалагічныя,

3 сінтаксічныя і

4 Словаўтваральныя прынцыпы выдзялення і размежа­вання слоў па часцінах мовы.

Для таго, каб аднесці слова да пэўнай часціны мовы, неабходна ўлічыць усе гэтыя адзнакі (усе гэтыя прынцыпы), хаця яны і не заўсёды раўнацэнныя, напр., валентнасць важная для вызначэння БПС (для адрознення безасабова-прэдыкатыўных слоў ад прыслоўяў і кароткіх прыметнікаў); для вызначэння субстантыватаў (тыпу шакаладнае марожанае) і пры­слоўяў (тыпу Маўчыць сіратой забытай – назоўнік, але: Сустрэліся вясной ― прыслоўе).

1. Семантычны прынцып. Найважнейшай прыметай любой часці­ны мовы з’яўляецца адзінае абагульненае граматычнае значэнне ўсіх слоў пры разнастайнасці іх лексічных значэнняў. Напр.:

ва ўсіх назоўнікаў абагульненае граматычнае значэнне прадмет­насці;

ва ўсіх прыметнікаў – значэнне прыметы, якасці;

у дзеясловаў – значэнне дзеяння, працэсу, стану;

у лічэбнікаў ліку;

у прыслоўяў прыметы дзеяння ці значэнне прыметы якасці (напр.:

ішоў ціха прымета дзеяння; вельмі разумны – прымета якасці).

Наступныя словы маюць неўласцівае назоўніку лексічнае значэнне: дзесятак, двойка, пяцёрка, сотня (лексічнае значэнне ліку); чырвань, сінь, бель, зелень, жаўцізна (лексічнае значэнне прыметы); хадзьба, ход, бег, бегатня, сон (лексічнае значэнне дзеяння, стану), але гэтыя і падобныя словы адносяцца да назоўнікаў, бо ў іх ва ўсіх ёсць абагульненае граматычнае значэнне прадметнасці, хаця яно і не падтрымліваецца лексічным значэннем.

2. Марфалагічны прынцып прадугледжвае ўлік зменнасці / нязменнасці слова, спосабу змянення (скланяецца па ўзоры назоўніка ці прыметніка або спрагаецца, як дзеяслоў), улік асаблівасцей граматычных катэгорый слова: роду, ліку, склону, часу, асобы і г. д.

3. Сінтаксічны прынцып патрабуе ўлічваць тыповыя сінтак­січныя функцыі часціны мовы і спосабы яе сінтаксічнай сувязі.

Улік названых прынцыпаў размежавання слоў па часцінах мовы асабліва важны для выяўлення выпадкаў пераходу слоў з адной часціны мовы ў другую. Напрыклад, пры пераходзе ў назоўнік словы мяняюць не толькі сінтаксічную функцыю, але і граматычныя катэгорыі: род былых прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, абагульнена-якасных займеннікаў становіцца пастаяннай, нязменнай катэгорыяй, паяўляецца здольнасць дапасоўваць да сябе азначэнні:

Паляўнічы сабака, паляўнічая стрэльба, паляўнічае таварыства, паляўнічыя нажы – тут прыметнік абазначае прымету, дапасуецца да назоўнікаў і змяняецца па родах, ліках і склонах у залежнасці ад змены назоўніка, у сказе з’яўляецца азначэннем. У сказе ”Прыйшоў той самы паляўнічы” слова паляўнічы ўжо назоўнік, бо абазначае асобу, па родах не змяняецца, а мае пастаянны род (мужчынскі), выконвае тыповую для назоўніка сінтаксічную функцыю дзейніка; як назоўнік, дапасоўвае да сябе азначэнне той самы. У прыведзеным прыкладзе слова самы таксама варта аналізаваць як узмацняльна-абмежа­вальную часціцу, ужытую са значэннем часціцы ’жа’, а не як азначальны займеннік, бо яно страціла лексічнае значэнне і самастойную сінтаксічную ролю займенніка (ролю азначэння).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]