- •Прадмет, структура, значэнне граматыкi
- •Кожная моўная сістэма (кожная мова) складаецца з 3-х асноўных, фундаментальных састаўных элементаў (або ярусаў, узроўняў):
- •Для чаго ж патрэбна граматыка? Якая яе роля?
- •1. Устойлівасць. Граматыка мяняецца вельмі марудна, развіццё грамадства адлюстроўвае не прама. Аднак ёсць змены і ў граматыцы. Напр., апошнія інавацыі ў граматыцы:
- •Асноўныя граматычныя паняцці і тэрміны
- •Табліца № 2
- •Парадыгмы граматычных катэгорый
- •Сiстэма часцiн мовы. Прынцыпы размежавання слоў па часцінах мовы
- •1 Семантычныя,
- •2 Марфалагічныя,
- •4 Словаўтваральныя прынцыпы выдзялення і размежавання слоў па часцінах мовы.
- •Пытанне пра колькасць часцiн мовы
- •Агульная характарыстыка назоўнiка як часцiны мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады назоўнiкаў (лгр)
- •1. Агульныя I ўласныя назоўнiкi .
- •2. Канкрэтныя I абстрактныя назоўнiкi .
- •3. Асабовыя I неасабовыя назоўнiкi .
- •4. Адушаўлёныя I неадушаўлёныя назоўнiкi . .
- •5. Зборныя назоўнiкi . .
- •6. Рэчыўныя назоўнiкi . .
- •7. Адзiнкавыя назоўнiкi . .
- •Граматычныя катэгорыi назоўнiка
- •Вызначэнне па семантыцы роду нязменных назоўнiкаў
- •Склонавыя значэннi .
- •Канчаткi назоўнікаў м. Р. 2-га склан. У р. Скл. Адз. Л..
- •Агульная характарыстыка прыметнiка як часцiны мовы
- •Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў
- •Лексiка - граматычныя разрады прыметнiкаў (лгр)
- •1. Якасныя прыметнiкi .
- •Семантычныя рысы якасных прыметнікаў
- •Спецыфічныя граматычныя рысы якасных прыметнікаў
- •2. Адносныя прыметнiкi .
- •3. Прыналежныя прыметнiкi .
- •Поўныя, кароткiя I ўсечаныя формы прыметнiкаў
- •Адрозненне ўсечаных формаў ад кароткіх:
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Памылкi пры ўтварэннi I ўжываннi ступеней параўнання прыметнiкаў
- •Да табліцы ”Ступені параўнання прыметнікаў”
- •Скланенне прыметнiкаў
- •Агульная характарыстыка лiчэбнiка як часцiны мовы
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле значэння I граматычных прымет
- •Няпэўна - колькасныя словы ( нкс ).
- •1. Колькасныя лiчэбнiкi –
- •2. Парадкавыя лiчэбнiкi .
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле структуры
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле ўтварэння ( паходжання )
- •Сiнтаксiчная сувязь лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •Сiнтаксiчная сувязь памiж словамi ў межах дробавых лiчэбнiкаў
- •Агульная характарыстыка займеннiка як часцiны мовы
- •Разрады займеннiкаў па суадносiнах з часцiнамi мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады (лгр) займеннiкаў
Разрады займеннiкаў па суадносiнах з часцiнамi мовы
Па суадносінах з часцінамі мовы выдзяляюцца 3 разрады:
1) абагульнена-прадметныя, 2) абагульнена-якасныя і 3) абагульнена-колькасныя займеннікі.
1. АБАГУЛЬНЕНА - ПРАДМЕТНЫЯ ЗАЙМЕННİКİ (па-іншаму іх называюць няўдалым тэрмінам ”займеннікі-назоўнікі”) – гэта займ-і я, мы, ты, вы, ён (яна, яно, яны); сябе; хто, што; ніхто, нішто; нехта, нешта; хто-небудзь, што-небудзь і іншыя, якія адказваюць на пытанні хто?, што? і ў сказе з’яўляюцца дзейнікамі ці дапаўненнямі. Як і назоўнікі, яны маюць агульнае значэнне прадметнасці; маюць катэгорыі роду (ён, яна, яно), ліку (я, мы, ты, вы, ён, яны), склону (яны ўсе скланяюцца, як назоўнікі).
2. АБАГУЛЬНЕНА - ЯКАСНЫЯ ЗАЙМЕННİКİ (іншы няўдалы тэрмін ”займеннікі-прыметнікі”) – гэта займ-і: прыналежныя мой, твой, свой, наш, ваш, яго, яе, іх, ягоны, іхні; указальныя той, такі, гэты, гэтакі; азначальныя сам, самы, увесь, усякі, кожны, іншы, любы, усялякі, інакшы; пытальныя і адносныя які, чый, каторы; адмоўныя ніякі, нічый; няпэўныя які-небудзь, якісьці, нейкі, нечы і інш., якія адказваюць на пытанне які?. Як і прыметнікі, яны ўказваюць на прыметы; маюць такія ж, як і ў прыметнікаў, марфалагічныя асаблівасці, залежныя ад назоўніка катэгорыі р., л., скл.; скланяюцца, як прыметнікі, і ў сказе з’яўляюцца азначэннем. Калі абагульнена-якасныя займеннікі ўжываюцца ў сказе без назоўнікаў, то яны бяруць на сябе ролю назоўнікаў, субстантывуюцца – пераходзяць у назоўнікі, а таксама ў іншыя ч. м.: Нашы прыляцелі; Не бойцеся: гэта свае. Кожнаму сваё. На лекцыі прысутнічаў сам рэктар. Дзеці зробяць гэта самі, без дапамогі дарослых.
3. АБАГУЛЬНЕНА - КОЛЬКАСНЫЯ ЗАЙМЕННİКİ ( ”займеннікі-лічэбнікі”) – гэта займ-і: колькі, столькі, гэтулькі, некалькі, ніколькі, колькі-небудзь, абы-колькі. Яны адказваюць на пытанне колькасных лічэбнікаў колькі?, маюць такія ж, як у колькасных лічэбнікаў, марфалагічныя адзнакі і сінтаксічную функцыю.
У пытальных сказах займеннік колькі? выражае запытанне пра колькасць прадметаў; у даданых частках складаназалежных сказаў ён з’яўляецца злучальным словам (злучае даданую частку з галоўнай).
Займеннікі столькі і гэтулькі ўказваюць на колькасць асоб, прадметаў; у галоўных частках складаназалежных сказаў яны з’яўляюцца ўказальнымі словамі.
Лексiка - граматычныя разрады (лгр) займеннiкаў
У адпаведнасці з лексічным значэннем і граматычнымі прыметамі займеннікі традыцыйна падзяляюцца на наступныя 9 разрадаў:
1) асабовыя: а) уласна-асабовыя: я, мы, ты, вы;
б) асабова-ўказальны: ён (і яго формы яна, яно, яны);
2) зваротны: сябе;
3) прыналежныя: мой, твой, свой, наш, ваш; яго, яе, іх (асабова-ўказальныя ў значэнні прыналежных); ягоны, іхні, а таксама дыялектны ейны;
4) указальныя: гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі;
5) азначальныя: сам, самы, увесь, усякі, кожны, іншы, любы, усялякі, інакшы;
6) пытальныя: хто ?, што ?, які ?, каторы ?, чый ?, колькі ?
7) адносныя: хто, што, які, каторы, чый, колькі;
8) адмоўныя: ніхто, нішто, ніякі, нічый, ніколькі;
9) няпэўныя (неазначальныя): нехта, нешта; нейкі, некаторы(я); нечы (нейчы); некалькі;
хтосьці, штосьці; якісьці; чыйсьці;
хто-небудзь, што-небудзь; які-небудзь, чый-небудзь; колькі-небудзь; абы-хто, абы-што; абы-які, абы-чый; абы-колькі;
+ складаныя: сёй-той, сякі-такі, хто-ніхто, што-нішто, які-ніякі.
1. АСАБОВЫЯ ЗАЙМЕННİКİ падзяляюцца на 2 групы:
1) уласна-асабовыя: я, мы, ты, вы і
2) асабова-ўказальны ён (яго родавыя і лікавыя ф. яна, яно, яны).
Асабовыя займ-і выражаюць значэнне асобы:
Я абазначае таго, хто гаворыць.
Ты абазначае 1) асобу, да якой непасрэдна звяртаецца субяседнік; 2) дадатковае сэнсавае адценне – абагульнена-асабовае значэнне: Хоць ты каравул крычы! Колькі ты ні рабі, а толку ніякага.
Мы абазначае 1) групу асоб, у якую ўваходзіць і гаворачая асоба я: ’я з вамі’, ’я з імі’, ’я і ты’; 2) абагульнена-асабовае значэнне: Мы стаім на варце міру (г. зг. ’народ’); 3) значэнне аўтарскага ”я” ў публіцыстычнай і навуковай літаратуры: У сваёй дыпломнай рабоце мы спынімся толькі на галоўных аспектах праблемы; 4) у размоўным стылі ён сінанімічны займенніку ты пры звароце з ласкай, спагадай (да дзяцей: Ну, што мы тут робім?; пры звароце да хворых – урачы пры абходзе: Як мы сябе адчуваем?).
Вы абазначае 1) групу асоб, да якой звяртаюцца; 2) пры звароце да адной асобы абазначае форму ветлівасці (напр., школьнікі да настаўніка, выкладчыкі да студэнтаў і наадварот): А вы, İваноў, атрымліваеце адзнаку ”10” аўтаматам.
Асабовыя займеннікі не маюць роду!!! Род выказніка пры іх залежыць ад полу абазначанай займеннікам асобы: Я прыйшоў; Я прыйшла.
У
ласна-асабовыя
займ-і я,
мы, ты, вы
маюць
пастаянную катэгорыю ліку, але па
ліках не змяняюцца!!!
Таму што ”мы”
– гэта не
значыць «многа
”я”», а ”вы”
– гэта не
значыць «многа
”ты”». ”Мы”
абазначае,
як гаварылася, ’я з вамі’, ’я з
імі’, ’я і ты’.
У адрозненне ад уласна-асабовых, асабова-ўказальны займеннік ён мае катэгорыі роду і ліку, прычым, змяняецца па родах і ліках.
Пры скланенні ўласна-асабовых і асабова-ўказальнага займеннікаў назіраецца суплетывацыя асноў: я – мяне, мной; ты – цябе, табой; мы – нас, нам, намі; ён – [ja]го, [ja]му, [jі]м, [jo]й.
2. ЗВАРОТНЫ ЗАЙМЕННİК СЯБЕ ўказвае, што аб’ектам дзеяння з’яўляецца сам суб’ект, утваральнік дзеяння. Асноўная асаблівасць гэтага займенніка – адсутнасць формы Н. склону. Займ. сябе не мае катэгорый роду і ліку. Ён у аднолькавай меры адносіцца да ўсіх 3-х асоб. Ён можа ўказваць на адну і на некалькі асоб: Ён сябе ў крыўду не дасць і Яны сябе ў крыўду не дадуць.
У сказе займеннік сябе з’яўляецца ўскосным дапаўненнем.
Форма Д. скл. займенніка сябе часта ўжываецца ў ролі часціцы (пераходзіць у часціцу), якая надае дзеянню адценне стыхійнага працякання: А ён сядзіць сабе і ў вус не дзьме. Маўчыць сабе і ўсё тут. İдзе сабе па вуліцы і песеньку паціху напявае.
Скланяецца займеннік сябе гэтак жа, як займеннік ты.
3. ПРЫНАЛЕЖНЫЯ ЗАЙМЕННİКİ ўказваюць на прыналежнасць прадмета адной з трох асоб: 1-й асобе – мой, наш; 2-й асобе – твой, ваш; 3-й асобе – ягоны, іхні; любой асобе – свой. Займеннік 3-й ас. у афіцыйным стылі не мае адпаведнага прыналежнага, таму застылыя формы Р. скл. асабова-ўказальнага займенніка ён ужываюцца са значэннем роднага прыналежнасці: яго (м. і н. р.), яе (ж. р.), іх (мн. л.). Усе яны ў сказе адказваюць на пытанне чый? (а не каго?), стаяць перад назоўнікам, як і астатнія зменныя прыналежныя, і залежаць ад назоўніка, у адрозненне ад асабова-ўказальных яго, яе, іх, якія залежаць ад дзеяслова. Прыналежныя яго, яе, іх выступаюць у ролі недапасаванага азначэння. Напр.:
Убачыў (каго?) яго (яе, іх) – асабова-ўказальныя.
Убачыў яго рукзак (чый?), яе ноўтбук, іх смартфоны – прыналежныя.
Астатнія прыналежныя займеннікі з’яўляюцца ў сказе дапасаванымі азначэннямі, могуць быць таксама іменнай часткай састаўнога іменнага выказніка: Бераг стаў нашым . Маюць катэгорыі р., л., скл., змяняюцца па родах, ліках, склонах, як прыметнікі.
Прыналежныя займеннікі іхні і ягоны лічацца размоўнымі, але ж яны шырока ўжываюцца не толькі ў вуснай гутарковай мове, але і ў мове мастацкай літаратуры, ужываюцца ў публіцыстычным і навуковым стылях.
4. УКАЗАЛЬНЫЯ ЗАЙМЕННİКİ ўказваюць на прадметы, прыметы і колькасць: той, такі, гэты, гэтакі, столькі, гэтулькі. Значэнне ўказальных займеннікаў канкрэтызуецца з дапамогай жэстаў (у вуснай мове) і з дапамогай кантэксту (у пісьмовай мове).
Займеннік гэты ў н. родзе можа мець форму гэтае і форму гэта ў Н. і В. склонах. Форма гэта можа ўжывацца як абстрактнае ўказанне на месца, час, прычыну, вынік, можа выступаць у якасці дзейніка, дапаўнення. У такім разе займеннікі субстантывуюцца, пераходзяць у разрад назоўнікаў, калі ўжываюцца без назоўніка: Гэта было ў Віцебску. Гэта ён ужо перажыў.
Займеннік гэта можа выконваць і функцыю звязкі пры іменным выказніку: Лета – гэта пара адпачынку.
Займеннік такі ўказвае на тоеснасць якасці двух прадметаў: У яе такі ж мабільнік, як і ў мяне. У спалучэнні з прыметнікамі (калі няма параўнання) такі ўказвае на большую ступень якасці гэтага прыметніка, узмацняе ступень якасці і набліжаецца да ўзмацняльнай часціцы: Ён такі добры…
У форме н. р. субстантыўны займеннік такі можа мець значэнне ’нешта асаблівае’: Што ж тут такога? (гэта безасабовы сказ).
З
АДАННЕ
для самастойнага
аналізу!!!
Разабраць
усе словы ў наступным сказе па членах
сказа і па часцінах мовы:
Я ж ніколі нікому нічога ніякага, а калі каму й што якое, дык што там такое?
(Адзнака ”10” на экзамене гарантуецца таму, хто самастойна, без дапамогі выкладчыкаў, правільна разбярэ ўсе словы)
Скланяюцца ўказальныя займеннікі, як прыметнікі, дапасуюцца да назоўнікаў у р., л., склоне. А займеннікі столькі, гэтулькі катэгорый роду і ліку не маюць, скланяюцца, як прыметнікі ў мн. ліку:
-
Н. столькі, гэтулькі
Р. столькіх, гэтулькіх
Д. столькім, гэтулькім
В. столькі, гэтулькі
Т. столькімі, гэтулькімі
М. на столькіх, гэтулькіх
5. АЗНАЧАЛЬНЫЯ ЗАЙМЕННİКİ маюць абагульнена-якаснае ці выдзяляльнае значэнне: сам, самы, увесь, усякі, кожны, іншы, любы, усялякі, інакшы. Яны маюць катэгорыі р., л., скл., змяняюцца па родах, ліках, склонах, як прыметнікі.
Займ. сам (і яго формы сама, само, самі) указвае на асобу ці прадмет, якія ўтвараюць дзеянне самастойна. У такім разе займ-к ужываецца ў ролі прыслоўя: Выкладчыца сама памыла дошку і праветрыла аўдыторыю, бо дзяжурны спазніўся на заняткі. Вучань рашыў задачу сам (= ’самастойна’). Кулакі самі сціскаюцца ад нянавісці (= ’міжвольна’).
Займ-к сам (сама, само, самі) можа набліжацца да ўзмацняльнай часціцы (= ’аж’): На ўроку прысутнічаў сам дырэктар (сам прэзідэнт).
Займ-к сам (сама, само, самі) можа пераходзіць у назоўнік: Перш чым на іншага ківаць, узорам сам павінен стаць. Сам не гам і другому (= ’іншаму’) не дам.
Параўнайма: Самой настаўніцы дома не было, у агародчыку варушылася толькі старая маці. Сам дзед не прыйшоў у школу. Тут самой, сам – займеннікі.
Займ-к самы (самая, самае, самыя) мае выдзяляльна-ўзмацняльнае значэнне, указвае на крайнюю мяжу распаўсюджання дзеяння, з’явы або праяўлення якасці ў прасторы ці часе. Займ. самы з’яўл. формаўтваральнай часціцай, калі служыць для ўтварэння складанай ф. найвышэйшай ступені параўнання прым. тыпу самы добры, самы кіслы: Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Яшчэ, здаецца, учора была гарэза, падлетак, а вось ужо, глядзіце – у самай добрай пары дзяўчына [ч-ца], у самай красе сваёй [займ.] (İ. М.).
Дома ў Валі стаяла піяніна – тады на іх была якраз самая мода [займ.].
Займ-к самы можа быць і мадальным словам (мець значэнне мадальнага слова): На самай справе ўсё не так (= ’па праўдзе’).
Займ-к увесь (і яго формы ўся, усё, усе) мае значэнне паўнаты, зборнасці, цэласнасці. Гэты займеннік часта субстантывуецца: Усё праходзіць. İ ўсё мілагучна для слыху майго: і звонкае ”дзе”, і густое ”чаго” (П.Панч.).
Займ-і ўсякі, кожны, любы сінанімічныя, яны выдзяляюць аднародныя прадметы з ліку многіх. Маюць такія ж катэгорыі р., л. і склону, як у прыметнікаў; дапасуюцца да наз-ў, як і прым.; скланяюцца, як прым. Таксама часта субстантывуюцца: Кожнаму сваё. Усякі ёсць гэты. Так любы можа зрабіць.
6. ПЫТАЛЬНЫЯ ЗАЙМЕННİКİ хто ?, што ?, які ?, каторы ?, чый ?, колькі ? выражаюць імкненне гаворачага нешта высветліць. Яны служаць для выражэння запытання пра асобу (хто?), прадмет (што?), прымету (які?), прыналежнасць (чый?), парадак пры лічэнні (каторы?), колькасць (колькі?).
Займ-і хто?, што? не маюць катэгорый ліку і роду. Залежныя словы ставяцца пры іх у адз. ліку: у м. родзе – пры займенніку хто?; у н. родзе – пры займ-ку што?: хто чытаў □ ?; што ўзнялося?
Пры скланенні займ-і хто?, што? маюць суплетыўныя асновы:
Н. хто?, што?
Р. каго?, чаго? і г. д. Скланяюцца яны, як указальны займеннік той.
Займ-і які?, чый?, каторы? маюць такія ж, як і ў прыметнікаў, катэгорыі р., л., склону; скланяюцца, як прыметнікі; гэтак жа дапасуюцца да назоўнікаў.
7. АДНОСНЫЯ ЗАЙМЕННİКİ хто, што, які, каторы, чый, колькі – тыя ж, што і пытальныя, толькі без пытальнікаў, бо яны пытання не выражаюць, а ўказваюць на аднесенасць даданай часткі складаназалежнага сказа да пэўнага слова ў галоўнай частцы, з’яўляюцца адноснымі словамі (адсюль і іх назва). Знешне (па форме) яны супадаюць з пытальнымі, а па сэнсе – не. Гістарычна яны паходзяць ад пытальных. Маюць тыя ж граматычныя ўласцівасці, што і пытальныя; скланяюцца, як пытальныя. У структуры даданай часткі складаназалежнага сказа адносныя займеннікі з’яўляюцца галоўнымі і даданымі членамі сказа.
8. АДМОЎНЫЯ ЗАЙМЕННİКİ ніхто, нішто, ніякі, нічый, ніколькі ўказваюць на поўную адсутнасць прадмета, якасці, колькасці. Адмоўныя займ-і ўтварыліся ад пытальных з дапамогай прыстаўкі ні-. Ужываюцца адмоўныя займ-і ў адмоўных сказах, у якіх пры выказніку ёсць часціца не або слова няма.
З
рэдку
ў бел. мове ўжываюцца адмоўныя займ-і
некага, нечага
(звычайна ў фальклоры, у прыказках):
Жыць весела, ды есці нечага.
Некага ёй сустракаць.
Гэтыя займ-і не маюць формы Н. склону!
Для бел. мовы больш характэрны спалучэнні
няма каго, няма чаго замест
некага, нечага, таму што формы некага,
нечага аманімічныя
з формамі няпэўных займеннікаў
нехта, нешта ў Р. склоне.
Для бел. мовы, як раней намі не раз
гаварылася, характэрна тэндэнцыя
пазбягаць аманіміі. Таму ў бел. мове,
каб пазбегнуць аманіміі з няпэўнымі
займ-мі, замест адмоўных некага, нечага
ўжываюцца спалучэнні няма
каго, няма
чаго. Т., ч.,
ужыванне ў бел. мове адмоўных некага,
нечага лічыцца граматычнай
памылкай! А ў рускай мове яны шырока
ўжывальныя, рус. мова не
імкнецца ў такой
ступені, як
беларуская, да
ліквідацыі
аманіміі.
Скланяюцца адмоўныя займеннікі, як пытальныя:
Н. ніхто, нішто, ніякі, нічый, ніколькі (хто?, што?, які?, чый? колькі?)
Р. нікога, нічога, ніякага, нічыйго, ніколькіх (каго?, чаго?, якога?, чыйго?, колькіх?) і г. д.
З
вярніце
ўвагу: у займенніках ніхто, нішто
ва ўскосных склонах націск
падае
на першы галосны
канчаткаў! Формы нікаго
, нічаго
памылковыя! Калі паміж
прыстаўкай і займеннікам становіцца
прыназоўнік, то адмоўная часціца
аддзяляецца, а націск можа быць варыянтны:
ні на кога, ні да чога; ні на каго,
ні да чаго і г. д.
9. НЯПЭЎНЫЯ (НЕАЗНАЧАЛЬНЫЯ) ЗАЙМЕННİКİ: .
нехта, нешта; нейкі, некаторы(я); нечы (нейчы); некалькі;
хтосьці, штосьці; якісьці; чыйсьці;
хто-небудзь, што-небудзь; які-небудзь, чый-небудзь; колькі-небудзь;
абы-хто, абы-што; абы-які, абы-чый; абы-колькі;
+ складаныя: сёй-той, сякі-такі, хто-ніхто, што-нішто, які-ніякі і інш.
Неазначальныя займ-і ўказваюць няпэўна на невядомыя асобы, прадметы (нехта, нешта; хтосьці, штосьці; хто-небудзь, што-небудзь; абы-хто, абы-што; сёй-той, хто-ніхто, што-нішто); на невядомыя, няпэўныя прыметы, прыналежнасць прадмета (нейкі, нечы; які-небудзь, чый-небудзь; якісьці; чыйсьці; абы-які, абы-чый, сякі-такі); на няпэўную колькасць (некалькі); на асобу (прадмет), выдзелены з групы іншых (некаторы).
Значэнне неазначальных займ-ў поўнасцю не раскрываецца, не канкрэтызуецца нават у кантэксце.
Неазнач-ыя займ-і ўтвараюцца ад пытальна-адносных пры дапамозе прыставак не-, абы- і постфіксаў -сь(ці), -небудзь.
Займеннікі з постфіксам -небудзь маюць адценне выдзялення, а з прыстаўкай абы- нярэдка маюць адмоўную характарыстыку: Прыйшлі абы-хто. Замест нармальных грыбоў набралі абы-чаго.
Займеннікі хто, што, колькі і ўскосныя склоны іх могуць ужывацца ў значэнні неазначальных (няпэўных) займ-ў. Гэта ўсечаныя формы неазначальных займеннікаў, у якіх усякаецца постфікс -сьці або -небудзь са значэннем няпэўнасці: Калі хто спытае – скажыце, што мяне няма дома (= ’хто-небудзь’). Калі спатрэбіцца што – прыходзьце (= ’што-небудзь’). Выберыце каго іншага (= ’кагосьці’). Такія займ-і звычайна ўжываюцца ў размоўным стылі.
Скланяюцца неазнач-я займ-і, як і адпаведныя пытальныя: хто-небудзь, што-небудзь – як хто, што; некаторы(я) – як каторы(я); чыйсьці – як чый і г. д. Адрозніваюцца толькі прыстаўкай ці постфіксам, напр.:
Н. чый, чыйсьці, нейчы
Р. чыйго, чыйгосьці, нейчага
Д. чыйму, чыймусьці, нейчаму і г. д.
************************************************************
******************************************
************************
