- •Прадмет, структура, значэнне граматыкi
- •Кожная моўная сістэма (кожная мова) складаецца з 3-х асноўных, фундаментальных састаўных элементаў (або ярусаў, узроўняў):
- •Для чаго ж патрэбна граматыка? Якая яе роля?
- •1. Устойлівасць. Граматыка мяняецца вельмі марудна, развіццё грамадства адлюстроўвае не прама. Аднак ёсць змены і ў граматыцы. Напр., апошнія інавацыі ў граматыцы:
- •Асноўныя граматычныя паняцці і тэрміны
- •Табліца № 2
- •Парадыгмы граматычных катэгорый
- •Сiстэма часцiн мовы. Прынцыпы размежавання слоў па часцінах мовы
- •1 Семантычныя,
- •2 Марфалагічныя,
- •4 Словаўтваральныя прынцыпы выдзялення і размежавання слоў па часцінах мовы.
- •Пытанне пра колькасць часцiн мовы
- •Агульная характарыстыка назоўнiка як часцiны мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады назоўнiкаў (лгр)
- •1. Агульныя I ўласныя назоўнiкi .
- •2. Канкрэтныя I абстрактныя назоўнiкi .
- •3. Асабовыя I неасабовыя назоўнiкi .
- •4. Адушаўлёныя I неадушаўлёныя назоўнiкi . .
- •5. Зборныя назоўнiкi . .
- •6. Рэчыўныя назоўнiкi . .
- •7. Адзiнкавыя назоўнiкi . .
- •Граматычныя катэгорыi назоўнiка
- •Вызначэнне па семантыцы роду нязменных назоўнiкаў
- •Склонавыя значэннi .
- •Канчаткi назоўнікаў м. Р. 2-га склан. У р. Скл. Адз. Л..
- •Агульная характарыстыка прыметнiка як часцiны мовы
- •Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў
- •Лексiка - граматычныя разрады прыметнiкаў (лгр)
- •1. Якасныя прыметнiкi .
- •Семантычныя рысы якасных прыметнікаў
- •Спецыфічныя граматычныя рысы якасных прыметнікаў
- •2. Адносныя прыметнiкi .
- •3. Прыналежныя прыметнiкi .
- •Поўныя, кароткiя I ўсечаныя формы прыметнiкаў
- •Адрозненне ўсечаных формаў ад кароткіх:
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Памылкi пры ўтварэннi I ўжываннi ступеней параўнання прыметнiкаў
- •Да табліцы ”Ступені параўнання прыметнікаў”
- •Скланенне прыметнiкаў
- •Агульная характарыстыка лiчэбнiка як часцiны мовы
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле значэння I граматычных прымет
- •Няпэўна - колькасныя словы ( нкс ).
- •1. Колькасныя лiчэбнiкi –
- •2. Парадкавыя лiчэбнiкi .
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле структуры
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле ўтварэння ( паходжання )
- •Сiнтаксiчная сувязь лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •Сiнтаксiчная сувязь памiж словамi ў межах дробавых лiчэбнiкаў
- •Агульная характарыстыка займеннiка як часцiны мовы
- •Разрады займеннiкаў па суадносiнах з часцiнамi мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады (лгр) займеннiкаў
Сiнтаксiчная сувязь памiж словамi ў межах дробавых лiчэбнiкаў
такая ж, як і вышэй апісаная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі. Таму трэба правільна чытаць лічэбнікі 1,2 % ; 0,04 т ; 0 3/5 ц ; 3/25 ; 1,7 м ; 4,2 га і падобныя: адна цэлая і дзве дзясятыя працэнта (а не адзін□ цэлы, не два дзясятых); нуль цэлых і чатыры сотыя тоны (а не нуль цэлы, не чатыры сотых); нуль цэлых і тры пятыя цэнтнера (а не тры пятых); тры дваццаць пятыя (а не тры дваццаць пятых); адна цэлая і сем дзясятых метра; чатыры цэлыя і дзве дзясятыя гектара (а не чатыры цэлых і не дзве дзясятых ) і г. д. Праскланяем адзін з гэтых лічэбнікаў:
Н. нуль□ цэлых і чатыры сотыя тоны
Р. нуля цэлых і чатырох сотых тоны
Д. к нулю цэлых і чатыром сотым тоны
В. нуль□ цэлых і чатыры сотыя тоны
Т. з нулём цэлых і чатырма сотымі тоны
М. у нулі цэлых і чатырох сотых тоны
ТЭМА: З А Й М Е Н Н İ К
П Л А Н :
1. Агульная характарыстыка займенніка як часціны мовы.
2. Разрады займеннікаў па суадносінах з часцінамі мовы.
3. Лексіка-граматычныя разрады (ЛГР) займеннікаў:
1) асабовыя; 2) зваротны; 3) прыналежныя; 4) указальныя; 5) азначальныя; 6) пытальныя; 7) адносныя; 8) адмоўныя; 9) няпэўныя (неазначальныя).
ЛİТАРАТУРА тая ж, што і да тэмы ”Марфалогія”.
Агульная характарыстыка займеннiка як часцiны мовы
З а й м е н н і к – часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы прадметаў ці колькасць, не называючы іх, а таксама служыць для запытання пра іх. Займеннікі сумяшчаюць (заключаюць) у сабе 2 аспекты значэння: лексічны аспект – не называючы паняццяў, абагульнена ўказваюць на іх; функцыянальны аспект – здольнасць займеннікаў замяняць імя (гэтая здольнасць заключаецца ў самім тэрміне: Хутка паказалася машына. Яна праехала некалькі метраў.
Займеннікаў у мове ў параўнанні з імёнамі-назвамі мала; гэта таксама, як і лічэбнікі, замкнуты клас слоў, іх можна ўсе пералічыць.
Лексічнае значэнне займеннікаў вельмі шырокае. Словы ён, хто, што, гэты, увесь можна ўжыць у адносінах да любога назоўніка. Значэнні займеннікаў канкрэтызуюцца толькі ў кантэксце. У тэкстах яны ўжываюцца ўслед за імёнамі і з’яўляюцца іх эквівалентамі.
У выніку сваёй абстрактнасці, абагуленасці займеннікі не спалучаюцца з азначэннямі, таму азначэнні, якія адносяцца да займеннікаў, заўсёды адасабляюцца (і ў прэпазіцыі, і ў постпазіцыі, адзіночныя і развітыя): Разважны, горды, працавіты, ён зможа перамагчы ўсе перашкоды. Яна, расчуленая і супакоеная, прыхінулася да яго пляча.
У граматычных адносінах займ-і вельмі разнастайныя: я, мы, ты вы не маюць роду, не змяняюцца па ліках, а маюць пастаянную катэгорыю ліку; хто, што і вытворныя ад іх не маюць роду і ліку; сябе не мае р., л. і Н. скл.; абагульнена-якасныя займ-і тыпу мой, чый, які і г. д. змяняюцца па родах, ліках і склонах, як прыметнікі; абагульнена-колькасныя тыпу колькі, некалькі, столькі і пад. не маюць роду і ліку, скланяюцца, як прыметнікі ў мн. ліку.
У сказе займеннікі з’яўляюцца 1) дзейнікам, 2) дапаўненнем, 3) выказнікам: Якая птушка, такая і песня; 4) азначэннем, 5) акалічнасцю або ў складзе акалічнасці: Пайшоў у лес з ім; Пайшоў у лес сам – пераход у прыслоўе.
