Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Marozava_JA.N._Lekcyi_pa_marfalogii._CH._1._Ime...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
873.47 Кб
Скачать

Разрады лiчэбнiкаў паводле ўтварэння ( паходжання )

Паводле ўтварэння (паходжання) усе лічэбнікі падзяляюцца на 1) невытворныя і 2) вытворныя.

1. НЕВЫТВОРНЫЯ ЛİЧЭБНİКİ маюць нематываваную аснову: два, тры, пяць, сто і інш.

Невытворныя ліч. ад 1 па 10, а таксама сто і тысяча вельмі старажытнага паходжання, з’яўляюцца агульнаславянскімі.

Невытворны ліч. сорак – агульнаўсходнеславянскі, ён узнік са спрадвечна славянскага назоўніка сорокъсорочькъ (параўн.: сорочька) як мерка (мяшок), як набор скурак на футра (сорак вавёрчыных або сабаліных скурак)” [Янкоўскі Ф.М. Гістарычная гра­матыка беларускай мовы.– Мн., 1988, с. 178].

Невытворныя ліч. мільён і мільярд запазычаны з франц. мовы (мільён – у ХVІІ ст., мільярд – у ХVІІІ ст.), а ў ёй, у сваю чаргу, гэтыя два лічэбнікі ўтвораны ад лац. mille, што значыць ’тысяча’.

Як вышэй гаварылася, з пункту погляду сінхраніі ліч. дзевяноста невытворны і па структуры просты, а дыяхранічна – вытворны і складаны. Нелагічна аднесены да складаных лічэбнік 90 у БГр.-85: ”Складаныя – гэта лічэбнікі, у якіх 2 асновы: 50, 90, 700”. Якая ж у дзевяноста першая аснова? İ якой марфемай яна злучаецца з другой? Яшчэ больш алагічнае выказванне ў П.П. Шубы: ”Выразна вылу­чаюцца два корані ў лічэбніку дзевяноста (хаця паходжанне яго да канца не высветлена)”. Ф.М. Янкоўскі слушна сцвярджае: ”Наяў­насць спалу­чэння девęть десęтъ у стараславянскай мове, складанага лічэбніка деветдесет у балгарскай, … у сербскахарвацкай, … у чэш­скай, … у польскай мовах сведчыць, што і ва ўсходніх славян было девять десятъ → девятьдесятъ. Гэта пацвярджае і Астрамірава евангелле. Пераважная большасць гісторыкаў мовы [Соколова М.А. Очер­ки по историч. грамматике рус. яз.; Безпалько О.П., Бойчук М.К., Жовто­брюх М.А. İсторична граматика украïнскоï мови.– Киïв, 1962; Иванов В.В. Историческая гр-ка рус. яз.] і этымолагаў лічаць, што дзевяноста – змененае девятьде­сятъ. Але дасюль яшчэ няма пераканальнага тлумачэння, як девятьдесятъ змянілася на дзевяноста” [Гіст. гр-ка бел. мовы.– Мн., 1988, с. 179]. (Падкрэслена мной.– М. Я.)

Ёсць і другая думка: лічэбнік дзевяноста ўзыходзіць да ўсход­неславянскага перыяду. У помніках адзначаецца з ХІV ст., ужываўся паралельна з девятьдесятъ, але не ўтварыўся ад яго, а выціснуў з ужытку агульнаславянскі девятьдесятъ; утварыўся ж ён ад спа­лучэння дєвять + до + ста дєвятьдоста дзевяноста, дзе [н] узнік у выніку дысіміляцыі (распадабнення) зубных [т'], [д]. Гэтая другая думка ўяўляецца нам найбольш слушнай і лагічнай.

2. ВЫТВОРНЫЯ ЛİЧЭБНİКİ – усе астатнія, яны маюць матываваную аснову: пяцёра, адзінаццаць, дваццаць, пяцьдзясят, трэці, чацвёрты і г. д. Усе парадкавыя ліч. (акрамя першы, другі) утварыліся ад колькасных, толькі састаўныя парадкавыя – ад сумы слоў: сто + трыццаць + пяты сто трыццаць пяты.

Утварэнне лічэбнікаў ад 11 па 19 і 20, 30 гл. вышэй.

Лічэбнікі ад 50 па 80 і ад 200 па 900 утвараліся так:

ад 50 па 80 – са спалучэнняў пяць, шэсць і г. д. + Р. скл. мн. л. былога назоўніка дзесяць: пять + дєсятъ ( = ’пяць дзясяткаў’).

Ад 500 па 900: пять + сътъ (Р. скл. мн. л. ад былога назоўніка сто).

Ліч. 200 – ад формы Н. скл. парнага ліку дъвѣ +сътѣ (= ’дзве сотні’). Лічэбнікі 300, 400 – ад формы Н. скл. мн. л. былога назоўніка сто: три + съта , четыри + съта (= ’тры сотні’, ’чатыры сотні’).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]