Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Marozava_JA.N._Lekcyi_pa_marfalogii._CH._1._Ime...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
873.47 Кб
Скачать

2. Парадкавыя лiчэбнiкi .

абазначаюць парадак аднародных прадметаў пры іх лічэнні і адказваюць на пытанне каторы?. Ад колькасных яны адрозніваюцца граматычна: як і прыметнікі, парадкавыя ліч. маюць сінтаксічна залежныя ад назоўніка катэгорыі р., л., склону. З прычыны супа­дзення граматычных прымет парадкавых лічэбнікаў і прыметнікаў у некаторых навуковых працах, як ужо вышэй адзначалася, парадкавыя лічэбнікі разглядаюцца як ”парадкавыя адносныя прыметнікі” (гл., напр.: Виноградов В.В. Русский язык. Грамматическое учение о слове.– 2-е изд.– М., 1972, с. 192-194; Совр. рус. яз. Ч. 2. Морфология. Синтаксис / Под ред. Е.М. Галкиной-Федорук.– М., 1964, с. 114-116.)

Але парадкавыя лічэбнікі адрозніваюцца ад прыметнікаў:

1) сваім значэннем (семантыкай): парадкавыя ліч. абазначаюць не якасць ці ўласцівасць прадметаў, а іх парадкавы нумар; парад­кавыя ліч. захоўваюць лікавае значэнне, г. зн. семантычна звязаны з лічэбнікамі;

2) сваёй структурай: ліч. састаўныя парадкавыя, як і колькасныя, пішуцца асобна, а складаныя прыметнікі, у тым ліку і ўтвораныя ад састаўных лічэбнікаў, пішуцца злітна, параўнайма: шэсцьдзясят сёмы кіламетр (ліч.) і шасцìдзесяцìсямìкіламетрóвы шлях (прым.);

3 ) у словаўтваральным плане парадкавыя ліч. суадносныя з асновамі колькасных ліч., за выключэннем першы, які ўтварыўся ад прыметніка ў вышэйшай ступені параўнання пьрв ь (= ’пярэдні’) +шь + и = [jь]), а таксама акрамя другі, які ўтварыўся ад кароткага пры­метніка друг ъ (як і руск. второй ад кароткага прым. вътор ъ );

4) парадкавыя ліч. спалучаюцца толькі з канкрэтнымі назоў­нікамі, што абазначаюць прадметы, якія падлягаюць лічэнню, а прыметнікі – з любымі назоўнікамі;

5) парадкавыя ліч. маюць графічныя (лічбавыя) абазначэнні: 1917 год, у 5-ым класе, а прыметнікі не абазначаюцца лічбамі.

Разрады лiчэбнiкаў паводле структуры

Паводле структуры (марфалагічнай будовы) усе лічэбнікі падзя­ляюцца на 1) простыя, 2) складаныя і 3) састаўныя.

1. ПРОСТЫЯ ЛİЧЭБНİКİ складаюцца з аднаго кораня: адзін, чатыры, першы, чацвёрты, васьмёра, тры/наццаць, два/ццаць, трыццаць.

Лічэбнікі на -наццаць і -ццаць адносяцца да простых з сінхрон­нага пункту гледжання. (Гэтак яны разглядаюцца ў В.Ул. Вінаградава ў яго працы ”Рус. яз. Грам. учение о слове”; гэтак у Ф. М. Янкоўскага ў яго ”Гіст. граматыцы б. м.”, с. 178, у П. П. Шубы, у школьных граматыках, але ў М. С. Яўневіча, які распрацоўваў тэму ”Лічэбнік” у дапаможніку ”СБЛМ. Марфалогія” пад рэд. Ф.М. Янкоўскага, яны лічацца складанымі; складанымі лічыць іх і Л.İ. Бурак). Але скла­данымі яны з’яўляюцца ў дыяхранічным плане, з гістарычнага пункту погляду. Толькі выкарыстоўваючы веды з гістарычнай граматыкі, можна выясніць, што лічэбнікі ад 11 па 19 і 20, 30 – гэта злучэнні

а) слова адзін з прыназоўнікам на і былым назоўнікам дзесяць у форме М. скл. (дєсятє) з наступнымі фанетычнымі зменамі: одинъ+на+дєсятє (г. зн. ’адзін наверх (звыш) на дзясятку’) → одиннадсять одиннадцать адзінаццаць; дъва+на+дєсятє і пад.

б) слова два і былога назоўніка дзесяць у форме Н. скл. парнага ліку (дъва+дєсяти); слова тры і слова дзесяць у форме Н. скл. мн. л. (трьє+дєсятє).

Але пры вывучэнні не гісторыі мовы, а ”Сучаснай беларускай мовы” (менавіта так называецца наша дысцыпліна) нельга змешваць з’явы сінхраніі і дыяхраніі! Ліч. на -наццаць і -ццаць простыя, вытворныя, матываваныя словамі два, тры, пяць, сем і г. д.

Ліч. 90 з пункту погляду сінхраніі па структуры просты і па паходжанні невытворны, а дыяхранічна складаны і вытворны (пра яго паходжанне гл. ніжэй).

2. СКЛАДАНЫЯ ЛİЧЭБНİКİ складаюцца з двух і больш каранёў, але з аднаго слова. Гэта ліч. ад 50 па 80 і ад 200 па 900, а таксама іншыя, напр.: дваццацітрохтысячны, двухмільённы.

Ліч. ад 50 па 80 і ад 200 па 900 маюць у сваім складзе не толькі па 2 карані, але і па 2 асновы, таму што маюць па 2 канчаткі:

д зв е сц е ( дв ух сот □), тр ы ст а ( тр ом ст ам ), пяць дзесят □;

3. САСТАЎНЫЯ ЛİЧЭБНİКİ складаюцца з двух або некаль­кіх слоў: 135, 135-ы, 2 1/5 (сто трыццаць пяць; сто трыццаць пяты; дзве цэлыя і адна пятая).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]