Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Marozava_JA.N._Lekcyi_pa_marfalogii._CH._1._Ime...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
873.47 Кб
Скачать

Няпэўна - колькасныя словы ( нкс ).

İх не адносяць да лічэбнікаў, бо яны не ўваходзяць у лічбавы рад і ў сістэму лічэння, не абазначаюць абстрактны лік (а толькі няпэў­ную колькасць), не могуць быць абазначаны лічбай. Паводле значэння і граматычных асаблівасцей НКС падзяляюцца на тры часціны мовы (аб’ядноўваюць словы трох ч. м.), якім уласцівы працэс нумералізацыі: 1) прыслоўі: мала, нямала, шмат, няшмат, многа, нямнога, багата, небагата, трохі; яны не змяняюцца, як і іншыя прыслоўі; некаторыя з іх маюць ступені параўнання (многа – больш, мала – менш); могуць ужывацца пры дзеясловах, паказваючы на ступень і меру праяўлення дзеяння: многа перажыў, шмат перадумаў; 2) займеннікі: колькі, некалькі, ніколькі, столькі, гэтулькі, колькі-небудзь, абы-колькі; як і іншыя няпэўныя займ., яны ўказваюць на няпэўную колькасць; скланяюцца па тыпе прыметнікаў у мн. ліку; 3) абстрактныя назоўнікі: цьма, процьма, безліч, бездань, гібель, куча, мора, лес (рук) і нават страх божы. Апошнія часцей ужываюцца ў гутарковым стылі: Процьма народу сабралася на пло­шчы. Падняўся лес рук. Усе нарабілі памылак страх божы! Сёлета ў лесе гібель ягад (тут эліптычны сказ, прапушчаны выказнік, які можна падставіць: было, цвіло, урадзіла, расло). Але такая нумера­лізацыя назоўнікаў не вядзе да страты імі формаў роду і сінтаксічных уласцівасцей назоўнікаў.

Усе гэтыя НКС хоць і выражаюць колькасныя паняцці (чым і набліжаюцца да лічэбнікаў), але 1) не маюць значэння абстрактнага ліку (не абазначаюць канкрэтную лічбавую велічыню – гэта першае зна­чэнне лічэбнікаў), 2) не абазначаюць канкрэтную колькасць прадметаў (другое значэнне лічэбнікаў) ці 3) парадак іх пры лічэнні (трэцяе знач. лічэбнікаў), 4) не ўваходзяць у лічбавы рад, 5) не могуць быць абазначаны лічбай. Яны толькі ў функцыянальным плане ў пэўнай ступені набліжаюцца да лічэбнікаў, і таму кваліфі­куюцца як няпэўна-колькасныя лічэбнікі ў названых вышэй граматыках (РГ-80, Гр.БМ-62, БГр.-85) і ў некаторых вучэб­ных дапаможніках (напр., у дапаможніку Шубы П.П.). Даследчыкі адзна­чаюць, што нумералі­зацыя ў сучасных усходнеславянскіх мовах з’яўляецца працэсам малапрадуктыўным, інертным, у значэнні лічэбнікаў ужываецца невялікая колькасць прыслоўяў, займеннікаў і назоўнікаў. Т. ч., правамернай будзе думка пра тое, што лічэбнікі ў беларускай мове складаюць лексічна замкнутую групу – клас слоў, які фактычна не папаўняецца.

************************************************************************************************************************

Спынімся на Л Е К С İ К А - Г Р А М А Т Ы Ч Н Ы Х Р А З Р А Д А Х Л İ Ч Э Б Н İ К А Ў па традыцыйнай класіфікацыі:

1. Колькасныя лiчэбнiкi –

гэта аснова ўсёй сістэмы лічэбнікаў. Яны абазначаюць абстрактныя лікі, колькасць цэлых адзінак або іх частак, абазначаюць колькасць прадметаў пры лічэнні, адказваюць на пытанне колькі?. Яны падзяляюцца на 1) уласнаколькасныя, 2) зборныя і 3) дробавыя.

1) УЛАСНАКОЛЬКАСНЫЯ ЛİЧЭБНİКİ абазначаюць а) пэўны абстрактны лік: адзін, тры, чатыры, трыста ці б) колькасць аднародных прадметаў: адзін студэнт, трыста дамоў.

Асноўны лексічны фонд уласнаколькасных лічэбнікаў налічвае 36 слоў: гэта лічэбнікі ад 1да 10 (10 слоў), ад 11 да 19 (9 слоў), назвы дзясяткаў (20, 30 і г. д. – 8 слоў), назвы соцень (100 -900 – 9 слоў).

Лічэбнікі адзін, два, тысяча, мільён, мільярд і іншыя назвы буйных велічынь (більён, трыльён, квадрыльён, квінтыльён, сек­стыльён) вылучаюцца сярод астатніх лічэбнікаў сваімі граматычнымі асаблівасцямі. А іменна:

Ліч. адзін мáе формы ўсіх трох родаў (змяняецца па родах) і змяняецца па ліках: адно акно – адны вароты.

Ліч. два мáе таксама родавыя адрозненні, якія ён захоўвае ва ўсіх склонах: два сталы, акны (м. і н. р.), дзве хаты (ж. р.).

Лічэбнікі тысяча, мільён мільярд і іншыя назвы буйных велічынь захоўваюць фармальныя прыметы назоўнікаў: 1) не змяня­юцца па родах, а пастаянна належаць да пэўнага граматычнага роду; 2) маюць формы адз. і мн. л.; 3) скланяюцца, як назоўнікі: тысяча – як куча (па 1-м скланенні), а мільён, мільярд і астатнія назвы буйных велічынь – як агарод (па 2-м скланенні). Астатнія ж колькасныя лічэбнікі скланяюцца па 3-м скланенні, як сенажаць.

Лічэбнікі тысяча, мільён мільярд і іншыя назвы буйных велічынь могуць мець пры сабе азначэнні (першая тысяча, цэлы мільён, увесь мільярд). Аднак тысяча, мільён мільярд і іншыя назвы буйных велічынь усё ж застаюцца ў сістэме лічэбнікаў па наступных прычынах:

 узятыя асобна, яны маюць чыста лікавае значэнне, абазначаюць абстрактны лік; яны ідэнтычныя графічным лічбам, могуць свабодна імі замяняцца: тысяча кніг = 1000 кніг;

 яны неабходныя ў сістэме абазначэння колькасці прадметаў і паняццяў, якія можна лічыць; без іх былі б немагчымы састаўныя лічэбнікі, якія абазначаюць вялікую колькасць, напр.: 5043000 = пяць мільёнаў сорак тры тысячы;

 яны выступаюць у мове як адзіныя і асноўныя лікі (іх няма чым замяніць у сістэме лічэння), а лікавыя назоўнікі з’яўляюцца дадатковымі, неабавязковымі, яны інуюць побач з адпаведнымі лічэбнікамі: сто – сотня, тры – тройка і г. д.;

 як і ўсе астатнія ўласнаколькасныя ліч., яны маюць адпаведныя парадкавыя лічэбнікі, чаго нельга сказаць пра лікавыя назоўнікі, напр.: тысячны, мільённы, мільярдны двайны, трайны, парны, соценны – гэта не парадкавыя лічэбнікі, а адносныя прыметнікі);

 яны ніколі не азначаюцца якаснымі прыметнікамі, а назоўнікі азначаюцца: цвёрдая пяцёрка, крывая тройка, але так не скажаш пра тысяча, мільён, мільярд;

 як і астатнія лічэбнікі, яны спалучаюцца з назоўнікамі, утвараючы сінтаксічна непадзельнае словазлучэнне;

 могуць спалучацца з любымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы і паняцці, што падвяргаюцца лічэнню: тысяча студэнтаў (сталоў, насоў, яек); але нельга сказаць: двойка, тройка, дзесятак студэнтаў (сталоў, насоў), толькі можна дзесятак (сотня) яек.

2) ЗБОРНЫЯ ЛİЧЭБНİКİ абазначаюць колькасць асоб або прадметаў як сукупнасць, як адно цэлае. Утвараюцца яны ад адпаведных уласнаколькасных пры дапамозе суфіксаў j- (двоjэ, троjэ), -ёр- (чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра), -ер- (дзявяцера, дзясяцера). У адрозненне ад суч. рус. мовы, дзе клас зборных лічэбнікаў абмежаваны пералічанымі вышэй дзевяццю словамі, у суч. бел. мове зрэдку ўжываюцца зборныя ліч., утвораныя ад слоў другога дзясятка, асабліва яны пашыраны ў народна-гутарковай мове: адзінáццацера, дванáццацера…, дваццáцера і трыццáцера.

З борныя ліч. пазбаўлены граматычных катэгорый роду і ліку, толькі абодва мае 2 ф. роду: абодва (м. і н. р.), абедзве (ж. р.). Паводле семантыкі гэтыя словы набліжаныя да займеннікаў, таму што абазначаюць ’і той, і гэты’, ’і тое, і гэтае’, і тая, і гэтая’. Акрамя семантыкі, ад іншых зборных абодва (абедзве) адрозніваецца 1) на­яўнасцю родавых формаў ва ўсіх склонах; 2) здольнасцю спалучацца з назоўнікамі ўсіх трох родаў; 3) немагчымасцю ўступаць у сінтак­січную сувязь з множналікавымі назоўнікамі.

Зборны ліч. абое ўжываецца для абазначэння асоб м. і ж. полу разам: сустрэла іх абаíх, дала ім абаíм, пайшоў з імі абаíмі.

З борныя ліч. здольны спалучацца толькі з наступнымі словамі, якія абазначаюць асоб або прадметы:

 з назоўнікамі м. і аг. р., якія абазначаюць асоб м. полу: двое мужчын, трое сірот, калек;

 з назвамі маладых істот: пяцёра кацянят, жарабят;

 з множналікавымі назоўнікамі: двое дзвярэй; трое сутак; пяцёра нажніц, саней;

 з субстантываванымі прыметнікамі, якія абазначаюць асоб: двое незнаёмых, трое паляўнічых;

 з асабовымі займеннікамі мы, вы, яны: трое нас, чацвёра іх;

 з назоўнікамі людзі, дзеці, гусі, коні, свінні, куры і інш.: чацвёра дзяцей, пяцёра гусей.

3) ДРОБАВЫЯ ЛİЧЭБНİКİ абазначаюць дробавую частку адзінкі або змешаную колькасць (цэлы лік і дробавую частку): дзевяць дзясятых; тры цэлыя і дзевяць дзясятых.

У адрозненне ад уласнаколькасных ліч., якія спалучаюцца толькі з прадметнымі назоўнікамі, якія падлягаюць лічэнню, дробавыя ўжываюцца таксама са зборнымі і рэчыўнымі назоўнікамі: пяць шостых моладзі; адна пятая кіслароду.

П аводле структуры дробавыя ліч. састаўныя, у іх лічнік (па-руску ”числитель”) выражаецца ўласнаколькасным лічэбнікам, а назоўнік (па-руску ”знаменатель”) – парадкавым лічэбнікам.

Л ічэбнік паўтара (паўтары) мáе родавыя адрозненні ва ўсіх склонах !!! (У БГр.-85 памылка, там сказана, што родавыя адрозненні толькі ў Н. і В. склонах): для м. і н. р. форма паўтара ва ўсіх склонах, а для ж. р. форма паўтары ва ўсіх склонах. Утвораны гэты лічэбнік ад назоўніка полъ (што значыць ’палавіна’) і кароткага пры­метніка вътор а (гэта Р. скл. адз. л. м. р. ад вътор ъ ): пол ъ +вътор а , што значыць ’половина второго’. Пасля падзення рэдукаваных выпаў гук [в], часткі зліліся ў адно слова і ў бел. мове на месцы [л] узнік [ў] пасля галоснага перад зычным. У выніку сёння маем паўтара.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]