- •Прадмет, структура, значэнне граматыкi
- •Кожная моўная сістэма (кожная мова) складаецца з 3-х асноўных, фундаментальных састаўных элементаў (або ярусаў, узроўняў):
- •Для чаго ж патрэбна граматыка? Якая яе роля?
- •1. Устойлівасць. Граматыка мяняецца вельмі марудна, развіццё грамадства адлюстроўвае не прама. Аднак ёсць змены і ў граматыцы. Напр., апошнія інавацыі ў граматыцы:
- •Асноўныя граматычныя паняцці і тэрміны
- •Табліца № 2
- •Парадыгмы граматычных катэгорый
- •Сiстэма часцiн мовы. Прынцыпы размежавання слоў па часцінах мовы
- •1 Семантычныя,
- •2 Марфалагічныя,
- •4 Словаўтваральныя прынцыпы выдзялення і размежавання слоў па часцінах мовы.
- •Пытанне пра колькасць часцiн мовы
- •Агульная характарыстыка назоўнiка як часцiны мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады назоўнiкаў (лгр)
- •1. Агульныя I ўласныя назоўнiкi .
- •2. Канкрэтныя I абстрактныя назоўнiкi .
- •3. Асабовыя I неасабовыя назоўнiкi .
- •4. Адушаўлёныя I неадушаўлёныя назоўнiкi . .
- •5. Зборныя назоўнiкi . .
- •6. Рэчыўныя назоўнiкi . .
- •7. Адзiнкавыя назоўнiкi . .
- •Граматычныя катэгорыi назоўнiка
- •Вызначэнне па семантыцы роду нязменных назоўнiкаў
- •Склонавыя значэннi .
- •Канчаткi назоўнікаў м. Р. 2-га склан. У р. Скл. Адз. Л..
- •Агульная характарыстыка прыметнiка як часцiны мовы
- •Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў
- •Лексiка - граматычныя разрады прыметнiкаў (лгр)
- •1. Якасныя прыметнiкi .
- •Семантычныя рысы якасных прыметнікаў
- •Спецыфічныя граматычныя рысы якасных прыметнікаў
- •2. Адносныя прыметнiкi .
- •3. Прыналежныя прыметнiкi .
- •Поўныя, кароткiя I ўсечаныя формы прыметнiкаў
- •Адрозненне ўсечаных формаў ад кароткіх:
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Памылкi пры ўтварэннi I ўжываннi ступеней параўнання прыметнiкаў
- •Да табліцы ”Ступені параўнання прыметнікаў”
- •Скланенне прыметнiкаў
- •Агульная характарыстыка лiчэбнiка як часцiны мовы
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле значэння I граматычных прымет
- •Няпэўна - колькасныя словы ( нкс ).
- •1. Колькасныя лiчэбнiкi –
- •2. Парадкавыя лiчэбнiкi .
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле структуры
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле ўтварэння ( паходжання )
- •Сiнтаксiчная сувязь лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •Сiнтаксiчная сувязь памiж словамi ў межах дробавых лiчэбнiкаў
- •Агульная характарыстыка займеннiка як часцiны мовы
- •Разрады займеннiкаў па суадносiнах з часцiнамi мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады (лгр) займеннiкаў
Разрады лiчэбнiкаў паводле значэння I граматычных прымет
İснуе некалькі класіфікацый ЛГР лічэбнікаў:
1. Т р а д ы ц ы й н а я к л а с і ф і к а ц ы я. Традыцыйна ўсе лічэбнікі паводле значэння і структурна-граматычных прымет падзяляюцца на 2 разрады: 1) колькасныя і 2) парадкавыя. Колькасныя, у сваю чаргу, падзяляюцца на а) уласнаколькасныя (якія абазначаюць цэлы лік), б) дробавыя і в) зборныя.
Гэтак разглядаюцца лічэбнікі ў школьных граматыках, у вучэбным дапаможніку ”СБЛМ. Марфалогія” пад рэд. Ф. М. Янкоўскага.
2.
У ”Б
е л а р у с к а й
г р а м
а т ы ц ы”,
ч. 1, 1985, с. 123 і
ў ”Граматыцы
бел.
мовы”,
т. 1, 1962, с. 260 іншая
класіфікацыя. У іх усе лічэбнікі
падзяляюцца на
3 разрады: 1) колькасныя,
2) зборныя
і 3)
парадкавыя.
Колькасныя,
у сваю чаргу, падзяляюцца на а)
пэўна-колькасныя,
б) няпэўна-колькасныя
і в) дробавыя.
У такой класіфікацыі размыты крытэрыі вылучэння лічэбнікаў як часціны мовы. Няпэўна-колькасныя словы (НКС) не ўваходзяць у лічбавы рад, не ўваходзяць у сістэму лічэння, не абазначаюць абстрактны лік. İ па граматычных уласцівасцях словы тыпу шмат, няшмат, (ня)многа, (не)багата; (не)калькі, столькі, гэтулькі; безліч, процьма, куча і іншыя вельмі разнародныя. Таму немэтазгодна браць за аснову класіфікацыю з БГр.-85 і Гр.БМ-62.
3. Крыху падобная на 2-ю і 3-я класіфікацыя, якую прапануе П. П. Ш у б а, аўтар вучэбнага дапаможніка ”СБМ. Марфаналогія. Марфалогія”. Ён таксама ўсе лічэбнікі падзяляе на 3 разрады: 1) колькасныя, 2) зборныя і 3) парадкавыя. Але колькасныя падзяляюцца не на 3 групы, а на 2: а) пэўна-колькасныя і б) няпэўна-колькасныя. А куды ж П.П. Шуба аднёс дробавыя? А нікуды. Ён зусім не лічыць іх лічэбнікамі, адносіць іх да свабодных словазлучэнняў: ”У лічбавым радзе знаходзяць месца і свабодна арганізаваныя сінтаксічныя спалучэнні, якія называюць дробны лік або цэлы лік разам з дробным: нуль цэлых і дзве сотыя. [Курсіў мой] Былі спробы [!!?] называць некаторыя з такіх спалучэнняў ”дробавымі лічэбнікамі”, аднак памылковасць такога тэрміна відавочная [!!?]: дзве сотыя ці пяць восьмых – гэта свабодныя словазлучэнні, арганізаваныя падпарадкавальнай сувяззю дапасавання ці кіравання, з галоўным кампанентам – колькасным лічэбнікам – і залежным кампанентам – субстантываваным парадкавым лічэбнікам. Такія словазлучэнні прынцыпова адрозніваюцца ад спалучэнняў тыпу 27, 145 і пад., якія ўтвараюць адну лексему. [Курсіў мой] Часткі такой лексемы не звязаны падпарадкавальнай сувяззю” (Шуба П.П. Суч. бел. мова. Марфаналогія. Марфалогія.– Мн., 1987, с. 117 - 118). На нашу думку, у аўтара цытаты занадта безапеляцыйныя і нелагічныя выказванні. Так, 145 і 0,02 адрозніваюцца, канешне, відам сувязі слоў. Але ж паняцце-то там і там адно (адна лексема – 145 – і адна лексема – 0,02; і тая, і другая лексемы абазначаюць адзін лічэбнік, а не тры). Значыць, адну лексему ўтвараюць і дробавыя лічэбнікі, а не толькі састаўныя колькасныя. Тут аўтар цытаты сам сабе пярэчыць. Дарэчы, відам сувязі адрозніваюцца таксама і лічэбнікі састаўныя колькасныя тыпу 145 і парадкавыя тыпу 145-ы. Зноў жа: традыцыйную класіфікацыю П.П. Шуба называе ”былі спробы называць” іх ”дробавымі лічэбнікамі”. Выходзіць, што гэта не найбольш лагічная, пашыраная і прызнаная многімі вучонымі класіфікацыя, а толькі нейкія ”спробы” (патугі). Аўтару цытаты яўна нестае культуры вядзення навуковага дыялогу са сваімі апанентамі. Дарэчы, прапануемы П.П. Шубам тэрмін ”дробны лік” замест беларускага дробавы – гэта русізм! Па-беларуску ”дробны” – значыць невялічкі (па-руску ”мелкий”): дробная бульба, а не лік!!!
4. İснуюць і іншыя класіфікацыі лічэбнікаў. У прыватнасці, у р у с к і м м о в а з н а ў с т в е пашыранай з’яўляецца думка, паводле якой усе лічэбнікі падзяляюцца не на 3, а на 2 разрады: 1) колькасныя і 2) зборныя. А парадкавыя зусім не адносяць да лічэбнікаў, лічаць іх адноснымі прыметнікамі (і ў гэтым ёсць свая логіка). У прыватнасці, у РГ-80 лічэбнікі падзяляюцца на 1) колькасныя і 2) зборныя, а колькасныя, у сваю чаргу, падзяляюцца на а) пэўна-колькасныя і б) няпэўна-колькасныя.
Т. ч., мы будзем прытрымлівацца традыцыйнай класіфікацыі, паводле якой да лічэбнікаў не адносяцца словы з няпэўным абазначэннем колькасці. Гэтая група слоў з лікавым значэннем атрымала назву
