Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Marozava_JA.N._Lekcyi_pa_marfalogii._CH._1._Ime...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.01.2020
Размер:
873.47 Кб
Скачать

Скланенне прыметнiкаў

Прыметнікі падзяляюцца на 3 тыпы скланення: ад’ектыўнае, змешанае і нулявое.

1. Ад’ектыўнае скланенне. Па ім скланяюцца поўныя формы адносных, якасных і адносна-прыналежных прыметнікаў тыпу драўляны, сіні, мацярынскі, воўчы (след), салаўіны (спеў).

2. Змешанае скланенне. Па ім скланяюцца ўласна-прыналежныя прыметнікі тыпу баброў, бацькаў, Толеў, Міхасёў, матулін, Варын. Раней гаварылася, што яны ў Н. склоне і ў В. скл. (пры неадуш. назоўніках) маюць кароткую форму, г. зн. канчаткі назоўнікаў, а ў астатніх склонах – канчаткі поўных прыметнікаў, таму і адносяцца да змешанага скланення (субстантыўна-ад’ектыўнага). Парушэннем літаратурнай нормы з’яўляюцца поўныя формы ў Н. і В. склонах тыпу бацькавае паліто, старшынёвыя словы, матчыную хустку (гэтак гавораць на Палессі).

3. Нулявое скланенне. Гэтак жа, як і да нулявога скланення назоўнікаў, сюды адносяцца нязменныя прыметнікі тыпу хакі, бэж, бардо, люкс, электрык, плісэ, клёш, гафрэ, дэкальтэ, галіфэ, нета, брута, хіндзі, комі, бенгалі, максі, міні, мідзі.

ТЭМА: Л İ Ч Э Б Н İ К

П Л А Н :

1. Агульная характарыстыка лічэбніка як часціны мовы.

2. Разрады лічэбнікаў паводле значэння і граматычных прымет (ЛГР). Няпэўна-колькасныя словы.

3. Разрады лічэбнікаў паводле структуры.

4. Разрады лічэбнікаў паводле ўтварэння (паходжання).

5. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.

Асаблівасці скланення лічэбнікаў.

6. Сінтаксічная сувязь паміж словамі ў межах дробавых лічэб­нікаў (асаблівасці скланення дробавых лічэбнікаў).

ЛİТАРАТУРА тая ж, што і да тэмы ”Марфалогія”.

Агульная характарыстыка лiчэбнiка як часцiны мовы

ЛİЧЭБНİК – своеасаблівая іменная ч-на м., якая гістарычна выдзелілася па семантычных адзнаках з назоўнікаў і прыметнікаў. З цягам часу гэтыя словы сталі адрознівацца ад зыходных і па граматычных уласцівасцях.

Т. ч., лічэбнік – знамянальная ч. м., якая абазначае 1) абстрактны лік: адзін, два, тры, чатыры і г. д.; 2) колькасць або сукупнасць прадметаў: адзін вучань, пяць бульбін, чацвёра вучняў; 3) парадак прадметаў пры лічэнні: першы вучань, пятая бульбіна.

Значэнне лічэбніка як часціны мовы ў наш час пашыраецца: яны набываюць новую ўласцівасць – выражаць якасна-адрознівальную прымету, напр.: АН-24, Алімпіяда-80, Сопат-92, ”Славянскі базар-2012, РГ-80, БГр.-85.

Са значэннем абстрактнага ліку лічэбнікі выкарыстоўваюцца пераважна ў матэматыцы, геаметрыі (восем больш, чым пяць), а ў звычайнай мове лічэбнікі ўжываюцца пераважна з назвамі прадметаў, указваюць на іх дакладную колькасць або пэўную частку прадмета.

Ад іншых ч. м. лічэбнікі адрозніваюцца 1) сваім значэннем і 2) граматычнымі адзнакамі:

1. Значэннем: лічэбнікі характарызуюцца бóльшай абстракт­насцю значэння, здольнасцю выражаць чыстыя назвы колькасці і выступаць у натуральным радзе лікаў: 1, 2, 3, 4, 5… і г. д.

2. Граматычныя адзнакі лічэбнікаў: 1) амаль усе лічэбнікі пазбаўлены катэгорыі ліку, акрамя адзін – адны, тысяча – тысячы, мільён – мільёны, мільярд – мільярды і парадкавых, аднак у мн. ліку словы адны, тысячы, мільёны, мільярды, як правіла, пераходзяць у іншыя ч. м., напр.: Усе пайшлі, засталіся адны бабулі (абмежавальная часціца, = ’толькі’). Тысячы зорак блішчаць на небе (назоўнік, = ’мноства, безліч’). Усе пайшлі, і мы засталіся адны (прыметнік, = ’адзінокія, самотныя’). Мы гэта зробім адны, без нічыёй дапамогі (прыслоўе, = ’самастойна’). Слова адны толькі пры множналікавых назоўніках з’яўляецца лічэбнікам: Купіла адны штаны, а не двое. Адрамантаваў адны сані і адны вароты;

2) большасць лічэбнікаў не маюць катэгорыі роду, акрамя адзін – адна – адно, два – дзве, абодва – абедзве, паўтара – паўтары, тысяча, мільён, мільярд і парадкавых ліч-ў: першы – першая – першае;

3) лічэбнікі не могуць азначацца прыметнікамі, лічэбнікамі, займеннікамі; параўнайма: лічэбнікі тры, пяць, восем, дзесяць і назоўнікі дружная тройка, першая пяцёрка, гэтая васьмёрка, круглая дзясятка (але, зноў жа, тысяча, мільён, мільярд могуць азначацца, яны па граматычных прыметах збліжаюцца не з лічэбнікамі, а з назоўнікамі, і таму некаторыя вучоныя адносяць іх да назоўнікаў, разглядаюць іх у адным радзе з назоўнікамі, якія маюць лікавае значэнне: адзінка, двойка, тройка і пад.);

4 ) лічэбнікі спалучаюцца толькі з назоўнікамі і з асабовымі займеннікамі, утвараючы сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні, якія выступаюць у ролі аднаго члена сказа: Два снегіры, дзве кропелькі зары на мокрую галінку вольхі ўпалі (Н. Мацяш). Пяць сшыткаў ляжала на стале. Прынёс пяць сшыткаў.

Як ч-на мовы лічэбнікі аформіліся пазней за іншыя імёны. Гэтым тлумачыцца іх граматычная неаднароднасць, а іменна тое, што словы тысяча, мільён, мільярд і іншыя назвы буйных велічынь захоўваюць усе фармальныя прыметы назоўнікаў і ўключаюцца ў сістэму лічэбнікаў не па граматычных прыметах, а па лексічным значэнні: яны абазначаюць абстрактную колькасць і ўваходзяць у лічбавы рад. Калі іх не лічыць лічэбнікамі, то парушыцца лічбавы рад. Парадкавыя лічэбнікі таксама па граматычных уласцівасцях цалкам збліжаюцца з адноснымі прыметнікамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]