Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Marozava_JA.N._Lekcyi_pa_marfalogii._CH._1._Ime...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
873.47 Кб
Скачать

1. Устойлівасць. Граматыка мяняецца вельмі марудна, развіццё грамад­ства адлюстроўвае не прама. Аднак ёсць змены і ў граматыцы. Напр., апошнія інавацыі ў граматыцы:

  1. з’яўленне і шырокае распаўсюджанне састаўных прына­зоўнікаў тыпу у выніку, у залежнасці ад, у параўнанні з, у адрозненне ад, у адносінах да, зыходзячы з…;

  2. частае ўжыванне недапасаваных азначэнняў у форме Н. скл. тыпу Алімпіяда – 80; дом два, корпус адзін; дарога Масква – Брэст; Салют – 6; Сопат – 92; Славянскі базар ”Віцебск – 2012;

  3. павелічэнне колькасці нязменных назоўнікаў і прыметнікаў: эскімо, бардо, хакі, люкс, экспрэс, мадэрн, міні, максі, мідзі.

2. Абагульняльнасць. Абагульняльны характар граматыкі паяс­нім на прыкладзе. Словы (лексіка) таксама маюць абагульняльны характар, але абагульненне на граматычным узроўні істотна адроз­ніваецца ад абагульнення на лексічным узроўні. Так, сцяна ёсць пэўнае збудаванне, прадмет (гэта лексічнае значэнне дадзенага слова). Гэта любая сцяна – вось абагульненне на лексічным узроўні. А граматычнае абагульненне заключаецца ў тым, што гэтае слова ставіцца ў адзін рад са словамі вада , зямля , рука , галава (рознымі па лексічным значэнні, але грама­тычна раўнацэннымі).

Абагульняльны характар граматычнага ладу вельмі важны, таму што, калі б кожнае слова змянялася па сваіх правілах, немагчымыя былі б зносіны, немагчыма было б карыстацца такой мовай, запомніць такую колькасць правілаў.

АСНОЎНЫЯ ГРАМАТЫЧНЫЯ ПАНЯЦЦİ İ ТЭРМİНЫ.

А сноўнымі граматычнымі паняццямі з’яўляюцца: граматычная форма, граматычнае значэнне, граматычны сродак, грама­тычная катэгорыя. Паяснім іх.

1. ГРАМАТЫЧНАЯ ФОРМА, або проста форма слова, або словафор­ма – гэта канкрэтная разнавіднасць кожнага канкрэтнага слова. Любое слова існуе ў мове як сістэма формаў, у тым ліку і нязменныя словы тыпу бра, фае. Слова як адзінства ўсіх суадносных і ўзаемазвязаных значэнняў і формаў (словаформаў) называецца лексемай. Усе словаформы адной і той жа лексемы раўнапраўныя, але адна з іх, сінтаксічна незалежная, лічыцца пачатковай, зыходнай. Па ёй і называ­ецца лексема. Напр., лексема стол (а не сталы, сталом…).

Калі супаставіць рад словаформаў, напр., сшытка, стала, дома, ліста, алоўка…, то ўбачым, што яны маюць нешта агульнае – пабудаваны па адным узоры, па якім можна ўтварыць яшчэ шмат словаформаў (г. зн. прадоўжыць рад): стога, чалавека, будаўніка… Такі ўзор (мадэль) пабудовы аднатыпных словаформаў і называецца граматычнай формай. У прыведзеным намі выпадку рэалізаваны наступны ўзор – граматычная форма назоўнікаў м. р., Р. скл., адз. л.

2. Кожная граматычная форма фарміруецца з некалькіх граматыч­ных значэнняў. ГРАМАТЫЧНЫЯ ЗНАЧЭННİ – гэта аба­гульненыя значэнні, уласцівыя цэлым класам слоў, якія служаць для выражэння адносін паміж словамі ў сказе і могуць змяняцца ў сувязі са зменай ролі слова ў сказе. У прыведзеным намі вышэй радзе слоў тры грама­­тыч­ныя значэнні: 1) м. р.; 2) Р. скл.; 3) адз. л.

Яшчэ прыклады граматычных значэнняў: граматычныя значэнні ладу, часу, асобы, трывання і г. д.

Граматычнае значэнне – гэта змест, сэнс граматычнай формы. Грам-я значэнні несамастойныя, яны залежаць ад лексічных значэн­няў. Напр., канчатак сам па сабе (не ў слове) нічога не значыць.

Усякае граматычнае значэнне выражаецца ў мове замацаваным за ім знешнім паказчыкам. Так, у слове рук а гэта канчатак а . Па­добныя знешнія паказчыкі называюцца сродкамі выражэння граматычных значэнняў, або проста граматычнымі сродкамі.

3. ГРАМАТЫЧНЫЯ СРОДКİ – гэта

  • Флексіі (канчаткі). Прыклады прыведзены вышэй.

  • Суфіксы. Напр., у дзеясловах суф. -ну- выражае грам. значэнне законч. трывання; суфіксы -л-, -ў выражаюць граматыч. значэнне пр. часу (чытаў, чытала); суфіксы -а- і -ва- выражаюць грамат-е значэнне законч. і незаконч. трывання (запісаць ― запісваць); суфіксы -эйш- і –эй граматыч. значэнне вышэйшай ступені параўнання ў прыметнікаў і ў прыслоўяў і г. д.

  • Прэфіксы (прыстаўкі). Напр., у дзеясловах прыстаўка з- / с- выражае граматычнае значэнне законч. трывання (рабіць зрабіць, пісаць спісаць).

  • Унутраная флексія (чаргаванне ў корані) таксама можа выра­жаць трыванне (адбіраць адабраць, вырываць вырваць).

  • Паўторы (рэдуплікацыя, падваенне). Напр.: добры-добры; ціха-ціха; пяны-пяны; ледзь-ледзь выражаецца высокая ступень якасці.

  • Націск (дакладней, змена месца націску): рукі рукі; травы травы (значэнне ліку і склону); склікаць склікаць; насыпаць насыпаць (значэнне трывання).

  • Суплетывізм асноў: браць узяць (трыванне); добры лепшы, дрэнны горшы, малы меншы, вялікі большы (вышэйшая ступень параўнання); я мяне, ты цябе, мы нас (склон); чалавек людзі (лік).

  • Парадак слоў: Лес засланіў дом. (Суб’ект і дзейнік – лес, а не дом). Чалавек восем (значэнне прыблізнай колькасці) і Восем чалавек (значэнне дакладнай колькасці).

  • Службовыя словы. Выражаюць самыя розныя значэнні злучнікі, прыназоўнікі, дапаможныя дзеясловы, словы ступені параўнання, звязкі, часціцы-паслялогі (бы), словы самы, надта, вельмі і інш.

  • İнтанацыя. 1. Яны чакалі прыезду сваіх гасцей. Пры інтанаванні (выдзяленні лагічным націскам) па чарзе кожнага слова ў гэтым ці любым іншым сказе мяняецца сэнс выказвання.

2. Выдучыя першыя тры. Роля другіх меншая. Тут ад інтанацыі залежыць пастаноўка працяжніка.

У залежнасці ад характару граматычнага сродку словаформы (або граматычныя формы) бываюць простыя (сінтэтычныя) і складаныя (аналі­тычныя).

У простых словаформах граматычны сродак уваходзіць у склад слова (напр., канчаткі, суф., прыстаўкі, унутраная флексія, паўтор, націск, суплетывізм). У складаных словаформах граматычны сродак па-за межамі слова (парадак слоў, службовыя словы, інтанацыя).

Адзін граматычны сродак звычайна выражае некалькі грама­тычных значэнняў (напр., алоўка – канчатак выражае тры грам. значэнні). İ наадварот: адно граматычнае значэнне можа выражацца некалькімі граматычнымі сродкамі (напрыклад, умоўны лад выра­жаецца формай пр. часу дзеяслова і + часціцай бы).

4. Ніводнае граматычнае значэнне не існуе ў мове як адзінкавае, ізалявана ад іншых граматычных значэнняў. Напр.:

ч ытаю

чытаеш Калі б не было 1-й асобы, то не было б і 2-й, 3-й.

чытае Гэтаксама: адз. л. – мн. л.; пр. ч. – цяп. ч. – буд. ч.

Адно граматычнае значэнне прадугледжвае наяўнасць другога. İ такім чынам граматычныя значэнні аб’ядноўваюцца ў своеасаблівыя сістэмы. Вось гэтыя найбольш агульныя граматычныя значэнні і называюцца ГРАМАТЫЧНЫМİ КАТЭГОРЫЯМİ. Напр., катэгорыя роду, катэ­горыя ліку, катэгорыі часу, асобы, склону. Гэта абстракцыя больш высокай ступені, чым грам. значэнне. Яна складаецца не менш як з 2-х грама­тычных значэнняў (гл. ніжэй табліцы парадыгмаў).

Шэраг словаформаў, якія выражаюць розныя граматычныя значэнні ў рамках адной граматычнай катэгорыі, складаюць ПАРАДЫГМУ. Яна складаецца не менш як з 2-х кампанентаў. Напр., парадыгма склону складаецца з 6-і кампанентаў, парадыгма спражэння – з 2-х кампанентаў, парадыгма ліку – таксама з 2-х кампанентаў, роду – з 4-х.

Усе разгледжаныя намі паняцці выкарыстоўваюцца і ў мар­фалогіі, і ў сінтаксісе. Разгледжаныя паняцці можна наглядна праілюстраваць у наступных табліцах.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]