- •Прадмет, структура, значэнне граматыкi
- •Кожная моўная сістэма (кожная мова) складаецца з 3-х асноўных, фундаментальных састаўных элементаў (або ярусаў, узроўняў):
- •Для чаго ж патрэбна граматыка? Якая яе роля?
- •1. Устойлівасць. Граматыка мяняецца вельмі марудна, развіццё грамадства адлюстроўвае не прама. Аднак ёсць змены і ў граматыцы. Напр., апошнія інавацыі ў граматыцы:
- •Асноўныя граматычныя паняцці і тэрміны
- •Табліца № 2
- •Парадыгмы граматычных катэгорый
- •Сiстэма часцiн мовы. Прынцыпы размежавання слоў па часцінах мовы
- •1 Семантычныя,
- •2 Марфалагічныя,
- •4 Словаўтваральныя прынцыпы выдзялення і размежавання слоў па часцінах мовы.
- •Пытанне пра колькасць часцiн мовы
- •Агульная характарыстыка назоўнiка як часцiны мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады назоўнiкаў (лгр)
- •1. Агульныя I ўласныя назоўнiкi .
- •2. Канкрэтныя I абстрактныя назоўнiкi .
- •3. Асабовыя I неасабовыя назоўнiкi .
- •4. Адушаўлёныя I неадушаўлёныя назоўнiкi . .
- •5. Зборныя назоўнiкi . .
- •6. Рэчыўныя назоўнiкi . .
- •7. Адзiнкавыя назоўнiкi . .
- •Граматычныя катэгорыi назоўнiка
- •Вызначэнне па семантыцы роду нязменных назоўнiкаў
- •Склонавыя значэннi .
- •Канчаткi назоўнікаў м. Р. 2-га склан. У р. Скл. Адз. Л..
- •Агульная характарыстыка прыметнiка як часцiны мовы
- •Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў
- •Лексiка - граматычныя разрады прыметнiкаў (лгр)
- •1. Якасныя прыметнiкi .
- •Семантычныя рысы якасных прыметнікаў
- •Спецыфічныя граматычныя рысы якасных прыметнікаў
- •2. Адносныя прыметнiкi .
- •3. Прыналежныя прыметнiкi .
- •Поўныя, кароткiя I ўсечаныя формы прыметнiкаў
- •Адрозненне ўсечаных формаў ад кароткіх:
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Памылкi пры ўтварэннi I ўжываннi ступеней параўнання прыметнiкаў
- •Да табліцы ”Ступені параўнання прыметнікаў”
- •Скланенне прыметнiкаў
- •Агульная характарыстыка лiчэбнiка як часцiны мовы
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле значэння I граматычных прымет
- •Няпэўна - колькасныя словы ( нкс ).
- •1. Колькасныя лiчэбнiкi –
- •2. Парадкавыя лiчэбнiкi .
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле структуры
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле ўтварэння ( паходжання )
- •Сiнтаксiчная сувязь лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •Сiнтаксiчная сувязь памiж словамi ў межах дробавых лiчэбнiкаў
- •Агульная характарыстыка займеннiка як часцiны мовы
- •Разрады займеннiкаў па суадносiнах з часцiнамi мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады (лгр) займеннiкаў
Адрозненне ўсечаных формаў ад кароткіх:
1) усечаныя формы ў сказе з’яўляюцца азначэннем, а кароткія – выказнікам;
2) да ўсечаных формаў пытанне ставіцца такое ж, як і да поўных, а да кароткіх – што гаворыцца пра дзейнік? (У рус. мове ёсць спецыяльнае пытанне да кароткіх формаў: каков?, какова?, каково?, каковы?, а ў бел. мове да іх няма спецыяльнага пытання): А я молада была, неразумнаю расла, я не стала ад яго ўцякаці;
3) да ўсечаных формаў з лёгкасцю падстаўляецца адсечаны канцавы галосны: узяў у жонкі дзеўку маладу(ю); упусціла залато(е) калечка;
4) ва ўсечаных націск на тым жа складзе, што і ў адпаведных поўных, а ў кароткіх ён часта перамяшчаецца: молад, молада, зелен, дораг, дорага – кароткія ф.; малада, маладу, зялёну – усечаныя ф.;
5) усеч. формы могуць утварацца не толькі ад якасных, але і ад адносных прым-ў: залато калечка, залату завушніцу.
ЗАДАННЕ: Вызначце форму прыметнікаў:
Пэўна, марыць аб каханні сэрца палкае дзявоча (К-с). Бела хустка ляжыць на плячах. У разгоне белы коні, сівы грывы распусцілі. Чорны, родны небу, дораг надзённы хлеб у кмене зорак (Р.Б.). Я хачу паслухаць песні салаўіны. Упала на траву зялёну. А дзявочу красу, нібы тую расу, піў цагляны падвал цёмнай ночы (Я.Куп.). З плеч спадаюць яе косы, нібы сонца косы, і іскрацца, як на сонцы, брыльянцісты росы (Я.Куп.). Ніколі не страціць для нас цікавасці чалавек, бо праяўленне яго розуму бязмежна, бо дарогі яго не вызначаны… (К-с). Таксама вечар свае бавы нясе з сабой не менш цікавы (К-с). Наш народ – працавіты, душою багаты (К.Б.).
Ступенi параўнання прыметнiкаў
Ступені параўнання ўласцівы толькі якасным прыметнікам, і то не ўсім, а пераважнай большасці. Марфалагічная катэгорыя ступеней параўнання прадстаўлена трыма граматычнымі значэннямі: зыходная (або звычайная) ступень (па-руску ”положительная”), вышэйшая і найвышэйшая ступені. Формы ступеней параўнання бываюць простыя (або сінтэтычныя) і складаныя (або аналітычныя). Гл. табліцу:
Ступенi параўнання прыметнiкаў
ФОРМА |
ВЫ ШЭЙ ШАЯ СТУПЕНЬ |
НАЙВЫ ШЭЙ ШАЯ СТУПЕНЬ |
Ф О Р М А
|
-ейш- (-эйш-):
кіслы → кіслейшы, высокі → вышэйшы; суплетывацыя асноў: добры → лепшы, дрэнны→ горшы, малы → меншы, вялікі → большы;
-ей, -эй, -ай — не ўжываць, бо аманімія з прыслоўямі ў вышэйшай ступені параўнання. (Ужываецца ў фальклоры, часцей у паэзіі) |
най-: кіслейшы → найкіслейшы; зрэдку: вялікі → найвялікшы, новы → найноўшы,
багаты → найбагатшы,
дарагі → найдарожшы |
Ф О Р М А |
больш, менш:
кіслы → менш кіслы, высокі → больш высокі
НЕЛЬГА:
больш кіслейшы
|
самы, найбольш, найменш:
самы кіслы кіслы → найбольш кіслы, найменш кіслы
НЕЛЬГА :
самы кіслейшы, найбольш кіслейшы
|
НЕ ЎТВАРАЮЦЦА ПРОСТЫЯ ФОРМЫ
|
||
ад якасных прыметнікаў з суфіксамі -авіт-, -ав-, -яв-, -ляв-, -лів-, -іст-, -юч-, -аўн-, -ат-, -н-, -к-, -л-, -ічн-, -ніч-, -еньк-, -эзн-: цягавіты, перадавы, бялявы, вяртлявы, крыклівы, агністы, балючы, сакаўны, шурпаты, марозны, коўкі, чулы, гераічны, маляўнічы, маленькі, велічэзны і інш. |
||
НЕ ЎТВАРАЮЦЦА ПРОСТЫЯ İ СКЛАДАНЫЯ ФОРМЫ
|
||
ад якасных прыметнікаў, якія абазначаюць
колькасна нязменную якасць: сляпы, глухі, халасты, замужняя, жанаты, босы, голы, жывы, мёртвы, вусаты, рагаты, крывы…;
масці жывёл: руды, рыжы, буры, гняды, буланы, вараны, рабы, кáры, русы, пярэсты;
назвы некаторых колераў (вытворныя прыметнікі): карычневы, блакітны, бронзавы, васільковы, ружовы, вішнёвы, фіялетавы...;
4) складаныя прыметнікі: белабокі, лапавухі, чарнабровы, цёмна-сіні.

П
Р О С Т А Я
С
К Л А Д А Н А Я