Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Marozava_JA.N._Lekcyi_pa_marfalogii._CH._1._Ime...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
873.47 Кб
Скачать

Поўныя, кароткiя I ўсечаныя формы прыметнiкаў

Якасныя прыметнікі могуць ужывацца ў поўнай, кароткай і ўсечанай формах. Прыналежныя – у поўнай ф., а таксама ў Н. і В. склонах у кароткай ф. Адносныя – у поўнай ф., зрэдку ва ўсечанай.

Утварэнне кароткіх якасных прым. у бел. мове (у параўнанні з рускай) вельмі абмежавана. У рус. мове гэта прадуктыўны клас формаў. Успомнім, для прыкладу, характарыстыкі застойных савец­кіх часоў: скромен, трудолюбив, честен, справедлив, морально устойчив, общественно активен, политически грамотен, физически вынослив. Па-беларуску гэтыя і падобныя прыметнікі трэба пера­кладаць поўнымі формамі.

Поўная форма ў бел. мове асноўная, найбольш ужывальная. Яна выконвае функцыі азначэння і іменнай часткі састаўнога выказніка.

К а р о т к і я прыметнікі ў пачатковай форме маюць нулявы канчатак у м. родзе: рад□, повен□, павінен□, гатоў□, згодзен□, здароў□, відзён□, чуцен□, весел□, цёмен□, чыст□, багат□, молад□; у ж. родзе – канчатак -а: рад а , поўн а , павінн а ; у н. родзе – кан­чатак не пад націскам і пад націскам: дзіця рад а ; усё мне до­ра­г а , люб а ; возера відн о ; шапаценне чутн о ; у мн. ліку – кан­чаткі (-і): мы згодн ы з вамі; вы нам дораг і ; будзьце здаров ы .

У суч. бел. мове кароткія прым., як ужо гаварылася, непра­дуктыўная з’ява. Адчуваецца іх непаўнацэннасць, непрывычнае гучанне, іх перажытачнасць. Гэта рэшткі старажытных часоў, тады кароткія формы былі шырока ўжывальныя, больш таго, напачатку існавалі толькі кароткія формы, а ўжо пазней ад іх утварыліся поўныя. Кароткія формы ў старажытнасці скланяліся, як назоўнікі, не адрозніваліся ад іх канчаткамі:

Н. нов ъ город ъ .

Р. нов а город а .

Д. к нов у город у і г. д.

Поўныя формы ўтвараліся ад кароткіх шляхам далучэння да іх указальных займеннікаў и (м. р.), я (ж. р.), Е (н. р.): добръ + и, добр а + я, добр о + Е . Ва ўскосных склонах спачатку змяняліся абедзве часткі: добраего, добруему і г. д. Потым адбыліся фанетыч­ныя змены, сцяжэнне, і займеннікі и , я , Е ператварыліся ў канчаткі поўных прыметнікаў.

Кароткія формы змяняюцца па родах і ліках, але не скланяюцца, ужываюцца ў Н. склоне. У сказах яны выступаюць толькі ў ролі выказніка: Алесь быў згодзен з Васілём. Ён гатоў да службы ў арміі (тут нулявая звязка ў складзе іменнага выказніка). Ён невысок, не надта ёмак (К-с). Дзе стары куст, там двор не пуст (Прык.). Той багат, у каго ў хаце лад (Прык.)

Кароткія ф. ужываюцца часцей у паэзіі, у фальклоры, а ў звы­чайнай мове часцей замяняюцца поўнымі формамі.

Утварэнне кароткіх формаў абмежавана лексічным значэннем слова: яны ўтвараюцца пераважна ад прыметнікаў, якія абазначаюць знешнія прыметы або фізічныя ўласцівасці асобы і прасторавыя прыметы: сыт, дуж, гол, слаб, гож, люб, міл, прыгож, молад, высок, глыбок, шырок. Формы м. р. менш ужывальныя, чым н. р., ж. р., мн. л., бо ў м. родзе часта атрымліваецца збег зычных, таму м. р. утвараецца толькі ад асноў на 1 зычны або ад асноў на 2 зычныя, тады паяўляецца беглы галосны, які разбівае збег зычных: блізак, лёгак, нізак, вузак, цёмен.

 Кароткія прыметнікі, у адрозненне ад поўных, абазначаюць прымету як часовы стан, непастаянную прымету. Параўнайма: Я весел (часова) і Я вясёлы (пастаянна).

Як вышэй гаварылася, кароткія прым. – гэта абмежаваны клас формаў, і абмежаванні тут 1) марфемна-структурныя (неўласцівы бел. мове збег зычных, цяжкі для вымаўлення); 2) лексічныя (не ўсе прыметнікі могуць мець кароткую ф., а толькі якія абазначаюць знешнія прыметы, фізічныя ўласцівасці асобы і прасторавыя пры­меты); 3) марфалагічныя абмежаванні (страцілі склонавыя формы); 4) сінтаксічныя абмежаванні (у сказе з’яўляюцца толькі выказнікам, азначэннем быць не могуць).

Кароткія ф. прыналежных прыметнікаў – гэта літаратурная норма. Яны ўжываюцца ў Н. склоне і ў В. скл. (пры неадуш-х наз-х): В. бацькаў □ партрэт, Волін у хустку; але поўныя ф. пры адуш-х наз-х: В. бацькав ага брата (сына).

Ад кароткіх формаў прыметнікаў неабходна адрозніваць у с е ч а н ы я (або сцягнутыя) формы, якія сустракаюцца таксама, як і кароткія, у паэтычных творах, часцей фальклорных. У іх такія ж канчаткі, як і ў кароткіх.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]