- •Прадмет, структура, значэнне граматыкi
- •Кожная моўная сістэма (кожная мова) складаецца з 3-х асноўных, фундаментальных састаўных элементаў (або ярусаў, узроўняў):
- •Для чаго ж патрэбна граматыка? Якая яе роля?
- •1. Устойлівасць. Граматыка мяняецца вельмі марудна, развіццё грамадства адлюстроўвае не прама. Аднак ёсць змены і ў граматыцы. Напр., апошнія інавацыі ў граматыцы:
- •Асноўныя граматычныя паняцці і тэрміны
- •Табліца № 2
- •Парадыгмы граматычных катэгорый
- •Сiстэма часцiн мовы. Прынцыпы размежавання слоў па часцінах мовы
- •1 Семантычныя,
- •2 Марфалагічныя,
- •4 Словаўтваральныя прынцыпы выдзялення і размежавання слоў па часцінах мовы.
- •Пытанне пра колькасць часцiн мовы
- •Агульная характарыстыка назоўнiка як часцiны мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады назоўнiкаў (лгр)
- •1. Агульныя I ўласныя назоўнiкi .
- •2. Канкрэтныя I абстрактныя назоўнiкi .
- •3. Асабовыя I неасабовыя назоўнiкi .
- •4. Адушаўлёныя I неадушаўлёныя назоўнiкi . .
- •5. Зборныя назоўнiкi . .
- •6. Рэчыўныя назоўнiкi . .
- •7. Адзiнкавыя назоўнiкi . .
- •Граматычныя катэгорыi назоўнiка
- •Вызначэнне па семантыцы роду нязменных назоўнiкаў
- •Склонавыя значэннi .
- •Канчаткi назоўнікаў м. Р. 2-га склан. У р. Скл. Адз. Л..
- •Агульная характарыстыка прыметнiка як часцiны мовы
- •Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў
- •Лексiка - граматычныя разрады прыметнiкаў (лгр)
- •1. Якасныя прыметнiкi .
- •Семантычныя рысы якасных прыметнікаў
- •Спецыфічныя граматычныя рысы якасных прыметнікаў
- •2. Адносныя прыметнiкi .
- •3. Прыналежныя прыметнiкi .
- •Поўныя, кароткiя I ўсечаныя формы прыметнiкаў
- •Адрозненне ўсечаных формаў ад кароткіх:
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Памылкi пры ўтварэннi I ўжываннi ступеней параўнання прыметнiкаў
- •Да табліцы ”Ступені параўнання прыметнікаў”
- •Скланенне прыметнiкаў
- •Агульная характарыстыка лiчэбнiка як часцiны мовы
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле значэння I граматычных прымет
- •Няпэўна - колькасныя словы ( нкс ).
- •1. Колькасныя лiчэбнiкi –
- •2. Парадкавыя лiчэбнiкi .
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле структуры
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле ўтварэння ( паходжання )
- •Сiнтаксiчная сувязь лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •Сiнтаксiчная сувязь памiж словамi ў межах дробавых лiчэбнiкаў
- •Агульная характарыстыка займеннiка як часцiны мовы
- •Разрады займеннiкаў па суадносiнах з часцiнамi мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады (лгр) займеннiкаў
Лексiка - граматычныя разрады прыметнiкаў (лгр)
П аводле характару абазначэння прыметы і граматычных асаблівасцей прыметнікі падзяляюцца на ЛГР: 1) якасныя, 2) адносныя, 3) прыналежныя: а) уласна-прыналежныя і б) адносна-прыналежныя.
1. Якасныя прыметнiкi .
абазначаюць уласцівасць прадмета непасрэдна, прычым, уласцівасць гэтая, як правіла, можа праяўляцца ў большай ці меншай ступені.
Семантычныя рысы якасных прыметнікаў
Якасныя прыметнікі называюць 1) колер (усе прыметнікі колеру якасныя: свела-чырвоны, бэжавы, салатавы); 2) смак (кіслы, горкі), 3) прасторавыя прыметы (доўгі, шырокі, глыбокі, далёкі); 4) знешнюю форму ці памер (круглы, вялікі, малы, квадратны, гарбаты, вусаты); 5) унутраныя якасці чалавека ці жывёлы (разумны, злы, добры, шчодры, мужны); 6) тэмпературныя прыкметы (цёплы, гарачы, душны) і іншае.
Спецыфічныя граматычныя рысы якасных прыметнікаў
1. Большасць якасных прым-ў утвараюць ступені параўнання.
2. Некаторыя маюць не толькі поўныя, але і кароткія формы: рад, повен, павінен, гатоў, здароў, відзён, чуцен, весел, цёмен, чыст, молад.
3. Могуць утвараць антанімічныя пары: лёгкі – цяжкі, ранні – позні, доўгі – кароткі.
4. Асобныя прыметнікі могуць мець а) памяншальна-ласкальныя і б) павелічальна-ўзмацняльныя ацэначныя формы, а таксама формы в) непаўнаты якасці: а) сіненькі, малюсенькі, шэранькі, маленечкі, малюпасенькі, чарнявенькі, рыжаваценькі, невялічкі, бялюткі; б) высачэзны, высозны, таўшчэзны, таўшчэразны, здаравенны; в) малаваты, белаваты, таўставаты, даўгаваты.
5. Могуць утвараць якасныя прыслоўі: добра, хітра, мудра...
6. Могуць утвараць абстрактныя назоўнікі са значэннем адцягненай якасці: добры дабрата, сівы сівізна, глухі глуш , чырвоны чырвань , глыбокі глыбіня, жвавы жвавасць.
7. Могуць спалучацца з прыслоўямі меры і ступені: вельмі смачны, надзвычай сумленны, зусім свабодны, абсалютна здаровы.
8
.
Могуць выступаць
галоўным словам у словазлучэнні: вельмі
строгі, на здзіўленне прыгожы.
Усе названыя 8 прымет (асаблівасцей) не абавязкова ўласцівы кожнаму якаснаму прыметніку, напр., глухі, сляпы не маюць ступеней параўнання. Але наяўнасць хаця б адной з пералічаных прымет сведчыць пра тое, што прыметнік якасны. Некаторыя маюць толькі адну з пералічаных рыс (жывы жывасць, мёртвы мёртва, кульгавы кульгавенькі ). Некаторыя не маюць ніводнай граматычнай прыметы (сінявокі, карычневы, фіялетавы), але маюць семантычную прымету – абазначаюць колер. [Утварэнне прыслоўя на -а тыпу ”А мне ўсё глыбока фіялетава” ў гутарковым стылі не бяром пад увагу]
Якасныя прыслоўі могуць быць і вытворнымі, і невытворнымі. Усе адносныя і прыналежныя з’яўляюцца вытворнымі. Запомніць: усе невытворныя прыметнікі – якасныя! Таму, калі ўзнікае сумненне, якасныя ці адносна-прыналежныя прыметнікі чужы, уласны, іх невытворнасць гаворыць на карысць якасных. Тое ж самае з прыметнікамі раннія ўсходы – познія ўсходы (якія, дарэчы, утвараюць антанімічную пару).
