- •Прадмет, структура, значэнне граматыкi
- •Кожная моўная сістэма (кожная мова) складаецца з 3-х асноўных, фундаментальных састаўных элементаў (або ярусаў, узроўняў):
- •Для чаго ж патрэбна граматыка? Якая яе роля?
- •1. Устойлівасць. Граматыка мяняецца вельмі марудна, развіццё грамадства адлюстроўвае не прама. Аднак ёсць змены і ў граматыцы. Напр., апошнія інавацыі ў граматыцы:
- •Асноўныя граматычныя паняцці і тэрміны
- •Табліца № 2
- •Парадыгмы граматычных катэгорый
- •Сiстэма часцiн мовы. Прынцыпы размежавання слоў па часцінах мовы
- •1 Семантычныя,
- •2 Марфалагічныя,
- •4 Словаўтваральныя прынцыпы выдзялення і размежавання слоў па часцінах мовы.
- •Пытанне пра колькасць часцiн мовы
- •Агульная характарыстыка назоўнiка як часцiны мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады назоўнiкаў (лгр)
- •1. Агульныя I ўласныя назоўнiкi .
- •2. Канкрэтныя I абстрактныя назоўнiкi .
- •3. Асабовыя I неасабовыя назоўнiкi .
- •4. Адушаўлёныя I неадушаўлёныя назоўнiкi . .
- •5. Зборныя назоўнiкi . .
- •6. Рэчыўныя назоўнiкi . .
- •7. Адзiнкавыя назоўнiкi . .
- •Граматычныя катэгорыi назоўнiка
- •Вызначэнне па семантыцы роду нязменных назоўнiкаў
- •Склонавыя значэннi .
- •Канчаткi назоўнікаў м. Р. 2-га склан. У р. Скл. Адз. Л..
- •Агульная характарыстыка прыметнiка як часцiны мовы
- •Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў
- •Лексiка - граматычныя разрады прыметнiкаў (лгр)
- •1. Якасныя прыметнiкi .
- •Семантычныя рысы якасных прыметнікаў
- •Спецыфічныя граматычныя рысы якасных прыметнікаў
- •2. Адносныя прыметнiкi .
- •3. Прыналежныя прыметнiкi .
- •Поўныя, кароткiя I ўсечаныя формы прыметнiкаў
- •Адрозненне ўсечаных формаў ад кароткіх:
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Памылкi пры ўтварэннi I ўжываннi ступеней параўнання прыметнiкаў
- •Да табліцы ”Ступені параўнання прыметнікаў”
- •Скланенне прыметнiкаў
- •Агульная характарыстыка лiчэбнiка як часцiны мовы
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле значэння I граматычных прымет
- •Няпэўна - колькасныя словы ( нкс ).
- •1. Колькасныя лiчэбнiкi –
- •2. Парадкавыя лiчэбнiкi .
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле структуры
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле ўтварэння ( паходжання )
- •Сiнтаксiчная сувязь лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •Сiнтаксiчная сувязь памiж словамi ў межах дробавых лiчэбнiкаў
- •Агульная характарыстыка займеннiка як часцiны мовы
- •Разрады займеннiкаў па суадносiнах з часцiнамi мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады (лгр) займеннiкаў
Агульная характарыстыка прыметнiка як часцiны мовы
ПРЫМЕТНİК – гэта ч. м., якая абазначае прымету прадмета і выражае гэтае значэнне ў словазменных катэгорыях роду, ліку і склону. Прыметнік у сказе спалучаецца з назоўнікамі і не можа спалучацца з дзеясловамі. Якасныя прыметнікі могуць мець формы ступеней параўнання, а таксама поўныя і кароткія формы.
Звычайна парадыгма прыметніка ўключае 24 словаформы (6 склонавых формаў для ж. р., 6 для м. р., 6 для н. р. і 6 для мн. л.). Можа быць толькі адна словаформа (у нязменных прыметнікаў тыпу бардо, бэж, хакі). Могуць быць 4 словаформы (у прыметнікаў, якія ўжываюцца толькі ў кароткай форме: рад, павінен, гатоў, чуцен, відзён). Можа быць 28 словаформаў (названыя 24 + 4 кароткія ф.). Формы ступеней параўнання ў парадыгму звычайна не ўключаюцца.
Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў
Прыметнікі могуць абазначаць:
1) унутраныя і знешнія якасці людзей і жывёл: добры, смелы, хітры, дужы, высокі, вялікі, асцярожны, прыгожы, худы і г. д.;
2) уласцівасці, якія ўспрымаюцца органамі пачуццяў (колер, пах, смак, гук): чырвоны, пахкі, духмяны, горкі, салёны, гучны, ціхі;
3) прымету па часе, па матэрыяле, па месцы, па ліку, па прызначэнні: учарашні, мінулагодні, вячэрні, жалезны, медны, вясковы, гарадскі, віцебскі, двайны, трайны, студэнцкі, доктарскі;
4) прыналежнасць пэўнай асобе: дзедаў, матчын, Васеў.
Т. ч., прыметнікам уласціва агульнае значэнне якасці (уласцівасці).
Да прыметнікаў адносяцца таксама некаторыя нязменныя запазычаныя словы, якія называюць прымету: бэж, бардо, хакі, люкс (’раскошны, высакаякасны’), нета, брута, плісэ, дэкальтэ, клёш, гафрэ, хіндзі, бенгалі, электрык (’блакітны ці сіні колер з шэрым адценнем’), комі (культура комі, мова комі), максімум (праграма), мінімум, максі, міні, мідзі.
М
ногія
з такіх слоў могуць быць і назоўнікамі,
зрэдку – прыслоўямі. Адрозніваць іх
трэба сінтаксічна, у кантэксце: калі
такое слова спалучаецца з назоўнікам
(залежыць ад яго), то гэта прыметнік, а
калі з дзеясловам – то гэта назоўнік:
пашыла сабе клёш – назоўнік;
пашыла сабе спадніцу (штаны) клёш – прыметнік.
В ыразна адчуваецца іх чужароднасць, і таму ў спалучэнні з назоўнікамі яны ўжываюцца звычайна не перад назоўнікамі, як гэта характэрна для скланяльных прыметнікаў, а ў постпазіцыі да іх: каюта люкс, касцюм электрык, сукенка бэж, паліто колеру хакі. У некаторых выпадках пры асваенні слова прыметнік набывае скланяльную форму з суфіксам -ов- (-ав-): бэжавы, бардовы.
Граматычныя катэгорыі прыметніка (роду, ліку, склону) несамастойныя, сінтаксічна залежныя ад назоўніка. Так, катэгорыя роду прыметніка ўказвае на род назоўніка і больш ні на што. Катэгорыі ліку і склону прыметніка таксама ўказваюць на лік і склон наз-каў.
Па форме прыметніка ўстанаўліваюць пол назоўнікаў аг. роду (вялік і плакса – м. пол), устанаўліваюць род нязменных назоўнікаў (нова е атэлье – н. р., элегантн ы парцье – м. р.), а таксама па форме прыметніка канкрэтызуюцца значэнні займеннікаў (ты яшчэ малады; ты яшчэ маладая).
Некаторыя прыметнікі не маюць усіх трох формаў роду. Яны абазначаюць уласцівасці, прыметы асоб або толькі жан. полу (замужняя, цяжарная), або толькі муж. полу (жанаты, халасты).
Прыметнік многія не мае формаў адз. ліку, што звязана з яго семантыкай.
Пачатковая форма прыметнікаў – м. р., адз. л., Н. скл.
У сказе прыметнікі выконваюць ролю азначэння і выказніка (дакладней, іменнай часткі састаўнога іменнага выказніка): Надвор’е было цудоўнае (іменная ч. састаўнога выказніка). Асенні вечар халодны і золкі (таксама іменная ч. састаўнога выказніка, тут у склад выказніка ўваходзіць нулявая звязка).
У
складзе словазлучэння
прым-к
выступае звычайна як
залежнае
слова (глыбокае возера), аднак можа выступаць і ў ролі галоўнага
слова: поўны вады, мокры ад дажджу, багаты нафтай.
Прыметнікі актыўна ўтвараюцца ад назоўнікаў і іншых ч. м.
Ад’ектывацыя дз-каў (пераход дз-каў у прым-кі) – гэта адзін са шляхоў утварэння прыметнікаў. Пры ад’ектывацыі на першы план выступае якаснае, а не працэсуальнае значэнне. Параўнайма:
затуманены слязамі погляд (дз-к) і затуманены погляд (прым-к); адкрытая Калумбам Амерыка (дз-к) і адкрыты партсход, адкрытая мясцовасць, адкрытая рана (іх ніхто не адкрываў, значэнне дзеяння сцерлася, гэта прыметнікі); абжытае людзьмі месца і абжытае месца. Некаторыя дз-кі канчаткова перайшлі ў прым-кі і як дз-кі ўжо не ўжываюцца; гэта, як правіла, дз-кі з суфіксам -л-: заляжалы тавар, трывалыя асновы (= ’моцныя’), набалелае пытанне (= ’актуальнае, надзённае’), загусцелая змазка (= ’густая’), струхнелы пень (= ’стары, гнілы’).
