Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Marozava_JA.N._Lekcyi_pa_marfalogii._CH._1._Ime...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
873.47 Кб
Скачать

Канчаткi назоўнікаў м. Р. 2-га склан. У р. Скл. Адз. Л..

Гэтае пытанне ў суч. бел. мовазнаўстве найменш распрацавана, выклікае многа спрэчак і разнабой у друку. Аб’ектыўная прычына гэтай акаліч­насці ў тым, што часта цяжка правесці мяжу паміж назоўнікамі канкрэтнымі і абстрактнымі, паміж зборнымі і нязбор­нымі, таму і праяўляецца суб’ектывізм укладальнікаў слоўнікаў. Акрамя таго, спрацоўвае і так званы ”чалавечы фактар” – звычайны недагляд аўтараў названых слоўнікаў. У акадэмічных слоўніках СБМ, ТСБМ і РБС дзясяткі адных і тых жа слоў м. р. 2-га склан. падаюцца з рознымі канчаткамі ў Р. склоне адз. л.!!! (Прыклады табліц з дыпломнай працы Дзямбіцкай Марыі Мікалаеўны).

У Р. склоне ўжыванне канчатка -а (-я) або -у (-ю) залежыць ад лексічнага значэння слова. А іменна:

З канчаткам -а (-я ) ужываюцца к а н к р э т н ы я назоўнікі, якія абазначаюць прадметы, што паддаюцца лічэнню, могуць быць прадстаўлены паасобку. Гэта наступныя падгрупы назоўнікаў, якія абазначаюць н а з в ы

1) жывых істот: аленя, ваўка, камара, шчупака;

2) канкрэтных прадметаў рэчаіснасці ці іх частак: агурка, воза, руля;

3) частак цела, органаў чалавека, жывёлы: носа, рота, рога, пальца, локця, ілба (лоба), зуба, сустава; выключэнне: твару;

4) адзінак вымярэння даўжыні, плошчы, вагі, аб’ёму, акрэсленых прамежкаў часу, назваў месяцаў, дзён тыдня, грашовых і іншых адзінак: метра, гектара, грама, градуса, літра, пуда, аўторка, мая, месяца, долара, герца, года; выключэнне ў ФА: з году ў год; (не блытаць з неакрэсленымі прамежкамі часу: веку, ранку, абеду );

5) навуковых ці тэхнічных тэрмінаў – канкрэтных паняццяў, што падлягаюць лічэнню: абзаца, алфавіта, апострафа, прыметніка, сказа, сюжэта, азімута, вугла, катэта, ампера, вольта, русізма, паланізма, грэцызма [гэта ’рускае (польскае, грэчаскае) слова ў нярускім (няпольскім, нягрэчаскім) тэксце’; не блытаць з русі­фікацыяй, паланізацыяй ], твора, але: ТСБМ падае: тэксту;

6) грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, вайсковых пад­раздзяленняў: урада, саюза, ФАПа, кааператыва, камітэта, прафсаюза, калгаса, завода, трэста, інстытута, гарнізона, палка, штаба, атрада, дывізі­ёна, батальёна, авангарда (гэта ’перадавы атрад’; не блытаць з авангардызмам! );

7) агульных і ўласных назваў населеных пунктаў, геаграфічных і астранамічных паняццяў, адміністрацыйных адзінак, назваў мяс­цовасцей, рэльефу: Віцебска, Буга, Марса, Месяца, мыса, кан­тынента, раёна, рэгіёна, ручая, акіяна, бугра, узгорка, берага, яра, фіёрда ( не блытаць з прасторавымі абстрактнымі паняццямі тыпу зеніту, космасу, краявіду, ландшафту, логу );

8) танцаў, народных і спартыўных гульняў, картачных гульняў: танца, вальса, факстрота, балета, футбола, гола, батута, покера, прэферанса; выключэнне: спорту, батэрфляю.

З канчаткам -у (-ю ) ужываюцца абстрактныя, зборныя і рэчыўныя назоўнікі.

А б с т р а к т н ы я назоўнікі абазначаюць

1) абстрактна-разумовыя паняцці, адцягненыя якасці, прыметы і пад.: абавязку, салюту, блакіту, болю, вопыту, гумару, вопыту, аб’ёму, гатунку, поспеху, прынцыпу, характару, гераізму і г. д.;

2) дзеянні, працэсы, стан, розныя адчуванні, пачуцці: ад’езду, адпачынку, рэгламенту, бою, крыку, нагрэву, намалоту, павароту, памеру, падвозу, пачыну, паходу, апетыту, голаду, жалю;

3) прасторавыя паняцці, месца, памер: захаду, усходу (але: поўдня), лугу, нізу, верху, выгану, логу, долу, сухадолу, схілу, тылу, абшару, абрысу, масіву, прастору, шляху, краю, выраю, гарызонту, зеніту, краявіду, космасу, ландшафту, прагалу, разлогу, ракурсу, рэльефу, свету, сусвету, папару, стэпу, лесастэпу, стыку, узлеску, узмежку, фарватэру, фармату;

к алі прасторавыя і зборныя наз-і набываюць суф. -ок, то ўжы­ваюцца з канчаткам -а: вяршка, лужка (не блытаць з рэчыўнымі: дымку, лядку);

4) неакрэсленыя прамежкі часу: ранку, абеду, узросту, веку, моманту, часу, інтэрвалу, перапынку, антракту, рэгламенту, тэрміну;

5) грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя плыні, вучэнні, навуковыя тэорыі: капіталізму, камунізму, апартэізму, атэізму, гуманізму, дарвінізму, рамантызму, бюракратызму;

6) розныя захворванні: апендыцыту, СНİДу, інфаркту, грыпу, яшчуру;

7) розныя падзеі ў грамадскім жыцці: кірмашу, фестывалю, фэсту, мітынгу, базару, з’езду людзей;

8) да абстрактных прымыкаюць назвы з’яў прыроды, сты­хійных бедстваў (яны амаль усе ўспрымаюцца органамі пачуццяў – зрокам, слыхам, дотыкам – і з’яўляюцца канкрэтнымі, але па граматычных уласцівасцях паводзяць сябе як абстрактныя): агню, пажару, граду, снегу, інею, грому, туману, ветру, ветрыку, віхру, смерчу, урагану, галалёду, змроку, холаду, марозу, абвалу, шторму, ценю, грукату і пад.

З б о р н ы я назоўнікі абазначаюць

сукупнасць прадметаў, людзей, жывёл, насякомых; назвы сукуп­насцей дрэў, раслін: багажу, грузу, друзу, метражу, посуду, фуражу, тыражу, фальклору, флоту, фронту, хору; актыву, люду, кансіліуму, калектыву, натоўпу, рою; агрэсту, асоту, чароту, верасу, моху, палыну, чабору, гушчару, зарасніку, хмызняку, саду, лесу, бору, гаю, вішняку, арэшніку, асінніку, ажынніку; зараснікі дубу, грабу; на лузе мноства лёну, лубіну, рамонку, люціку. Зноў жа: калі зборныя набываюць суф. -ок, то ўжываюцца з канчаткам -а: садка, гайка.

У пісьмовай практыцы назіраецца разнабой у напісанні канчат­каў Р. скл. многіх назоўнікаў, бо адно і тое ж слова адны людзі разумеюць як канкрэтны наз-к, а другія – як абстрактны ці зборны, рэчыўны. Напр., набліжаюцца семантыкай да зборных, але пісаць трэба з канчаткам -а назоўнікі: статка, табуна, экіпажа, урада; набліжаюцца семантыкай да абстрактных, але пісаць трэба з кан­чаткам -а назоўнікі: рыўка, сеанса, сезона, вечара, года.

Калі зборныя назоўнікі абазначаюць канкрэтныя адзінкі, то пішуцца з канчаткам -а: фронту, хору, флоту, але: байцы Першага Беларускага фронта, удзельнікі Рускага народнага хора імя Пятніцкага, маракі Балтыйскага флота. З канчаткам -а трэба ўжываць таксама наз-і, якія хоць і абазначаюць рэчыва, хімічны элемент, але з’яўляюцца назвамі прадпрыемстваў, арганізацый, калектыву, уваходзяць у склад уласнай геаграфічнай назвы. Напр.: рабочыя з магілёўскага ”Лаўсана”; работнікі Мінгаза, хакеісты ”Крышталя”, для Цэнтральнага Батанічнага сада АН Беларусі; дзіцячага сада № 101; жыхары Краснаярскага края, Краснадарскага края, Прыморскага края (гл.: БГр – 85, с. 74; але чамусьці СБМ пад рэд. М.В. Бі­рылы падае тут краю).

Р э ч ы ў н ы я назоўнікі абазначаюць

розныя рэчывы, масу, матэрыялы, хіміч. элементы, злучэнні, тканіны, некаторыя віды ежы, лякарствы і пад.: алюмінію, бензіну, кобальту, асфальту, металу, торфу, воску, клею, лёду, попелу, пораху, пылу, пяску; стол з дубу, лаўка з клёну; бастону, паркалю, міткалю, шоўку, нейлону; крухмалу, квасу, кактэйлю, кефіру, маргарыну, мёду, супу, крупніку, гуляшу, перцу, рысу, тварагу, бялку, воцату; амідапірыну, пеніцыліну, цытрамону, аспірыну, карвалолу. Выключэнне: хлеба, аўса, жаўтка, бітка.

М н а г а з н а ч н ы я назоўнікі маюць паралельныя канчаткі -а (-я) і -у (-ю) у залежнасці ад семантыкі:

г ук ― ’лінгвістычны тэрмін’ – -а : галоснага гука;

’фізічны тэрмін – ваганні паветра, якія ўспрымаюцца на слых’ – -у : не чуваць гуку машын і крыку людзей;

дагавор ― ’дакумент’– -а : з дагавора вынікае…;

’дзеянне, працэс’, = ’дамоўленасць’– -у : сабраліся без папярэдняга дагавору;

з’езд ―’грамадская падзея, сход’ – -а : з’езда народных дэпутатаў;

’месца’– -а : каля крутога з’езда;

’дзеянне, працэс’ – -у : не чакалі такога з’езду людзей; без з’езду з гары;

лістапад ― ’назва месяца’– -а : шостага лістапада;

’дзеянне’– -у : сёлета яшчэ не было лістападу;

талент – ’таленавіты чалавек’– -а : не было на сходзе 1-го талента;

’прыродныя здольнасці’– -у : не ацаніў твайго таленту;

а ўтарытэт ― ’чалавек’ – -а : групоўка без аўтары­тэта;

’аўтарытэтнасць’– -у : не набыў яшчэ сярод калег аўтарытэту.

адбой ― ’маркіровачны малаток’ – -я : не набылі адбоя;

’гукавы сігнал’– -ю : не чулі адбою;

апарат ’прыбор, прыстасаванне’ – -а : даільнага апарата;

’сукупнасць органаў у арганізме; сукупнасць устаноў’– -у : рухальнага апарату; дзяржаўнага апарату.

Гэтаксама 2 канчаткі -а (-я) і -у (-ю) маюць наз-і геній, гардэроб, загад, курс, народ, дом, бор, завод, марш, пад’езд, пераезд, раз’езд, перавод, пераход, пропуск, інструмент, выхад (БГр-85), камень, лом, пейзаж, баабаб, бук, вяз, ясень, папаратнік, васілёк і іншыя назвы дрэў, раслін – усяго ≈ 50 мнагазначных назоўнікаў.

На тэму разнабою ў канчатках назоўнікаў м. р. ў Р. склоне трэба прачытаць артыкулы: Куліковіч У. İ. Тавары для дома ці Тавары для дому? // Роднае слова, №№ 2 і № 3, 2003 г.; Жаўняровіч П. Парка ці парку? Асаблівасці семантыкі назоўнікаў м. р. і яе ўздзеянне на канчаткі Р. склону // Роднае слова, №№ 8 і 9, 2004 г.

К а м е н т а р ы і д а т а б л і ц № 3 і 4 (Канчаткі наз-ў 2-га склан. м. р. з нулявым □ АСАБОВЫЯ і НЕАСАБОВЫЯ вучыць па дапамож.: Марозава Я. Н. Марфалогія. Ч. 1: İменныя ч. м., с. 30-31.

Дадатак да каментарыяў к Табл. № 4: н е а с а б о в ы я наз-і:

Канчатак -е маюць наз-і з цвёрдай асновай. Выклю­чэнне: на пасту (дэпутата) і ў ФА: на ляту, на віду, на хаду і па ходу.

Канчатак -е маюць і наз-і з асновай на г, х, якія чаргуюцца з з', с': у астрозе, у гаросе, на паверсе, на начлезе, дапускаюцца варыянты: у кажусе і ў кажуху. У залежнасці ад семантыкі пішацца канчатак ціў назоўніку рог: на розе каровы (’частка цела жывёлы’) і на рагу вуліцы (’вугал, канец’).

Канчатак маюць 1) наз-і з асновай на к: на агурку, у пяску, у заапарку, у рукзаку; 2) наз-і з асновай на г, х: а) абстрактныя: у жаху, нюху, поспеху, подзвігу, промаху, смеху, узмаху; б) канкрэтныя: у арэху, катуху, лопуху, мозгу, моху, мурагу, мяху, насарогу, пірагу, пораху, пуху, тварагу; 3) усе наз-і іншамоўнага паходж. на г, к, х: на айсбергу, у бумерангу, на даху, на ланцугу, у каталогу, на мітынгу, у рыслінгу, на флангу, у цэху; 4) у назвах гарадоў, рэк на г, х: у Гамбургу, Пецярбургу, Лейпцыгу, Ганконгу, Люксембургу, Цюрыху, Арэнбургу; у Выбаргу, Таганрогу, на Бугу; але: у Крывым Розе.

У аснове на зацвярдзелы – канчатак -ы. Выключэнне: у залеж­насці ад семантыкі пішацца канчатак ціў назоўніку двор: На дварэ холадна (’на паветры, не ў памяшканні’) і Ходзіць па двары; Служыў у панскім двары; У нашым двары жыве прыгожая дзяўчына (’тэрыторыя каля будынка’).

КАНЧАТКİ назоўнікаў усіх скланенняў у Р. скл. мн. ліку .

варыянтныя: 1) -аў (-яў), -оў (-ёў) і 2) нулявы . Усе выпадкі іх напісання падрабязна пералічваюцца і каменці­руюцца ў БГр-85 на старонках 87 – 94, 96 – 97 (прачытаць самастой­на). Зробім заўвагу: пры выбары канчатка матэрыяльнага -аў (-яў), -оў (-ёў) ці нулявога варта кіравацца наступным:

Матэрыяльны канчатак -аў (-яў), -оў (-ёў), радзей -ей ужываецца тады, калі аснова заканчваецца 1) на збег зычных, цяжкі для вымаў­лення, або на падоўжаны: сцёблаў, дуплаў, княстваў, месцаў, вучы­лішчаў, прозвішчаў, вогнішчаў, урочышчаў; гасцей, лапцей, грудзей, саней; формаў, фарбаў, шабляў, бітваў, адозваў, малітваў, прось­баў, прызбаў, спазмаў, шыльдаў, коўдраў, мошчаў, мадоннаў, ваннаў, паннаў, ілгунняў, ткалляў, сваццяў і інш.; 2) не­калькі назоўнікаў на 1 зычны: доляў, пядзяў, роляў, леяў, рэяў, шаляў. Канчатак -ей у такіх назоўнікаў – адхіленне ад літаратурнай нормы.

Нулявы канчатак ужываецца тады, калі няма збегу зычных (аснова заканчваецца на 1 зычны): бяроз, груп, галоў, нот, дынь, падзей, рэк, ліній; азёр, карыт, павек, пален. А таксама калі ў аснове збег зычных, апошні з якіх к, прычым, перад к заўсёды паяўляецца беглы галосны, які разбівае збег зычных: булак, бутэлек, думак, зорак, хустак, птушак, суседак.

Ёсць шмат варыянтных формаў – і з канчаткам -аў (-яў), -оў (-ёў), і з нулявым канч. (пры збегу зычных, лёгкім для вымаўлення, з бегласцю галоснага і без яе): аорта; бомба, бухта, баразна; вайна, вясна, вярба, вярста, вольха, веранда; гірлянда, гільза; зямля; каманда, катапульта, кофта, колба, клумба, казарма, кнігарня, кухня, кропля; легенда, лямпа, лінза; малпа, майстэрня; німфа, норма, нявеста; парта, пальма, піхта, платформа; сасна, секунда, скарга, сотня, сястра; таможня; флейта, фарба; цыстэрна; чарэшня, чарга; шахта, шарэнга, штанга, шайба, шабля; яхта; гняздо, месца, вучылішча, акно, вясло, пісьмо, крэсла, ядро і іншыя.

У словах ладдзя, пападдзя, свіння ў Р. склоне канчатак нулявы, а -ей – гэта суфікс: ладдзей □, пападдзей □, свіней □. Не блытаць з кан­чаткам -эй (-ей): каланч эй , ступн ей .

Ф ормы Р. скл. гектар □, грам □, кілаграм □, памідор □, апельсін □ у гутарковай мове ўжываюцца з нулявым канчаткам, але гэтыя формы ненарматыўныя, трэба ўжываць матэрыяльны канчатак -аў.

У назоўніку год нулявы канчатак ужываецца толькі ва ўстой­лівых выразах (у назвах прадпрыемстваў, калгасаў): калгас ”40 год Кастрычніка”. А ў астатніх выпадках перавагу трэба аддаваць матэрыяльна выражанаму канчатку: творы 20-х гадоў; канец 50-х гадоў; мне споўнілася 70 гадоў; з малых гадоў.

Заданне. Пры спісванні выпраўце граматычныя памылкі.

1) настойка шалфея; 2) не хапіла шампура; 3) без наступу не абысціся; 4) жылі пры пекары; 5) поўзалі па пню; 6) ісці па дажджу; 7) га­варыць пры камандзіру; 8) прабірацца па балотам; 9) не было сухавею; 10) на двары пахаладала; 11) ехалі па запрашэнню ўрада; 12) бразнуць дзвярыма.

ТЭМА: П Р Ы М Е Т Н İ К

П Л А Н :

1. Агульная характарыстыка прыметніка як часціны мовы.

2. Лексіка-граматычныя разрады (ЛГР) прыметнікаў:

1) якасныя прыметнікі;

2) адносныя прыметнікі;

3) прыналежныя прыметнікі: уласна-прыналежныя; адносна-прыналежныя.

3. Поўныя, кароткія і ўсечаныя формы прыметнікаў.

4. Ступені параўнання прыметнікаў.

5. Скланенне прыметнікаў.

ЛİТАРАТУРА тая ж, што і да тэмы ”Марфалогія”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]