- •Прадмет, структура, значэнне граматыкi
- •Кожная моўная сістэма (кожная мова) складаецца з 3-х асноўных, фундаментальных састаўных элементаў (або ярусаў, узроўняў):
- •Для чаго ж патрэбна граматыка? Якая яе роля?
- •1. Устойлівасць. Граматыка мяняецца вельмі марудна, развіццё грамадства адлюстроўвае не прама. Аднак ёсць змены і ў граматыцы. Напр., апошнія інавацыі ў граматыцы:
- •Асноўныя граматычныя паняцці і тэрміны
- •Табліца № 2
- •Парадыгмы граматычных катэгорый
- •Сiстэма часцiн мовы. Прынцыпы размежавання слоў па часцінах мовы
- •1 Семантычныя,
- •2 Марфалагічныя,
- •4 Словаўтваральныя прынцыпы выдзялення і размежавання слоў па часцінах мовы.
- •Пытанне пра колькасць часцiн мовы
- •Агульная характарыстыка назоўнiка як часцiны мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады назоўнiкаў (лгр)
- •1. Агульныя I ўласныя назоўнiкi .
- •2. Канкрэтныя I абстрактныя назоўнiкi .
- •3. Асабовыя I неасабовыя назоўнiкi .
- •4. Адушаўлёныя I неадушаўлёныя назоўнiкi . .
- •5. Зборныя назоўнiкi . .
- •6. Рэчыўныя назоўнiкi . .
- •7. Адзiнкавыя назоўнiкi . .
- •Граматычныя катэгорыi назоўнiка
- •Вызначэнне па семантыцы роду нязменных назоўнiкаў
- •Склонавыя значэннi .
- •Канчаткi назоўнікаў м. Р. 2-га склан. У р. Скл. Адз. Л..
- •Агульная характарыстыка прыметнiка як часцiны мовы
- •Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў
- •Лексiка - граматычныя разрады прыметнiкаў (лгр)
- •1. Якасныя прыметнiкi .
- •Семантычныя рысы якасных прыметнікаў
- •Спецыфічныя граматычныя рысы якасных прыметнікаў
- •2. Адносныя прыметнiкi .
- •3. Прыналежныя прыметнiкi .
- •Поўныя, кароткiя I ўсечаныя формы прыметнiкаў
- •Адрозненне ўсечаных формаў ад кароткіх:
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Памылкi пры ўтварэннi I ўжываннi ступеней параўнання прыметнiкаў
- •Да табліцы ”Ступені параўнання прыметнікаў”
- •Скланенне прыметнiкаў
- •Агульная характарыстыка лiчэбнiка як часцiны мовы
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле значэння I граматычных прымет
- •Няпэўна - колькасныя словы ( нкс ).
- •1. Колькасныя лiчэбнiкi –
- •2. Парадкавыя лiчэбнiкi .
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле структуры
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле ўтварэння ( паходжання )
- •Сiнтаксiчная сувязь лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •Сiнтаксiчная сувязь памiж словамi ў межах дробавых лiчэбнiкаў
- •Агульная характарыстыка займеннiка як часцiны мовы
- •Разрады займеннiкаў па суадносiнах з часцiнамi мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады (лгр) займеннiкаў
Вызначэнне па семантыцы роду нязменных назоўнiкаў
Да МУЖ. РОДУ .
адносяцца назоўнікі, якія абазначаюць
1) назвы асоб муж. полу (муж. імёны, формы звароту да мужчын, тыповыя мужчынскія прафесіі): Вано, İліко, Гогі, Вісэнтэ, Публіа, Рамэа; мсье, дэндзі (франт, элегантна апрануты свецкі чалавек); аташэ (кансультант пры пасольстве), рэферы (суддзя ў спартыўных спаборніцтвах), мікада (тытул японскага імператара), кулі (насільшчык, грузчык, чорнарабочы ў некаторых краінах Азіі), парцье (швейцар у гасцініцы);
2) назвы жывёл, птушак, насякомых, іншых жывых істот: дынга, поні, зéбу (буйная рагатая жывёла), эму (страус), марабу і фламíнга (назвы птушак). Выключэнне: івасі (рыба сямейства селядцовых) – ж. р.; цэцэ (афрыканская муха) – ж. р.; калібры – дапускаюцца варыянты: і ж. р., і м. р.;
3) нязменныя назвы гарадоў: Баржомі, Батумі, Баку, Мехіка, Чыкага, Мантэвідэа, Більбаа, Сарэнта, Бісау, Сант’яга; астравоў: Капры, Гаіці, Таіці, Барнеа, Сікоку, Хансю, Кюсю, Пуэрта-Рыка, Корфу і інш.; часопісаў: ”Шпігель”, ”Вэлле”, ”Косма”, ”Брава” (у нязменных уласных назвах род вызначаецца па агульных наз-ках).
Да ЖАН. РОДУ .
адносяцца назоўнікі, якія абазначаюць
1) назвы асоб жан. полу (жаночыя імёны, формы звароту да жанчын): Ніно, Нані, Мэры, Эдзі, Элізабет, Жанэт, Кармэн, Катрын, Жулí; пані, фрэйлен, мадэмуазéль, лэдзі, фрау, мадам, місіс, міс;
2) нязменныя назвы рэк: Шпрэе, Лімпапо, Місісіпі, Місуры, Макензі, Арынока, Хуанхэ; дзяржаў: Конга, Нікарагуа, Марока, Манака, Чылі, Малі, Самалі; пустынь: Гобі, Калахары, Руб-Эль-Хáлі; гор: Ай-Петры, Мак-Кінлі, Кіліманджара; газет: ”Юманітэ”, ”Таймс”, ”Грáнма”; арганізацый: ЮНЕСКА, УЕФА, ФİФА, ФİДЭ; радыё(-тэле)станцый, -кампаній: Бі-бі-сі, Сі-эн-эн, Сі-бі-эн, Сі-бі-эс і іншыя нязменныя ўласныя назоўнікі, у якіх да ж. роду адносіцца агульны назоўнік, што абазначае родавае паняцце.
Да НİЯКАГА РОДУ .
адносяцца назоўнікі, якія абазначаюць
1
)
неадушаўлёныя назвы
прадметаў і паняццяў на любы галосны
гук:
авеню,
амплуа,
журы,
трыа,
бра,
бюро,
вета,
барока,
купэ,
дынама (’від
машыны’; але: ”Дынама”
гудзеў
–
м. р.: ’стадыён’ або ’футбольны клуб’),
пюрэ,
фае,
алібі
і мн. іншыя.
Выключэнне: салямі (від каўбасы) – ж. р., кальрабі (від капусты) – ж. р., кофе – м. р. (не блытаць са зменным кава – ж. р.).
2) нязменныя назвы азёр: Антарыа, Эры, Лох-Нэс і Лох-Нэссі, Хáнка; мораў: Фíджы.
3) субстантываваныя прыслоўі, выклічнікі, дзеясловы, іншыя нязменныя ч. м. (нязменныя словы ці застылыя формы слоў, якія перайшлі ў назоўнік з іншых ч. м. і абазначаюць абстрактныя паняцці): Мы верылі ў светл ае Заўтра. Пачулася гучн ае ”ўра”. Мне надакучыла тва ё ”пачакай ”. Успамінаю тва ё ”даруй”, тва ё ”бывай”.
Заданне 1. Вызначце і запішыце род наступных назоўнікаў. Абазначце сэнс незразумелых слоў.
Непаседа, ваявода, Нізавец, назола, гарэза, лэдзі, Элен, міс, Янцзы, какаду, гну, Дэлі, кімано, валацуга, канферансье, кенгуру, Кракатау, алоэ, Гюго, полымя, Хасэ, Юбко, бярэмя, птушаня, брыво, праныра, старшына, Чылі, Хуліа, Осла, танга, По (рака і прозвішча).
Асцерагайцеся памылкі! Не блытайце вызначэнне роду ўласных нязменных назоўнікаў са зменнымі, у якіх род вызначаецца не па семантыцы, а граматычна – па канчатках. Напр., назвы Севáн □, Селігéр □, Хасáн □ (азёры) – м. р., бо скланяюцца як дом □, а возера Свіцязь □ – ж. р., бо скланяецца, як сенажаць □. Гэтак жа Уфа (горад) ж. р., Сінгапур (дзяржава) м. р., Арарат (гара) м. р., Арыён (сузор’е) м. р., а Пухавічы (горад), Макáрычы (вёска) не маюць роду, бо з’яўляюцца множналікавымі назоўнікамі, як сані, дрожджы.
РОД АБРЭВİЯТУР вызначаецца па наступным алгарытме:
Р О Д А Б Р Э В İ Я Т У Р
Нязменная Зменная і
Заданне 2. Падбярыце да назоўнікаў азначэнні ў форме адз. л. і вызначце іх род. Запішыце. Вусна абгрунтуйце свой адказ.
Сочы, шчаня, Балхаш, калека, Кутаісі, Антоніа, галіфэ, Нарач, Свіслач, Асіповічы, Галіна Польскіх, Сухумі, Пярну, Ватэрлоа, Байкал, Туапсэ, Гродна, Шуміліна, неўставака, інтэрв’ю, Душанбэ, Перу, поні, Арáгві, Сардзінія, Галілеа Галілей, Гаíці, світанне, пенснэ, дырэктар, бра, Страдывары (прозвішча), сакратар Алена Пятроўна, фіяска.
Заданне 3. Пры спісванні выпраўце граматычныя памылкі ў вызначэнні роду.
Такая забіяка, пякучы боль, доўгая цень, пясчаная насып, маладая шымпанзэ, рагаты гну, бабуліна камода, не павёў броўю, аўстралійская кенгуру, любімая мазоль, ціхім Нарачам, славутая трыа, багаты ранцье, злая сабака, спелае яблыка, зялёная вусень, твой подпіс, накрыўся шынялём, конскае капыта, родным Жыткавічамі, россыпам алмазаў, вялікая ахапка, стары парцье, твой каромысел, на зялёных лісцях, горкі палын, першы сажань, салдацкая шынель, прыхаваная фальш, балючая мазоль, чорны бездань, мядовая квецень, шырокай груддзю, наліць газы, скончыўся газ, адчуўся горыч, стары верф, такі давер, вялікі плеш, які жаль, вясёлы россып, паведаміла БелТА, гэтае ДАİ, райана зацвердзіў, савецкае ДТСААФ.
Заданне 4. Запішыце словазлучэнні ў левы слупок, а ў правы – іх пераклад на беларускую мову.
Освещённая комната, спелая брусника, крупная черника, сладкая земляника, лёгкая изморозь, отечественный шампунь, душевный покой, вечерние сумерки, твоё поведение, вечные хлопоты, уроки пения, белая ромашка, прошла неделя, цинковые белила, оконченная рукопись, стоптанная туфля, серебряная медаль, наступило отчаяние, мокрый пол, чистый родник, запахло гарью, большую охапку, выстиранное бельё, стояла сушь, новое МП, образовано СП.
Т. ч., каб вызначыць род нязменнага ўласнага назоўніка, трэба ведаць яго лексічнае значэнне і падставіць агульны назоўнік (рака, востраў, вулкан, горад, рэспубліка, газета і інш.), па ім і вызначыць род уласнага. Па семантыцы (а не па граматычных паказчыках – не па канчатках) вызначаецца род і ў астатніх пералічаных намі групах агульных нязменных назоўнікаў.
Я к ж а ў з н і к л а к а т э г о р ы я р о д у ? Чаму стол, парта, крэсла адрозніваюцца родам, хаця ўсе тры словы – гэта віды мэблі? Чаму віды дрэў бяроза, дуб і само родавае паняцце дрэва адрозніваюцца родам? Каб адказаць на гэтае пытанне, зробім экскурс у гісторыю.
У старажытнасці катэгорыя роду, відаць, была непасрэдна звязана са значэннем біялагічнага полу і існавала спачатку толькі сярод адушаўлёных назоўнікаў. Адрозненне паводле полу ўяўлялася старажытнаму чалавеку вельмі важным (інакш як бы ён мог прадаўжаць род, размнажаць жывёл, птушак?), і таму яно перадавалася лексічна (рознымі асновамі, як розныя паняцці) а) сярод асноўных тэрмінаў сваяцтва і б) сярод назваў найбольш важных у гаспадарчых адносінах свойскіх жывёл, птушак:
бацька – маці, муж – жонка, сын – дачка, брат – сястра, дзед – баба, дзядзька – цётка, зяць – нявестка;
карова – бык, свіння – кабан, авечка – баран, кабыла – конь; курыца – певень. Напэўна, гэта найбольш старажытныя словы.
Названае адрозненне паводле полу потым пачало ўяўляцца як рэгулярная заканамернасць. [Паколькі адрозненне толькі адно – пол асобы ці жывёлы,– то старажытны чалавек рашыў адрозніваць назвы больш эканомным сосабам – граматычна, г. зн. суфіксамі, а не рознымі словамі.] Таму менш важныя а) назвы сваяцтва і іншыя назвы асоб, а таксама б) большасць назваў жывёл і птушак адрозніваюцца толькі граматычным сродкам. Можна меркаваць, што яны ўзніклі пазней за вышэй названыя, якія адрозніваліся лексічна:
а) пляменнік – пляменніца, свёкар – свякруха, кум – кум а, цесць – цешч а, госць – госц я, чараўнік – чараўніца, князь – княгіня, купец – купчыха, заступнік – заступніца, сусед – суседка;
б) кот – кошка, гусь – гусак, качка – качар, індык – індычка, асёл – асліца (відаць, яны былі пазней прыручаны чалавекам); воўк – ваўчыца, мядзведзь – мядзведзіца, лось – ласіха, слон – сланіха, леў – ільвіца. Гэтыя жывёлы ў параўнанні са свойскімі не такія важныя, бо жылі ў лесе, на іх палявалі. Назвы ж маладых істот аднесены да н. р. (дзіця, жарабя, парася, цяля, ягня, шчаня, сабачаня, качаня, кураня, медзведзяня), і ў гэтым таксама ёсць свой сэнс, бо пакуль яшчэ яны малыя – пол не мае вялікага значэння.
Найбольш дробныя істоты і назвы птушак, рыб не дыферэнцыраваліся паводле полу ўвогуле: вожык, вавёрка, мыш, крот; чыж, дзяцел, каршун, сарока, варона, сініца, ластаўка; акунь, плотка, шчупак, сом, вугор, карась, лінь; жаба, жук, камар, авадзень, муха, пчала, чарвяк і г. д. Гэтакія словы атрымалі значэнне роду незалежна ад полу, па тым, як яны змяняліся – на ўзор брат ці сятра (або лось ці ласіха). А гэта значыць, што катэгорыя роду ў такім выпадку траціць усякую сувязь са значэннем біялагічнага полу, становіцца чыста граматычнай катэгорыяй. Гэта потым адлюстроўваецца ўжо і на неадушаўлёных назоўніках. Яны падзяляюцца на роды чыста фармальна, па граматычных паказчыках – у залежнасці ад канчаткаў, якія яны набываюць пры скланенні. Вось чаму назвы вадаёмаў рака, ручай, возера адносяцца да розных родаў: не з-за семантыкі (семантыка ў іх аднолькавая), а з-за рознага набору канчаткаў пры скланенні. Гэтак жа і назвы дрэў сасна, бяроза, дуб, граб адносяцца да розных родаў з-за рознага набору канчаткаў пры скланенні.
Часам выказваецца меркаванне, што ў старажытнасці, магчыма, і адыгрывала ролю семантыка пры называнні неадуш-х прадметаў: дуб – дрэва магутнае, моцнае, дужае, увасабленне мужчынскай сілы, таму ён м. р., а бяроза – стройнае, тонкае, пяшчотнае, увасабленне жаночай прыгажосці, таму яна ж. р., дрэва ж без канкрэтызацыі, як і дзіця, – н. р. Але наўрад ці можна пагадзіцца з такім меркаваннем. Увасабленнем чаго тады з’яўляюцца ясень, клён, граб, каржакаватая сасна (на полі ў жыце), разгалістая вярба? Чаму тады адно і тое ж дрэва называюць і чынара (ж. р.), і платан (м. р.)? Чаму назвы птушак і рыб да розных родаў адносяцца? Чаму адну і тую ж рыбу беларусы назвалі шчупак (м. р.), а рускія – щука (ж. р.)?
Гаворачы пра ўзнікненне роду назоўнікаў, узнікненне мовы, вучоныя-лінгвісты часам у канцы разважанняў выказваюць сумненне: а можа, не старажытны чалавек называў прадметы словамі, ствараў мову, а Бог даў народам мовы? Гэта пытанне для дапытлівых.
Значная колькасць назоўнікаў, якія 1) абазначаюць асоб па іх дзейнасці, па характары пасады, па ўдзеле ў грамадскім і палітычным жыцці, а таксама якія 2) служаць для адмоўнай характарыстыкі асобы, адносяцца да м. р., хаця могуць абазначаць і асоб ж. полу: 1) аграном, інжынер, урач, эканаміст, касманаўт, рэжысёр, дэпутат, начальнік к. / б., сакратар, дэкан, прафесар, лейтэнант, дацэнт, донар; 2) лайдак, абібок, завадатар, главар. Гэтыя прафесіі, заняткі, пасады і адмоўныя рысы былі спачатку прывілеяй мужчын. Скланяюцца гэтыя назоўнікі як словы м. р. 2-га склан. тыпу брат, таму яны не агульнага, а м. р.
К
алі
гэтымі словамі называюць
жанчын,
то такія назоўнікі спалучаюцца з
дзеясловамі
пр. ч.
у
форме
ж. р.
(але род у
іх пры гэтым
не змяняецца,
яны заўсёды застаюцца
назоўнікамі м.
р.!!!),
напр.: Кіраўнік
□
(м. р.)
арганізацыі İванов
а
дапамагал
а
(ж.
р.) рабочым.
Ля тэлефона был
а
(ж.
р.) інжынер
□
(м. р.) Замоцін
а
.
Запомніць! П р ы м е т н і к і да такіх назоўнікаў дапасуюцца ў муж. родзе: Старш ы (а не старш ая ) аграном □ паехал а ў камандзіроўку. Наш □ нов ы дэкан □ зайшл а ў аўдыторыю.
У народнай мове ўсё больш пашыраецца ўжыванне такіх назоўнікаў пры абазначэнні асоб ж. полу з ”жаночымі” суфіксамі, утвараюцца такім чынам назоўнікі ж. р.: брыгадзірка, паштальёнка, доктарка, лабарантка, кандуктарка, касірка, выкладчыца. Але ад многіх слоў немагчыма ўтварыць адпаведныя назоўнікі ж. р.: інжынер, аграном, камсорг, дацэнт, лейтэнант, урач, уролаг і інш.
Калі прафесія аднолькава звязана з жаночай і мужчынскай працай, то паралельныя назвы свабодна ўжываюцца ў нейтральным стылі (у міжстылёвых тэкстах): лабарант / лабарантка, прадавец / прадаўшчыца, выкладчык / выкладчыца, настаўнік / настаўніца, пісьменнік / пісьменніца, паэт / паэтка. Але ў дзелавым стылі ў справаводстве пры абазначэнні асоб ж. полу перавага аддаецца назоўнікам м. р., напр.: Узнагародзіць граматай старшага прадаўца İванов у . Даведка выдадзена лабаранту Гудков ай .
Часта пад уплывам рус. мовы назіраецца адхіленне ад правільнага ўжывання родавых формаў.
А с ц е р а г а й ц е с я п а м ы л к і:
П а - б е л а р у с к у
|
П а - р у с к у |
Камода, табака, таполя, жырафа, гусь, кішэнь і кішэня – ж. р. |
Комод, табак, тополь, жираф, гусь, карман – м. р. |
Боль, гар, жывапіс, мазоль, медаль, накіп, нáсып, пачак, палын, пыл, россып, рукапіс, стэп, сып, сабака, туфель, фальш, цень, шаль, шынель – м. р. |
Боль, гарь, живопись, мозоль, медаль, накипь, нáсыпь, пачка, полынь, пыль, россыпь, рукопись, степь, сыпь, собака, туфля, фальшь, тень, шаль, шинель – ж. р. |
Яблык, капыт, каромысел – м. р. |
Яблоко, копыто, коромысло – н. р. |
Крупы, каноплі, буякі, дрыжыкі, паводзіны – толькі мн. л. |
Крупá, конопля, голубика, дрожь, поведение – толькі адз. л. |
Грудзі, дзверы – толькі мн. л.
|
Грудь / груди, дверь / двери – 2 формы ліку |
Чарніла – толькі адз. л. |
Чернила – толькі мн. л. |
Паколькі такія назоўнікі адносяцца ў бел. і рус. мовах да розных родаў, то яны і па-рознаму скланяюцца. Параўнайма:
-
Бел. м.
Рус. м.
ж. р. м. р.
Н. гусь, боль
Р. гусі, болю
Д. (к) гусі, (к) болю
В. гусь, боль
Т. гуссю, болем
М. (на) гусі, (у) болі
м. р. ж. р.
И. гусь, боль
Р. гуся, боли
Д. гусю, боли
В. гуся, боль
Т. гусем, болью
П. (о) гусе, (о) боли
УВАГА! Адксерыць табліцу ”РОД НАЗОЎНİКАЎ” з дапаможніка: МАРОЗАВА Я.Н. Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання: Вучэбны дапам. для слухачоў ФДП (Віцебск, 2008), с. 67-68. Вывучыць (ведаць) род назоўнікаў з гэтай табліцы!!!
Заданне 5. Пры спісванні выпраўце граматычныя памылкі.
1) карабельны верф; 2) цёмна-вішнёвы вуаль; 3) шырокай груддзю; 4) шэрая гусь; 5) з задавакай Васем; 6) дзікая дынга; 7) пра далёкую БАМ; 8) закончыўся бал; 9) з боллю ў сэрцы; 10) новая вальера; 11) апусціліся жалюзі; 12) памятаю тваё рандо; 13) бег рагаты зебу; 14) запахла валяр’яна; 15) пахучая канапля; 16) салодкі сітро; 17) гэты зазнайка вечна адзін; 18) гэтакі няўмека; 19) ваеннае аташэ; 20) шырокая каноэ; 21) звольнілася дырэктар İванова; 22) рознакаляровыя мулінэ; 23) пацягнула гарам; 24) чорная толь; 25) высокая антрэсоль.
2. К А Т Э Г О Р Ы Я Л İ К У Н А З О Ў Н İ К А .
У сучаснай бел. мове катэгорыя ліку назоўнікаў складаецца з 2-х граматычных значэнняў – адз. і мн. л. У агульнай усходнеславянскай мове быў яшчэ і парны лік да ХІІІ ст. Лік – гэта словазменная катэгорыя: назоўнікі змяняюцца па ліках (у адрозненне ад роду назоўнікаў), таму абодва значэнні ліку могуць быць выражаны ў рамках адной лексемы.
У адз. ліку наз-і ўказваюць на адзін прадмет, з’яву (сшытак, год, дагавор, шчасце) або на сукупнасць, непадзельнасць, адзінства (мёд, малако, лісце, студэнцтва, моладзь).
У мн. ліку наз-і ўказваюць на раздзельную множнасць прадметаў, з’яў (дрэвы, гады, каласы, выступленні).
Катэгорыя ліку выражаецца марфалагічна (канчаткамі ў Н. скл. - і, -ы) і сінтаксічна – залежнымі словамі (сін яе галіфэ, сін ія галіфэ; прада е цца паліто, прада юц ца паліто). Зрэдку для выражэння ліку выкарыстоўваецца суплетывізм асноў (чалавек – людзі). Пры ўтварэнні формаў ліку можа змяняцца марфемная структура асновы: селянін – сяляне, гараджанін – гараджане, цяля – цяляты, дзяўчына – дзяўчаты, імя – імёны.
У залежнасці ад формаў ліку ўсе наз-кі падзяляюцца на 3 групы:
1. Наз-і, якія маюць 2 суадносныя формы: адз. і мн. л. Яны абазначаюць прадметы, з’явы, якія паддаюцца лічэнню, спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі. İх у мове пераважная большасць: кніга – кнігі, востраў – астравы і г. д.
2. Наз-і, якія маюць толькі форму адз. л. (Singularia tantum) – адзіночналікавыя.
3. Наз-і, якія маюць толькі форму мн. л. (Pluralia tantum) – множналікавыя.
► А д з і н о ч н а л і к а в ы я н а з о ў н і к і складаюць наступныя падгрупы:
1. Пераважная большасць зборных наз-ў: птаства, радня, студэнцтва, дзетвара, машкара, агунтура, лістота, бедната, люд, моладзь, шчацінне, ламачча, смецце.
2. Пераважная большасць рэчыўных наз-ў: жалеза, цэгла, дзёгаць, бавоўна, пух, мука, мяса, мёд, малако, квас, сена, сілас, драўніна, гравій. Некаторыя з іх ужываюцца ў мн. л., калі абазначаюць віды, гатункі рэчыва: калійныя солі, чырвоныя гліны, пахучыя смолы, сухія віны, мінеральныя воды і інш.
3. Пераважная большасць абстрактных наз-ў, якія абазначаюць якасці, уласцівасці, дзеянні, стан: чырвань, сінь, яснасць, дабрата, гнеў, любоў, адвага, спрыт, бегатня, малацьба, плач, смех, помста, сум, фашызм, мадэрнізм, электрыфікацыя, аўтаматызацыя, гуманізацыя, ваўчарызацыя.
4. Наз-і, якія абазначаюць напрамкі свету, астранамічныя і геаграфічныя паняцці, уласныя імёны і прозвішчы людзей: поўдзень, захад, Месяц, Венера, Юпітэр, Азія, Менск, Берасце, Масква, İван Ючко, Фёдар İванавіч Янкоўскі, Купала, Колас.
Усе яны не паддаюцца лічэнню, не спалучаюцца з лічэбнікамі.
► М н о ж н а л і к а в ы я н а з о ў н і к і складаюць наступныя падгрупы:
1. Назоўнікі, якія абазначаюць парныя і састаўныя прадметы (складаюцца з дзвюх ці больш роўных частак): абцугі, ціскі, ножны, нажніцы, пласкагубцы, пасаціжы, кусачкі, вароты, дзверы, вусны, жорны, сані, калготы, штаны, нагавіцы, вілы, граблі, нары, краты, цымбалы, куранты, соты. Граматычная прымета іх – здольнасць спалучацца са зборнымі лічэбнікамі: двое (трое) саней, дзвярэй, варот.
2. Наз-і, якія абазначаюць сукупнасць прадметаў у адзінстве: джунглі, нетры, тропікі, усходы, ападкі, фінансы, грошы, мемуары, чары.
3. Наз-і, якія абазначаюць сукупнасць асоб або пэўныя грамадскія пласты: бацькі, кадры, вярхі (= ’кіруючыя ўлады’), нізы (= ’народ’).
4. Назоўнікі-субстантываты, якія абазначаюць віды раслін або выплат: азімыя, яравыя, хваёвыя, бабовыя; прэміяльныя, сутачныя, камісійныя, кампенсацыйныя, ”капытныя”, ”грабавыя”.
5. Некаторыя рэчыўныя наз-і, якія абазначаюць: а) аднародную масу рэчыва, матэрыялы: дрожджы, духі, каноплі, дровы, лекі, кансервы, крупы, шпалеры; б) розныя адкіды, рэшткі рэчываў: аб’едкі, апілкі, ачоскі, высеўкі, памыі.
6. Некаторыя абстрактныя наз-і, якія абазначаюць:
а) дзеянні, працэсы, станы з адценнем працягласці, паўтарэння: паводзіны, абставіны, выбары, зносіны, адносіны, дэбаты, дрыжыкі, пабоі, веды;
б) віды гульняў: гарадкі, бабкі, кеглі, хованкі, шашкі, шахматы;
в) народныя звычаі, абрады, святы: каляды, дзяды, вячоркі, адведкі, радзіны, зажынкі, дажынкі, імяніны, заручыны або запоіны, уваходзіны (ці ўлазіны – як у каго), хрэсьбіны, агледзіны, праводзіны і іншыя словы на -ны, якія патрабуюць шмат грошай і гарэлкі;
г) прамежкі часу і прасторавыя паняцці: канікулы, суткі, гоні, палеткі.
7. Некаторыя геаграфічныя і астранамічныя назвы: г. Горкі, Баранавічы, Смалявічы; Навасёлкі; Гімалаі; Нідэрланды; Філіпіны; сузор’і Блізняты, Плеяды.
Ад множналікавых трэба адрозніваць назоўнікі, якія ўжываюцца пераважна ў мн. ліку, але маюць і форму адз. л.: боты (і бот), гетры (і гетра), ініцыялы (і ініцыял), кеды (і кед), лыжы, туфлі, чаравікі, канькі, панчохі, тапкі, шпалы, а таксама назвы ягад: суніцы (і суніца), ажыны, маліны, брусніцы, буякі…
3. К А Т Э Г О Р Ы Я С К Л О Н У Н А З О Ў Н İ К А .
Гэта словазменная катэгорыя, якая паказвае на адносіны назоўніка да іншых слоў у словазлучэнні або сказе. Гэтыя адносіны выражаюцца з дапамогай склонавых канчаткаў і прыназоўнікаў.
Выконваючы сінтаксічную функцыю любога члена сказа, назоўнік можа выступаць у 6-і склонах. Н. склон прамы, астатнія – ускосныя. Словаформы М. склону ўжываюцца толькі з прыназоўнікамі, а ў астатніх ускосных склонах – і без прыназ-ў, і з імі.
