- •Прадмет, структура, значэнне граматыкi
- •Кожная моўная сістэма (кожная мова) складаецца з 3-х асноўных, фундаментальных састаўных элементаў (або ярусаў, узроўняў):
- •Для чаго ж патрэбна граматыка? Якая яе роля?
- •1. Устойлівасць. Граматыка мяняецца вельмі марудна, развіццё грамадства адлюстроўвае не прама. Аднак ёсць змены і ў граматыцы. Напр., апошнія інавацыі ў граматыцы:
- •Асноўныя граматычныя паняцці і тэрміны
- •Табліца № 2
- •Парадыгмы граматычных катэгорый
- •Сiстэма часцiн мовы. Прынцыпы размежавання слоў па часцінах мовы
- •1 Семантычныя,
- •2 Марфалагічныя,
- •4 Словаўтваральныя прынцыпы выдзялення і размежавання слоў па часцінах мовы.
- •Пытанне пра колькасць часцiн мовы
- •Агульная характарыстыка назоўнiка як часцiны мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады назоўнiкаў (лгр)
- •1. Агульныя I ўласныя назоўнiкi .
- •2. Канкрэтныя I абстрактныя назоўнiкi .
- •3. Асабовыя I неасабовыя назоўнiкi .
- •4. Адушаўлёныя I неадушаўлёныя назоўнiкi . .
- •5. Зборныя назоўнiкi . .
- •6. Рэчыўныя назоўнiкi . .
- •7. Адзiнкавыя назоўнiкi . .
- •Граматычныя катэгорыi назоўнiка
- •Вызначэнне па семантыцы роду нязменных назоўнiкаў
- •Склонавыя значэннi .
- •Канчаткi назоўнікаў м. Р. 2-га склан. У р. Скл. Адз. Л..
- •Агульная характарыстыка прыметнiка як часцiны мовы
- •Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў
- •Лексiка - граматычныя разрады прыметнiкаў (лгр)
- •1. Якасныя прыметнiкi .
- •Семантычныя рысы якасных прыметнікаў
- •Спецыфічныя граматычныя рысы якасных прыметнікаў
- •2. Адносныя прыметнiкi .
- •3. Прыналежныя прыметнiкi .
- •Поўныя, кароткiя I ўсечаныя формы прыметнiкаў
- •Адрозненне ўсечаных формаў ад кароткіх:
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Памылкi пры ўтварэннi I ўжываннi ступеней параўнання прыметнiкаў
- •Да табліцы ”Ступені параўнання прыметнікаў”
- •Скланенне прыметнiкаў
- •Агульная характарыстыка лiчэбнiка як часцiны мовы
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле значэння I граматычных прымет
- •Няпэўна - колькасныя словы ( нкс ).
- •1. Колькасныя лiчэбнiкi –
- •2. Парадкавыя лiчэбнiкi .
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле структуры
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле ўтварэння ( паходжання )
- •Сiнтаксiчная сувязь лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •Сiнтаксiчная сувязь памiж словамi ў межах дробавых лiчэбнiкаў
- •Агульная характарыстыка займеннiка як часцiны мовы
- •Разрады займеннiкаў па суадносiнах з часцiнамi мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады (лгр) займеннiкаў
7. Адзiнкавыя назоўнiкi . .
Р
эчыўныя
назоўнікі могуць суадносіцца з адзінкавымі
назоўнікамі, якія называюць адзінкавыя
прадметы, вылучаныя
з масы
аднароднага рэчыва.
У В А Г А ! : Не блытаць адзінкавыя наз. з адзіночналікавымі (Singularia tantum) тыпу Масква, Мінск, хадзьба, роўнасць. Адзінкавыя наз. утвараюцца ад рэчыўных і зборных з дапамогай суфіксаў -ін (-ын): гарошына, бульбіна, саломіна, смяціна; -інк (-ынк): сныжынка, пушынка, пылінка, пясчынка, расінка, травінка.
У адрозненне ад адзіночналікавых, адзінкавыя наз. маюць дзве формы ліку – і адз. л., і мн. л.: адна гарошынк а , тры гарошынк і .
Граматычныя катэгорыi назоўнiка
Да граматычных катэгорый назоўніка адносяцца катэгорыі роду, ліку, склону, скланення. Спынімся на іх падрабязней.
1. К А Т Э Г О Р Ы Я Р О Д У Н А З О Ў Н İ К А .
У
се
назоўнікі,
якія маюць форму адз. л., належаць да
аднаго з трох родаў – м.,
ж.,
н.
р.
Невялікую групу складаюць назоўнікі
аг.
р.,
якія ў пэўным кантэксце абазначаюць
асоб або
м.,
або
ж.
полу.
(Заўважце: полу,
а не
роду,
як гэта часта пішуць у некаторых
падручніках і дапаможніках па беларускай
мове!!!) Не
маюць
катэгорыі роду
множналікавыя
назоўнікі
(Pluralia
tantum)
тыпу нажніцы,
сані, Баранавічы, ЗША і
пад.
Да а г у л ь н а г а р о д у адносяцца:
1. Агульныя назоўнікі на -а (-я), якія абазначаюць асоб муж. і жан. полу; большасць з іх абазначаюць адмоўную характарыстыку асобы і маюць стылістычна заніжаную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, таму сфера іх выкарыстання – гутарковы стыль: нэндза, нядбайла, заіка, жмінда, туляга, беларучка, абжора, бадзяга, валацуга, выскачка, гуляка, забіяка, задавака, задзіра, зазнайка, крыўляка, лежабока, няўмыцька, неўмывака, п’яніца, мямля, назола, недарэка, непаседа, падліза, плакса, пустамеля, хапуга, шэльма і інш. ( 100 наз.); ёсць агульныя назоўнікі са станоўчай ацэнкай і са стылістычна нейтральнай афарбоўкай: самавучка, малайчына, калега, цёзка. Не блытаць: да агульнага роду не адносяцца назоўнікі на -а (-я), якія абазначаюць род заняткаў, прафесію, званне асоб м. і ж. полу. Такія назоўнікі адносяцца да м. р: ваяка, суддзя, прамоўца, творца, тамада, стараста, старшыня, старшына і пад.
2. Бытавыя формы ад афіцыйных уласных імён: Жэня, Шура, Саша, Валера, Слава, Валя, Вася (ад Васіль і Васіліна, Васіліса).
3. Прозвішчы з канчаткам -а (-я) і прозвішчы з асновай на зычны: Свірка, Пархута, Паходня, Біруля; Багдановіч, Русак, Кудравец, Янішчыц і падобныя, у якіх па канчатку не відаць полу асобы, а таксама нязменныя прозвішчы: Дзідро, Гюго, Дзюма, Ючко, Бізэ, Мялкіх, Сядых, Руставелі, Тэлія, Гурцкая і г. д.
Хоць катэгорыя роду граматычна праяўляецца толькі ў формах адз. л., але яна ўласціва назоўніку як слову ва ўсёй сістэме яго формаў. Род – пастаянная граматычная прымета назоўніка, яго можна вызначыць у любой словаформе, у тым ліку і ў мн. ліку (у адрозненне ад прым-ў, займ., парадк. ліч-ў, дз-каў, у якіх у мн. л. род не вызначаецца). Заўвага: Да м. р. адносяцца наз-і з ацэначнымі суф-мі -к(а), -ішч(а), -ыск(а), утвораныя ад м. р.: верабейка, дамішча, насішча, вятрыска; але: да ж. р.: ручышча, галавішча.
Граматычна катэгорыя роду праяўляецца ў формах слоў, якія дапасуюцца да назоўнікаў ці каардыніруюцца з імі: нов ае знаёмств а , нов ая кніг а ; вад а шумел а , дзіц я прыйшл о . Распазнаецца род звычайна 1) па граматычным сродку – па флексіях. Але далёка не заўсёды ёсць магчымасць распазнаць род па канчатках. У такім разе род вызначаецца 2) па канчатках залежных слоў. А калі няма залежных слоў і няма канчатка ў нязменнага назоўніка, то род вызначаецца 3) па семантыцы. А іменна:
