Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Marozava_JA.N._Lekcyi_pa_marfalogii._CH._1._Ime...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
873.47 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава”

Факультэт беларускай філалогіі і культуры

Кафедра беларускага мовазнаўства

Аўтар: дацэнт кафедры беларускага мова­знаўства МАРОЗАВА Я. Н.

Л Е К Ц Ы İ

ПА СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ :

М А Р Ф А Л О Г İ Я. Ч. 1

İ М Е Н Н Ы Я Ч А С Ц İ Н Ы М О В Ы

Для студэнтаў ІІ курса ФБФіК

Віцебск

2012

ТЭМА: ГРАМАТЫКА ЯК РАЗДЗЕЛ МОВАЗНАЎСТВА. АСНОЎНЫЯ ГРАМАТЫЧНЫЯ ПАНЯЦЦİ

П Л А Н :

1. Прадмет, структура, значэнне граматыкі.

2. Спецыфiчныя асаблiвасцi граматыкi.

3. Асноўныя граматычныя паняццi i тэрмiны.

Л İ Т А Р А Т У Р А :

  1. Беларуская граматыка: У 2-х ч. / Рэд. М. В. Бірыла, П. П. Шуба.– Мн., 1985. Ч. 1.

  2. Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія / Пад рэд. Ф. М. Ян­коў­скага. – 2-е выд., дапрац. – Мн., 1980.

  3. Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія / Пад агульнай рэд. праф. М. С. Яўневіча. – Мн., 1997.

  4. Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мн., 1994.

  5. Марозава Я. Н. Марфалогія. У 2-х ч. Ч. 1. İменныя часціны мовы: Вучэбна-метадычны дапаможнік.– Віцебск: Выд-ва УА ”ВДУ імя П.М. Ма­шэрава”, 2005.

  6. Наркевіч А. İ. Назоўнік. Граматычныя катэгорыі і формы. – Мн., 1976.

  7. Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампен­дыум.– Мн., 2003.

  8. Шуба П. П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія: Вучэб. дапам. для філал. фак. ун-таў. – Мн., 1987.

  9. Виноградов В. В. Русский язык. Грамматическое учение о слове. – 2-е изд. – М., 1972.

Прадмет, структура, значэнне граматыкi

Кожная моўная сістэма (кожная мова) складаецца з 3-х асноўных, фундаментальных састаўных элементаў (або ярусаў, узроўняў):

1. Гукавы лад

яго вывучае ”Фанетыка”

2. Слоўнікавы склад

яго вывучае ”Лексікалогія” (або ”Лексіка”)

3. Граматычны лад

яго вывучае ”Граматыка”

Як бачна са схемы, адпаведна тром асноўным моўным узроўням вылучаюцца 3 асноўныя раздзелы мовазнаўства: фанетыка, лек­сікалогія, граматыка. Усе астатнія раздзелы – вытворныя. Яны вылу­чыліся пазней з развіццём навукі аб мове або з’яўляюцца падраз­дзеламі асноўных.

Мы прыступаем да вывучэння найбольш вялікага, складанага, апошняга раздзела курса сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Граматыка складаецца з 2-х падраздзелаў – з марфалогіі і сінтаксісу. Марфалогія (ад грэч. morphe – ’форма’ + logos – ’вучэнне’) – літаральна: ’вучэнне аб формах’. Марфалогія вывучае правілы змя­нення слоў, іх формы, у цэлым – часціны мовы.

Сінтаксіс (ад грэч. syntaxis – ’складанне’) вывучае правілы аб’яднання слоў у словазлучэнні і сказы; тыпы, будову гэтых адзінак.

Тэрмін ”граматыка” ўжываецца ў 2-х значэннях:

  1. граматычны лад мовы – сукупнасць правілаў змянення слоў і спалучэння іх у словазлучэнні і сказы.

  2. раздзел мовазнаўства, які вывучае граматычны лад мовы.

Тэрмін ”граматыка” паходзіць ад грэч. gramma, што значыць ’літара’, і thyke, што значыць ’мастацтва’. Як бачым, у старажытнасці граматыку разумелі як мастацтва пісаць літары.

Заўвага. Да першых практычных заняткаў трэба патрэ­ніравацца пісаць літары разборліва і хутка. Для гэтага трэба ўзяць у бібліятэцы або ў кабінеце бел. мовы (603) метадычны дапаможнік Я. Н. Марозавай ”Аналіз памылак у дык­тантах” і ”праштудзіраваць” яго, уважліва, удумліва ўчытацца ў заўвагі, угледзецца ва ўзоры тыповых неразборлівых напісанняў і патрэніравацца пісаць літары так, як паказана там ва ўзорах. Кантрольныя работы, напісаныя неразборліва, або зусім не будуць правярацца выкладчыкам, або вымусяць выкладчыка неразборлівыя запісы выносіць як памылкі, якія паўплываюць на адзнаку.

Для чаго ж патрэбна граматыка? Якая яе роля?

Каб пабудаваць выказванне, каб дакладна перадаць думку, пэўную інфармацыю, недастаткова набору слоў (недастаткова ведання лексікі). Наборам слоў можна толькі вельмі прыблізна, няясна выразіць тое, што хочаш сказаць. Успомнім, як выражаем мы думкі асобнымі словамі (з дапамогай жэстаў і мімікі), калі аказваемся ў іншамоўным асяроддзі (мовай якога валодаем крыху і то са слоўнікам). Субяседнікі могуць толькі прыблізна здагадвацца і па-рознаму зразумець сэнс такіх выказванняў з дапамогай набору слоў, могуць нават зразумець думку зусім няправільна, у адваротным сэнсе. Напр., іншаземцы часта гавораць так: Ты ехаць Мінск Адэса. Я жыць Віцебск. Ён ляцець ты мора.

Словы трэба паставіць у сувязь паміж сабой, аб’яднаць у слова­злучэнні і сказы, бо толькі сказ выражае закончаную думку. А звязвацца ў словазлучэнні і сказы словы могуць толькі змяняючыся.

Вось гэтымі правіламі, спосабамі змянення слоў і аб’яднання іх у больш складаныя моўныя адзінкі і займаецца граматыка. Гэта прадмет граматыкі.

Граматыка надае мове стройнасць, асэнсаванасць, дакладнасць.

Словы агульнага лексічнага зместу граматыка размяжоўвае па розных класах у залежнасці ад правілаў змянення: белы, бяліць, бель, бяло

Граматыка класіфікуе словы па часцінах мовы (а таксама ў межах адной часціны мовы па разрадах) зусім па іншых прыметах, чым лексікалогія. Напр., словы адной семантычнай групы – назвы жывёл ліса, заяц, вавёрка, воўк, парася ― граматыка адносіць да розных груп, і гэта залежыць не ад полу істот, а ад правілаў змянення гэтых слоў.

Граматыка мае цесную сувязь 1) з фанетыкай: напр., і ў фанетыцы, і ў граматыцы вывучаюцца чаргаванні гукаў (верх // на версе), вывучаюцца інтанацыя, націск; 2) мáе цесную сувязь з лексікалогіяй: у цэнтры вывучэння той і другой дысцыпліны – слова; 3) сувязь са словаўтварэннем: сло­ваўтваральныя сродкі – прыстаўкі, суфіксы і інш. – прадмет вывучэння і той, і другой дысцыпліны. У межах граматыкі сувязь паміж марфалогіяй і сінтаксісам самая цесная. Сінтаксіс вывучае сказы. Але каб скласці сказ, напр., са слоў я, ісці, бібліятэка, трэба ведаць іх формазмяненне, а яго вывучае марфалогія. İснуе таксама пэўная адпаведнасць паміж часцінамі мовы і членамі сказа. Напр., змяненне тыповай сінтаксічнай функцыі часта прыводзіць да змянення часціны мовы. Параўн.: Камандзіровачныя выплаты (прыметнік) і Атрымаў камандзі­ровачныя (назоўнік).

Г раматыка бывае апісальнай, гістарычнай, параўнальнай. Засна­вальнік граматыкі беларускай мовы як навукі – акад. Я. Ф. Карскі.

СПЕЦЫФİЧНЫЯ АСАБЛİВАСЦİ ГРАМАТЫКİ .

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]