
- •6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы
- •Паэзія Цеткі
- •11. Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
- •12. Публіцыстычная спадчына Цёткі
- •Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.
- •22. Матывы, вобразы кнігі паэзіі Коласа “Песні-жальбы”. Спецыфічн рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •31. Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Багдановіча.
- •46. “Лабірынты” Ластоўскі
- •19. Нацыянальны тэатр на пачатку хх ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес Галубка “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).
- •52. Міні-партрэт
- •53. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага.
- •54. Месца і роля м. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Рознабаковы характар таленту. Пакутніцкі лёс мастака.
- •55. Раннія апавяданні м. Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •58. Крамольныя творы Гарэцкага
- •61.Старонкі біяграфіі Змітрака Бядулі. Бядуля і мадэрнізм.
19. Нацыянальны тэатр на пачатку хх ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес Галубка “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).
Нарадзіўся 15 траўня 1882 года на станцыі Лясная (сёння в. Лясная ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці) ў сям'і чыгуначніка. Адукацыю атрымаў у царкоўнапрыходскай школе, здаў экстэрнам экзамены за курс Мінскай гарадской навучальні (1906), скончыў у Мінску мастацкія курсы. Працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у краме, слесарам у Мінскім дэпо. З дзіцячых гадоў імкнуўся да ведаў, культуры.
“У 1896 г. за грошы, заробленыя на выгрузцы дроў, я набыў білет на галёрку мінскага тэатра. Там і ўзнікла ў мяне думка стаць артыстам...” – расказваў сам Галубок.
З “беларускіх вечарынак” у 1910 узнік нацыянальны прафесійны тэатр – “Першая беларуская трупа” І. Буйніцкага. Трупа гастарлявала па Беларусі. Рэпертуар: Купала, Колас, Лучына.
Беларускі музычны драматургічны гурток 1912 – першая пастаноўка – “Паўлінка”.
Сакавік 1917 г. Таварыства беларускай драмы і камедыі – “Раскіданае гняздо”.
У 1920 годзе Голубок стварыў беларускі вандроўны тэатр, які называўся «Трупа Галубка».
Тэматыка драматычных твораў У. Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы ("Душагубы"), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сацыяльна-палітычныя парадкі ў царскай Расіі ("Пісаравы імяніны", "Суд"), адлюстроўваецца жыццё ў Заходняй Беларусі ("Краб", "Белы вянок") і барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў ("Бязвінная кроў"). У сваёй творчасці аўтар аддаваў перавагу жанру меладрамы. Камедыйныя творы, пастаўленыя на сцэне з элементамі фарса, вадэвіля і батлейкі, прыемна ўражваюць і сённяшняга гледача.
Меладрама "Ганка" з'яўляецца адной з лепшых п'ес драматурга. Яна вызначаецца напружанасцю дзеяння, жыццёвасцю канфлікту, псіхалагізмам у абмалёўцы дзеючых асоб, арганічнай спалучанасцю трагедыйных і камедыйных элементаў. Галоўныя дзеючыя асобы — Васіль, Ганка, памешчыца-палкоўніца. У свае 18 год прыгажуня Ганка закахалася ў Васіля, які таксама моцна пакахаў яе. Але жорсткая і сквапная памешчыца, у якой выхоўваўся Васіль (як прыёмны сын) пад прымусам жэніць яго з багатай Марысяй. Безабаронную Ганку і яе бацьку (панскага пастуха) яна выганяе з дому. Зняслаўленая, Ганка канчае жыццё самагубствам, а яе бацька становіцца жабраком. Жыццё Васіля з нялюбай не склалася. У далейшым ён звязваецца з Незнаёмым, удзельнічае ў распаўсюджанні рэвалюцыйнай літаратуры. Палкоўніца ж, гатовая дзеля нажывы на любое злачынства, даносіць на Васіля ў паліцыю, за што ён трапляе ў турму. Заканчваецца п'еса вяртаннем Васіля ў родныя мясціны, дзе ён сустракаецца са сляпым жабраком і дзяўчынкай-павадыром. Высвятляецца, што стары — бацька Ганкі, а дзяўчынка — Васілёва дачка. Малюючы дакастрычніцкую рэчаіснасць у такіх змрочных фарбах, аўтар выносіць жорсткі прысуд бесчалавечнасці, бяздушнасці, уздымае праблему сацыяльнай няроўнасці і несправядлівасці ў грамадстве, бяспраўнага становішча ў ім простага чалавека.
П'еса "Пан Сурынта" прысвечана барацьбе беларускага народа з прыгнятальнікамі ў часы прыгоннага права. Сюжэт яе даволі складаны. Жорсткі і разбэшчаны Сурынта не лічыць прыгонных сялян за людзей, здзекуецца з іх чалавечай годнасці. Ён прымушае Касю стаць яго палюбоўніцай і тым самым разбівае шчасце закаханых Касі і Віцькі. Імкнучыся адпомсціць за здзекі і знявагі пана, Віцька становіцца кіраўніком паўстанцаў. Пазней высвятляецца, што Кася з'яўляецца роднай дачкой Сурынты, народжанай ад прыгоннай жанчыны. Пан перажывае душэўную драму, яго пачынаюць праследаваць цені закатаваных і абняслаўленых прыгонных. Не вытрымаўшы гэтага, пан Сурынта заканчвае жыццё самагубствам. П'еса, такім чынам, паказвае сацыяльна-класавы канфлікт паміж прыгоннікамі і прыгоннымі, асуджае панскую амаральнасць і разбэшчанасць. Творчасць У. Галубка, увасобіўшы пэўныя этапы развіцця беларускай літаратуры, дала магутны штуршок развіццю нацыянальнай драматургіі і тэатра. І невыпадкова гэты таленавіты майстар слова і сцэны стаў першым народным артыстам Беларусі.
49. Аляхновіч, Францішак (псеўд. Юры Монвід і інш.; 9 сакавіка 1883, Вільня – 3 сакавіка 1944) — драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, празаік.
Нарадзіўся ў Вільні у сям'і збяднелага шляхціца з-пад Радашковічаў. бацька працаваў скрыпачом у тэатры. Сыстэматычнай адукацыі не атрымаў. У 1903 годзе таемна перабіраецца ў Кракаў (Аўстра-Венгрыя), дзе робіцца вольным слухачом на літаратурна-гістарычным факультэце Кракаўскага ўнівэрсытэту.
У 1904 годзе вяртаецца ў Расейскую Імпэрыю. Паступае у Варшаўскую драматычную школу пры Музычным таварыстве. Пасьля працуе ў польскім вандроўным тэатры. У 1908 вяртаецца ў Вільню. Уладкоўваецца рэпарцёрам у польскія газэты, потым выдае на польскай мове гумарыстычны часопіс «Perkunas».
Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху.
За антыдзяржаўныя публікацыі ў часопісе «Perkunas» трапляе пад сьледзтва.
У Лукіскай турме ў Вільні Аляхновіч напісаў сваю першую беларускую п'есу «На Антокалі».
У 1916 годзе ствараецца Беларускі Клюб, пры ім драматычны гурток пад кіраўніцтвам Аляхновіча. У чэрвені 1918 году далучаецца да тэатру Уладзімера Галубка . Стварае вадэвіль «Чорт і баба», драму «Страхі жыцьця», драматычны вобраз са сьпевамі й танцамі «Дзядзька Якуб». Выдае брашуру «Тэатар на вёсцы».
Увесну 1919 году вяртаецца ў Вільню. Выдае газэту «Беларускае жыцьцё». Увосені 1919 году зноў пераяжджае ў Менск. Быў дырэктарам і рэжысэрам Беларускага тэатру, які фундаваўся польскімі ўладамі. Піша п'есу «Цені». Дапісвае купалаўскую «Паўлінку» — дадаўшы трэці акт «Заручыны Паўлінкі». 1920 піша п'есы «Птушынае шчасьце», «Няскончаная драма». У 1921 годзе Аляхновіч — адзін з заснавальнікаў «Таварыства Беларускай Школы».
У 1921 – 1923 гадах рэдагаваў газэту «Беларускі звон».
Францішка Аляхновіча арыштоўваюць 1 студзеня 1927 году па абвінавачваньню у супрацоўніцтве з польскай выведкай і прыналежнасьці да контррэвалюцыйнай арганізацыі. У Маскве яго завочна асуджваюць да 10 год. Трапляе на Салаўкі.
6 верасьня 1933 году яго абменьваюць на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча. Пасьля вяртаньня ў Вільню напісаў успаміны пра знаходжаньне ў савецкіх лягерах «У кіпцюрох ГПУ». Твор перакладзены на шматлікія мовы свету і выдадзены у розных краінах. Толькі на прыканцы 1937 году аўтар здолеў выдаць кнігу на беларускай мове сваім коштам.
За нямецкім часам рэдагуе газэту «Biełaruski hołas». Сябар беларускага камітэту.
3 сакавіка 1944 годзе застрэлены на сваёй кватэры ў Вільні а восьмай вечара невядомым наведвальнікам, зь якім размаўляў нейкі час. Жонка бачыла чалавека які пасьля стрэлу ўцёк з хаты. Аляхновіч з прастрэлянаю галавой пасьпеў прамовіць: «Звані, звані…» .
Аўтар 20 п'ес. Яго творы зноў пачалі друкаваць і ставіць на беларускай сцэне толькі ў 1990-я гады.
51. Успаміны аб высалкі ў Салаўкі – “У кіпцюрох ГПУ”, выдадзена на 7 мовах. 1935-1937. Адны з першых твораў гулагаўскай тэматыкі. Напісаны удзельнікам падзей. Кніга прываблівае аб’ектыўнасцю. Не прыдумаваў дадатковых жахаў. Раздзелы “Віцебск” і “Мінск” – прыўзнімаецца заслона над сакрэтамі тэхналогіі фабрыкавання судовых працэсаў над “ворагамі народа”. Раздзелы “Папоў востраў”, “Салаўкі”, “Кемь” – татальнае прыніжэнне асобы. Старонкі кнгі насычаны узгадкамі пра лёсы людзей. Пісьменнік не спяшаецца з маральнымі прысудамі. Задача: пакінуць аб’ектыўнае сведчанне аб адной з самых страшных старонак гісторыі.