Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BEL_LIT(1).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
288.26 Кб
Скачать

46. “Лабірынты” Ластоўскі

1923. Апавядання вядзецца ад аўтарскага імя. Прыязджае ў старажытны Полацк. Падзеі твора – канец XIX – пач. XX. У дарэвал. Часы. Душа гуртка гісторыкаў-краязнаўцаў – Іван Іваныч, на запрашэнне якога прыехаў у Полацк галоўны герой. Размовы удзельнікаў захапляюць сваей глыбінёй. Грыгор Н. Вылучаўся глыбокімі ведамі. Аўтар ідзе спаць. Прыходзіць “Падземны чалавек” (мінушка Грыгора Н.) Вядзе героя ў падземную бібліятэку. Пря яе ніхто не ведае. У падзямеллі жывуць далёкія продкі. Далейшыя размовы – нібы працяг дзённай размовы на кватэры Іваныча. Пераканаўчасць ім даюць веды аўтара. Гістарычна-фантастычны сюжэт “Лаб” дазваляў аўтару шырока спалучыць падзеі мінуўшчыны і рэаліі апошніх гадоў імперыі. Узнікае пачуцце, што ўсе падзеі з галоўным героем адбыліся на самай справе. Твор насычаны гіст. Фантазіяй

36.Алесь Гарун належыць да выдатных паэтаў — пачынальнікаў бел.літ-ры XX ст. Яго імя стаіць побач з імёнамі Купалы, Коласа, Багдановіча, Гарэцкага. Яго творчасць узышла на ніве бел.адраджэння. У ёй знайшлі выяўленне многія асаблівасці бел.паэзіі гэтага часу. А.Гарун — мастак трагічнага лёсу. У маладым узросце ён зведаў шмат гора, цяжкіх душэўных выпрабаванняў. Астрог, катарга, замененая на ссылку, былі этапамі на яго цярністым жыццёвым шляху. Нарадзіўся (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі) 11 сакавіка 1887 г. у в.Новы Двор, недалёка ад Мінска, у сям'і чорнарабочага. Рос жвавым, цікаўным хлопчыкам. Асаблівае значэнне для духоўнага развіцця юнака, фарміравання яго светапогляду мела рэвалюцыя 1905. Рана, у юнацкім узросце, А.Гарун пачаў прымаць удзел у рэвалюцыйна-вызваленчым руху, стаў членам арганізацыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Вёў прапаганду сярод вучнёўскай моладзі і рабочых, арганізоўваў «вучнёўскія рэвалюцыйныя гурткі», друкаваў ананімныя лісткі і адозвы, накіраваныя супраць царскага самаўладства. 4 сакавіка 1907 быў арыштаваны ў падпольнай друкарні падчас друкавання адозвы «Да ўсіх працоўных». У верасні 1917 паэт вярнуўся на радзіму і адразу аддаўся грамадска-палітыч.і культурнай дзейнасці. Рэдагаваў газету «Беларускі шлях», выступаў у друку з публіцыстыч.артыкуламі, пісаў п'есы для дзяцей. Удзельнічаў у працы III з'езда Бел. сацыялістычнай грамады, быў выбраны членам Цэнтральнага Камітэта партыі. У снежні 1917 стаў адным з кіраўнікоў 1 Усебеларускага кангрэса, увайшоў у склад яго Выканаўчага камітэта. Выступаў на Усерасійскім бежанскім з'ездзе народаў Расіі ў Кіеве. Пасля распаду БСГ стаў членам Бел.сацыял-дэмакратычнай партыі. У жніўні 1919 узначаліў Часовы бел.нац.камітэт. Паэт хварэў на сухоты. Здароўе, падарванае астрогам і ссылкай, увесь час пагаршалася, Ён «апонші год,— успамінаў Зм. Бядуля,-— бадай, не выходзіў з сваёй кватэры. Яго «Жывыя казкі» яму прыходзілася пісаць, лежачы ў пасцелі... Блізкастаячым да яго беларускІм дзеячам тут удалося ўгаварыць паэта кінуць працу і выехаць на лекі за граніцу». Памёр паэт у ліпені 1920 не даехаўшн да прыкарпацкага курорта Закапанэ, куды сябры адправілі яго лячыцца. Пахаваны на гарадскіх ваенных Ракавіцкіх могілках у Кракаве.

37 Паэзия Гарун вельмі любіў сваю радзіму і свой народ, засведчыўшы гэту любоў паэтычным словам і рэвалюцыйнай, антыўрадавай дзейнасцю, за што быў сурова пакараны. Знаходзячыся далёка ад роднай Беларусі, паэт думкамі, сэрцам быў з ёй. Яна паўставала перад Гаруном у вобразе жанчыны-маці. Паэт нёс у сэрцы і нядолю, прыгнечанасць Бацькаўшчыны, і яе прыгажосць. Кантрасныя малюнкі-карціны роднага краю паўстаюць у вершы «Як надарыцца мінута...»: Гарун адмаўляў прыгнёт адных народаў другімі («Крыўды людской нам не трэба, Слёз не бажаем нічых»). Яго чалавечымі і палітыч.ідэаламі былі «роўнасць, братэрства і згода». Але гаворачы пра «панства братэрства і працы, вольнасці, хлеба й святла», заклікаючы «новы ўсім лад будаваць», Гарун заставаўся сынам сваёй роднай зямлі, адстойваў права на сваю мову, культуру, незалежнасць. Па Гаруну, быць роўным сярод роўных не азначала пазбавіцца нац.адметнасці, у гэтым ён разыходзіўся з бальшавіцкім разуменнем інтэрнацыяналізму. пісаў паэт у 1910 («Ты, мой брат, каго зваць Беларусам»). Як і Купала, Гарун не аднойчы звяртаўся да мінулага радзімы, шукаючы там «прычыны нашых бед і крыўд». У вершы «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам» паэтычнымі сродкамі ўзнаўляецца гісторыя роднага краю: Але насталі іншыя часы — «бел. слава і воля адышла, адцвіла, закацілась». У тым, што народ не знік, не загінуў, паэт бачыў заслугу мовы. Яна адна заставалася незабранай «у сялянскай аграбленай хаце». Як запавет нашчадкам гучаць апошнія радкі верша: Сваю «вяскову, просту, а святую» мову ўслаўляе паэт у «Гімне роднай мове». Услаўляе «за муку вечную», бо яна цярпела гэтак жа, як і людзі, што ёй не здрадзілі, за «вяліку справу», бо яна аб'ядноўвае народ, робіць яго духоўна прыгожым. Будучы далёка ад роднай зямлі Гарун глыбока перажываў падзеі 1й сусветнай вайны, разумеў, што яны яшчэ больш ўскладнілі становішча бел.народа, памножылі яго няшчасці і гора. Як і ў М. Гарэцкага, творы Гаруна выразна антываенныя. Бел.пісьменнікі з самага пачатку адчулі несправядлівасць вайны, яе грабежніцкі, захопніцкі характар. «Усё цяпер згіне, як згіну, можа, і я сам... ва славу... ва славу... чаго? Вызвалення «малых» народаў? А ці вызваліцца мой народ? Што яму дасць гэтая вайна», — ставіць пытанне Лявон Задума ў запісках «На імперыялістычнай вайне». Алесь Гарун заклікаў да спагадлівасці, да чалавечнасці, проціпастаўляючы жорсткасці вайны міласэрнасць, дабрыню. Творчая спадчына паэта тэматычна багатая і шматстайная. Побач з грамадзянскай лірыкай — глыбокія па думцы, арыгінальныя па мастацкаму выяўленню філасофскія вершы («Жыццё», «Як ліст вярбінкі маладой...» і інш.), маляўнічыя, настраёвыя прыродаапісальныя («У прыпар», «Вясна», «Вецер»), усхвалявана лірычныя, інтымныя («Дзяўчаці», «Пралескі»).

Лёс быў жорсткім да Гаруна. Большая частка яго твораў напісана ў выгнанні. Нельга назваць спрыяльнымі для творчай працы і апошнія гады жыцця, калі паэт вярнуўся на знявечаную, разбураную, разграбленую 1й сусветнай вайной, пазнейшымі акупацыямі радзіму. Паэзія Гаруна глыбока дэмакратычная і гуманістычная. Яна прасякнута высокім грамадзянска-патрыятыч.пафасам, непасрэдна звернута да народа, яго жыцця, гісторыі і сучаснасці. У вершах паэта моцна гучыць голас пратэсту супраць сац.і нац.прыгнёту, услаўляецца свабода народа, ідэя нац.адраджэння Бацькаўшчыны. Радзіма — галоўная тэма ўсёй творчасці Гаруна. У барацьбе за яе свабоду і шчасце бачыць ён сваё пяснярскае прызванне, галоўную мэту жыцця. Абвостранае пачуццё Радзімы, сыноўняй любові да яё, роздум аб яе гістарычнай долі праходзіць як лейтматыў праз усю лірыку паэта. Вобраз Радзімы набывае шырокае абагульненае значэнне, асацыіруецца і зліваецца з вобразам маці. Маці-Радзіма для яго — самае дарагое, запаветнае, вышэйшы крытэрый любові, духоўнасці, маральнасці. «Гэту 1ю кніжку думак і песень сваіх,— пісаў Гарун,— матцы сваёй прысвячаю».

38. Пры жыцці выйшлі зб.паэзіі "Матчын дар" (1918) і кніга дзіцячых п'ес "Жывыя казкі" (1920). У зб. "Матчын дар" увайшлі вершы, напісаныя Гаруном у 1907—1914. Гэты зб, як і "Вянок" Багдановіча, з'яўл.кнігай лёсу паэта. Складаецца ён з 3х раздзелаў ("Роднаму краю", "На чужыне" і "Праявы роднага"): 1ы з 2м утвараюць антанімічную (антытэзную) пару, а 3, акумулюючы іх асноўны змест, аб'ядноўвае і як бы завяршае кампазіцыю кнігі. Пачынаецца "Матчын дар" своеасаблівым уступам — вершам "Людзям", у якім паэт акрэслівае сваю паэтычную праграму і тыя тэмы, што знойдуць далейшае ўвасабленне ў зб: А. Гарун не ставіць заслону паміж сабой і народам, у жыцці якога бачыць вытокі сваёй творчасці ("дзе сам народ — пясняр") і дзеля якога будзе тварыць. Тэма паэта і паэзіі знайшла сваё далейшае вырашэнне ў вершы "Паэту", які ўяўляе з сябе зварот-просьбу чытача да творцы: Большасць твораў Алесь Гарун напісаў у выгнанні, дзе, па сутнасці, склалася яго творчая індывідуальнасць, выявіўся шматгранны пісьменніцкі талент, прыйшла мастацкая сталасць. У многіх творах пераважаюць сумныя, элегічныя настроі, абумоўленыя трагедыяй жыцця выгнанніка, безвыходнасцю свайго паднявольнага становішча, адарванасцю ад бацькоўскай зямлі, бел.моўнага асяроддзя. "Долі я не бачу, радасці не знаю"— гэтыя радкі з верша "Матчын дар" можна лічыць лейтматывам песень-дум, песень-жальб "У выгнанні", "Журба", "Восень", "Навокал". "Думы ў чужыне". Але жорсткі лагерны рэжым не змог вытравіць у паэта бязмерную любоў да Бацькаўшчыны, веры ў свой народ. Асаблівае значэнне ў нац.адраджэнні Гарун надаваў мове, у якой бачыў адну з галоўных прыкмет самастойнасці і цывілізацыі нацыі. Услаўленне роднай мовы ён лічыць адным са сродкаў абароны правоў бел.народа: Гімн роднай мове.

У вершы "Песня-звон" паэт называе родную мову магучым бліскучым звонам, які "з срэбра літы, з злота збіты". І гэты звон павінен дапамагчы званару ў справе абуджэння народа, гусляру (песняру) — у справе праўдзівага паказу жыцця чалавека, спынення "жалю" (гора, галечы, беднасці).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]