Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BEL_LIT(1).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
288.26 Кб
Скачать
  1. Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.

Найбольшае дасягненне купалаўскага рамантызму – драматычная паэма “Сон на кургане”. Твор напісаны ў перыяд інтэнсіўнага асэнсавання нядаўніх рэвалюцыйных паэм, і ў ім адбіўся пакутлівы роздум паэта над складанымі шляхамі сацыяльнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы і лёсам яе удзельнікаў. Матыў адзіноты, ізаляванасці чалавека ад навакольнага свету. У “Сне на кургане” ў параўнанні з папярэднімі творамі паглыбляецца філасофскі аспект мастацкага пазнання. Сюжэт паэмы адлюстроўвае складанасць Купалаўскага ўспрымання тагачаснага жыцця. Ідэйная прырода гэтага твора патрабуе актыўнасці чытацкага ўспрымання. Паэма не толькі прывязана да рэвалюцыйных падзей пачатку XX ст. праблематыка твора шырэй.

У першай дзеі “У пушчы” – карціна крыўды, падману і злачынстваў, якія складаюць неад’мную уласцівасць чалавечага грамадства.

Сон Сама – вяртанне да радаводных каранёў, спроба самапазнання, абуджэнне духоўных сіл.

Паэма “На куццю” – нацыянальна-адраджэнская тэма. Пачуццё гісторыі + рамантызм. Умоўна-міфалагічная аснова. Купала адкрывае заслону часу, ажыўляе мінуўшчыну, героі глядзяць на нас з глыбіні гісторыі. Аўтар не даследуе псіхалогію герояў, а малюе незвычайнае відовішча, карціну таго, як князь кліча ганцоў і загадвае ім агледзіць краіну. Князь пасылае іх са свайго часу ў наш. Прадметна-рэалістычнае напаўненне паэмы зведзена да мінімуму. Умоўныя сродкі выразнасці атрымліваюць тут паэтычнае, філасофскае і драматычнае абгрунтаванне.

Публіцыстыка Янкі Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння беларускай дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.

Газета “Звон” 1919 – “Уваскрашэнне польскага універсітэту ў Вільні”, “Адбулова Беларусі”. Газета “Беларусь” - “Больш самычыннасці”, “Торжышча”, “Маленькі фельетон”, “Незалежная дзяржава і яе народы”.

Найбольш істотнае значэнне з артыкулаў напісаных ў той час мае “Адбулова Беларусі” (1919). Аўтар ўздымае пытанне аб неабходнасці разгортвання мірнай стваральнай працы ў зрйнаванай вайною краіне і неабходнасці аказання ёй дапамогі суседнімі братнімі народамі. У артыкуле няма лірычных адступленняў. Адмаўляючыся ад спакойнай манеры пісьма, Купала ў кожным сказе спрабуе даць ацэнку, выказаць захапленне ці абурэнне, упэўненнасць або роспач.

У артыкуле “Больш самычыннасці” (1919) Купала асуджае інертнасць і абыякавасць, заклікае парцоўных беларусаў да актыўнай творчаў дзейнасці, да будовы зруўнаванай бацькаўшчыны, да барацьбы за лепшую долю.

У нататцы “Як у казцы” (1919) апавядаецца аб тым, як многа тысяч год таму назад жылі і працавалі нашы продкі – крывічы, радзімічы, дрыгавічы. У тыя часы нашы продкі мелі добрую славу сярод заморскіх краін.

Купала марыць аб адраджэнні Беларусі, аб сац. і нац. Роўнасці, аб пабудове новага жыцця. Гэтае жыццё здольны пабудаваць моцныя духам, шчырыя і сумленныя людзі, якія выйшлі з народу і гатовы аддаць свае сілы і здольнасці адбудаванню бацькаўшчыны. Але шлях да волі паэт шяўляе сабе не зусім выразна і акрэслена.

У прамове ў сувязі з днем нараджэння і 15-годдзем літаратурнай дзейнасці (1920),прасякнутай духам аптымізму, упэўненасцю ў лепшую будучыню, выразна гучыць заклік да ўзброенай барацьбы.

Паэт уздымае пытанне аб стварэнні нацыянальнага гімна – “Справа беларускага нацыянальнага гімна”. Заклікае прыняць удзел у гэтай справе.

У артыкуле “Хараство нашага краю” Купала звяртае ўвагу маладых пісьменнікаў на тое, каб яны ў сваіх творах смялей і шырэй паказвалі хараство роднай Беларусі, якая з’яўляецца аднім з прыгажэйшых краёў у свеце.

У асобных артыкулах адчуваецца адыход Купалы ад рэвалюцыйнай рэчаіснасці, імкненне да ідэалізацыі феадальнага мінулага Беларусі.

Янка Купала — драматург. Трагікамедыя “Тутэйшыя”. Праблематыка і жанравая адметнасць. "Тутэйшасць" як вынік трагічнага гістарычнага лёсу Беларусі.

1912 – “Паўлінка”. Выйшла праз год кнігай у Пецярбургу. Паставлена спачатку ў Вільне, затым у Пецярбургу, а летам 1913 на радзіме.

Ліпень 1913 – жарт-вадэвіль “Прымакі”

Верасень 1913 – “Раскіданае гняздо”. Папярэднік гэтага твора – паэма “За што?”

Лёс твора “Тутэйшыя” (1922) склаўся гэтак, што ён не быў як след прааналізаваны. У 20-я гг. Былі такія спробы, але ж у 30-я гг. твор пачаў замоўчвацца.

Купала назваў твор “трагічна-смяшлівымі сцэнамі”. Адкуль трагічны смех?

У творы канкрэтна пазначаны час дзеяння: першая дзея – люты 1918, другая – снежань 1918, трэцяя – ліпень 1919, чацвертая – чэрвень 1920. Згадваюцца падзеі: разгон Першага Усебеларускага кангрэса, утварэнне БНР, нямецкая і польская акупацыя, прыход бальшавікоў і г.д.

Жанр – трагікамедыя. Жанр абавязвае шукаць ахвяру – і смешную, і няшчасную – трагікамічную. Ахвяра трагедыі у фінале – Зноска выводзяць з хаты пад рулямі стрэльбаў. Зносак – складаны вобраз. Мікіта вінаваты ў сваей бядзе, як кожны, хто недакладна арыентуецца ў часе, спрабуе хітраваць з гісотрыяй.

Кожны з персанажаў па-свойму хворы на “тутэйшасць” ( недастаткова развітая самасвядомасць, пасіўнасць, абыякавасць да свайго лёсу).

Сумны фінал Мікатавага жыцця – не пакаранне, а трагічны абрый чалавечага лёсу. Стыхія абрала не самага вінаватага, а самага безабароннага.

Мікіта не заўсёды шчыры ў сваіх прамаўленнях. Ягоныя маналогі – перапевы з чужога голасу.

Персанажы, на першы погляд, сатырычныя. Але ж трагічнае праглядаецца скрозь смяхотную абалонку вобразаў. Усе нечым падобныя паміж сабою – кожны закрануты хваробай “тутэйшасці”.

“Тутэйшыя” завяршаюць цыкл драматычных твораў Купалы. Ключавыя вобразы-сімвалы Купалы набылі статус спеласці, выніковасці. Шлях у “Тутэйшых” трансфармаваўся ў калідор паміж Усходам і Захдам. У гэтай прасторе не трымаецца хатняе цяпло. Уфінале шлях абарочваецца тупіком, колам.

Лёс Сатрой Беларусі (Гануля) – аплаківаць бядотную долю сваіх дзетак. Маладая ж Беларась (Здольнік, Алёнка) ідзе сваім нязведаным драматычным шляхам.

Рэжысёр Папоў спрабаваў паставіць п’есу ў БДТ-1.

1989 – Маслюк паставіў “Тутэйшых” на сцэне Магілёўскага абласнога драмтэатра.

Сёння п’еса з поспехам ідзе ў купалаўскім тэатрэ.

21. Колас. (сапр. Міцкевіч Канстанцін)03.11.1882 г. у засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Менскай вобл.ў сям'і лесніка.Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў леснік.сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. Скончыў Нясвіж.настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў у в.Люсіна Ганцавіцкага р-на (1902-4), Пінкавічы Пінскага р-на (1904-6), Верхмень Смалявіцкага раёна (1906). За ўдзел у нелегал.настаўніцкім з'ездзе быў звольнены (1906). Зімой 1906-1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У 1907 г. працаваў у г.«Н.н» ўВільні, у 1908 - у прыватнай школе ў в.Сані Талачынскага р-а. 15.09.1908 г. за ўдзел у настаўніц.з'ездзе і нелегал.работу быў асуджаны на 3 гады, адбываў пакаранне ў менскім астрозе. У 1912-14 працаваў настаўнікам у 3-й прыходскай навучальні ў Пінску. У час 1й імперыялістыч.вайны разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскай губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскую ваенную навучальню (Масква, 1916).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]