
- •6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы
- •Паэзія Цеткі
- •11. Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.
- •12. Публіцыстычная спадчына Цёткі
- •Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.
- •22. Матывы, вобразы кнігі паэзіі Коласа “Песні-жальбы”. Спецыфічн рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).
- •31. Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Багдановіча.
- •46. “Лабірынты” Ластоўскі
- •19. Нацыянальны тэатр на пачатку хх ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес Галубка “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).
- •52. Міні-партрэт
- •53. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага.
- •54. Месца і роля м. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Рознабаковы характар таленту. Пакутніцкі лёс мастака.
- •55. Раннія апавяданні м. Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.
- •58. Крамольныя творы Гарэцкага
- •61.Старонкі біяграфіі Змітрака Бядулі. Бядуля і мадэрнізм.
12. Публіцыстычная спадчына Цёткі
Заслугоўваюць увагі думкі Ц. наконт беларускай мовы, асветы – публіцыстычныя артыкулы “Шануйце роднае слова”, “Аб душы маладзежы”, “Папараць-кветка”. Друкаваліся ў “Лучынцы” і адрасаваліся пераважна беларускай моладзі.
Ц., як і Багушэвіч, вельмі высока цаніла бел. мову, заклікала любіць яе і шанаваць, бо развіццё нацыянальнай культуры, літаратуры, на яе думку, немагчыма без развіцця роднай мовы. Любоў чалавека да радзімы, да свайго народа праяўляецца перш за ўсе праз яго любоў да роднага слова. Ц. заклікае маладое пакаленне Беларусі аддаць свае сілы і здольнасці служэнню лепшым ідэалам чалавецтва.
Творчасць Ц. заўсёды заставалася аптымістычнай.
13. Старонкі біяграфіі Янкі Купалы. У сваёй біяграфіі Купала спалучае 2 стагоддзі: XIX і XX.
Іван Дамінікавіч Луцэвіч нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. у Вязанке (Мінская вобл.) Бацькі: Дамінік Ануфрыевіч, Бянігна Іванаўна.
Дзяцінства прайўшло ў вандраваннях па Міншчыне. У Косіне ў 6 гадоў хлопчык упершыню пачаўся вучыцца грамаце па-польску ў служачага маёнтка Патаповіча. У Сенніцы хлопчык пайшоў ў мясцовае двухкласнае народнае вучылішча (насатўніца Алімпіяда Сонцава).
Вучыўся ў вандроўных настаўнікаў.
Паўплывалі на будучае Уладзімір Самойла – вядомы літаратар, Зыгмунт Чаховіч – удзельнік паўстання 1863
1902 – памірае бацька, брат, 2 сястры.
Працуе хатнім настаўнікам, пісарам, рабочым на вінакурні.
1903-1904 – першыя творы на польскай мове.
У 1904 спрабуе пісаць па-беларуску: “Мая доля”.
Ці магчыма для чалавека іншыя сацыяльныя і псіхалагічныя нормы і тыпы паводзін, як толькі застацца рабом сваёй долі? – пытанне ўсяго пачатковага перыяду творчасці Купалы.
Верш “Мужык” – першае выступленне ў друку (15 мая 1905)
Восень 1905 – працуе практыкантам на бровары (чорнарабочы). Затым – памочнік вінакура.
11 мая 1907 – “Касцу” надрукаваны ў “Нашай ніве”. Затым: “Лета”, “Ці ж гэта многа?”, “Непагода” і інш.
Восенню 1908 году Купала пераязджае ў Вільню, дзе супрацоўнічае з рэдакцыяй «Нашай Нівы»: «Маладая Беларусь», «Заклятая кветка», «Адцьвітаньне» і інш.
У 1908 годзе ў Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша ваконца» выходзіць першы зборнік Купалы пад назвай «Жалейка». У кастрычніку - канфіскацыя зборніка Арышт з кнігі быў зьняты, аднак у 1909 годзе тыраж кнігі паўторна канфіскавалі. Каб не зашкодзіць афіцыйнай рэпутацыі «Нашай Нівы», Купала кідае працу ў рэдакцыі.
Снежань 1909 Купала падаецца ў Пецярбург. Там ён уладкоўваецца на курсы А. Чарняева. 8 ліпеня 1910 году асобнай кніжкай выходзіць паэма Купалы «Адвечная песьня»
13 кастрычніка 1910 году —зборнік «Гусьляр».
У 1911 — 1913 гадох Купала ўлетку наведвае маці й сясьцёр у Беларусі, у фальварку Акопы.
3 чэрвеня 1912 году ён завяршыў свой першы сцэнічны твор — камэдыю «Паўлінка», якая ў наступным годзе была выдадзена ў Пецярбургу, а потым і пастаўлена на сцэне — спачатку ў Пецярбургу, потым у Вільні, нарэшце летам 1913 году ў Радашковічах.
Вясной 1913 году быў выдадзены трэці зборнік Купалы — «Шляхам жыцьця».
Верасьнем 1913 году датуецца цэнтральны твор у дарэвалюцыйнай творчай спадчыне Купалы — драма «Раскіданае гняздо».
П'еса была пастаўлена на сцэне толькі ў 1917 годзе, пасьля рэвалюцыі, а надрукавана яшчэ пазьней — у 1919 годзе у Вільні.
За артыкул «Думкі» Купала меўся быць прыцягнуты да судовай адказнасьці, але з прычыны набліжэньня фронту да Вільні ды пачатку эвакуацыі суд не адбыўся. У верасьні 1915 году Купала пераязджае зь Вільні ў Акопы.
Купала вяртаецца ў Менск у студзені 1919 году. 25 жніўня выйшаў першы нумар рэдагаванай Купалам газэты «Звон»
31 жніўня 1922 году ў Акопах Купала завяршае працу над трагікамедыяй «Тутэйшыя»
На пачатку 20-х гадоў, пасьля абвяшчэньня БССР, Купала працуе намесьнікам загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Наркамасьвета БССР, рэдагуе часопіс «Вольны сьцяг», дапамагае ўтварэньню Інбелкульта, сапраўдным членам якога быў абраны ў 1922 годзе
У 1922 - зборнік «Спадчына»
У 1927 годзе Купала ўзначальвае суполку «Полымя», якая аб'яднала пісьменьнікаў-«адраджэнцаў».
20 лістапада 1930 году, ня вытрымаўшы зьдзекаў, Купала робіць спробу самагубства, але застаецца жывы.
зборнік «Ад сэрца» (1940), за які Купала ў 1941 годзе атрымаў Ленінскую прэмію
У 1941 годзе, ў сувязі з акупацыяй Беларусі войскамі фашысцкай Нямеччыны, Купала эвакуяваны ў Маскву, а адтуль у Печышчы (Татарстан). Ён стварае шэраг вершаў
28 чэрвеня 1942 году ў Маскве Купала трагічна загінуў, упаўшы зь лесьвіцы ў гатэлі «Масква».
Адрозненні: Купала-рамантык, Колас – рэліст, Купала – фантазія, Колас- рэальнасць, Купала- польскія традыцыя ў літ-ры, Колас – рускія і ўкраінскія.
Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу Янкі Купалы.
Купала актыўна распрацоўвае жанр паэмы. Раннія паэмы (“Нікому” 1906, “Адплата кахання” 1907, “Калека”, “У піліпаўку”, За што?”) блізкія да Коласавых: устаноўка на факт, падрабязнасць, апісанне. Але ў Купалы угадваецца востры разлад з рэчаіснасцю, драматызм, рамантычны прынцып светаадчування. У ранніх паэмах – цікавасць пытання чалавечага лёсу. Героі выступаюць, як ахвяры сусветнага зла.
1910 – паэма “Адвечная песня” сведчыла пра новыя павевы ў творчасці. Першы драматычны твор, напісаны вершам. Рысы сацыяльна-бытавой драмы. Постаці і сітуацыі пераносяцца з побытавага ў іншае – філасофскі светапогляд. Твор прысвечаны сялянскаму жыццю. Раскрываецца жыццё мужыка ад нараджэння да смерці.
Найбольшае дасягненне купалаўскага рамантызму – драматычная паэма “Сон на кургане”. Твор напісаны ў перыяд інтэнсіўнага асэнсавання нядаўніх рэвалюцыйных паэм, і ў ім адбіўся пакутлівы роздум паэта над складанымі шляхамі сацыяльнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы і лёсам яе удзельнікаў. Матыў адзіноты, ізаляванасці чалавека ад навакольнага свету. Паэма не толькі прывязана да рэвалюцыйных падзей пачатку XX ст. праблематыка твора шырэй.
Паэма “На куццю” – нацыянальна-адраджэнская тэма. Пачуццё гісторыі + рамантызм. Умоўна-міфалагічная аснова. Аўтар не даследуе псіхалогію герояў,а малюе незвычайнае відовішча. Прадметна-рэалістычнае напаўненне паэмы зведзена да мінімуму. Умоўныя сродкі выразнасці атрымліваюць тут паэтычнае, філасофскае і драматычнае абгрунтаванне.
Купалаўскі рамантызм абуджаў і развіваў эмацыянальную прыроду паэзіі: новы напрамак мастацкай творчасці – пострамантызм (больш глубокае разуменне чалавека ў яго суадносінах з сучаснасцю.
“Курган” 1910. “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”.
Ідэя свабоды застаецца цэнтральнай ў творчасці.
Сваімі паэмамі Купала вырашаў задачу стварэння нацыянальнага рамантычнага эпасу.