Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
BEL_LIT(1).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
288.26 Кб
Скачать

1.Перыядызацыя бел.літ-ры ХХ ст.Варыянт новай перыядызацыі прапанавалі у 90-я гг. 20ст. Ушчынскі,Лойка,мішчанчук.Але ўсе варыянты перадыядызацыі аб’ядноўвае адно: незадавальненнне старой.Перыядызацыя Мушчынскага:пры ўстанаўленні перадыядызацыі ён прапанаваў у якасці крытэрыя: ідэйна-мастац.,жанравастылёвае, выяўленчае багацце літ-ры, улічваючы разам з тым узровень гуманістыч.скіраванасці літ-ры выразнасць выяўлення, яе нац.асаблівасц і непаўторнасці.1)1917-1932гг; 2)1933-1955гг; 3)1956-і да сучаснасці. 1-ы перыяд.Паводле мушчынскага літ-ра развівалася на традыцыях рэалізму, імела непаўторны нац.твар.Пленнае супрацоўніцтва і ідэйна-творчая барацьба літ-ных і творчых аб’яднанняў:”Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”. Літ-ра успрымалася як частка нац.культуры. Не былі парушаны маральна-эстэтыч.асновы народ.жыцця.2-гі перыяд.к20-з3-я гг.-масавыя рэпрэсіі пазбавілі літ-ру таленавітх пісьменнткаў.30-я гг.неспрыяльныя для развіцця літ-ры.Пісьменнікік не маглі раскрыць трагедыю народа, свае пачуцці, хваляванні. У гэты перыяд дэфармуецца само паняцце прыгожага пісьменніцтва. Пад літ-рай пачынаюць разумець ідэалагіч.форму водгуку пісьменнікаў на грам.падзеі часу, ілюстрацыю ў вобразах тых ці іншых палітыч.установак. Класавыя крытэрыі ў ацэнцы літ-рных твораў выцясняюць эстэтычныя. Сялянскае асяродзе асталае, чым пралетарыят. 3-ці перыяд. 1956-сення. Х-цца гэты перыяд глубокімі унутранымі супярэчнасцямі.Намаганні адрадзіць традыцыі праўдзівага паказа жыцця рэчаіснасці. У 60-я гг.уздым у літ-най творчасці.55-65 гг.-перыяд дэмакратыч.аднаўлення грамадства. Мішчанчук паклаў у аснову перадыядызацыі крытэрыі нац.адраджэння.

Шпакоўскі ў якасці крытэрыяў вылучыння этапаў – дыстанцыя пакалення.1)1890-1905; 2)1905-1918; 3)1918-29;4) 1930-41; 5)41-54; 6)55-70; 7)70-85; 7)85- сення.

2.Нашаніўскі перыяд(2 снежня 1906-жнівень 1915).На старонках газеты шырока асвятляліся грам.-паліт.і сацыял.праблемы, з дэмакратыч.пазіцый давалася іх ацэнка.Газета выхоўвала у сваіх чытачоў павагу да правоў і годнасці чалавека, выступала за права паняволенных народаў мець сваё культурна-гістар.развіццё, спрыяла пашырэнню бел.словаі ідэі бел.нац.адраджэння сярод сялянства. Абранага кірунку НН трымалася на працягу ўсяго свайго існавання, ставячы сац.-паліт. І культ.-гістар.адраджэнне краю ў цэнтры увагі, узнімаючы значэнне роднай мовы ў справе асветы і росту самасвядомасці бел.народа (артыкулы Каганца, Коласа, Цеткі, Ластоўскага, Купалы, Багдановіча і інш.).У склад НН уваходзілі розныя пісьменнікі, з розн.светаадчуваннем. Тое, што зроблена нашаніўцамі перацаніць складана. Культурна-асветніцкая дзейнасць: падрыхтоўка падручнікаў, наведванне розн.населенных пунктаў, утварэнне тэатраў, бібліятэк, пашырэнне адукацыі. На старонках НН друкаваліся укр., рус., польск.аўтары, перакладваліся творы –англ, фр.Не было нац.абмежаванасці- нац.адраджэнне-бел.мова павінна была быць на дзярж.узроўні-Беларусь павінна атрымаць дзяржаўнасць, адраджэнне літ-ры, перарваных традыцый. У 1915 Багдановіч: “Бел.паэзія прайшла вялікі шлях...”артыкул. нац.адраджэнне не было выпадковым, яно ўзрастала ў народзе. Многія пісьменнікі НН адлюстроўвалі нац,рэлігійныя,международ.падзеі.НН арганізавала свядомую Беларусь, вяртанне бел.мовы, культуры. Доўгі час недаацэньвалася, прызналі к к.20 ст.З цягам часу у НН больш літ твораў, узнікае літ крытыка.1913г. у НН узнікае дыскусія , якую распачаў Ластоўскі, яго апанент – Купала.Артыкул Л.”Сплачвайце даўгі”; артк. К.”Чаму плача песня наша”. К.выступіў як аўтар, які адлюстроўваў самыя цяжкія праблемы народа+як прарок; адстойваў існаванне такіх твораў. Л.выступаў як прыхільнік паэтаў чыстай красы, а К.- рэалізму.Крытыкуючы вершы, Л.гаварыў, што ў гэтых вершах няма прыгажосці, а не пра само існаванне такіх вершаў.Л.падзяляў чытачоў бел.паэзіі: 1)Янкі, Сымонкі, у чыіх хатах вокны зачынены трапкай-прыметыўныя творы; 2)думаючае грамадства; трэба мастацтва, дзе больш радасных красак, адлюстраванне чалавечых пачуццяў. К.такой катэгорыі не прыняў. Ен адстойвай, што пісьменнікі абавязаны паказваць жыцце, якое будзе зразумела 1-й частке.К.клікаў народ да свядомасці. Праў быў і тоой і др.Яны хацелі, каб літ-ра развівалася.

3.Асн.асаблівасці развіцця бел.літ-ры п.20ст.: 1)паскоранасць развіцця, яе вызначыў Багдановіч; 2)масавы прыток у бел.літ-ру творчых сіл; 3)вылучэнне творчых індывідуальнасцей; 4) фальклорныя традыцыі+кніжна літ.традыцыі (уласна нац.і чалавечыя); 5) рамантызм даваў шмат сродкаў для вылучэння творчых індывідуальнасцей. Спалучэнне рамантызму і рэалізму.

Літ-ра праходзіоа пад знакам бел.адраджэння: нац.мова, школа, навука. Напачатку развівалася лірыка, затым эпіч.проза, спробы рамана (Ядвігін Ш.-1922)Развіцце драматургіі звязана з прозай.

4. Карусь КАГАНЕЦ, сапр.: Казімір–Рафаіл Карлавіч КАСТРАВІЦКІ 29 студзеня 1868, в. Прымагілле Мінскага пав.Сын удзельніка паўстання 1863–1864, сасланага ў Сібір, прадстаўніка старажытнага шляхецкага роду. У 1874 сям'і дазволена вярнуцца ў Беларусь, жылі ў в. Засулле каля Стоўбцаў і в. Прымагілле каля Койданава (цяпер Дзяржынск). Там праз колькі гадоў памер бацька Каганца. Сям'і не ставала сродкаў для існавання, таму з 6 да 11 гадоў ён рабіў пастушком. Затым яго маці заручылася з мясцовым мужыком і пераехала разам з сям'ёй пад Койданава, дзе сястра аддала ёй дзве валокі зямлі.Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х г. у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1893. У 1899 годзе Каганец ажаніўся і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай майстэрні ў Рызе, то ў Мінскім таварыстве дабрачыннасці, будаваў чыгунку ў Лідзе. Была яшчэ прычына, з-за якой Каганец часта мяняў месцы працы ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму кожны работадавец намагаўся пазбавіцца такога працаўніка. У 1890 - пач. 1900 г. публікаваў апрацоўкі народных паданняў у газетах "Минский листок" і "Северо-Западный край". У 1902-1903 удзельнічаў у стварэнні БСГ, распрацоўцы яе праграмы. Падрыхтаваў праект газеты "Палессе" (1904). У сакавіку 1905 удзельнічаў у І сялянскім з'ездзе Беларусі. Арыштаваны 19 снежня 1905 з групай агітатараў у Койданаўскай воласці. Да 16 мая 1906 знаходзіўся ў Мінскай турме і сядзеў там 5 месяцаў пад следствам. На хадатайніцтва сваякоў і сяброў быў адпушчаны да суда на парукі. З гэтай пары ў Каганца пачаўся новы перыяд вольных заробкаў. Ён рабіў лесніком на Ігуменшчыне, настаўнікам малявання ў Віленскай рамеснай навучальні. 2 красавіка 1910 асуджаны Віленскай судовай палатай на год зняволення, змешчаны ў Мінскую турму. Там у яго істотна пагоршылася здароўе. Супрацоўнічаў з газетай "Наша ніва". Апрацаваў кірылічны варыянт першага беларускага падручніка новага часу "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" (СПб., 1906, выд. ананімна). Пры жыцці асобным выданнем выйшаў вадэвіль "Модны шляхцюк" (СПб., 1910), які карыстаўся вялікай папулярнасцю і быў адным з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару. Шмат ягоных твораў згубілася, напрыклад зборнік, дасланы ў 1909 або 1910 годзе ў рэдакцыю "Нашай нівы", ці кніжкі для дзяцей, адасланыя ў выдавецкую суполку "Загляне сонца і ў наша ваконца". Доўгі час шукаў работу, у пачатку 1912 атрымаў месца ўпраўляючага фальваркам Жортаў у Барысаўскім пав., дзе і праслужыў апошнія 6 гадоў жыцця. Частка рукапіснай спадчыны Каганца пасля яго смерці трапіла да Язэпа Лёсіка, які апублікаваў яе ў "Беларусі" (1919) і "Вольным сцягу" (1921). Нечакана памёр падчас наведвання сваякоў. Пахаваны ў в. Навасёлкі ля Койданава.

5.Ядвігін Ш. –адзін з пачынальнікаў бел.мастацкай прозы. Вучань Дуніна-Марцінкевіча, ен быў паплечнікам Купалы, Коласа, багдановіча, старэйшым сучаснікам Гартнага. Гарэцкага, Бядулі. рсітета. У 1890 г.за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях быў арыштаваны і выключаны з універсітета.Па вяртанні на радзіму –памер бацька і згарэў бацькоўскі дом. Працаваў памочнікам аптэкара ў Мінску і ў Радашковічах. У 1903 выехаў у Вільню. Супрацоўнічаў з рэдакцыяй “Віленского вестніка”, з утварэння “НН”-актыўны карэспандэнт, затым нейкі час загадчык літ.аддзела беларускамоўнайгазеты. У 1910 немалады і слабы здароўем Ядвігін Ш.зрабіў пешае падарожжа з Вільні ў родную карпілаўку з мэтай “заглянуць пад саламяныя стрэхі ў тыя куточкі, абякіх столькі пішуць, седзячы ў горадзе”. З 1915 працаваў у Бел.Таварыстве помачы ахвярам вайны. У маскоўскай турм пераклаў на бел мову папулярнае на той час апавяданне Гаршына “Сігнал”, якое ў 1891 выйшла асобнай кніжкай у Маскве. Друкавацца на роднай мове да пач.20ст.Я.Ш.магчымасці не меў.Першыя яго арыгінальныя творы былі напісаны на рус.і польск.мовах. у 1892 спрабаваў паставіць у Радашковічах спектакль па ўласнай камедыі “Злодзей”, аднак пастаноўку ўлады не дазволілі. Першае беларускамоўнае апавяданне “Суд” з’явілася ў 1906 г.у г.”Наша доля”.Пря жыцці пісьменніка выйшлі паэма “Дзед завала”(1910), зб.апавяданняў “Бярозка” (1912), “Васількі” (1914),. У 1920 друкаваліся раздзелы незакончанага рамана “Золата”. Памер ад сухотаў у 1922 у Вільні.

6. Жанрава-стылёвая адметнасць прозы

Ядвігін Ш. увайшоў у бел.лт.як навелст, нарысіст, фельетаніст, перакладчык, аўтар аднаго з першых бел.раманаў. Пісаў ён на бел, польск.і рус.мовах. Яго творчасць развівалася ў агульным рэчышчы ранняй дэмакратыч.бел.прозы, якая вырастала непасрэдна з фальклору і па сваіх стылявых якасцях мела шмат агульнага з народ.казкай.

1-ыя апавяданні пісьменніка лічацца мастацкімі апрацоўкамі, інтэрпрэтацыямі народ.жартў, анекдотаў, гутарак, казак, нагадваюць байкі ў прозе і х-ца вострай сатырыч.скіраванасцю. У іх выкрываюцца зайздрасць, сквапнасць, празмерная цікаўнасць, забабоннасць і іншыя заганы чалавечай натуры. Героямі іх у большасці выпадкаў з'яўляюцца простыя людзі, сяляне, якім аўтар спачувае і якіх павучае з пазіцый народнай маралі. Так, у серыі гумарыстычных навел "Вучоны бык", "Цырк" сяляне трапляюць у даволі кур'ёзныя сітуацыі гарадскога жыцця, дзе паводзяць сябе па-дзіцячы наіўна, даверліва, неразважліва, часам алагічна (прымаюць чалавека за малпу, вераць у магчымасць вучобы бычка на чыноўніка, і інш.). Талент Я.Ш.як сатырыка-байкапісца праявіўся ў алегорыі

"Падласенькі" — сатырай на тых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія, вывучыўшыся на бацькоўскія грошы, адракаліся ад іх, "Дачэсныя" — выкрыццём сквапнасці, несумленнасці, няўдзячнасці, ашуканства. У апавяданнях-байках Я.Ш.жывелам і птушкам адкрыта прыпісваюцца рысы х-ру той ці іншай групы люлзей.Пазнейшыя творы пісьменніка х-ца большай рэалістычнасцю, сацзавостранасцю. Цяжкая доля вясковай жанчыны паказваецца ў апавяданнях "Гаротная" (пра шматпакутнае жыццё Тамашыхі), "Бярозка" (аб нялюбым замужжы і горкім лёсе Марысі).У цэнтры алегарычнага апавядання "Дуб-Дзядуля" вобраз мужыка, які ў сне шукае ваду старому дубу. Пошукі прыводзяць селяніна да трох азёр, ля якіх ён сустракае трох бабуль — Працу, Бяду і Цярпенне. Бабулі хочуць дапамагчы людзям, але іх вялікія намаганні не могуць пазбавіць чалавека поту, слёз і крыві. У апавяданні паказваецца цяжкі лёс беларускага селяніна, выказваецца шчырае спачуванне народу, мара аб яго лепшым будучым. Я.Ш.-майстар моўных х-тык. Яго алегарычныя апавяданні – жывы прыклад багатай сінанімічнасці, метафарычнасці бел.мовы. Галоўнае для пісьменніка былі дабрыня і любоў да бліжняга, і адзіны прымальны шлях-маральнае ўдасканальванне кожнага чалавека і грамадства ў цэлым.

7. Раман “Золата”застаўся незакончаным, таму цяжка даць яму ацэнку як цэлснай з’ве. Адзін з першых твораў бел.прозы вялікай эпіч.формы. Твор вызначаецца напружаным драм.сюжэтам, есць цікавыя псіхалагіч.назіранні, а гэта ўжозначнае дасягненне маладой бел.прозы.Ен даследуе у рамане духоўны свет свет герояў, па-мастацкупераканальна падаюцца ўзаемаадносіны галоўных герояў твора-Васіля Дубінскага і Зосі-ад першага знаемства да трагічнай смерці Васіля.

Раман Ядвігіна Ш. "Золата" спалучае ў сабе рэаліст, рамантыч.і дэтэктыўныя прыёмы і сродкі і раскрывае тэму ўлады грошай, іх згубнага ўплыву на чалавека. Падзеі ў рамане адбываюцца на Беларусі пасля адмены прыгоннага права. Цэнтральнымі героямі з'яўляюцца Мікола Стрончык, яго дачка Зося, Васіль Дубінскі, Прузына Салянічышка, Алёкса Гуронак, карчмар Лейба. Сюжэт твора будуецца вакол дэманічнай па натуры Зосі. Яна кахае Алёксу, якога бацькі хочуць ажаніць з багатай Прузынай. Люта ненавідзячы сваю саперніцу, Зося робіць закаханага ў яе Васіля Дубінскага забойцам Прузыны (яна была кінута ў калодзеж). Падазроным жа ў злачынстве аказаўся не Васіль, а Алёкса, які з-за гэтага вымушаны эмігрыраваць ў Амерыку. Зося ў хуткім часе выходзіць замуж за Васіля, сумеснае жыццё для якога становіцца невыносным, трагічным. У стане афекту (калі нованароджаную дачку назвалі Прузынай) ён кідаецца ў калодзеж. Самагубства Васіля ўспрымаецца як божае пакаранне, помста за заўчасную смерць дзяўчыны. У рамане, як адзначалася ў крытычнай літаратуры, перавага аддаецца сюжэту, дзеянню, меладраматычным сцэнам, а не псіхалагічнаму раскрыццю вобразаў, раскрыццю сацыяльна-класавых канфліктаў, што, безумоўна, крыху зніжае мастацкія вартасці твора. Грошы, багаце, золата-вось той д’ябл, які так заблытаў чалавечыя ядносіны і прывеў да трагічнай развязкі. У творы апісаны быт, норавы, патрэбы, спадзяванні бел.селяніна, ярка выяўлены асноўныярысы сялянскай псіхалогіі, узаемаадносіны мужыка з местачковым мяшчанствам.

9 Нарадзілася Алаіза Пашкевіч у былым фальварку Пешчын Шчучынскага раёна ў шляхецкай сям'і. Скончыла Віленскае прыватнае сямікласнае вучылішча. Настаўнічала ў вёсцы. У 1902-1904 гг. вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах ў Пецярбургу. Найвышэйшае прызначэнне чалавека - барацьба з цемрашальствам, несправядлівасцю, з людскім горам. Веды па медыцыне, гігіене, педагогіцы, батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцці. У час яе вучобы ў Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў "Круг беларускай народнай прасветы". А. Пашкевіч становіцца актыўнай удзельніцай барацьбы з царызмам. Тады ж пачаўся і шлях Алаізы ў літаратуру. У нелегальных выданнях гуртка - "Каляднай пісанцы" і "Велікоднай пісанцы" - былі змешчаны яе вершы. У 1904 г. А. Пашкевіч вярнулася ў Вільню і распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова працавала фельчаркай у Нова-Вілейскай бальніцы. Пад пагрозай арышту была вымушана ў 1905 г. на нейкі час пакінуць Вільню, але хутка вярнулася і прыняла ўдзел у выпуску першай беларускай газеты "Наша доля". І зноў эміграцыя. Цётка едзе ў Галіцыю, дзе паступае на філасофскі факультэт Львоўскага універсітэта. Займаецца вывучэннем беларускага тэатра і фальклору. Матэрыяльная незабяспечанасць, напружаная творчая праца абвастраюць хваробу лёгкіх. У 1908-1909 гг. У эміграцыі выходзіць замуж за літоўскага інжынера С. Кайрыса. Прозвішча мужа дазволіла ёй зноў вярнуцца на радзіму, дзе ў 1914 г. пачынае выдаваць у Мінску часопіс для моладзі "Лучынка". У 1915 г. Цётка прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні. У 1916 г. памёр бацька, і Алаіза паехала на яго пахаванне. У Лідскім павеце лютавала эпідэмія тыфу. Цётка засталася, каб дапамагчы хворым землякам, але сама заразілася і памерла.

Самымі раннімі з яе вядомых вершаў лічацца "Лета" і "Восень", апублікаваныя ў зборніку "Скрыпка беларуская" (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік - "Хрэст на свабоду" (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы "Хрэст на свабоду", "Мора", "Пад штандарам" - сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі - любоў да радзімы, да роднай прыроды, самаахвярнае служэнне народу.

Цётка - адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі ("Зялёнка"), цяжкі вясковы побыт ("Навагодні ліст"), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве ("Міхаська"). Апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі" таксама, як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасці пракламацыі. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей ("Лемантар", "Гасцінец для малых дзяцей", "Першае чытанне для дзетак беларусаў"), публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]