Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pieraddyplomnaja praktyka.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
75.26 Кб
Скачать

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“МІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МАСТАЦКІ КАЛЕДЖ

імя А.К. Глебава”

Пераддыпломная практыка

ПРАГРАМА

Для навучальных устаноў, якія забяспечваюць

атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі

ў галіне культуры і мастацтва па спецыяльнасці

2-15 01 01 Жывапіс па напрамках.

Станковы жывапіс

Мінск 2013

Укладальнік Клепікава С.Б., выкладчык спецдысцыплін УА “Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава”.

Рэцэнзент

Праграма зацверджанана паседжанні цыклавой камісіі жывапісу, пратакол № ад

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Пераддыпломная практыка на спецыяльнасці 2-15 01 01 «Жывапіс па напрамках. Станковы жывапіс» скіраваная на сістэматызацыю ведаў і навыкаў, атрыманых падчас навучання па розных прадметах спецыяльнага цыклу і цыклу спецыялізацыі (малюнак, жывапіс, асновы кампазіцыі, кампазіцыя, гісторыя сусветнага мастацтва, колеразнаўства і інш.)

На працягу практыкі навучэнцы мусяць прадэманстраваць сваю падрыхтаванасць да вядзення самастойнай працы над дыпломным эскізам. За перыяд практыкі навучэнцы павінны самастойна спланаваць і здзейсніць паслядоўную, пісменна выбудаваную работу над раскрыццём тэмы дыпломнага эскіза (правесці вывучэнне аналагаў, напрацаваць эскізны матэрыял), працягваць збор эцюднага, натурнага і іншага дадатковага матэрыялу, выканаць кардон дыпломнага эскізу (у выпадку графічнай серыі, выканаць эскізы усіх аркушаў, а таксама адзін-два эскізы выканаць ў натуральным памеры, у матэрыяле), напісаць уводную і асноўную часткі дыпломнай запіскі. Кіраўнік практыкі павінны кансультаваць і накіроўваць дзейнасць навучэнцаў, а таксама кантраляваць вынікі.

Асноўнай мэтай пераддыпломнай практыкі па спецыяльнасці 2-15 01 01 «Жывапіс па напрамках» з'яўляецца падрыхтоўка навучэнцаў да самастойнага выканання дыпломнага праекту.

Задачамі пераддыпломнай практыкі з'яўляюцца:

    • набыццё практычных навыкаў і ўменняў самастойнага паслядоўнага вядзення дыпломнай работы;

    • развіццё здольнасці да сістэматызацыі і творчай інтэрпрэтацыі матэрыялу дыпломнага дасладавання;

    • практычнае засваенне методыкі фармавання мастацкіх ідэяў і канцэпцый;

    • фармаванне прафесійных навыкаў свядомага, абаснаванага адбору выяўленчых сродкаў, неабходных для рэалізацыі творчай задумы;

    • практычнае засваенне мастацка-графічных, пластычных прыёмаў і тэхнік.

Тэрмін і працягласць правядзення пераддыпломнай практыкі ўсталёўваюцца адпаведна зацвержанага вучэбнага плана спецыяльнасці. Практыка праводзіцца па заканчэнні тэарэтычнага курса навучання і здачы навучэнцамі ўсіх семестровых іспытаў, прадугледжаных вучэбным планам, а таксама пры ўмове выканання праграмаў вучэбнай (пленэрнай) і тэхналагічнай (капійнай) практык. Колькасць вучэбных гадзін можа карэктавацца ў залежнасці ад магчымасцяў установы адукацыі, працягласць працоўнага часу для кіраўніка практыкі не павінна перавышаць 6 акадэмічных гадзінаў у дзень (за выключэннем выходных і святочных дзён).

Вынікам пераддыпломнай практыкі з'яўляюцца: напісанне уводзінаў і асноўнай часткі дыпломнай запіскі, збор падрыхтоўчага матэрыялу (накіды, эцюды, замалёўкі і т.п.), кардон дыпломнай работы. Па завяршэнні практыкі праводзіцца прагляд і выстаўляюцца адзнакі, вынік ацэнваецца па 10-бальнай шкале. Парадак работы можа карэктавацца ў залежнасці ад спецыфікі абранай тэмы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]