
- •Тэма №1 Уводзіны. Функцыі мовы ў грамадстве.
- •2. Колькі існуе ў свеце моўных груп?
- •Развіццё беларускай мовы
- •2. Чым вызначыўся ў гісторыі Беларусі Браніслаў Тарашкевіч?
- •3. Чым займалася Беларуская навукова-тэрміналагічная камісія?
- •Тэма №3 Шляхі развіцця беларускай медыцынскай тэрміналогіі
- •Тэма №4
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Сэрца на далоні
- •Тэма №5 Навуковы стыль
- •3. Значным пластом прафесійна-тэхнічнай тэрміналогіі.
- •Градуснікі за акном падманваюць!
- •Тэма №6 Афіцыйна-справавы стыль
- •Глава 1 агульныя палажэнні
- •Тэма № 7 Асаблівасці перакладу на беларускую мову
- •Тэма №8 Моўныя нормы
- •Вымаўленне галосных.
- •Вымаўленне зычных.
- •Тэма № 9 Дакладнасць словаўжывання.
- •Тэма “Падрыхтоўка да публічных выступленняў”
- •Патрабаванні да выступлення
- •Тэма № 10
- •Структура аховы здароўя
Тэма №1 Уводзіны. Функцыі мовы ў грамадстве.
Мова – з'ява грамадская і сёння немагчыма ўявіць жыццё чалавека без яе. Мову стварае і развівае народ, і пакуль жыве народ, жыве і яго мова. Арганізаваная дзейнасць грамадства немагчыма без пастаяннага абмену інфармацыяй, а значыць, без мовы. Мова і думка фарміраваліся і развіваліся ва ўзаемадзеянні. Не меншую ролю адыгрывае мова і ў духоўным жыцці народа. Культурныя, навуковыя здабыткі народа базіруюцца на падмурку роднай мовы. Без мовы нельга ўявіць выхаваўчы і асветніцкі працэс у грамадстве. У той жа час мова не застылая з'ява, яна ўвесь час удасканальваецца, папаўняецца новымі словамі, выдаляе словы, якія выпадаюць з ужытку дзякуючы пэўным эканамічным, палітычным зменам у грамадстве.
Асноўнымі функцыямі мовы можна назваць кагнітыўную, якая адлюстроўвае пазнанне свету, і камунікатыўную, прызначаную як сродак зносін паміж людзьмі. Мова падкрэслівае як індывідуальнасць цэлага народа, так і індывідуальныя асаблівасці кожнай асобы. Знішчэнне мовы практычна адразу прыводзіць да духоўнага знікнення нацыі. Таму да любой мовы свету трэба адносіцца беражліва.
Сёння ў свеце налічваецца каля пяці тысяч моў. Большасць з іх не мае пісьменнасці. Усе мовы падзяляюцца на асобныя групы. Кожная група аб’ядноўвае мовы, блізкія фанетычнай сістэмай, граматычным складам, лексікай.
Індаеўрапейская моўная сям’я, у склад якой уваходзіць беларуская мова, налічвае шаснаццаць моўных груп.
Раманская: італьянская, іспанская, французская, румынская, партугальская, малдаўская, лацінская (лічыцца “мёртвай”) і іншыя мовы; германская: нямецкая, англійская, нідэрландская (галандская), дацкая, швецкая, нарвежская, ісландская, ідыш і іншыя мовы; балцкая: літоўская, латышская, пруская і яцвяжская (абедзве лічацца “мёртвымі”) мовы; індыйская: урду, бенгалі, хіндзі, пенджабі, цыганская мова, ведыйская і санскрыт (абедзве лічацца “мёртвымі”) і іншыя мовы; іранская: персідская, таджыкская, курдская, афганская (пушту), асецінская, скіфская (лічыцца “мёртвай”) і іншыя мовы; хета-лувійская (аналалійская): хецкая мова, клінапісная лувійская, лікійская і іншыя мовы; грэчаская: старажытнагрэчаская, навагрэчаская мовы; кельцкая: гальская, кельтыберыйская, гайдэльскія мовы, ірландская, мэнская, гэльская, брыцкія мовы, валійская і іншыя мовы; тахарская: тахарская А (усходнетахарская), тахарская Б (заходнетахарская) мовы – лічацца “мёртвымі”; армянская мова; албанская мова; фрыгійская мова; фракійская мова; ілірыйская мова; венецкая мова.
Беларуская мова адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы славянскай групы індаеўрапейскай сям’і моў. Свае вытокі бярэ з агульнаславянскай мовы-асновы (V – VII ст. н. э.). Акрамя беларускай мовы, ва ўсходнеславянскую падгруппу моў уваходзяць руская і ўкраінская. Да заходнеславянскай падгруппы адносяцца чэшская, славацкая, польская, сербскалужыцкая, кашубская; да паўднёваславянскай – балгарская, славенская, сербахарвацкая, македонская мовы.
Заданні 1. Чаму асветніцкі працэс у грамадстве немагчымы без мовы?