Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
kontr_raboty_1_kurs_2_semestr_ZFO.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
46.14 Кб
Скачать

КАНТРОЛЬНЫЯ РАБОТЫ

ПА “ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ”

ДЛЯ СТУДЭНТАЎ 1 КУРСА ЗАВОЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ “ГІСТОРЫЯ (АЙЧЫННАЯ І ЎСЕАГУЛЬНАЯ)”

2 СЕМЕСТР

Правіла афармлення:

Кантрольная работа выконываецца ў школьным сшытку аб’ёмам 12 лістоў ці на паперы фармата А4 друкаваным спосабам. Кантрольная работа складаецца па папярэдне абранай тэме, абмеркаванай з выкладчыкам. На тытульным лісце пазначаецца па якой дысцыпліне і кім выканана кантрольная работа, на якую кафедру яна накіроўваецца і тэма работы. Работа павінна ўтрымліваць назву тэмы, яе план і змест. Змест тэмы абавязкова уключае Уводзіны, Асноўную частку, Заключэнне і спіс выкарыстанай літаратуры.

Ва Уводзінах студэнт павінен абазначыць мету, задачы і ступень вывучанасці разглядаемай тэмы. У Асноўнай частцы студэнт лагічна, паслядоўна і разгорнута выкладае заяўленыя ў плане пытанні. Пытанні павінны быць адзелены паміж сабою. Заключэнне павінна утрымліваць самостойна зробленыя высновы, якія б сведчылі аб асэнсаванні заяўленай тэмы. У спіс літаратуры павінна быць уключана толькі тая літаратура, якая была выкарыстана для падрыхтоўкі тэксту кантрольнай работы. Звяртацца да Інтэрнэт-рэсурсаў студэнт можа ў тым выпадку, калі тыя прапаноўваюць навуковую літаратуру, дакумента, артыкулы ці даследаванні па адпаведнай праблеме. Неабходным патрабаваннем ў такім выпадку з’яўляецца пазначэнне поўнага электроннага адрасу і даты доступу. Зварот да сумніўных Інтэрнэт-рэсурсаў не вітаецца.

Падрыхтаваць і выслаць кантрольную работу неабходна сваечасова. У выпадку спазнення, недапушчаныя да абароны кантрольныя работы студэнту не вяртаюцца. Гэта азначае, што кантрольная работа ператвараецца ў задоўжанасць.

Тэма 1: станаўленне гістарычных ведаў аб землях беларусі ў 15- першай палове 17 ст.

Варыянт 1

Працы польскіх храністаў 15 – 16 ст. аб гісторыі беларускіх зямель

Ян Длугаш

Вырыянт 2

Гістарычныя звесткі аб Беларусі ў Мацея з Мяхова

Гістарычныя звесткі аб беларускіх землях ў працах Марціна Бельскага

Гістарычныя звесткі аб беларускіх землях ў працах Марціна Кромера

Варыянт 3

Гісторыя Беларусі ў нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў 15 – 17 ст.

Гістарычныя звесткі аб Беларусі ў нататках Сігізмунда Герберштэйна

Варыянт 4

Мацей Стрыйкоўскі – першы гістарыёграф ВКЛ.

“Манархічная” школа А.Нарушэвіча.

Варыянт 5

Беларуска-літоўскія летапісы 15-16 ст. і іх ідэйна-палітычная накіраванасць.

Гістарычная думка ў ВКЛ у 17 – першай палове 18 ст.

Літаратура:

  1. Каханоўскі, Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI – XIX ст./ Г.А.Каханоўскі. – Мн.: Навука і тэхніка, 1984. – с.23-72

  2. Дзяржаўнасць і права Беларусі со старажытных часоў да канца XVI ст. Ч.1: Гістарыяграфія гісторыя дзяржавы і права феадальнай Беларусі/ Я.А.Юхо. – Мн.: Серыя “Гісторыя Бацькаўшчыны”, дадатак да часопіса “Права і эканоміка”, 2001 – с.104.

  3. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энц. даведнік. – Мн.: БелЭн, 1996. – с.671.

  4. Копысский З.Ю. Историография БССР (эпоха феодализма): учебное пособие/ З.Ю. Копысский, В.В. Чепко. – Мн.: Университетское, - 1986. – с.175

  5. Семянчук, А.А. Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі: вучэб.дапам./ А.А.Семянчук. – Гродна: ГрДУ, 2000. – с. 161.

  6. Улащик, Н.Н. Введение в изучение белоруско-литовского летописания/ Н.Н.Улащик. – М.: Наука, 1985. – с. 262.

  7. Улащик, Н.Н. Очерки по историографии и источниковедению Белоруссии феодального периода/ Н.Н.Улащик. – М.: Наука, 1973 – с.16-62.

  8. Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2 т. – Мн.: БелЭн., 2005. – Т.1. – с. 688.

  9. Беларусы: У 8 т. – Мн.: Беларуская навука, 1999. – Т.3: Гісторыя этналагічнага вывучэння. – с.30-50.

  10. Беларускія летапісы і хронікі/ Укладанне У.Арлова. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997. – с.25-428.

  11. Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с

  12. Копысский, З.Ю., Петриков, П.Т., Поболь, Л.Д., Бич, М.О. Достижения исторической науки в БССР за 60 лет. – Мн., 1979

Тэма 2 дзяржаваўтваральныя працэссы на беларускіх землях ў 13 – 14 ст.

Варыянт 1

Геапалітычная сітуацыя ў Еўропе ў першай полове 13 ст.

Цэнтрабежныя і аб’яднальныя тэндэнцыі на землях Заходняй Русі.

Варыянт 2

Знешнепалітычныя і ўнутрыпалітычныя перадумовы ўтварэння ВКЛ

Цэнтаралізацыя ўлады ў Літве

Наступствы мангола-татарскай навалы на Русь

Варыянт 3

Дзяржаваўтваральная дзейнасць першага князя ВКЛ Міндоўга.

Стасункі ВКЛ і Галіцка-Валынскага княства ў 13 ст.

Варыянт 4

Княжанне ў ВКЛ Траняты, Войшалка і Шварна.

Спробы ВКЛ захаваць цэласнасць ў час княжання Трайдзеня.

Варыянт 5

Знешняя і ўнутраная палітыка Віценя.

Дзяржаўная сімволіка ВКЛ ў 13 – пачатку 14 ст.: герб “Пагоня”.

Варыянт 6

Цэнтралізатарская палітыка Гедаміна.

Шляхі ўключэння ў склад ВКЛ беларусіх зямель.

Перанос сталіцы ВКЛ ў г.Вільня.

Варыянт 7

Змова Альгерда і Кейстута супраць Яўнута.

Цэнтралізатарская палітыка Альгерда і Кейстута.

Варыянт 8

Дынастычная барацьба ў ВКЛ ў канцы 70х- пачатку 80х гг 14 ст.

Крэўская вунія 1385 г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]