
- •Палацы і вялікія сядзібы
- •113. Сядзібы
- •1.1.4. Садова-паркавае мастацтва
- •Сялянскае жыллё
- •Генезіс характэрных рыс традыцыйнааа жылля
- •Пасяленні і сядзібы
- •Жыллё гараджан
- •Шляхецкая шабля
- •Жаночае адзенне
- •Сялянскае адзенне
- •Жаночае адзенне
- •Мужчынскае адзенне
- •Адзенне гараджан
- •Ст., ён павінен быць прыбраны, галава можа быць падголена, рукі
- •Ежа сялян
- •Сельскагаспадарчая тэхніка
- •Ежа сялян
- •3 Аўсяных, ячных і жытніх круп рабілі кашы.
- •3 Ягад, фруктаў, бярозавага соку рабілі квас, узвар, з мёду — жаўта- ваты ліпец і чырвонага адцення малінец.
- •Ежа гараджан
- •Уводзіны
- •3. Ежа 3.1. Шляхецкая ежа
- •Іс.Цямі ладзіліся кожны дзень — гэта было своеасаблівай абавязковай м|іі.Імапежнасцю стылю жыцця заможнага шляхціца.
- •Аздабленне стала
- •Ст.; хто іх не меў, карыстаўся насавой хустачкай.
- •Ст. Існавалі асобныя келіхі для дам. У пазнейшы час склаўся тыповы індывідуальны сталовы набор прадметаў: перад кожным госцем ставіпі
- •Матэрыяльная культура
- •1.Жыллё 1.1. Шляхецкае жыллё
- •2. Адзенне 2.1. Адзенне шляхты
- •Мужчынскае адзенне
- •/. Р. Вуглік матэрыяльная культура I быт беларусаў XVII—XVIII стст.
1.1.4. Садова-паркавае мастацтва
3 канца XVII ст. у Беларусі пачало актыўна развівацца садова-парка- вае мастацтва і шляхецкія маёнткі пераўтвараліся ў сядзібна-паркавыя комплексы. Пад уплывам пераважна французскага паркавага мастацтва на нашых землях распаўсюдзіўся тыповы для Еўропы рэгулярны «французскі» парк, узорам якога быў палацава-паркавы комплекс у Вер- салі. Для парку гэтага тыпу ўласціва строгая геаметрычная планіроўка — прамыя алеі арганізаваны па веерным ці прамавугольным прынцыпе, ге- аметрычна апрацаваная прырода — падстрыжаныя ў прамавугольнай, шарападобнай ці пірамідальнай форме расліны. Усё гэта адпавядала, нібы працягваючы, анфіладнай планіроўцы пакояў палацаў і сядзіб. Гэты геаметрызм спалучаўся з водным асяроддзем — фантанамі, басейнамі, а таксама скульптурамі, трэльяжнымі альтанкамі, складанымі кветнікамі. У парках меліся аранжэрэі, цяпліцы, фруктовыя сады. 3 будынкаў былі часоўні, абеліскі. Вялікая роля ў беларускіх рэгулярных парках надава- лася вадаёмам, якія рабіліся на аснове прыродных водаў, іншым разам з дабаўленнем штучных каналаў. Французскія паркі былі ў Кобрыне (част- кова захаваўся), Дзярэчыне, Волчыне (Брэстчына), Леанпалі, Ружанах, Слоніме, Бачэйкаве (Віцебшчына, часткова захаваўся), Скоках (Брэст- чына, часткова захаваўся), Гародні (часткова захаваўся), Вялікім Мажэй- каве (Гарадзеншчына, адносна добра захаваўся), Дубое (Піншчына, часткова захаваўся), Бялынічах (Магілёўшчына, часткова захаваўся), іншых маёнтках. Харакгэрнай рысай беларускіх паркаў было параўнальна невялікае выкарыстанне фантанаў, скульптуры і багатых раслінных узораў з кветак (хаця апошнія меліся, напрыклад, у Вялікім Мажэйкаве), а таксама наяўнасць у канцы парку спецыяльнай альтанкі для агляду наваколля.
Акрамя французскага рэгулярнага парку, у Беларусі атрымаў рас- паўсюджанне, пераважна ў перасечанай мясцовасці, тэрасавы парк, які ўзніку Італіі ў XVI ст. і прыйшоўда насу XVIII ст. Прынцыпамі яго пабудо- вы былі наяўнасць кампазіцыйна выразных рознаўзроўневых тэрас, ад- крытай прасторы. Тэрас звычайна было тры ці чатыры, каля самай ніжняй з іх быў вадаём, каля самай высокай — панскі дом. Італьянскіх паркаў было адносна няшмат, аднак рэшткі іх захаваліся да нашых дзён. Гэта паркі ў маёнтках у Прылуках, Анопалі (Міншчына), Ругкевічах, Свіслачы (Гарадзеншчына), Бярэзінскім (Маладзечаншчына) і інш.
У канцы XVIII ст. пачаўся новы этап паркавага мастацтва ў Беларусі. Сюды прыйшоў папулярны ў Еўропе пейзажны парк, які склаўся пад значным англійскім уплывам. Яго ідэалагема і эстэтыка зыходзяць з культу натуральнай прыроды, ідэі сінтэзу прыроднага і культурнага. Гэта праявілася ў вольнай кампаноўцы алей, маляўнічых груп дрэў як асновы эстэтычнага афармлення парку, адсутнасці агароджаў і пераходзе парку ў натуральны ландшафт ці ўвогуле арганізацыі парку ў сінтэзе з ім, уклю- чэнні ў парк прыродных вадаёмаў, іншы раз са штучнымі выспамі, наяўнасці вальераў з разнастайнымі жывёламі, а таксама малых архітэк- турных форм — альтанак, павільёнаў, пазней — імітацый на тэму сярэд- нявечча, готыкі (брамы, башні, замкі, часоўні, млыны і інш.), а таксама скульптур. З’яўленню гэтага тыпу паркаў папярэднічала наяўнасць пера- ходных форм, якія спалучалі рэгулярнасць і пейзажнасць (Новадзявят- кавічы на Слонімшчыне, Дабраўляны на Смаргоншчыне, Лынтупы на Пастаўшчыне і інш.); разам з тым некаторыя беларускія паркі ўвогуле працягвалі рабіцца з элементамі рэгулярнай планіроўкі (парк у Гомелі, Грушаве, Грымячы на Брэстчыне). Пейзажныя паркі часткова захаваліся да нашых дзён у мясцовасцях Свяцк, Варняны (Гарадзеншчына), Шчорсы, Усялюб (Навагрудчына), Дзятлава, Жылічы (Магілёўшчына), Лагойск, Лын- тупы, Горкі (Случчына), Асвея, Бяльмонт (Браслаўшчына), Туганавічы (Брэстчына) і інш.