
- •Палацы і вялікія сядзібы
- •113. Сядзібы
- •1.1.4. Садова-паркавае мастацтва
- •Сялянскае жыллё
- •Генезіс характэрных рыс традыцыйнааа жылля
- •Пасяленні і сядзібы
- •Жыллё гараджан
- •Шляхецкая шабля
- •Жаночае адзенне
- •Сялянскае адзенне
- •Жаночае адзенне
- •Мужчынскае адзенне
- •Адзенне гараджан
- •Ст., ён павінен быць прыбраны, галава можа быць падголена, рукі
- •Ежа сялян
- •Сельскагаспадарчая тэхніка
- •Ежа сялян
- •3 Аўсяных, ячных і жытніх круп рабілі кашы.
- •3 Ягад, фруктаў, бярозавага соку рабілі квас, узвар, з мёду — жаўта- ваты ліпец і чырвонага адцення малінец.
- •Ежа гараджан
- •Уводзіны
- •3. Ежа 3.1. Шляхецкая ежа
- •Іс.Цямі ладзіліся кожны дзень — гэта было своеасаблівай абавязковай м|іі.Імапежнасцю стылю жыцця заможнага шляхціца.
- •Аздабленне стала
- •Ст.; хто іх не меў, карыстаўся насавой хустачкай.
- •Ст. Існавалі асобныя келіхі для дам. У пазнейшы час склаўся тыповы індывідуальны сталовы набор прадметаў: перад кожным госцем ставіпі
- •Матэрыяльная культура
- •1.Жыллё 1.1. Шляхецкае жыллё
- •2. Адзенне 2.1. Адзенне шляхты
- •Мужчынскае адзенне
- •/. Р. Вуглік матэрыяльная культура I быт беларусаў XVII—XVIII стст.
Уводзіны
У дапаможніку разглядаецца матэрыяльная культура і быт беларусаў часоў існавання Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай да яе падзелаў у канцы XVIII ст. Храналагічна дадзены перыяд уяўляе сабой гістарычны этап, які харакгарызуецца тыпалагічна адметнымі кампанентамі палітычнага, эканамічнага, мастацкага, рэлігійнага і культурнага жыцця, што дае магчымасць ажыццявіць комплексны падыход да вывучэння гэтай эпохі. Метадалагічна гэты падыход увасоблены ў інтэрпрэтацыі матэрыялу ў кантэксце глабальных інтэграцыйных працэсаў у Беларусі і Еўропе, у культурную супольнасць якой уваходзіла культура айчынная, стыляў Рэне- сансу, барока, ракако, Асветніцтва, сацыяльных, эканамічных адносін.
Згодна з гістарычнай і этналагічнай класіфікацыямі, матэрыяльная культура разглядаецца ў трох асноўных відавых праявах: жыллё, адзенне, ежа, а быт—у сямейным і грамадскім аспекгах. За аснову падачы матэры- ялу ўзяты менавіта формы матэрыяльнай культуры і быту, што дае магчы- масць скпасці ўяўленне аб іх харакгарьістыках у асноўных слаях тагачасна- га грамадства: шляхты, сялянства, гараджан, местачкоўцаў.
Пад матэрыяльнай культурай разумеюцца матэрыяльна апрадмечаныя формы жыццезабеспячэння. Пад бытам — сфера пераважна будзённага, стабілізаванага жыцця. Сацыяльна апрабіраваныя, легітымныя формы быту называюцца бытавой культурай. Па сугнасці, быт — гэта комплекснае па- няцце, якое ўключае не толькі кампанент пазавытворчай дзейнасці, але і свя- точнае жыццё, шэраг пераходных ад вытворчасці да быту з’яў, напрыклад хатнюю вытворчасць.
У даследуемы перыяд складана вылучыць «чысты» тып уласна бы- тавых паводзін. Так, жыццё вяскоўца было ў значнай ступені скіравана на вытворчую працу, нават у хаце было шмаг працоўных заняткаў; улас- на пазапрацоўнай сферай жыцця былі пераважна святы. Таму пры выву- чэнні сялянскага быту ў асобным раздзеле даследуюцца традыцыйныя звычаі і абрады. Жыццё шляхціца, асабліва новай фармацыі — пры- кладна з XVIII ст.,— наадварот, усё болей аддалялася ад вытворчай сферы, пераходзячы ў вобласць пачуццёва-забаўляльнага правядзення часу. Новая бытавая стылістыка вяла да рэзкага звужэння непасрэдна індывідуальна-працоўнага кола дзейнасці, калі бытавая культура рабіла- ся культурай непасрэдна жыццёвай. I наадварот, павышэнне інтэлекту- альных памкненняў шляхецкага жыцця на плыні Асветніцтва пераўтвара- ла быт у перыяд творчай, асветніцкай, вытворчай працы, дзе вытворчае, творчае і бытавое знаходзіліся ў сімбіёзе. Спалучэнне матэрыяльнай культуры і быту тлумачыцца іх тыпалагічным адзінствам: быт з’яўляецца формай існавання сацыяльнай матэрыі і ўваходзіць у паняцце матэры- яльнай культуры.
вамі, атласную спадніцу, вышыты срэбрам чапец, прыбраны футрам. Як і ўся культура Рэчы Паспалітай, з другой паповы XVIII ст. мяшчанская мо- да зазнала французскія і нямецкія касмапалітычныя ўплывы.
3. Ежа 3.1. Шляхецкая ежа
Істотнае месца ў шляхецкай культурнай мадэлі займалі ежа і ўсё, чым суправаджалася яе спажыванне,— посуд, застольны рытуал, яго ат- масфера. Трэба адзначыць як станоўчую рысу шляхецкай культуры тое, што прыняцце ежы з самага пачатку не было простым яе спажываннем, а мела характар менавіта рытуалу, які нёс пэўную ідэйную нагрузку, маніфеставаў тэмы братэрства, узаемнай пашаны, гасціннасці. Гэта не было навіной для тагачаснай культуры: як можна меркаваць па запісах XIX ст., рытуалізацыя ежы была ўласцівая і сялянству. Але добрыя матэ- рыяльныя магчымасці, а таксама высокі ўзровень элітнай карпарацый- най самасвядомасці шляхты зрабілі менавіта шляхецкае застолле ўзор- ным, мадэльным для тагачаснага грамадства. Гэта быў шляхецкі рыту- ал, распрацаваны да дробязі, ухіленне ад якога выклікала абразу грамадства.
Зыходзячы з тых матэрыялаў, што маюцца ў нашым ужытку, шляхец- кае застолле часоў Рэчы Паспалітай можна ўмоўна падзяліць на два пе- рыяды, мяжой паміж якімі з’яўлялася другая палова XVIII ст. Менавіта прыблізна з гэтага часу пад уплывам дамінантнай для Еўропы француз- скай, італьянскай, англійскай моды шляхецкае застолле ўскладнілася, зрабілася больш элегантным, вытанчаным з пункту гледжання яго аз- даблення, дыяпазону ежы, страў. Можна сказаць, што з гэтага часу прык- метна вырасла роля застолля як адметнай рысы шляхецкага стылю жыцця з яго паказной раскошай, якая каштавала разарэння, фінансавага банкруцтва не аднаму шляхціцу. У апошнія сто гадоў існавання Рэчы Паспалітай менавіта застолле зрабілася візітнай карткай тутэйшай куль- туры ўвогуле, дзяржавы, шляхты і шляхецкага ладу жыцця з яго шчод- расцю, размахам, гасціннасцю.
Шляхецкае застолле часта было месцам абмеркавання сур’ёзных спраў, як адбывалася на сейміках і сеймах, калі дэпутаты запрашаліся ўплывовымі панамі на своеасаблівыя застольна-арганізацыйныя сходы, дзе вырашаліся істотныя пытанні палітычнага, эканамічнага жыцця. Менавіта за агульным сталом сустракаліся сярэдне- і нават малазамож- ны шляхціц і прадстаўнікі вышэйшай шляхты, магнатэрыі і дэклараваўся «святы» для шляхты прынцып роўнасці. Менавіта за сталом заможны пан фарміраваў сваю шляхецкую «партыю», якая стаяла за яго на сеймах, сейміках, у цяжкіх абставінах таго багатага на ўзброеныя дзеянні часу.
Лгі іі і. ічэнні застолля сведчыць уседзяржаўная вядомасць яго шчодрых іну »н і мраў, добрых пітакоў, якія займалі ў грамадскай свядомасці пачэс- іініі месца побач са славутымі ваярамі, інтэлектуаламі, палітыкамі.
ІІІпяхецкае застолле было рознае, як і рознай па ступені заможнасці Пыіш шляхта. Але мадэльным было застолле магнатэрыі, на якое ары- пміпвалася заможная і сярэдняя шляхта. Як і любое застолле, яно мнд.інлялася на будзённае і святочнае, звязанае з каляндарнымі Р імігійнымі святамі; асаблівым застоллем адзначаліся падзеі сямейнага *ыцця, разнастайныя ўрачыстасці — прыбыццё госця, грамадская, МйЛІтычная падзея. Увогуле заможныя шляхціцы трымапі звычайна ад- «|)ыты стол — гэта значыць, што ў пэўныя гадзіны за ім мог падсілкавац- цм мюбы шляхціц. Шматнародузбіралася на званыя застоллі, на якіяза- мрошаны госць мог прыходзіць са сваёй шляхтай. Выбранае кола гасцей іпірапася на прыватнае застолле. Фактычна ў заможных дамах застоллі