Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИМК Углик.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
185.11 Кб
Скачать
  1. Ежа сялян

  1. Сельскагаспадарчая тэхніка

Зыходзячы з таго, што сялянская ежа была прадуктам саматужнай сялянскай працы, разгляд гэтага раздзела мы пачнем з традыцыйнай сельскагаспадарчай тэхнікі.

Вялікае месца ў жыцці вяскоўца займала тое, што звязана з яго асноўным працоўным заняткам — земляробствам. Гэта тычыцца як ка- ляндарнай абраднасці, прыкмет, забабонаў, магіі, так і, зразумела, не- пасрэдна сельскагаспадарчай вытворчасці, яе тэхналогіі. Земляробчы сезон працягваўся ў Беларусі прыблізна з сярэдзіны красавіка па ся- рэдзіну кастрычніка і ахопліваў крыху больш за палову каляндарнага го- да; прычым гэта быў перыяд менавіта актыўнай працы.

Для вясковай культуры з яе ўстаноўкай на кансерватызм характэрны ўхіл у традыцыйнасць, замкнёную нерухомасць асноўных тэхналагічных прынцыпаў і прыёмаў. Асноўны дынамічны імпульс у гэту сферу пры- ходзіў звычайна звонку і быў звязаны з прамысловым удасканаленнем метадаў і прылад працы. Такі ўплыў на беларускую сельскую гаспадарку актыўна пачаў назірацца з другой паловы XIX ст., дзелячы такім чынам традыцыйную сельскагаспадарчую тэхніку беларусаў апошніх стагод- дзяў на два этапы: позняга феадалізму і ранняга капіталізму.

Сельская гаспадарка побач з жывёлагадоўляй — асноўныя за- няткі насельніцтва Беларусі з бронзавага веку. Глебы Беларусі не ад- розніваюцца ў цэлым высокай урадлівасцю, наяўнасцю ворыўных зя- мель увогуле—яны патрабуюць сістэматычнага клопату, угнаенняў. По- бач з урадлівымі глебамі Цэнтральнай Беларусі, Палесся існуюць неспрыяльныя для добрых ураджаяў глебы поўначы. Таму сярэднія ўраджаі абмяжоўваліся «сам-тры», хаця на Гародзеншчыне ў пачатку XIX ст. збіралі «сам-чатыры», «сам-пяць». Гэтая прыродная акалічнасць наклала істотны адбітак на менталітэт селяніна, паўплываўшы на такія

міп нкасці, як прымат працы ў дасягненні дабрабыту, працавітасць, у(і шыіасць да сістэматычнай працы. Разам з тым адносна вялікія нама- гямні, час, якія ён вымушаны быў прыкладаць для здабывання сродкаў діім жі.іцця, адбіліся на пераважна працоўнай скіраванасці яго побыту, ікцінўнальна нізкім узроўні матэрыяльнага дабрабыту.

I радыцыйна ў Беларусі вырошчвалі і спажывалі ў ежу жыта, ішшніцу, авёс, ячмень, грэчку (з’явілася дастаткова позна), проса, ча- 'ішііцу, каноппі. На агародах садзілі рэпу, буракі, моркву, капусту, цыбу- і ііі ),1 іаснок, а таксама — яблыкі, грушы, слівы, вішні, ягады — парэчку, аг- |міл і інш. 3 канца XVIII ст. пачала шырока распаўсюджвацца бульба, нкня з другой паловы XIX ст. заняла істотнае месца ў рацыёне сялян, фпктычна замяняючы хлеб. Сярод тэхнічных культур істотнае месца шнмалі лён, каноплі. Здаўна на нашых землях склаліся некалькі сістэм іпмпяробства, сярод якіх найбольш старажытнай з’яўлялася падсечная (пндная), якая дажыла да XIX ст. У XVII—XVIII стст. выкарыстоўвалася фпхполле, а таксама двухполле. Існаваў і старажытны пералог, калі 'шстка зямлі не апрацоўвалася, пакуль не адновіць свае кандыцыі. Істот- ную ролю ў распаўсюджванні трохполля і арганізацыі сельскагаспадар- >ійй вытворчасці ўвогуле адыграла валочная рэформа 1557 г.

Сельскагаспадарчыя прылады беларусаў вылучаліся функцыяналь- ным і відавым кансерватызмам. Галоўная прылада земляробства — са- кіі, якая, за выключэннем жалезных сашнікоў, была хатняй вырабкі. Ста- ішжытная саха складалася са зробленага з выкапанага з каранём ствала дрзва — рагача, а таксама рабочай часткі — рассохі, плахі. Рассоха пры- млцоўвалася да рагача пад вуглом, яна мела падвоены канец, на які на- д.іяваліся жалезныя сашнікі (нарогі). Да двух канцоў рассохі прыма- цоўваліся нерухомыя паліцы — дошкі розных памераў, якія рэгулявалі пправарот ворыўнага пласта. Такая саха была прыстасаваная дпя двух налоў і атрымала назву літоўскай, палескай ці падляшскай. Саха такога іыпу была распаўсюджана акрамя Беларусі на суседніх польскіх, украінскіх, літоўскіх землях. На паўночных землях Беларусі пазней атры- малі распаўсюджванне сохі з конскай цягай — віцебскага тыпу з пера- кпадной (рухомай) паліцай для аднаконнай цягі, а таксама іншыя ма- I(і.іфікацыі. Для апрацоўкі дзярніны, лугу выкарыстоўваўся разак — пры- пада з вострым наканечнікам ці даўгім нажом на канцы. Для акучвання I іульбы выкарыстоўвал і сошку—невялікую саху з адным лемяшом. Пас- пя апрацоўкі зямлі сахой яе рыхленне ажыццяўлялася бараной. Най- больш старажытныя віды бараны — зробленая з верхавіны елкі сукават- ка, а таксама смык, зроблены са звязаных яловых плашак. Досыць мпшыранай была плеценая барана, зробленая на дугападобнай аснове. Акрамя цяглавых прылад прымяняліся ручныя прылады апрацоўкі гле- бы, сярод якіх распаўсюджанымі былі матыкі (цяпкі, сапкі), найбольш старажытныя з якіх рабіліся цалкам з дрэва, таксама драўляныя ў стара- жытнасці лапаты (рыдлёўкі), крукі і вілы для гною. Да глыбокай стара-

жытнасці належыць і капыл, які скпадаўся з драўлянага трымальніка і вялікага ляза. Збожжа ўбіралі сярпамі, грачыху, авёс, гарох маглі касіць косамі, імі касілі і траву. Найбольш старажытныя косы былі без ручкі, з ка- роткім кассём. Зжатае збожжа звязвалі ў снапы, якія састаўлялі ў бабкі. Снапы сушылі ці на азяродах (Віцебшчына, Міншчына) — драўляных слупах з перакладзінамі, ці ў асецях (ёўнях) — сушылках на гумнах. Сна- пы звазіліся ў гумно — вялікае памяшканне з токам, дзе збожжа малацілі цапамі, пранікамі, веялі лапаткамі-веялкамі ці сітам. Пры працы са сна- памі, саломай выкарыстоўвалі драўляныя граблі, вілы. Потым зерне складалі ў клеці, спецыяльныя ямы, дзе яно чакала перапрацоўкі на муку і крупы. Гэта рабілася на ветраных і вадзяных млынах, але часта вяс- коўцы таўклі для атрымання круп зерне ў драўляных ручных (ці зрэдку нажных) ступах таўкачамі. Муку малолі на хатніх жорнах, камяні якіх абапіраліся на чатырохвугольную аснову.

Вялікае месца ў гаспадарчай дзейнасці беларусаў займала жывёла- гадоўля. Кожная гаспадарка трымала працоўную і крупную рагатую жывёлу — валоў, коней, кароў, цялят, прычым сярод цяглавай жывёлы на паўднёвым захадзе ўХУІІ—XVIII стст. пераважалі валы, на іншых зем- лях яі коні. Крупнай рагатай жывёлы мелася ў сярэднім 3—4 галавы на гаспадарку. Акрамя гэтага, абавязкова трымалі авец, свіней, радзей — коз, хатнюю птушку — гусей, кур, качак.

У раёнах, дзе былі водныя артэрыі, сяляне займаліся рыбалоўствам. Сярод прылад дпя лоўлі рыбы традыцыйнымі з’яўляліся аднасценныя ці трохсценныя сеткі, невад вялікі і малы, брэдзень — невад для лоўлі ры- бы ўброд, крыгі. Як можна меркаваць, былі шырока распаўсюджаны стаўныя лавушкі: поплаў, буч, кацец, нерат, венцер, каробка, скрыпка, ват, а таксама лавушкі рухомыя: таптуха, кломля, хапун, волак, брадан, настаўка. Выкарыстоўваліся вуды, перамёт, старажня. Працягвала вы- карыстоўвацца астрога (восці).

Яшчэ адным промыслам было бортніцтва ў сваім старажытным выглядзе — як развядзенне, утрыманне пчол у борцях — выдзеўбаных у дрэвах дуплах. Далейшае развіццё бортніцтва — яго калодачная форма, калі вулей рабіўся ў калодзе, якая ставілася ці клалася. Мелі месца так- сама саламяныя вуллі. |