Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
74-126 БЕл мова марфология часть.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
78.22 Кб
Скачать

106.Тэкстаўтваральная (інфармацыйная, ацэначная) роля прыслоўяў у тэкстах розных стыляў.

107.Функцыянальная характарыстыка, суадноснасць з рознымі часцінамі мовы. Прыслоўі ўтвараліся і ўтвараюцца ад усіх самастойных часчін мовы. Найчасцей яны паходзяць ад назоўнікаў,прыетнікаў і займеннікаў.Радзей утвараюцца ад лічэбнікаў,дзеясловаў і прыслоўяў. Назоўнікі ва ўскосных склонах як з прыназоўнікамі, так і без іх з’яўляюцца багатай словаўтваральнай базай для прыслоўяў. Прыназоўнікі, якія ўжываюцца з назоўнікамі,выступаюць у прыслоўях у якасці прыставак. Такія прыслоўі ўтвараюцца ад назоўнікаў:

1)роднага склону з прыназоўнікамі ад,да,з,без: адразу, збоку, знізу, спераду, дадому, дахаты, даволі, безупынку, бесперастанку і ішн.;2) давальнага склону з прыназоўнікамі к,па: кверху,кнізу,папалам,паасобку; 3) вінавальнага склону з прыназоўнікамі за,на,у,пад: замуж,зараз,заўтра,напераднаверх,падчас; 4) творнага слону без прыназоўнікаў: бітком,вечарам,вясной, днём,ноччу.Зрэдку гэтыя прыслоўі адрозніваюцца ад назоўнікаў месцам націску: верхам(наз.)- вярхом(прысл.). 5)меснага склону з прыназоўнікамі на,у,па,а:наперадзе,нарэшце,апоўдні; 6)множнага ліку з прыназоўнікамі на,у: нацянькі,напрасткі,абкі;7)роднага, давальнага, вінавальнага склонаў без прыназоўнікаў і ад назоўнага склону: дома,дамоў,век, крыху. Найбольшая колькасць прыслоўяў беларускай мовы ўтварылася ад прыметнікаў. Іх можна падзяліць на дзве групы: прыслоўі,утвораныя ад поўных прыметнкіаў, і прыслоўі,утвораныя ад кароткіх прыметнікаў. Прыслоўі першай групы ўтварыліся ад поўных прыметнікаў: а) роднага склону з прыназоўнікам з: збольшага; б) давальнага склону з прыназоўнікам па: па-вясноваму,па-новаму; в)вінавальнага склону з прыназоўнікамі па,на,у: павоўчы,напралую,уручную.Прыслоўі,утвораныя ад кароткіх прыметнікаў,больш старажытныя. Яны ўтвараліся ў той перыяд існавання беларускай мовы,калі кароткія прыметнікі яшчэ скланяліся,як назоўнкі. Гэтыя прыслоўі паходзяць ад кароткіх прыметнікаў: а)няікага роду з суфіксам –а(пад націскам-о) і зрэдку – з суфіксам –е: добра,глыбока,густа,мала; б)роднага склону з прыназоўнікамі да,з(с): дабяла, дацямна,злева,змалу; в) давальнага склону з прыназоўнікам па: памалу,паціху; г) вінавальнага склону з прыназоўнікамі за,на,у: завідна,зажыва,направа; д) меснага склону з прыназоўнікам на: нароўні,напагатовае. Найбольш старажытныя па паходжанні адзайменнікавыя прыслоўі, і ў сучаснай мове яны ўспрымаюцца як невытворныя: куды, туды, сюды, там,інакш. У іншых прыслоўях гэтага тыпу выдзяляюцца прыстаўкі ці суфіксы і выразна прасочваецца сувязь з сучаснымі займеннікамі: нашто.зусім, ніяк. Ад лічэбнікаў утварылася нешматлікія колькасць прыслоўяў: 1) ад колькасных:заадно; 2) ад парадкавых:перш,спярша; 3) ад зборных:двойчы,тройчы,утраіх. Ад дзеясловаў і дзеяслоўных форм(дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў) прыслоўі ўтвараюцца рэдка: бягом, валам,наперабой.Да дзеяслоўных прымыкае група прыслоўяў, утвораных шляхам далучэння да дзяслоўнага кораня суфікса –ма. Яны ўжываюцца пераважна з дзеясловамі таго самага кораня і надаюць вцыказванню ўзмацняльнае значэнне: гульма гуляць, лежма ляжаць. Ад прыслоўяў утвараюцца прыслоўі з дапамогай прыставак абы-,за-,на-,не-(ня-),ні- і постфіксаў –небудзь,-сьці: абы-як,нядоўга, дзе-небудзь. У ролі прыслоўяў могуць ужывацца фразеалагічныя адзінкі,якія ў сказе выконваюць функцыя акалічнасці: ні свет ні зара(рана),на скорую руку(хутка).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]