
- •74.Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе ўтварэнне, граматычнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя функцыі.
- •75. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага).
- •77.Пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы.
- •78. Катэгорыя стану.
- •80.Сінаніміка стану дзеяслова.
- •84.Сінаніміка ладу дзеяслова.
- •88.Сінаніміка часу дзеяслова.
- •93.Праблема збалансаванасці дзеяслова і назоўніка ў публіцыстычным тэксце (аказіянальнае ўтварэнне адназоўнікавых дзеясловаў у інтэрнэт-выданнях і іншых смі).
- •96. Сродкі сінанімічнай замены дзеепрыметнікаў.
- •106.Тэкстаўтваральная (інфармацыйная, ацэначная) роля прыслоўяў у тэкстах розных стыляў.
- •108.Гісторыя вылучэння ў самастойную часціну мовы
- •117.Пераход іншых часцін мовы ў прыназоўнікі (узмацненне аглютынатыўнага сродку).
96. Сродкі сінанімічнай замены дзеепрыметнікаў.
97.Ад’ектывацыя дзеепрыметнікаў. Многія прыметнікі, развіваючы і ўзмацняючы якасныя значэнні, страчваюць дзеяслоўныя прыметы(трыванне,стан,час),пры гэтым яны паказваюць пазачасавую, сталую прымету і перахадзяць у прыметнікі: рашаючы бой, вядучая школа. Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі называецца ад’ектывацыяй.Дзеепрыметнікі цяперашняга часу з суфіксамі -уч(-юч-),-ач-(-яч-),-ем-,-ім- амаль заўсёды ўжываюцца як прыметнікі: грымучы газ, пякучы бол, рашучы камандзір. У шафе ляжалі знаёмыя кнігі, якія хацелася зноў перачытаць. Дзеепрыметнікі прошлага часу незалежнага стану з суфіксамі –ш-,-уш- у рэдкіх выпадках пераходзяць упрыметнікі,а дзеепрыметнікі з суфіксамі –л- часцей страчваюць рысы дзеяслова і ўзмацняюць якасці прыметніка: запаўшыя вочы, закапцелы комін, спелае жыта. З’ява ад’ектывацыі назіраецца і ў дзеепрыметніках прошалага часу залежнага стану з суфіксам –ан-,-ен,-н-,-т-,якія могуць выражаць пастанную пазачасавую прымету і набываць метафарычнае пераноснае значэнне: заслужаны чалавек, несканчоныя дарогі.
98.Граматычныя катэгорыі дзеепрыслоўя. Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне пры галоўным,выражаным дзеясловам-выказникам: Налятаўшыся,кожнае птушанё зноў вярталася и чакала,калі маці прынясе пачастунак. Дзеепрыслоўе налятаўшыся абазначае дадатковае дзеянне(наляталася) і паясняе асноўныя дзеянні, выражаныя дзеясловамі-выказнікамі вярталася і чакала: вярталася і чакала (калі?) – налятаўшыся. Дзеепрыслоўям уласцівы прыметы дзеяслова і прыслоўя. Дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад дзеясловаў, маюць агульную з імі аснову і лексічнае значэнне: малаціць-малоцячы, завесці-завёўшы. Як і дзеяслоў, дзеепрыслоўе мае катэгорыю трывання: касіць-косячы, жыць-жывучы – незакончанае трыванне; скасіць-скасіўшы, пражыць-пражыўшы – закончанае трыванне. Дзеепрыслоўі маюц катэгорыю незалежнага стану: сустрэўшы настаўніцу, чытаючы кнігу; могуць быць зваротнымі: агляючыся, смеючыся; захоўваць кіраванне таго дзеяслова, ад якога ўтвораны: пісаць сачыненне – пішучы сачыненне. Да дзеепрыслоўяў,як і да дзеясваў, могуць прымыкаць прыслоўі, якія паясняюць іх: зрабіць добра – зрабіўшы добра. Дзеепрыслоўі, як і прыслоўі, з’яляюцца нязменнымі і паясняюць дзеяслоў: Апрануўшыся і патушыўшы святло, Васька выўшаў на двор. У сказе яны выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння, часу, прычыны і інш.: Лабановіч пастаяў яшчэ некалькі хвілін,абышоў будыніну, каля якой туляўся, і не спяшаючыся паўшоў у двор. Форм часу дзеепрыслоўі не ўтвараюць. Яны абазначаюць час дзеяння не ў адносінах да моманту гутаркі,а ў адносінах да часу дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам. Форма часу ў дзеепрыслоўях злілася з катэгорыяй трывання. Дзеепрыслоўе незакончанага трывання абазначае незакончанае дадатковае дзеянне, якое адбываецца ці адбывалася адначасова з голоўным дзеяннем, выражаным дзеясловам-выказнікам: На ворага ішлі, на бой, ывсока сцягі несучы. Дзеепрыслоўе закончанага трывання абазначае закончанае дадатковае дзеянне,якое адбылося раней за галоўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам: Зары прамені, прарваўшыся праз сад вішнёвы,на шыбах,быццам зайчаняты,гуляюць,скачуць. Дзеепрыслоўе з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое ў сказе выступае як адзін член сказа і на пісьме адасабляецца: Сады ў радасным чаканні стаяць,набракшы ад расы.
99.Асаблівасці функцыянавання дзеепрыслоўяў. У сказе дзеепрыслоўе абазначае дзеянне той самай асобы або прадмета,што і дзеяслоў-выказнік,да якога адносіцца дзеепрыслоўе: Прыняўшы збожжа,ён(Толя) выйшаў на двор пагутарыць з людзьмію Сказы, у якіх дзеянні, абазначаныя дзеясловам-выказнікам і дзеепрыслоўем,належаць розным асобам ці прадметам,- парушэнне літаратурнай ннормы. Яны лічыцца няправільнымі ў сэнсавых і стылявых адносінах. 1.Рыхтаваўшы да выступленняў, у нас быў прыўзняты насрой. Дзеяслоў-выказнік быў адносіцца да дзейніка настрой, а дзеепрыслоўе рыхтаваўшыся да гэтага дзеяніка не адносіцца. Трэба сказаць: Калі мы рыхтаваліся да выступленняў,то ў нас быў прыўзняты настрой. Або: у час падрыхтоўкі да выступленняў у нас быў прыўзняты настрой. 2. Праязджаючы лесам, нам трапляліся баравікі,падбярозавікі,сыраежкі,лісічкі. Правільна: Калі праязджалі лесам,нам трапляліся баравікі,падбярозавікі,сыраежкі, лісічкі. У безасабовых сказах деепрыслоўе можа ўжывацца толькі тады, калі яно паказвае на дзеянне той асобы, што і дзеяслоў-выказнік,хоць асоба можа быць і не названа ў сказе: Добра ў садзе хадзіць,сустракаючы сонечны ранак.у абагульнена-асабовых сказах асноўнае і дадатковае дзеянні,абазначаныя дзеясловам-выказнікам і дзеепрыслоўем, таксама адносяцца да адной асобы, якая ўяўляецца абагульнена, як любы, кожны(можна ўставіць займеннік ты,яны): Не шукаючы-не знойдзеш.
100.Адвербіялізацыя дзеепрыслоўяў. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў закончанага трывання. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў І спражэння з дапамогай суфікса –учы-(-ючы-) і дзеясловаў ІІ спражэння з дапамогай суфікса –ачы-(-ячы-): бяр-уць – бер-учы,прос-яць – прос-ячы. Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы неазначальнай формы(або прошлага часу) з дапамогай суфікса –ўшы(аснова на галосны) і –шы(аснова на зычны): адпачы-ць – адпачы-ўшы, дапамог-чы – дапамог-шы. Ад асновы прошлага часу ўтвараюцца дзеепраслоўі тады, калі ў інфінітыве дзеясловы маюць суфікс –ці, а аснова закончваецца на гук (с),які ўзнік у выніку дысіміляцыі (д),(т): падвес-ці – падвяд-уць – падвёў – падвё-ўшы; калі ў інфінітыве дзеясловы маюць суфікс - -ну- ,які ў фоме прошлага часу выпадае: засохну-ць –засох – засох-шы;калі дзеяслоў у інфінітыве заканчваецца на суфікс –чы,у якім гук(ч) узнік са спалучэння кт: запя-чы – запёк – запёк-шы. Дзеепрыслоўі з суфіксамі –ўшы, -шы,утвораныя ад дзеясловаў незакончанага трывання: спаць – спаўшы, мыць – мыўшы, несці – нёсшы, трэсці – тросшы,лічацца парушэннем літаратурнай нормы.
101.Марфалагічныя прыметы і сінтаксічная роля прыслоўяў. Прслоўе – самастойнай нязменная часціна мовы,якая абазначае прымету дзеяння ці стану,прымету якасці або прадмета. Прымету дзеяння ці стану прыслоўе абазначае тады, калі адносіцца да дзеяслова ці дзеепрыслоўя,пры гэтым яно характарызуе дзеянне,абазначае яго час,месца,мэту,прычыну і г.д.: Сонца пяшчотна(як?) асвятляла паляну.У сказе прыслоўе пяшчота характарызуе прымету дзеяння,выражанага дзеясловам асвятляла(як?). Прыслоўі,калі адносяцца да прыметніка ці дзеепрыметніка, то выражаюць прымету або ступень якасці: Быў цёплы,трохі (да якой ступені?) душнаваты надвячорак. Падобнае значэнне маюць і прыслоўі,якія спалучаюцца з іншымі прыслоўямі: Сям-там,вельмі ўжо(да якой ступені?) рэдка,стаяць старыя, спрадвеку цярплівыя дзікія грушы. Прыслоўі могуць адносіцца і да назоўнікаў: Раптам даляцела размова па-нямецку. У такіх выпадках яны выражаюць прымету прадмета ці якасці. Асноўная марфалагічная прымета прыслоўяў – іх нязменнасць,г.зн.,што ў адрозненне ад іншых часцін мовы яны не скланяюцца і не спрагаюцца, не маюць канчаткаў(у складзе прыслоўяў выдзяляюцца суфіксы –а,-аму(-яму)-е,-у,-ы і інш.: нячутна,па-новаму,уверсе, знізу,угары),не ўтвараюць форм роду і ліку. Толькі адпрыметнікавыя якасныя прыслоўі маюць ступені параўнання і формы суб’ектыўнай ацэнкі: нізка-ніжэй,найніжэй,нізенька,нізкавата.Паводле словаўтваральнай структуры прыслоўі падзяляюцца на вытворныя(матываваныя) і невытворныя(нематываваныя). Вытворнымі(матываванымі) называюцца прыслоўі,якія ўтварыліся ад іншых самастойных часцін мовы і сэнсава суадносяцца з імі,г.зн.матывуюцца імі: прыгожа,высока, ціха(ад прыметнікаў), вечарам,знізу,назло(а назоўнікаў),па-вашаму,усюды,адкуль(ад займеннікаў),аднойчы,удвух(ад лічэбнікаў), загадзя,чуць,бегма(ад дзеясловаў),залетацць,назмрок, назаўжды(ад прыслоўяў). Гэта найбольш шматлікая група прыслоўяў. Прыслоўі, якія страцілі суадноснасць з іншымі часцінамі мовы і не захавалі ў сваёй структуры слядоў словаўтварэння,называецца невытворнымі ці нематываванымі. Яны ўспрымаюцца як першасныя назвы і паводле паходжання з’яўляюцца самымі старажытнымі: дзе, калі,туды,там,сюды і інш.Паводле характару выражэння лексічнага значэння прыслоўі падзяляцца на знамянальныя і займенінкавыя. У знамянальных прыслоўях лексічнае значэнне характарызуецца канкрэтнасцю: звонка,моцна,прыгожа. Значэнне займеннікавых прыслоўяў неканкрэтнае,абагульненае, іх дакладны сэнс выяўляецца толькі ў кантэксце: там,заўсёды,чаму,як. У скахе прыслоўі, калі адносяцца да дзеяслова, найчасцей выступаюць у ролі акалічнасці: месца: То справа,то злева чуліся птушыныя галасы,з пералівамі,з пераборамі. часу: Ноччу,ціха падкраўшыся,выпаў снег. Спосабу дзеяння: Маладых лісточкаў крылы мякка сцелюцца да ног. Меры і ступені: Горача любіць беларус сваю радзіму, сваю зямлю,якую ён багата паліў потам і крывёю. Прычыны:Кошка ніяк не магла зразумець,нашто яе запіхнулі ў кошык. Мэты: я знарок не выпускаў яе(выдру) звечара, калі вартаўнікі яшчэ не спяць. Іншы раз прыслоўі могуць быць недапасаванымі азначэннямі ці прыдаткамі,калі паясняюць назоўнік: Дарога дамоў заўсёды карацейшая, чым з дому. Прыслоўе можа быць выказнікам: І блізка час, калі паляны і пажаўцелыя лігу накрые снег. Пры ўмове субстантывацыі прыслоўе можа выконваць ролю дзейніка або дапаўнення: У полі сеялася заўтра.
102.Разрады прыслоўяў паводле значэння. Паводле лексічнага значэння прыслоўі падзяляюцца на два семантычныя разрады: азначальныя и акалічнасныя. Азначальныя прыслоўі характарызуюць якасць дзеяння, спосаб яго ажыццяўлення, інтэнсіўнасць выяўлення прыметы. Сярод іх выдзяляюць некалькі семантычных груп: якасныя,колькасныя, спосабу дзеяння, параўнання,суменісці. Якасныя прыслоўі самыя шматлікія. Яны ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў паводле значэння суадносяцца з імі. Якасныя прыслоўі і паводле значэння суадносяцца з імі. Якасныя прыслоўі абазначаюць якасць дзеяння,стану ці прыметы, адказваюць на пытанне як?.: аддана,асцярожна, важна,якасна і інш.У сказе адносяцца да дзеясловаў,прыметнікаў,прыслоўяў ці слоў катэгорыі стану і выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння: Раніца сёння лагодна свежая. Колькасныя прыслоўі адказваюць на пытанні колькі? як многа? да якой ступені? і абазначаюць колькасць дзеяння(вельмі,выключна,дужа,багата),ступень інтэнсіўнасці або яго мяжу(дапаўна,насуха,удосталь),а таксама меру якасці(мала,многа,зусім).Колькасныя прыслоўі адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў ці якасных прыслоўяў,выконваць у сказе сінтаксічную функцыю акалічнасці меры і ступені: Я ніколі не веру людзям,якія занадта доўга церпяць. Спалучаючыся з назоўнікамі,словы шмат(няшмат),многа(нямнога), мала(нямала) і іншыя абазначаюць няпэўную колькасць і ўтвараюць з назоўнікамі непадзельныя словазлучэнні: шмат вершаў,мала кніг, багата ягад.На яліне вісела шмат шышак з зярняткамі. Прыслоўі спосабу дзеяння не толькі характарызуюць дзеянне,але і ўказваюць на характар ці спосаб яго ўтварэння; адказваюць на пытанні як? Якія чынам? Якія спосабам?: бягом, моўчкі, навыварат: Стары прывык да адзіноты, цішыні і таму думаў уголас. У прыслоўях параўнання якасная характарыстыка дзеяння даецца шляхам параўнання ці прыпадабнення. Звычайна яны ўтвараюцца ці ад прыметнікаў з прыназоўнікам па-(па-людску,па-суседску),ці ад назоўнікаў у творным склоне(ветрам,гарой):Але ўжо чуваць вясна, і ўсё пазірае па вясенняму.Прыслоўі са значэннем сумеснасці якасную характарыстыку дзеяння спалучаюць з указаннем на сумеснасць: удваіх, удвух, утраіх,утрох: І яны заспявалі ўтрох. Гэтыя прыслоўі адказваюць на пытаннні як? Якім чынам?,адносяцца да дзеясловаў і ў сказе выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння: Сёлета мы ўдваіх з Цімохавай Волькаю чысцілі гэтую крыніцу.
Акалічнасныя прыслоўі паказваюць на розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне. Да іх адносяцца прыслоўі са значэннм месца,часу,прычыны і мэты. Прыслоўі месца паказваюць на месца,дзе адбываецца дзеянне, куды ці адкуль яно скіравана,да якой мяжы адбываецца, і адказваюць на пытанні дзе,куды? Адкуль?:блізка,высока,далёка,дома. Прыслоўі часу ўказваюць на час,калі адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні калі? З якога часу? Да якога часу? Як доўга?:аднойчы, вясной, даўно, учора, цяпер. Часта прыслоўі часу і месца выражаюцца аднолькавымі словамі(там,тут,уперад,дагэтуль і інш.):І тут(калі?) пані Любка мяне здзівіла. Тут(дзе?) быў спакой,і мір, і кніжны пыл. У першым сказе прыслоўе тут указвае на час, калі адбывалася дзеянне, у другім – на месца. Прыслоўі прычыны абазначаюць прычыну, падставу дзеяння і адказваюць на пытанні чаму?па якой прычыне?:завошта,згарача,нашто,таму,чаму,па-няволі,спрасоння. Прыслоўі мэты паказваюць,для чаго, з якой мэтай адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні для чаго? З якой мэтай? Знарок,назло,напаказ,наперакор,сумыслу. Усе акалічныя прыслоўі звычайна адносяцца да дзеясловаў і выконваюць ролю адпаведных акалічнасцей.
103.Ступені параўнання якасных прыслоўяў і іх утварэнне. Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве ступені параўнання – вышейшую і найвышэйшую,якія паказваюць на розную ступень праяўлення дзеяння, стану ці якасці. Ступені параўнання прыслоўяў маюць дзве формы – простую(сінтэтычную) і складаную(аналітычную). Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай суфікса –ей(-эй,-ай), як далучаецца да ўтваральнай асновы прыслоўя.Яна звычайна супадае з асновай якаснага прыметніка, ад якога ўтворана прыслоўе: весела-весялей(прыметнік вясёлы). У некаторых выпадках суфікс –ей(-эй,-ай) далучаецца непасрэдна да кораня: глыбока – глыбей,далёка-далей.Пры гэтым у прыслоўях могуць адбывацца гістарычныя чаргаванні гукаў (г),(к),(х) з гукамі (ж),(ч),(ш): ціха-цішэй:Прыляталі з выраю ластаўкі пазней за журавоў.Некаторыя прыслоўі (многа,мала,добра,дрэнна)утвараюць форму ступені параўнання ад суплетыўнай асновы з дапамогай суфікса –ш:мала-менш,добра-лепш.Побач з формамі на –ш існуюць і формы на –ей(-ай):меней,лепей, болей:Лепей напішу пры сваіх малых.Формы вышэйшай ступені параўнання даўней,далей, раней могуць страчваць значэнне ступені параўнання і ўжывацца са значэннямі “калісьці”,”у мінулым”,”потым”:Даўней ні выхадных,ні свят не ведаў,усё ў пушчы прападаў.Такое значэнне формы параўнання называецца элятывам. Складаная форма ывшэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў болей (больш), меней (менш),якія далучаюцца да якасных прыслоўяў: больш спакойна,менш нап: Другіх гасцей сабака сустракай больш ветліва. Простая форма найвышэйшай ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучаецца далучэннем прыстаўкі най- да формы вышэйшай ступені: гучней-найгучней: Шмат каму Колас дараваў кнігі, чытаў вершы, найчасцей толькі што напісаныя. Складаная форма найвышэйшай стапені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў найбольш,найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў: найбольш разумна. Адценне самай высокай ступені якасці прыслоўям могуць надаваць часціцы ўсё,яшчэ,як,куды, чым,што,а таксама словы сама,за ўсё,якія далучаюцца да форм вышэйшай і найвышэйшай ступені: Але часцей за ўсё,як мы ведаем,таго,што павінна быць,не бывае.
104.Формы прыслоўяў са значэннем ацэнкі і меры якасці. Якасныя прыслоўі на –а(-о)(добра,хораша,даўно), суадносныя па сваім утварэнні з якаснымі прыметнікамі,а таксама некаторыя іншыя(памалу,паціху,патроху) маюць формы ацэнкі,якія без параўнання абазначаюць высокую ці нізкую меру якасці і адначасова выражаюць пэўныя экспрэсіўныя адценні(ласкальнасці, пагарджальнасці, зневажальнасці і г.д.). Формы ацэнкі якасных прыслоўяў утвараюцца з дапамогай тых самых суфіксаў,што і формы ацэнкі якасных прыметнікаў (параўн.: добпанькі –дабранька). Значэнне высокай меры якасці з экспрэсіўным адценнем ласкальнасці ці памяншальнасці надаюць суфіксы –еньк-(-аньк-),-енечк-(-анечк-),-утк-(-ютк-),-усеньк-(-юсеньк-)(ціхенька,памаленечку).Некаторыя прыслоўі,таксама маюць памяншальныя формы(крышаньку,крышку,капельку,ранічкай).Значэнне непаўнаты якасці надае прыслоўям суфікс –ават: глыбавата,даўнавата,малавата,пазнавата.Значэнне празмерна вялікай якасці з адценнем пагарджальнасці ствараюць суфікс –енн-(-энн-),-эзн-,-эрн-(страшэнна,высачэзна,цяжэрна).
105.Спосабы ўтварэння прыслоўяў: прадуктыўнасць – непрадуктыўнасць. Характэрнай рысай прыслоўяў з’яўляецца тое,што яны пастаянна папаўняюцца за кошт іншых часцін мовы і ўтвараюцца ад позных іх форм, прычым некаторая частка прыслоўяў утварылася вельмі даўно ад такіх слоў і форм,якія цяпер ўжо не існуюць і захаваліся ў сваіх застылых і архаічных формах толькі ў гэтых прыслоўях: вельмі,заўжды,знарок, знянацку,насцеж,сярод,скрозь,трохі,цяпер. Напрыклад, прыслоўе вельмі ўтварылася ў свой час ад былой формы творнага склону множнага ліку кароткага прыметніка веліі ў значэнні “вялікі”.Іншыя прычлоўі,якіх большасць,утварылася пазней, і таму можна вызначыць,ад якіх часцін мовы яны пахлодзяць: багары,бясконца – ад назоўнікаў роднага склону гара,канец з прыназоўнікамі да,без; па-свойму,па-іхняму – ад прыналежных займеннікаў свой,іхні ў давальным склоне з прыназоўнікам па. Даволі актыўна разрад прыслоўяў папаўняецца за кошт іншых часцін мовы. Пераход розных форм зменнных часцін мовы ў прыслоўі называецца адвербіялізацыяй.Так, прыслоўі днём,летам,раніцай,следам паходзяць ад назоўнікаў творнага склону дзень,лета,раніца,след. Стаўшы прыслоўямі, гэтыя словы набываюць функцыі акалічнасці, змяняюць лексічнае значэнне і выпадаюць з сістэмы скланення,г.зн. страчваюць уласцівыя ім граматычныя катэгорыі роду,ліку,склону.Змяняецца і структура слова: склонавыя канчаткі ператвараюцца ў суфіксы, прыназоўнікі становяцца прыстаўкамі; часта змяняецца пры гэтым і месца націску: пайсці да хатыд суседа – пайсці дахаты. Сярод марфалагічных спосабаў утварэння прыслоўяў вылучаецца:суфіксальны(добра,радасна);прыставачны(назаўтра,навокал);прыставачнасуфіксальны(злева,дадому,па-бацькоўску). Нязначная колькасць прыслоўяў утвараецца шляхам складання. У залежнасці ад сваёй структуры складаныя прыслоўі аб’ядноўваюцца ў дзве групы: 1)прыслоўі, утвораныя шляхам складання займенніка што з назоўнікамі: штовечар,штодзень,штоноч.2) прыслоўі, утвораныя паўтарэннем аднолькавых ці блізкіх слоў: даўно-даўно,век-векам,калі-нікалі.