Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
74-126 БЕл мова марфология часть.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
78.22 Кб
Скачать

93.Праблема збалансаванасці дзеяслова і назоўніка ў публіцыстычным тэксце (аказіянальнае ўтварэнне адназоўнікавых дзеясловаў у інтэрнэт-выданнях і іншых смі).

94.Асаблівасці праяўлення дзеяслоўных катэгорый стану, часу і трывання ў дзеепрыметніку. Дзеепрыметнік – гэта неспрагальная форма дзеяслова,якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння. Дзеепрыметнік спалучае ў сабе граматычныя адзнакі дзеяслова і прыметніка. Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеясловаў і маюць з імі агульную аснову і агульнае лексічнае значэнне: напісаць сачыненне – напісанае сачыненне. Дзеепрыметнік мае граматычныя катэгорыі трывання,стану,часу: загарэлыя твары,запісаныя ўспаміны – закончанае трыванне; квітнеючы сад – незакончанае трыванне; парыжэлыя палі – незалежны стан; намялаваная мастаком карціна – залежны стан; звезеныя снапы – прошлы час; хвалюючыя навіны – цяперашні час. Дзеепрыметнікі, як і дзеясловы,кіруюць назоўнікам: расказаць казку – разказаная настаўніцай казка. Да дзеепрыметнікаў прымыкаюць прыслоўі: скасіць раніцай – скошаны раніцай. Як і прыметнік, дзеепрыметнік абазначае прымету прадмета,мае формы роду,ліку і склону: абдуманы план, абдуманая праграма. Дзеепрыметнікі залежнага стану прошала часу маюць поўную і кароткую форму: луг скошаны. Кароткія дзеепрыметнікі змяняюцца па родах і ліках, але не скланяюцца: даглежана хата. Ужыванне кароткіх дзеепрыметнікаў у сучаснай деларускай мове абмежаванае. У сказе поўныя дзеепрыметнікі выконваюць ролю азначжння або выказніка: З гэтым магутным,несціханым гулам з усходу ішло вызваленне. Дзеепрыметнікі выконваюць ролю выказніка: Кніжка была надрукавана беларускай моваю. Дзеепрыметнік раза з паясняльнымі словамі ўтварае дзеепрыметнікавае словазлучэнне; яно сінтаксічна непадзельнае, у сказе выступае як адзін член сказа і адасабляецца,калі стаіць пасля паяснёнага слова або адносіцца да сабовага займенніка: Стагі нагадвалі дзіўнае войска,рассыпанае на шырокім прасторы. У гэтым сказе дзеепрыметнікавае словазлучэнне выконвае ролю азначэння: войска якое? рассыпанае на шырокім прасторы.

95.Прадуктыўнасць і непрадуктыўнасць існавання ў беларускай мове некаторых дзеепрыметнікавых формаў (у параўнанні з рускай мовай). Прадуктыўнасць і непрадуктыўнасць існавання ў беларускай мове некаторых дзеепрыметнікавых формаў (у параўнанні з рускай мовай).96. Сродкі сінанімічнай замены дзеепрыметнікаў.Ужыванне дзепрыметнікаў у беларускай мове - даўняе набалелае пытанне, як і переклад іх з рускай мовы. У выніку русіфікацыі ў пэўны перыяд распаўсюдзілася выкарыстанне неўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў незалежнага стану з суфіксамі -уч, -ач, -ш, -ўш, залежнага стану з -ем.Асабліва вялікая спакуса іх ужывання пры перакладзе з рускай мовы, і асабліва для тых, для каго беларуская мова з'яўляецца не роднай, а вывучанай (фактычна для большасці). Тым не менш, нават многія падручнікі савецкага перыяду падкрэсліваюць іх неўласцівасць для беларускай мовы.У беларускай мове ёсць сродкі для замены неўласцівых ёй дзеепрыметнікаў пры перакладзе з іншых моў (у першую чаргу з рускай)... Неўжывальную форму можна замяніць:даданым сказам: Мы шли обочиной дороги, покрытой прошлогодними листьями, ещё не высохшими после снега - Мы ішлі ўскрай дарогі, усцеленай леташнім лісцем, якое яшчэ не высахла пасля снегу;дзеепрыслоўем, дзеепрыслоўным зваротам: ... сказал остановившийся Чуб - ...сказаў Чуб, спыніўшыся;прыметнікам: всепроникающее присутствие поэзии - усёпранікальная прысутнасць паэзіі;назоўнікам: будущее - будучыня, купающиеся - купальшчыкі, рассказывающий - апавядальнік..."

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]