Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
74-126 БЕл мова марфология часть.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
78.22 Кб
Скачать

88.Сінаніміка часу дзеяслова.

89.Катэгорыя асобы дзеяслова, граматычнае значэнне, выражэнне і ўжыванне. Катэгорыя асобы паказвае на адносіны дзеяння і яго ўтваральніка(суб’екта) да таго, хто гаворыць. Гэтыя адносіны граматычна выражаюцца: асабовымі канчаткамі дзеясловаў у форме цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу і ў формах загаднага ладу: буду-ю, пабуду-ю; буду-еш, пабуду-еш;.асабовымі займеннікамі ў формпе прошлага часу абвеснага ладу і ў формах умоўнага ладу: я будаваў, будуваў бы;. Спалучэннем асабовых займеннікаў ці назоўнікаў і асабовых канчаткаў дзеяслова ў форме загаднага ладу: я піш-у, ты прыняс-еш. Назоўнікі і субстантываванымі часцінамі мовы для абазначэння 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку: вучаніца адказвала, вучні адказвалі. Дзеяслоў мае формы трох асоб адзіночнага і множнага ліку – першую,другую,трэцюю. 1-я асоба паказвае,што ўтваральнікам дзеяння з’яўляецца той,хто гавыарыць: я думаю,чытаць,іду.пазнаю.2-я асоба паказвае,што ўтваральнік дзеяння той, да каго звяртаюцца з мовай: ты думаеш,чытаеш,ідзеш. 3-я асобы паказвае,што ўтваральнік дзеяння той, хто не ўдзельнікае ў размове: ён думае,чытае,ідзе,пазнае. Формы множнага ліку сваім лексічным значэнем не адрозніваюцца ад формы адзіночнага ліку, а маюць адрозненні, аднолькавыя з тымі, якія існуюць у асабовых займенніках: я думаю абазначае,што дзеянне ўтварае адна гаворачая асоба,а мы думаем – гаворачая асоба і хтосьці яшчэ. Катэгорыя асобы мае спецыяльны фармальны паказчык – асабовыя канчаткі: хадж-у, ходз-іш, ходз-іць. Формы асобы дзеяслова звязаны з часам,ладам і лікам. Паводле значэння і ўжывання з асабовымі дзеясловамі суадносяцца асабовыя займеннікі я,ты,ён (яна,яно), мы вы яны: я кашу, ты косіш, ён(яна,яно) косіць. Дзеясловы прошлага часу і ўмоўнага ладу форм не маюць. На асобу ў гэтых выпадках паказваюць асабовыя займеннікі ці назоўнікі: я рашаў, ты рашаў,ён рашаў. У моўнай практыцы некаторыя дзеялсовы не ўжываюцца ў форме 1-й і 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Адсутнасць форм 1-й і 2-й асобы ў гэтых дзеяловах тлумачыцца іх лексічнам значэннем: дзеянне,якое яны выражаюць, нельга аднесці да асобы наогул. Некаторыя дзеясловы абазначаюць дзеянне,уласцівае жывёлам, раслінам, прадметам,з’явам прыроды: блізіцца,згуртавацца,збегчыся, парасіцца,ржавець,кіпець. Асабовыя формы дзеясловы апрача прамых могуць мець пераносныя значэнні. Формы 1-й асобы адзіночнага і множнага ліку можа мець абагульнена-асабовае значэнне: Чужую бяду рукамі развяду, а да сваёй розуму не прыкладу. Форма 1-й асобы множнага ліку можа ўжывацца ў значэнні 1-й асобы адзіночнага ліку: “Героем будзь,ваякаю слаўным”. – “ДЫ ўжо ж,як-небудзь мо’мне падкачаем...” Формы 2-й асобы адзіночнага ліку можа мець абагульненае значэнне: Добра працуеш – калгас мацуеш. Формы 2-й асобы множнага ліку ўжываюцца пры ветлівым ці афіцыйным звароце да аднаго субяседніка: Гатоў,панічыку,чай: выпіце ды спачывайце сабе, бо вы ж з дарогі. Форма 3-й асобы множнага ліку можа мець абагульненае значэнне: Агранома хваляць не зза плакаты, а за тое, як багацеюць хаты.

90.Безасабовыя дзеясловы. Безасабовыя дзеясловы абазначаюць дзеянне (стан),якое адбываецца само сабою, без утваральніка дзеяння. Пры такіх дзеясловах не можа быць дзейніка. Яны выступаюць выказнікамі ў безасабовых сказах. Яны выступаюць выказнікамі ў безасабовых сказах: Горача патыхала ад вялізных вогнішчаў. Безасабовыя дзеясловы не маюць катэгорыі асобы,не змяняюцца па ліках і родах. Яны ўжываюцца ў цяперашнім,прошлым і будучым часе абвеснага ладу: змяркаецца,змяркалася. У цяперашнім часе бесабовыя дзеясловы супадаюць з формамі 3-й асобы адзіночнага ліку: світае і чытае,вечарэе і разумее,, а ў прошлым часе – з формай ніякага роду: цямнела, змяркалася. Безасабовыя дзеясловы мегуць мець форму ўмоўнага ладу і інфінітыва: хутчэй вечарэла б; цямнець, змяркацца. Безасабовыя дзеясловы абазначаюць з’явы прыроды: халадае, марозіць, днее, вечарэе; фізічны і псіхічны стан чалавека ці жывой істоты: нездаровіцца, спіцца, не верыцца; магчымасць,неабходнасць дзеяння: давалося(слухаць), залюбавацца(можна); дзеянне невядомай або стыхійнай сілы: прарвала, нанесла, пацягнула. Безасабовыя дзеясловы дзеляцца на дзве групы: з постфіксам –ся(зваротныя): змяркаецца,верыцца і без яго(незваротныя): цягне,пахне,зносіць,замяло,заслала. Сярод незваротных дзеясловаў выдзяляюцца ўласна безасабовыя: захаладала,вечарэе,днее, світае і асабовыя дзеясловы,якія ўжываюцца ў значэнні безаабовых,параўн.: Пасля дажджу пацішэла,толькі буйныя кроплі каціліся са стрэх. Некаторыя безасабовыя дзеясловы гэтай групы адрозніваюцца значэннем ад адпаведных асабовых: Машына цягне прычэп. –Цягне холадам.

91.Спражэнне дзеясловаў. Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім і будучым простым часе абвеснага ладу называецца спражэннем. У залежнасці ад характару асабовых канчаткаў адрозніваюцца два тыаы спражэння дзеясловаў – першае і другое. Дзеясловы І спражэння маюць канчаткі: адзіночны лік(1-я –у(-ю); 2-я –еш(-эш,-аш); 3-я( -е(-э,-а); множны лік( 1-я ём(-ем,-ом,ам), 2-я –еце (-яце, -аце) 3-я –уць(-юць). Дзеясловы ІІ спражэння маюць канчаткі: адзіночны лік: 1-я –у(-ю),2-я –іш(-ыш),3-я –іць(ыць); множны лік 1-я –ім(-ым),2-я –іце(-ыце),3-я –аць(-яць). У 1-й асобе адзіночнага ліку асабовыя канчакті абодвух спражэнняў супадаюць. Асабовыя формы дзеяслова І і ІІ спражэння адрозніваюцца тэматычнымі галоснымі, якія ў старажытнай мове ўваходзілі ў склад дзеяслоўнай асновы,але пазней у выніку працэсу пераразлажэння адышлі да канчаткаў. Дзеясловы І спражэння маюць канчаткі –у(-ю),-еш(-эш,-аш),-е (-э,-а),-ём(-ем, -ом,-ам), -еце (-яце,-аце),-уць (-юць): нясу, нясеш,нясе,нясём,несяце,нясуць.Дзеясловы ІІ спражэння маюць канчаткі –у(-ю),-іш(-ыш),-іць(-ыць),-ім (-ым),-іце(-ыце), -аць(-яць): раблю,робіш, робіць, робіце,робяць. Дзеясловы І і ІІ спражэння найбольш лёгка адрозніваюцца, калі асабовыя канчаткі пад націскам: бяру,бярэш, бярэ,бяром,бераце, бяруць. Выразнае адрозненне паміж дзеясловамі І і ІІ спражэння ў 3-й асобе адзіночнага ліку. Дзеясловы ІІ спражэння маюць у канчатку –ць: вучыць, грузіць, сядзіць; Дзеясловы І спражэння –ць у канчатку не маюць: нясе,бярэ,кладзе,чытае, піша. Размеркаванне па тыпах спражэння дзеясловаў з націскам на аснове выклікае некаторыя цяжкасці: малюю, малюеш, малюе, малюем, малюеце, малююць. Вызначаюць тып спражэння дзеясловаў з ненаціскнымі канчаткамі можна па інфінітыве. Да ІІ спражэння адносяцца дзеясловы,якія ў інфінітыве канчаюцца на –іць(-ыць),дзе –(-ы) –суфікс: гутарыць,дамовіцца, бачыць. Выключэннем з’яўляюцца аднаскладовыя дзеясловы і прыставачныя ад іх: біць,брыць,віць,выць,якія адносяцца да І спражэння. Да ІІ спражэння адносяцца таксама дзеясловы на –аць,-ець: гнаць,залежаць,належаць,вярцець.цярпець,ненавідзецт. Усе астатнія дзеясловы з націскам на аснове адносяцца да І спражэння. Прыставачныя дзеясловы з націскам на аснове адносяцца да таго ж тыпу спражэння, што і беспрыставачныя: ляжаць – адлежаць,вылежаць.

92.Рознаспрагальныя дзеясловы. Дзеясловы,якія маюць канчаткі розных тыпаў спражэння,лічацца рознаспрагальнымі. У беларускай мове да рознаспргальных адносіцца дзеяслоў бегчы. Дзеяслоў бегчы ва ўсіх асабовых формах цяперашняга часу, акрамя 3-й асобы множнага ліку, мае канчатік ІІ спражэння: бяг-у,бяж-ыш,бяж-ыць,бяж-ым,беж-ыце. 3-я асоба множнага ліку мае канчатак І спражэння: бягуць. Пры спражэнні нетэматычнага дзеяслова есці ва ўсіх трох асобах адзіночнага ліку цяперашняга часу адсутнічае тэматычны галосны, аснове е-,ес-. У множным ліку канчатак 1-й асобы супадае з канчаткам ІІ спражэння,а канчатак 3-й асобы – з канчаткам І спражэння,канчатак 2-й асобы спецыфічны, ён не ўласцівы ні І,ні ІІ спражэнню:е-м,ес-ць,ядз-ім,яс-це,яд-уць. У будучым простым часе формы адзіночнага ліку нетэматычнага дзеяслова даць не маюць тэматычнага галоснага,аснова –да-,-дас’-; у множным ліку ў 3-й асобе – канчатак ІІ спражэння,канчатак 2-й асобы не ўласцівы ні ні І,ні ІІ спражэнню: да-м,дас-і,дас-ць,дадз-ім,дас-це,дад-уць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]