Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
74-126 БЕл мова марфология часть.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
78.22 Кб
Скачать

84.Сінаніміка ладу дзеяслова.

85.Катэгорыя часу. Катэгорыя часу дзеяслова выражае адносіны дзеяння ці стану да моманту гутаркі. У сучаснай беларускай мове дзеясловы маюць формы трох часоў: цяперняшняга, прошлага і будучага. Катэгорыя часу звязана з трываннем. Дзеясловы незакончанага трывання маюць формы трох часоў – прошлага, цяперашняга і будучага скаладанага: малаціў, малачу, буду малаціць. Дзеясловы закончага трывання маюць формы двух часоў – прошлага і будучага простага: змалаціў,змалачу. Катэгорыя часу ўласціва толькі формам абвеснага ладу. Загадны і ўмоўны лады фом часу не маюць.

86.Значэнне і формы дзеясловаў цяперашняга, прошлага і будучага часу. Дзеясловы цяперашнега часу паказваюць, што дзеянне адбываецца ў момант гутаркі. Яны бываюць толькі незакончанага трывання. Дзеясловы цяперашняга часу змяняюцца па асобах і ліках: працую, працуеш, працуе. Паказчыкамі граматычных значэнняў асобы і ліку з’яляюцца асабовыя канчаткі. Формы цяперашняга часу абазначаюць дзеянне,якое адбывауцца ў момант гутаркі: На ніве чутка дрэмле колас, і ліст на дрэве не дрыжыць.; дзеянне пастаянне або дзеянне,характэрнае для пэўнага прадмета: Нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну. Дзеясловы цяперашняга часу могуць ужывацца ў значэнні прошлага: Бывала імчыцца вецер і вецце лёгкім павевам авее. Цяперашні час можа ўжывацца ў значэнні будучага. Пры гэтым дзеяслоў абазначае дзеянне, якое абавязкова павінна адбыцца: Заўтра ж еду я.

Дзеясловы прошлага часу абазначаюць дзеянне, якое адбывалася ці адбылося да моманту гутаркі: Недарэмна я хадзіў па вясёлым свеце, наглядзеўся розных дзіў, так патрэбных дзецям. Формы прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва з дапамогай суфікса –л-(-ў) і канчаткаў: для мужчынскага роду –нулявы,для жаночага ліку - -і: вучыць – вучыў,вучыла. У дзеясловах прошлага часу мужчынскага роду, аснова інфінітыва якіх канчаецца на зычны,суфікс –л- пасля зычнага не ўжываецца: несці –нёс, лезті – лез. Прошлы час некаторых дзеясловаў на –сці ўтвараецца ад усечанай асновы інфінітыва (без зычнага с): весці – вёў,вяла,ввяло,вялі.Калі інфінітыў канчаецца на –чы пасля галоснага ці ў, то ў формах прошлага часу аднаўляецца к: валачы – валок,валакла,валакло,валаклі. Дзеясловы,якія абазначаюць змену стану тыпу мокнуць,сохнуць,у прошлым часе страчваюць суфікс –ну-: кіснуць-кіс, кісла, кіслі. Толькі асобныя дзеясловы з гэтай групы могуць утвараць паралельныя формы з суфіксам –ну- і без яго: вянуць – вянуў,вянула, вянулі і вяў.Дзеясловы прошлага часу змяняюцца па родах і ліках: везці – вёў, вяло,вялі. Форма прошлага часу ўзыходзіць да старажытнага нескланяльнага дзеепрыметніка з суфіксам –л-,які меў родавыя формы,ужываўся ў адзіночным,множным і парным ліку і быў часкою складанага прошлага часу(перфекта). У выніку змены сістэмы старажытных часоў і стараты дапаможнага дзеяслова есмь(есі і г.д.) у перфекце нескланяльны дзеепрыметнік на –л- стаў успрымацца дзеепрыметнік,але захавала ўласцівасць дзеепрыметніка змяняецца па родах і ліках. Дзеясловы ьпрошлага часу бываюць незакончанага і закончанага трывання. Прошлы час незакончанага трывання абазначаюцца пры апісанях: Завіруха бешавала ўсю ноч і ўвесь дзень. Часам у апісаннях падкрэсліваецца паўтаральнасць дзеяння ў мінулым: Нялёгкі шлях пераадольвала Купалава песня. Дзеясловы прошлага часу закончанага трывання абазначаюць дзеянні, якія ў мінулым: Малінавае сонца пазалаціла зубчастыя верхавіны лесу, замігцела чырвонамі і сінісі іскрынкамі на расе, на пабітым асенняй іржою лісці шыпшынніку.; Яны могуць паказваць на паслядоўнасць закончаных дзеянняў у мінулым: Забілі фантаны,падняліся буравыя вышкі і на Палессі., а таксама на дзеянне,якое адбылося ў мінулым,але вынік яго захаваўся і ў момант гутаркі: Беларускія партызаны знішчылі і вывелі са строю больш як паўмільёна гітлераўскіх салдат і афіцэраў. У беларускай мове апрача простай формы прошлага часу ўжываецца і складаная; яе ўтвараюць дзеясловаў прошлага часу і дапаможны дзеясловаў быць. Дапаможны дзеясловаў мае тыя самыя формы роду і ліку, што і асноўны: быў пайшоў,была пайшла,было пайшло,былі пайшлі. Яна ўжываецца для абазначэння даўно мінулага дзеяння: Якраз тады прыехалі былі з горада рабочыя і прынялі шэфства над вёскай. У значэнні прошлага часу могуць ужывацца формы цяперашняга ці будучага часу ў спалучэнні з часціцай бывала: Там да людзі жылі, я іх ведаў,бывала,толькі выйдзеш – і сябра дастанеш рукой. Дзеясловы прошлага часу могуць ужывацца ў значэнні будучага,калі дзеянне павінна адбыцца пасля моманту гутаркі: “Пайшлі, так і быць”, - дала,нарэшце, згодну Васіліна.

Дзеясловы будучага часу паказваюць,што дзеянне будзе адбывацца ці адбудзецца пасля моманту гутаркі. Будучы час дзве формы – простую і складаную. Простая форма будучага часу мае тыя самыя канчаткі, што і форма цяперашняга часу: закончу, закончыш,закончыць. Знешне адрозніваецца просты будучы час ад цяперашняга толькі прыстаўкамі ці суфіксамі, з дапамогай якіх утвараецца закончанае трыванне: веру –паверу,вязу – прывязу. Складаная форма будучага часу ўтвараецца ад асабовай формы дзеяслова быць і інфітыва асношнага дзеяслова незакончанага трывання: буду маляваць,будзеш маляваць,будзе маляваць,будзем маляваць,будзеце маляваць,будуць маляваць.Бдуучы просты час ужываецца ў значэнні прошлага часу для выражэння непрацягласці,імгненнасці (закончанасці) дзеяння, якое паўтаралася: Вецер вые, не сціхае, дзіка ў коміне шуміць,то заплача, заспявае, то па стрэсе пабяжыць. Узначэнні цяперашняга часу будчы просты ўжываецца ў апісаннях: На арэшніку – коцікі; днём, калі пацяплее, і пад вечар на іх ажывае пылок.

87. Спецыфіка роду і ліку дзеясловаў. Род-грам.катэг.,якая паказвае на адносіны дзеяння да роду яго суб’екта.Род не мае самастойнага знач.і заўсёды вызнач.родавай прыналеж.наз.ці займ.,з якімі яны суаднос.ў сказе.У сучасн.бел. мове катэг.роду ўласцівая формам прош.ч.абвес.ладу і ўмоўнага ладу.У адз.ліку гэтыя дзеясловы маюць формы муж.,жан.і ніякага роду.Формы дзеясл.муж.роду выраж.пры дапамозе нулявого канчатка:хадзіў,лавіў.Для выраж.форм дзеясл.жан.роду ўжыв.канч.а:агортвала,драмала.Формы дзеясл.ніякага роду выраж.пры дапам.канч.о пад націскам і а не пад націскам:узышло,прасіла б. Лік-грам.катэг.,якая паказвае на адносіны дзеяння да колькасці ўтвараючых яго асоб ці прадметаў. Формы адз.ліку паказваюць,што дзеянне ажыццяўл.адной асобай ці прадметам:Над палянай звінеў лясны жаваранак.Формы дзеясл.множ.ліку паказваць,што дзеянне ажыццяўл.групай асоб ці прадметаў:Пралятайце,гады.залатымі агнямі.Знач.адз.і множ.ліку дзеясл.выраж.пры дапамозе асабовых канчаткаў:еду-едзем,чытае-чатаюць.Лік дзеясл.,як і род,не мае самаст.знач.,ён залежыць ад ліку звязаных з імі займ.і наз.:я адпачываю-мы адпачываем.Часам формы ліку дзеясл.і наз.не супадаюць:Пяць чалавек сядзелі каля агню.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]