
- •74.Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе ўтварэнне, граматычнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя функцыі.
- •75. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага).
- •77.Пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы.
- •78. Катэгорыя стану.
- •80.Сінаніміка стану дзеяслова.
- •84.Сінаніміка ладу дзеяслова.
- •88.Сінаніміка часу дзеяслова.
- •93.Праблема збалансаванасці дзеяслова і назоўніка ў публіцыстычным тэксце (аказіянальнае ўтварэнне адназоўнікавых дзеясловаў у інтэрнэт-выданнях і іншых смі).
- •96. Сродкі сінанімічнай замены дзеепрыметнікаў.
- •106.Тэкстаўтваральная (інфармацыйная, ацэначная) роля прыслоўяў у тэкстах розных стыляў.
- •108.Гісторыя вылучэння ў самастойную часціну мовы
- •117.Пераход іншых часцін мовы ў прыназоўнікі (узмацненне аглютынатыўнага сродку).
117.Пераход іншых часцін мовы ў прыназоўнікі (узмацненне аглютынатыўнага сродку).
118.Функцыянальная характарыстыка злучнікаў. Злучнік – службовая часціна мовы,якая ўжываецца для сувязі членаў сказа, частак складанага сказа, а таксама самастойных сказаў у тэксце і выражае сэнсава-граматычныя адносіны(спалучальная,супастаўляльныя,размеркавальныя і інш.) паміж гэтымі сінтаксічнымі адзінкамі: Белавежская пушча і Браслаўская азёры, Палессе і Свіцязь,Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і маленькая рэчка Проня – усё гэта наш родны край,наша спадчына. – злучнікі і звязваюць аднародныя дзейнікі(Белавежская пушча,Браслаўскія азёры,Палессе, Свіцязь,Налібокі,Нарач, запаведнік,рэчка) паказваючы на спалучальныя адносіны.Злучнік,ужыты ў пачатку сказа, можа паказваць на сэнсавую сувязь паміж асобнымі самастойнымі сказамі ў тэксце: А над ім кружаць,плаксіва кігікаючы,кнігаўкі.
119.Семантычныя і граматычныя прыметы злучнікаў. Пры дапамозе злучнікаў афармл.розныя адносіны паміж аднароднымі членамі,састаўнымі часткамі складанага сказа і самаст.сказамі ў структуры абзаца.Сярод гэтых адносін:спалуч.(і), супастаўляльныя(а),размеркавальныя(ці,ці),аб’ектныя(ці),атрыбутыўныя(як),акалічнас.(бо), далучальныя(На дварэ глыбокая ноч.Але вартавыя не спяць).Па грам.ролі і выраж.з іх дапамогай адносінах:злуч.(і,а,але)і падпарадк.(што,калі,як.таму што).
120.Класіфікацыя злучнікаў паводле паходжання, складу, спосабу ўжывання і функцыянальнага значэння. Паводле паходжання злучнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Невытворныя – гэта злучнікі, якія з гледжання норм сучаснай беларускай мовы сваім паходжаннем не суадносяцца са словамі іншых часцін мовы. Яны найбольш старажытныя, паходжанне іх немагчыма ўстанавіць, таму ўспрымаюцца як першасныя. Да невытворных адносяцца і,а,ды,але,бо,або і інш. Вытворныя злучнікі захавалі сувязь са словамі, ад якіх яны ўтвараліся: таму,што – паходзяць ад займеннікаў, хоць,хай,бы – ад дзеясловаў; раз – ад назоўніка; для таго каб, нягледзячы на тое што,дарма што,з прычыны таго што – ад спалучэнняўрозных часцін мовы. Вытворныя злучнікі паддаюцца мармемнаму аналізу:дый(ды+і),абы(а+бы) і інш.Паводле структуры злучнікі бываюць простыя і састаўныя.Простыя злучнікі складаюцца з аднаго слова: і,а,ды,дый, але, каб,або,як і інш. У сказе састаўных злучнікаў уваходзяць два ці некалькі слоў,якія ўтвараюць сэнсавае адзінства: як быццам,так што і інш. Паводле спосабу ўжывання злучнікі падзяляюцца на адзіночныя,паўторныя і парныя. Адзіночныя злучнікі ўжываюцца ў сказе адзін раз, звязваючы пэўныя кампаненты сказа: і,а,але,ці і інш.: Будзьце ж вы светлыя і радасныя, наступныя дні людства!. Адзіночнымі з’яўляюцца і тыя злучнікі,якія розныя кампаненты: Прыпякала яшчэ мацней, і парнасць,што насычала паветра,была цяжкая і духмяная. У гэтым сказе злучнік і адзіночны,бо ён звязвае розныя кампаненты: часткі складаназлучанага сказа і аднародныя выказнікі(цяжкая і духмяная). Паўторныя злучнікі ўжываюцца пры кожным кампаненце злучэння. Некаторыя з іх могуць быць як адзіночнага,так і паўторныя: і,або,ці; і...і, або...або, ці...ці і г.д. Іншыя – толькі паўторнымі: ні...ні,ці то...ці то,нето...не то,то...то і інш. Парныя злучнікі – гэта састаўныя злучнікі, кожная частка якіх належыць да розных членаў сказе або частак складанага сказа: калі...то,калі...тады, хоць...але, хоць і...але, не толькі...але і, не толькі...а і,і інш.Злучнікі ў залежнасці ад сінтаксічнай функцыі і выражаных з іх дапамогай сэнсава-граматычных адносін падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя. Злучальныя злучнікі ўжываюцца для сувязі адносна раўнапраўных сінтаксічных адзінак: аднародных членаў сказа, састаўных частак складаназлучанага сказа, аднародныхсузалежных даданых частак складаназалежнага сказа, асобных у сказе абзаца: У мове народа – і яго памяць, і шматвяковы вопыт яго гістарычнага жыцця-быцця, і асаблівасці яго светаўспрымання, і яго псіхічны склад,і многае іншае. Злучальныя злучнікі з улікам сэнсавых адносін,якія выражаюцца з іх дапамогай,падзяляюцца на спалучальныя,супастаўляльныя,пералічальна-размеркаваныя і далучальныя. Спалучальныя злучнікі і,ды(са значэннем і),паўторны і...і,парны як...так і выражаюць адносіны адначасовасці,паслядоўнасці,пералічэння: яны ўказваюць на аднароднасць сінтаксічных кампанентаў,якія злучаюць: Але ўсюды ціха,толькі шамаціць у страсе халодны вецер ды недзе на дарозе гудзе машына. Супастаўляльныя злучнікі а,але,ды(са значэннем але), дык,аднак,толькі,затое, не толькі...але і,не то што...а і іншыя выражаюць адносіны: а) супастаўляльнасці дзеянняў,з’яў,прымет,іх адрозненне: Якуб нічога не сказаў бацьку,але сам сабе рашыў,чаго б там ні каштавала,здабыць насення лістоўніцы. Б) неадпаведнасці,супрацьпастаўлення,супрацьлегласці зместу злучальных кампанентаў: Трымалі яшчэ маразы,і падаў снег,але ўдзень так прыгравала сонца,што ў зацішках раставала. Пералічальна-размеркавальныя злучнікі або,або...або,ці,ці...ці,ні...ні,то...то,не то...не то,ці то...ці то паказваюць,што пэўныя прадметы, з’явы ці паняцці існуюць папераменна або ўзаемна выключаюцца,аднолькава магчамыя або немагчымыя: Тут ужо не было ні пад’ёмаў,ні спускаў,лыня ішла роўна па глыбокім снезе. Далучальныя злучнікі(у ролі выступаюць амаль усе злучальныя злучнікі) звязваюць з папярэняй часткай сказа словы, словазлучэнні,сказы, якія ўдакладняюць або паясняюць выказванне; для канкрэтызацыі далучальнага значэння пры злучніках могуць ужывацца словы гэта,таму,так,таксама: Гэта работа патрабуе яшчэ змен і паправак, ды і наогул гэта яшчэ пачатак. Падпарадкавальныя злучнікі звязваюць сінтаксічна нераўнапраўныя часткі складаназалежнага сказа: Павел адчуў,як стала цёпла ў грудзях і гэтая цеплыня даўка пераціснула горла. Некаторыя падпарадкавальныя злучнікі(як,нібы, нібыта,што,быццам,бы,чым і інш.) выкарыстоўваюцца таксама для сувязі параўнальных зваротаў у сказе простага сказа: І,нібыта раннія пралескі,зоркі расцвітуць у вышыні. У структуры складаназежнага сказа падпарадкавальныя злучнікі ўваходзяць у склад даданай часткі і выражаюць розныя сэнсава-граматычныя адносіны ў спалучэнні з галонай. У адпаведнасці з характавам гэтых адносін падпарадкавальныя злучнікі падзяляюцца на такія групы: Часавыя злучнікі калі,як, ледзь,як толькі,пакуль,з таго часу,у той час як і іншыя выражаюць часавыя адносіны пры падпарадкаванні даданых частакчасу: Ледзь грэчка цветам поле зацярусіць, дык чайкі ў вырай – дауняя прымета.Прычынныя злучнікі бо,як,таму што, паколькі,з-за таго што,з прычыны таго што, па той прычыне што, а то выражаюць прычынныя адносіны пры парадкаванні даданых частак прычыны галоўнай частцы складаназалежнага сказа: Не шукайце кветак у полі, бо вясна йшчэ не прыйшла. Умоўныя злучнікі калі, калі б, каб, як, як бы,толькі,абы,раз,калі...то,калі...дык, як...то,раз...то звязваюць у складазалежным сказе даданую частку ўмовы з галоўнай і выражаюць рэальную ўмову або ўказваюць на магчымасць,пажаданасць, нерэальнасць умовы: Ураджайным будзе лета,калі снег ад да акон. Мэтавыя злучнікі каб,для таго каб, з тым каб,дзеля таго каб,абы звязваюць у складаназалежным сказе даданую частку мэты з галоўнай: Аднаго разу дзед павёў Лазара за няблізкі свет, каб паказваць унуку нейкай дзіва. Выніковыя злучнікі то,дык,так,што,таму звязваюць з галоўнай такія даданыя часткі складназалежнага сказа, якія паказваюць на вынік таго,пра што гаворыцца ў галоўнай частцы: Сонца шчодра грэе зямлю,то хутка поле да сябе пакліча людзей. Уступальныя злучнікі хоць,хоць бы,хай няхай,нягледзячы на тое што,дарма што, хіба звязваюць з галоўнай часткай даданыя, у якіх паведамляецца пра падзеі і факты,неадпаведныя таму, пра што ідзе размова ў галоўнай частца: Але неба над ельнікам паяснела ўжо, хоць і было змрочнае,хмарнае.Параўнальныя злучнікі як, нібы,нібыта,што,быццам,бы,як бы,як быццам,чым,чымся звязваюць з галоўнай часткай даданыя,якія шляхам параўнання раскрываюць змест галоўнай часткі: НА стрэхах ляжыць цэлы слой снегу, як хто палотны парассцілаў. Тлумачальныя злучнікі што,як,каб,чым,быццам,як быццам,нібы,ці звязваюць з галоўнай такія часткі,якія дапаўняюць, тлумачаць або раскрываюць змест аднаго з членаў галоўнай часткі: Я бачыў рад,што пачала ад коп зямля ўгінацца.
121.Злучальныя словы, адрозненне іх ад злучнікаў. Падпарадкавальныя адносіны паміж галоўнай і даданай часткамі складазалежнага сказа могуць выражацца не толькі праз злучнікі, але і злучальныя словы. Злучальныя словы – гэта знамянальныя словы, якія ў структуры складаназалежнага сказа сумяшчаюць служюовую функцыю з функцыяй самастойнай часціны мовы,- звычайна замяняюць адно са слоў галоўнай часткі і выступаюць пэўнымі членамі сказа ў даданай частцы. У ролі злучальных слоў выступаюць адносныя займеннікі хто,што,які. Каторы,чый,колькі і зацменнікавыя прыслоўі дзе,калі,куды, адкуль як і інш. Напрыклад, у сказе Палессе- вялізны край,што раскінуўся на сотні кіламетраў у паўночнай частца Украіны і на поўдні Беларусі. Слова што – злучальнае слова,адносіны займеннік,бо не толькі звязвае даданую азначальную частку з галоўнай,але і замяшчае назоўнік край(край раскінуўся на сотні кіламетраў у паўночнай частцы Украіны і на поўдні Беларусі) і выконвае ў даданай частцы сінтаксічную функцыю дзейніка. Словы хто,які,чый,каторы,дзе куды,дакуль,адкуль,чаму,колькі,ніколькі выступаюць у сказе толькі як злучальныя словы. Не з’яўляюцца злучальнымі словамі,а толькі выконваюць ролю злучнікаў словы чым...тым,няхай(хай),пакуль,раз,таму што і інш. Словы што,чым,як, калі могуць і злучальнымі словамі,і злучнікамі. Для іх размежавання неабходна кіравацца наступным: 1) Злучальныя словы – гэта займеннік ці прыслоі, яны выконваюйць пэўную сінтаксічную функцыю члена сказа, а злучнік – ніколі. Напрыклад, у сказе Дакладчыкі расказвалі аб сваіх справах,гаварылі,як будець працаваць далей. Прыслоўе як – злучальнае слова,якое не толькі звязвае даданую частку з галоўнай,але і з’яўляецца акалічнасцю ў ёй,адказвае на пытанні якім чынам?,а ў сказе Лепш са славаю памерці,як жыць у ганьбе пад ярмом. Слова як злучнік, толькі звязвае даданую частку з галоўнай. 2) На злучальныя словы можа падаць лагічны націск, а не злучнік –не: Не страшны тады дні суровыя,калі рады сталёвыя. У гэтым сказе слова калі лагічным націскам не выдзяляецца – гэта злучнік. 3) Злучальныя словы-займеннікі могуць ужывацца з прыназоўнікамі,а злучнікі не спалучаюцца з прыназоўнікамі: Кроў аддавалі за усё,у што верылі,што зналі мілым. 4) Злучальныя словы нельга апусціць без страты сэнсу сказа,а злучнікі часта можна апусціць,што істотна не зменіць зместу выказвання: Пра гэта(майстэрства) сведчыць тая вялікая духоўная спадчына,што пакінулі яны, нашы продкі,нам,сваім натупнікам. – у гэтым сказе слвоа што – злучальнае; Усе зразумелі,што таварыш не вернецца. –тут слова што – злучнік. 5) Злучальныя словы што,як можна замяніць іншымі сінанімічнымі словамі або блізкімі спалучэннямі(што – на які,якая,якое,якія,каторы; як на якім спосабам,якім чынам,у якой меры, у якой ступені):Павінен жа нехта паслухаць,як суммна-тужліва зязюля кукуе на познім змярканні ў бары.Неабходна мець на ўвазе,што злучнік як у пэўных выпадках можна замяніць злучнікамі чым ці што: Няма для мяне нічога лепшага на свеце,як хадзіць па грыбных мясцінах і збіраць баравікі.
122.Часціцы. Часціца – службовая часціна мовы, якая надае дадатковае сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні словам, словазлучэнням і сказам. З дапамогай часціц можна выдзеліць найбольш важнае слова ў сказе: выразіць пабуджэнне да дзеяння,пажаданне: Няхай твая жыццёвая ралля жыццю нясе ўраджайныя дарункі. А таксама выражаць пэўнае пачуццё,надаць выказванню эмацыянальнае адценне; і г.д. Часціцы – нязменныя словы. Яны адрозніваюцца ад самастойных часцін мовы тым, што самі па сабе не выконваюць намінатыўнай функцыі,г.зн. не называюць прадметаў, прымет, дзеянняў і таму не маюць самастойнага лексічнага значэння. У адрозненне ад іншых службовых часцін мовы часціцы не з’яўляюцца сродкам сувязі сінтаксічных адзінак, а только надаюць дадатковыя сэнсавыя адценні слову, словазлучэнню ці сказе. Асобна ад самастойных слоў часціцы не ўжываюцца: яны далучаюцца да асобных слоў: аж знямеў ці да словазлучэнняў: вунь прыгожая елачка,ці да сказаў: Якая цудоная раніца!
123.Семантычная і граматычная характарыстыкі часціц. Некаторыя часціцы(ага,але,вось,не,няўжо,так) у дыялогу ці пры разважанні могуць выступаць у ролі непадзльных сказаў. Пры гэтым яны выражаюць адносіны таго, хто гаворыць,да папярэдняга выказвання – пацвярджэнне,згоду або, наадварот,нязгоду,пярэчанне, пратэст. Паводле месца ў сказе часціцы падзяляюцца на два тыпы: адны займаюць у ім пастаяннае, фіксаванае месца ў адносінах да моўнай канструкцыі, з якой звязаны,іншыя ж могуць свабодна перамяшчацца ў залежнасці ад сэнсу выказвання. Часціцы, якія маюць у сказе замацаванае месца, бываюць: прэпазіцыйныя,г.зн. размяшчаюцца перад той моўнай адзінка й,з якой звязаны(няхай, давай, што за, ану, абы- і інш.): Шум стаіць над галавою... Што за край, за старана!; постпазіцыйныя,г.зн. знаходяцца пасля слоў, да якіх адносяцца (жа(ж),такі,сабе і інш.): Кошык быў амаль поўны, а грыбы яшчэ трапляліся. Іх такі многа пад мохам. Часціцы,якія не маюць у сказе пастаяннага месца,у беларускай мове самыя шматлікія(аж, ажно,бы(б),дык,вось,вунь, нават і інш.):Цяпло сонца адчувалася нават праз ватоўку.
124.Разрады часціц паводле функцыянальнага значэння і марфалагічнага складу. Класіфікацыя часціц праводзіцца ў залежнасці ад іх саставу, паходжання і значэння. Паводле саставу часціцы падзяляюцца на простыя,або аднасастаўныя(але,аж,амаль,вось,вунь,не, ні, нават, няхай,хай, ні,як) і састаўныя,якія складаюцца з двух слоў (вось дык, ну і, ледзь не, хіба толькі, хоць бы,што за, як бы, як быццам). Паводле паходжання часціцы бываюць невытворныя, якія не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы(а,і,не,ні,хіба),і вытворныя,якія ўтварыліся ад самастойных часцін мовы: ад займеннікаў(гэта,усё,сабе), ад прыслоўяў(амаль,іменна,проста,прыблізна,часта,якраз),ад дзеясловаў(бач,дай,давай). У заленасці ад значэння часціцы падзяляюцца на чатыры асноўныя разрады: сэнсавыя,мадальныя, эмацыянальныя і формаўтваральныя. Сэнсавыя часціцы надаюць словам, словазлучэням і сказам асаблівыя дадатковыя сэнсавыя адценні. Да гэтага разраду адносяцца ўказальныя,азначальныя-ўдакладняльныя і выдзядядьна-абмежавальныя часціцы. Указальныя часціцы вось (ось,от,вот,во) вунь(унь),гэта ўказваюць на прадметы і з’явы рэчаістнасці, прычым чысціца вось(ось,от,вот,во) паказвае на блізкае знаходжанне чаго-небдзь,а вунь(унь) – на знаходжанне асобы,прадмета ці з’явы на некаторай адлегласці: Я вылез з буданчыка,мяркуючы,што птушаняты вось тут, каля гнязда. Значэнне ўказальных часцін можа пашырацца ў залежнасці ад характару і зместу выказвання. Так, часціцы вось,вунь у спалучэнні з займеннікамігэты,той, такі, які, што, з прыслоўямі дзе, там, куды,як і ншымі набываюць эмацыянальна-экспрэсіўнае значэнне і служаць для выражэння радасці,задавальнення, здзіўлення,смутку: “Во якая гісторыя з тым каменем была!” - жальбою ў голасе прамовіла бабка Ліда. У апавядальных сказах часціцы вось,вунь указваюць на паслядоўную змену з’яў,падзей: Але вось мінула вясна і настала спякотнае лета. Азначальна-ўдакладняльныя часціцы амаль,іменна,менавіта,проста,прыблізна, роўна,якраз удакладняюць сэнс слоў,да якіх яны адносяцца, і надаюць ім пэўную азначальную характарыстыку: Здаецца,усё ідзе якраз наадварот. Выдзяляльна-абмежавальныя часціцы толькі, абы толькі, хіба толькі, хоць,хоць бы,лездь,ледзь не, чуць адносяцца да таго слова, якое яны лагічна выдзяляюць у сказе, і пры гэтым надаюць яму абмежавальнае адценне: Толькі конік адны трашчаць у траве ды мігцяць разнастайныя матылькі. Мадальныя часціцы надаюць выказванню розныя мадальныя адценні: сцвярджэння,адмаўлення, пытання, пажадання, пабуджэння,сумнення і г.д. У залежнасці ад гэтага вылучаюцца наступныя групы часціц: сцвярджальныя,адмоўныя,пытальныя,параўнальныя і мадальна-валявыя. Сцвярджальныя часціцы так,але,ага выражаюць станоўчы адказ на пытанне ці пацвярджаюць чужыя або ўласныя думкі: “ЦІ не бачылі вы Алесю?”-“Ага,во толькі што прабегла”. Адмоўныя часціцы не,ні адмаўляюць дзеянне,прадмет,прымету і з’яву рэчаіснасці: Ні ў той вечар, ні на другі дзень хлопцы нічога не даведаліся. Пытальныя часціцы ці,хіба,няўжо,а,га,ну, так абазначаюць пытанне і пры гэтым могуць выражаць радасць, Хіба гэта не шчасце – бачыць толькі што ўзаранае поле? Параўнальныя часціцы бы,нібы,як бы, быццам, як быццам, быццам бы ўжываюцца ў сказах, дзе прадмет параўнання толькі ўмоўны, і выражаюць сумненне,няпэўненасць,меркаванне,магчымасць: Дрэвы нібы дрэмлюць. Мадальна-валявыя часціцы бы(б),няхай(хай),дай(дайце), давай(давайце), ну, бадай выражаюць волю чалавека і надаюць выказванню адценне пажадання, просьбы,прапановы: Давайце паставім вось тут мікрафон. Эмацыянальныя часціцы выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання або ўзмацняюць яго змест. У гэтым разрадзе выдзяляюцца клічныя і ўзмацняльныя часціцы. Клічныя часціцы што за,няхай(хай), ну і, вось дык, як выражаюць розныя эмацыянальныя адценні – радасць.захапленне, здзіўленне,іронію,насмешку: Як тут усё змянілася за ноч! Узмацняльныя часціцы нават,ды, ж(жа),аж (ажно),такі ўзмацняюць,лагічна выдзяляюць і падкрэсліваюць сэнс пэўнага слова, словазлучэння ці сказа: Унізе рос ядловец,лаза, нават нярэдка на вочы трапляліся алешыны. Формаўтваральныя часціцы ўтвараюць формы дзеяслова: бы(б) – умоўнага ладу, няхай(хай), давай(давайце)-загаднага: Няхай бяда прыб’е скразной слязой вяковай – мая душа к табе была невыпадковай!
125.Пераход у часціцы іншых часцін мовы. Некаторыя часціцы, якія ўжываюцца з пэўнымі словамі,з часам губляюць сваю самастойнасць і становяцца марфемамі гэтых слоў – прыстаўкамі ці постфіксамі і выконваюць словаўтваральную або формаўтваральную функцыю. Да словаўтваральных часціц адносяцца часціцы –небудзь,-сьці,якія выступаюць як постфіксы, і абы-, не-,не-,якія з’яўляюцца прыстаўкамі: хто-небудзь,куды-небудзь,штосьці і г.д. З дапамогай часціц –небудзь,-сьці, абы-,не- ўтвараюцца няпэўныя займеннікі і прыслоўі: хто-небудзь,абы-дзе,недзе і г.д. Часціца не-(ня-) выкарыстоўваецца таксама пры ўтварэнні назоўнікаў, прыметнікаў, прыслоўяў з супрацьлеглым значэннем: праўда – няпраўда,мала – нямала. Часціца ні- ўжываецца пры ўтварэнні адмоўных займеннікаў і прыслоўяў: які-ніякі. Абы,не,ні могуць ужывацца не толькі як прыстаўкі,але і як часціцы: абы сказаць,абы ціха. Да формаўтваральных адносяцца часціцы,якія ўжываюцца для ўтварэння розных форм дзеяслова: бы(б) – умоўнага ладу; няхай(хай),давай (давайце) – загаднага; -ся(-ца,-цца) – для ўтварэння зваротнай формы дзеяслова.
126.Размежаванне выклічнікаў і гукаперайманняў. Выклічнікі – нязменныя словы, якія выражаюць розныя пачуцці,пабуджэнні,эмацыянальна-валявыя рэакцыі асобы на навакольную рэчыіснасць: О,добры час дзянькоў прыгожых!У разрад выклічнікаў адносяцца нязменныя словы, якія непасрэдна выражаюць розныя эмоцыі, пачуцці, пабуджэнні, заклікі і да т.п. Выклічнікі не ўваходзяць у сінтаксічную структуру сказа, але звязаны з яго зместам, выдзяляюцца на пісьме знакамі прыпынку, маюць адметную, залежную ад сітуацыі маўлення інтанацыю і экспрэсію.Па свайму сэнсу выклічнікі падзяляюцца на эмацыянальныя і імператыўныя. Па паходжанню сярод выклічнікаў вылучаюцца невытворныя і вытворныя, што суадносяцца са словамі іншых часцін мовы. Выклічнікі могуць субстантывавацца, пераходзіць у часціцы, служыць базай для ўтварэння дзеясловау з дапамогай адпаведных афіксаў.Гукапераймальнымі словамі імітуюцца разнастайныя гукі жывой і нежывой прыроды. Часцей за ўсё гукаперайманні перадаюцца на пісьме паўторамі, у якіх умоўна і прыблізна адлюстроўваецца падабенства гукаў, суадносных са словамі. Гукапераймальныя словы могуць субстантывавацца, ужывацца ў ролі практычна як любога члена сказа, так і самога сказа, служаць словаўтваральнай асновай для ўзнікнення дзеясловаў. У некаторых граматычных апісаннях беларускай мовы гукапераймальныя словы разглядаюцца як асобны разрад выклічнікаў. Да выклічнікаў блізкія гукапераймальныя словы. Як і выклічнікі, гукапераймальныя словы нязменыя,аднак адрозніваюцц ад выклічнікаў тым,што не выражаюць ніякіх пачуццяў або пабуджэнняў да дзеянняў.