Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
74-126 БЕл мова марфология часть.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
78.22 Кб
Скачать

108.Гісторыя вылучэння ў самастойную часціну мовы

109.Словаўтваральная і семантычная сувязі мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы. Мадальныя словы суадносныя з:наз.:сапраўды,праўда,факт;з прым.кароткай формы,з дзеепрым., прысл.:безумоўна,вядома,магчыма,напэўна;з дзеясл.:відаць,зразумела,можа,мусіць.Самастойныя часціны мовы,пераходзячы ў разрад мадальных слоў,страчваюць свае грам.кат.,перастаюць змяняцца.Гэты пераход суправаджаецца і стратай лекс.знач.слова.Мадальныя словы ў адносінах да слоў,з якімі яны супадаюць гучаннем,з’яўл.вытворнымі амонімамі.Як мадальным могуць ужыв.: трэба думаць,можа быць,можна меркаваць,на самай справе.Да мадальных нельга аднесці:словы тыпу на жаль,на шчасце,якія выр.эмац.адносіны таго,хто гаворыць,да з’яў рэчаіснасці,яны яшчэ поўнасцю не страцілі лекс.знач.;словы і ўстойл.словазлуч.,якія выраж.паслядоўнасць,парадак паведамлення думак,злучаюць,далучаюць ці супрацьпастаўляюць часткі сказа ці сказы і займаюць прамежкавае становішча паміж злучнікамі і мадальнымі словамі:па-першае,напрыклад,такім чынам,між іншым.Гэтыя словы і словазлуч.адначасова служаць для сувязі або далучэння частак сказа ці сказаў і надаюць сказам дадатковае сэнсавае адценне мадальнасці.

110.Сінтаксічная аснова выдзялення мадальных слоў у асобную групу. Мадальнасць – паняційная катэгорыя, якая выражае рознымі моўнымі сродкамі адносіны таго, хто гаворыць,да аб’ектыўнай рэчаіснасці.Тое,пра што паведамляецца ў сказе,можа быць сцвярджэннем ці адмаўленнем,можа ацэньвацца як праўдзівае або непраўдзівае, магчымае ці немагчымае, пажаданае або непажаданае,як неабходнае, рэальнае,верагоднае. Такім чынам, мадальнасць выражае як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўныя адносіны таго, хто гаворыць,да пэўных з’яў рэчаіснасці. Таму адрозніваюць аб’ектыўную і суб’ектыўную мадальнасць. Аб’ектыўна-мадальнае значэнневыражаецца ў сказе, калі адносіны зместу выказвання да рэчаіснасці не залежнасць ад таго,хто гаворыць. Такая мадальнасць уласціва любому сказу. Напрыклад: Чую тваю жаўруковую музыку ў скошаных травах мурожных. Ва ўсіх сказах выражана аб’ектыўная мадальнасць,г.зн. тое,пра што гаварыцца, адносіцца да рэчаіснасці як рэальны факт,як пажаданае дзеянне ці як дзеянне,якое магло б адбыцца пры пэўных умовах. У сказе можа быць выражана і суб’ектыўна-мадальнае значэнне,г.зн. адносіны моўцы да выказвання. Напрыклад у сказе Шчасце – гэта не тое,чаго ты дасягнуў. Суб’ектыўна-мадальнае значэнне не выражана. Але параўнаем:Безумоўна,шчасце – гэта не тое,чаго ты дасягнуў. У гэтым сказе выражаецца суб’етыўна-мадальныя значэнні. Для выражэння мадальнасці выкарыстоўваюцца разнастайныя сродкі мовы: марфалагічныя, сінтаксічныя і лексічныя. Марфалагічна мадальнасць выражаецца формамі ладоў дзеяслова: а) абвеснага,якіц паказвае на рэальнасць дзеяння,што адбываецца,адбывалася ці будзе адбывацца; б) умоўнага і загаднага,якія падаюць факты як пажаданыя, патрэбныя ці неабходныя, выражаючы пры гэтым загад просьбу,папярэджанне,параду і г.д.: Будзе ўсё перажыта,маленне аб вечным: каласілася б жыта светлым дум чалавечых. Мадальнасць можа быць выражана сінтаксічна: а) апавядальнымі (сцвджальнымі,адмоўнымі), пытальнымі,пабуджальнымі і клічныі сказамі: Часта думаю? Што,каб не матчына песня? Чым бы дыхаў? На холадзе чым бы сагрэўся б? Лексічныя сродкі выражэння мадальнасці: а) мадальныя словы,у якасці якіх выступаюць назоўнікі(праўда,факт),прыметнікі(вядома,мажліва),прыслоўі (зразумела,канечне),дзеясловы(значыцца,здаецца),інфінітывы ў спалучэнні з безасабова-прждыкатыўнымісловамі (нельга забыць,трэба спавядзявацца),інфінітывы ў спалучэнні з дзеясловамі,што выражаюць магчымасць,неабходнасць,жаданне(мусіў сказаць, імкнуўся не адстаць,хацеў паправіць);б) часціцы ага,так,не,хіба,няхай(хай), няўжо, як бы: Не падсякайце на шляхах бяроз,няхай калышуць золак новых дзён.

111.Разрады па значэнні, суадноснасць з рознымі часцінамі мовы. Мадальныя словы як асобны лексічна-граматычны разрад слоў развіваліся на базе розных часцін мовы. Многія мадальныя словы не страцілі пэўнай суадноснасці з тымі часцінамі мовы,ад якіх яны паходзяць,г.зн. з’яўляюцца вытворнымі. Так,у сучаснай беларускай мове мадальныя словы суадносяцца: а)з назоўнікамі: праўда,сапраўды,факт;параўн.: Праўда і з дна мора вынесецца. Б)з прыметнікамі кароткай формы,дзеепрыметнікамі,прыслоўямі: безумоўна, бясспрэчна, відавочна, вядома, канечна, магчыма ,няпэўна, пэўна: Вядома, наша замова не мела поспеху.в) з дзеясловамі: відаць, здавалася, здаецца, зразумела ,можа, мусіць: Шмат на якіх дрэвах відаць белыя лініі. Суадноснасць мадальных слоў са словамі іншых часцін мовы толькі ўмоўныя. Словы самастойных часцін мовы, пераходзячы ў разрад мадальных, поўнасцю страчваюць лексічнае значэнне,граматычныя катэгорыі, пазбавляюцца граматычных сувязей з іншымі словамі ў сказе, перастаюць выконваюць сінтаксічнуюю ролю ў сказе. Мадальныя словы ў адносінах да слоў,з якімі супадаюць гучаннем, з’яўляюцца вытворнымі амонімамі.мадальнае значэнне маюць і спалучэнні слоў трэба думаць,можа быць, можна меркаваць, на самой справе і інш.: Наша з вамі зямля,можна суказаць,сочыцца вадою. Нельга адносіць да мадальных слоў пабочныя словы, утвораныя ад назоўнікаў з прныазоўнікамі на: на жаль, на шасце, на бяду,на дзіва,якія выражаюць эмацыянальныя адносіны гаворачай асобы да фактаў рэчаіснаці; гэтыя словы яшчэ не страцілі пошнасцю лексічнага значэння: Легенда гэтая,прыведзення ў летапісе, на жаль,не дае нам дакладнай даты. Не з’яўлюцца мадальнымі словамі і словазлучэнні, якія выражаюць паслядоўнасць,парадак паведамлення думак, злучаюць, далучаюць ці супрацьпастаўляюць часткі сказа і займаюць прамежкавае становішча паміж злучнікамі і мадальнымі словамі: па-першае, па-другое, наогул,наадварот,такім чынам: Тут, між іншым,акрамя абразоў,шмат карцін,часам дужа старых і каштоўных.

112.Функцыянальная характарыстыка прыназоўніка. Прыназоўнік – службовая часціна мовы,якая ўдакладняе значэнне ўскосных склонаў і выражае адносіны паміж назоўнікамі (займеннікі,лічэбнікамі) і іншымі словамі ў словазлучэнні ці сказе. Напрыклад: І спынілі гамонку лясы пад празрыстым святлом месяцовым, і аселі крупінкі расы на кустах і на травах мядовых. Прыназоўнікі пад і на выражаюць прасторавыя адносіны паміж дзеясловамі спынілі і аселі і назоўнікамі святлом і кустах,травах: спынілі гамонку(дзе?) пад святлом,аселі(дзе?) – на кустах і травах. Прыназоўнік ужываецца часцей за усё ў спалучэнні з назоўнікамі і стаць перад ім(пры назоўніку),адсюль і назва гэтай часціны мовы. Ён служыць для ўдакланення значэнняў форм ускосных склонаў. Так, у словазлучэннях у дрэва,за дрэва,на дрэва прыназоўнікі у,за,на дыфэрэцыруюць значэнне вінавальнага склону і адначасова ўдакладняюць,куды іменна накіравана дзеянне (у сярэдзіну прадмета, за прадмет ці на паверхню прадмета) . Прыназоўнікі – нязменныя словы,яны не маюць свайго самастойнага значэння, а набываюць яго толькі ў кантэксце,у спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы.Прыназоўнікі ў мове не ўжываюцца асобна і самі па сабе не з’яўляюцца членамі сказа. Яны заўсёды звязаны зз граматычнымі формамі слоў і служаць для вызначэння характару сінтаксічных узаемаадносін паміж членамі сказа: Ад навер’я і тугі не плачу,веру: дабрыня людская ёсць – толькі ў працы з поўнаю аддачаю, і ў каханні шчэрам і гарачым, і ў вачах даверлівых дзіцячых,дзе яшчэ не начавала злосць. Ад навер’я і тугі – акалічнасць прычыны; з аддачай – недапасаванае азначэнне, у працы,у каханні, у вачах – акалічнасць месца. Прыназоўнікі – цяперашнія службовыя словы – раней мелі першапачатковае канарэтнае значэнне і толькі пазней у працэсе развіцця мовы сталі выкарыстоўвацца ў службовых функцыях.Часам удаецца прасачыць сувязь прыназоўніка з яго папярэднім канкрэтным значэннем. Параўн.: напрыклад,прыназоўнік пад і назоўнік под(г.зн.ніз печы),між,паміж і мяжа: Коцяцца пад лёгкім павевам ветрыка зялёныя хвалі..Аднак у большасці выпадкаў гэтая сувязь ужо згублена.

113.Разрады прыназоўнікаў. Шляхі ўтварэння прыназоўнікаў даволі складаныя і разнастайныя. Некаторая частка іх з’яўляецца прыназоўнікі старажытнага паходжання, спадчынай дагістарычных часоў; іншыя ж утвараліся ад самастойных часцін мовы, з якімі захавалі словаўтваральную сувязь. Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Да невытворных адносяцца прыназоўнікі, якія ўзніклі ў старажытную пару і ў сучаснай мове не суадносяцца з самастойнымі часціны мовы, іх паходжанне цяжка або немагчыма растлумачыць: а,аб,ад,без,да,з,за,над,па,пад,пра,праз,пры і інш. Невытворныя прыназоўнікі з’яўляюцца мнагазначнымі,з іх дапамогай выражаюцца разнастойныя сінтаксічныя адносіны, якія поўнасцю раскрываюцца толькі ў сказе тых словазлучэнняў, дзе яны выступаюць у сваёй службовай фунцыі, напрыклад, прыехаць з вёскі(прасторавыя адносін),выехаць з вечара(часавыя), смяяцца з дзіцяці(аб’ктныя),спяваць з радасці(прычынныя), слухаць з цікавасцю(спосабу дзеяння). Вытворнымі называюцца прыназоўнікі, якія ўтвараліся ў больш позні час і сваім паходжаннем суадносяцца з прыслоўямі,назоўнікамі, дзеясловамі. У адпаведнасці з гэтым выдзяляюцца прыслоўныя,адменныя і аддзеяслоўныя прыназоўнікі. Прыслоўныя прыназоўнікі ўключаюць: а) словы,якія поўнасцю перайшлі ў прыназоўнікі, страціўшы акалічнаснае значэнне, і як прылсоўі не ўжываюцца: акрамя,апрача,замест,каля,наконт, паводле, сярод: Там каля кузні недзе стаяць хлопцы. Б) словы,якія захавалі свае прыслоўныя рысы і ў сучаснай мове выконваюць двайную функцыю,г.зн. ужываюцца і як прыслоўі,і як прыназоўнікі: абапал (паабапал), воддаль, вакол(навокал), скрозь, кругом, міма, насустрач, наўсцяж, наперадзе(уперадзе),упоперак,ускрай,углыб,унутры і інш. У адрозненне ад невытворных яны часцей за ўсё адназначныя,маюць вузкае кола граматычных значэнняў. Адыменныя прыназоўнікі ўтвараліся ад спалучэння склонавай формы назоўніка з невытворнымі прыназоўнікамі: за выключэннем,з мэтай,з прычыны, на працягу, на чале, па лініі, па меры, у адпаведнасці з, у адносінах да, у сэнсе, у імя,у выніку і інш.:На працягу месяца барсучаняты смакталі матчына малако. Аддзеяслоўныя прыназоўнікі звычайна суадносяцца з дзеепрыслоўямі: дзеякуючы,выключаючы,уключаючы,канчаючы,не лічачы, нягледзячы на: Увесь дзень, нягледзячы на спёку, на краі аазіса працавалі людзі. Адыменныя і аддзеяслоўныя прныазоўнікі ўжываюца галоўным чынам у мове афіцыйна-справавога,навуковага і публіцыстычнага стылю. Паводле марфалагічнай будовы прыназоўнікі падзяляюцца на простыя, якія складаюцца з аднаго слова: ад,за,пра,сярод,складаныя, утвораныя злучэннем двух невытворных прныазоўнікаў: з-за,з-пад,па-за,па-над,і састаўныя,якія складаюцца з двух ці некалькіх слоў: згодна з, нягледзячы на, на працягу,у адпаведнасці з інш.

114. Ужыванне прыназоўнікаў з ускоснымі склонамі назоўнікаў. Прыназоўнікізаўсёды ўжываюцца з якім-небудзь склонам, адыгрываючы пры гэтым вельмі важную ролю ў выражэнні склонавых значэнняў. Значэнне прыназоўніка змяняецца ў залежнасці ад таго, з якім склонам ён ужываецца. І наадварот,значэнне склону змяняецца ад ужывання таго ці іншага прыназоўніка. Напрыклад,прыназоўнік з(са) з рознымі склонамі выражае прысторавыя адносіны(высці з хаты), часавыя(зададжджылася з ночы),прычанныя(плакаць з радасці), аб’ектныя(цешыцца з дзіцяці); з творным склонам гэты прыназоўнік выражае іншыя адносіны: мэтавыя(звярнуцца з далучэннем),абмежавальныя(у мяне з імі няма нічога агульнага),сумеснасці (хлопец з дзяўчынай),меры або колькасці чаго-небудзь(велічынёй з гару),спосабу дзеяння(апранаецца з густам). Большасць невытворных прныазоўнікаў можа выражаць некалькі значэнняў. Па гэтай прычыне яны ўжываюцца не з адным,а з некалькімі склонамі. З адным склонам ужываюцца прыназоўнікі: з родным: ад, да, для, дзеля, без, з-за, з-пад, каля, сярод, акрамя, апрача, замест, паводле, супроць; з давальным: к, насуперач, адпаведна, дзякуючы; з вінавальным: пра, праз, скрозь, цераз, паўз; з творным: над, перад,па-за, па-над; з месным: пры. З двума склонамі ўжываюцца прыназоўнікі: з вінавальным і творным:за,пад(пада): за лес,за лесам; з вінавальным і месным: ад(аба),на: на стол, на стале; з родным і творным: паміж(між): між дрэў.З трыма склонамі ўжываюцца прыназоўнікі: з родным,вінавальным і творным: з(са): з вечара; з родным,вінавальным і месным: у(ва): у сына, у лютым; з давальным,вінавльным і месным па: па кілаграму, па суседа.Ва ужыванні прыназоўнікаў у беларускай мове назіраюццца некаторыя асаблівасці, якія з’яуляюцца характэрнай яе рысай. Прыназоўнік па ўжываецца: а) з вінавльным склонам для выражэння мэты дзеяння: пайсці па ваду, схадзіць па бацьку; б) з месным склонам,калі выражаюцца прасторавыя адносіны(пры дзеясловах руху:ісці,ехаць, блукаць, бегчы, плыць, хадзіць); аб’ектныя(пры дзеясловах,што абазначаюць пачуцці смутку,жалю, гора: бедаваць,сумаваць, плакаць, тужыць); часавыя і іншыя адносіны: ісці па дарожцы,плыць па рацэ. Назоўнікі множнага ліку з прыназонікам па ўжываюцца толькі ў форме меснага склону: блукаць па лясах,ісці па дарогах.Прныазоўнік у ужываецца ў спалучэнні са словамі ягады,грыбы,рыба,а таксама з назвамі ягад і грыбоў: хадзіць у грыбы,у ягады. Радзей у аналагічных канструкцыях выкарыстоўваецца прыназоўнік па: па грыбы,па ягады. Пры дзеясловах гаварыць,думаць, ведаць, расказваць,марыць для выражэння прадмета думкі, размовы,пачуцця ўжываюцца прыназоўнік пра з вінавальным склонам: гаварыць пра будучыню.Прыназоўнік аб з месным склонам ужываецца ў афіцыйна-справавым і публіцыстычным стылях:Закон аб мове, дэкрэт аб стылі. Прыназоўнік з у спалучэнні з творным склонам ужываецца пры дзеяслове жаніцца(ажаніцца): ажаніцца з аднакласніцай. Пры дзеясловах,што абазначаюць эмоцыі,перажыванне(жартаваць, смяяцца,кпіць),для выражэння аб’ектных адносін выкарыстоўвваецца прыназоўнік з у спалучэнні з формамі роднага склону: жартаваць з малога. Прыназоўнікі праз,цераз ужываюцца з вінавальным скллонам для абазначэння разнастайных значэнняў: прыйсці праз гадзіну,ісці праз лес. Пры дзеясловах хварэць,захварэць і прыметніку хворы ўжываецца прыназоўнік на ў спалучэнні з формай фінавальнага склону: хварэць на грып. Гэты ж прыназоўнік ужываецца пры дзеясловах бачыць і чуць у словазлучэннях бачыць на ўласныя(свае) вочы. Прыназоўнік між(паміж) выкарыстоўваецца з родным і творным склонам для абазначэння прасторавых і аб’ектных адносін: знаходзіцца між дрэў. Пры форме вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў ужываецца прыназоўнік за з вінавальным склонам: брат малодшы за сястру. Для вызначэння адлегласці выкарыстоўваюцца словазлучэнні з прыназоўнікам за: за два крокі ад хаты.

115.Асноўныя значэнні прыназоўнікаў. Значэнне прыназоўнікаў поўнасцю выяўляецца,як правіла,толькі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы. Так, у залежнасці ад лексічнага значэння галоўнага і залежнага кампанента ў словазлучэннях прыназоўнік у можа мець прасторавае значэнне: жыць у горадзе. Адносіны,якія выражаюцца прыназоўнікамі ў спалучэнні са склонавымі формамі самастойных слоў, даволі разнастайна. Сярод іх нойбольш пашыраны прасторавыя(вылучаюцца значэнні напрамку і месца знаходжання): часавыя: На дрэвах пчол руплівых сходкі гудуць ад золку да цямна. Аб’ектныя: Былым павеялі вякі, і прыгадаліся нанова: каб у народа вырваць слова. Ў званоў ірвалі языкі. Азначальныя: Зайшоў аднаго разу да іх нейкі чалавек з дэпо.; прычыныя: Пранесла грымоты,і зноў ад радасці загаманілі барвовыя кроны клёнаў.спосабу дзеяння.; Я люблю часіну навальніцы,калі б’е пярун па ўсіх ладах...;мэтавыя: Сюды ў спёку прыходзяць на вадапой звяры.; сумеснасці: Сцяжынкаю хлопец з дзяўчынай ідзе. Вытворныя прыназоўнікі часцей за ўсё выражаюць прасторавыя,часавыя і аб’ектныя адносіны: Знізу камень аброс мохам, жоўтая трава навокал яго было вільготна.

116.Некаторыя асаблівасці ва ўжыванні прыназоўнікаў. Для выражэння блізкіх ці аднолькавых значэнняў у беларускай мове могуць выкарыстоўвацца розныя прыназоўнікі,якія ў такіх выпадках выступаюць як сінонімы. Напрыклад, прыназоўнікі пры і каля ўжываюцца ў блізкіх прасторавых значэннях: Як люстра,возера лягло шырока ў ясны дзень, - пры самым беразе сяло гайдалося ў вадзе. Часавыя адносіны выражаюцца сінанімічнымі прыназоўнікамі пасля – па: Сцямнела адразу пасля змяркання. Прыназоўнікі на – пра могуць выступаюць як сінонімы пры выражэнні аб’ектных адносін: Птушкі так захапіліся пошукамі ежы, што забыліся пра ўсё на свеце. У беларускай мове часам спалучэнні прныазоўнікаў з назоўнікамі ўступаюць у сінанімачныя адносіны з назоўнікамі ў форме творнага склону: Ішоў па лесе грыбнік.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]