Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
74-126 БЕл мова марфология часть.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
78.22 Кб
Скачать

74.Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе ўтварэнне, граматычнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя функцыі.

Неазначальная форма дзеяслова,ці інфінітыў, - гэта нязменная, неспрагальная форма дзеялова,якая абазначае дзеянне або стан, але не ўказвае на асобу,лік і час: Здолець захаваць усё старое,што мае гістарычную каштоўнасць, і спалучыць яго з новым – задача складаная,цікавая,такую Максіму яшчэ не даводзілася вырашаць. Гэта пачатковая,зыходная форма дзеяслова. Неазначальнай форме дзеяслова ўласцівы катэгорыі катэгорыі трывання: ехаць – прыехаць,рашаць-рашыць: будаваць – будавацца,яна можа быць пераходнай ці непераходнай: садзіць дрэвы,жаць пшаніцу,ляцець далёка,незваротнай ці зваротнай: сустрэць – сустрэцца,але не змяняецца па асобах і ліках,не мае форм ладу і часу. Неазначальная форма дзеяслова мае суфіксы –ць,-ці або –чы. Суфікс –ць самы прадуктыўны. Ён далучаецца да асновы на галосны: касіць,купаць,малаціць. Суфікс –ці ўжываецца ў дзеясловах, аснова якіх заканчваецца зычным гукам: везці,грэбці,месці,несці. Суфікс –чы маюць дзейсловы з асновай на заднеязычны г: бегчы,берагчы,легчы,стрыгчы, сцерагчы,а таксама дзеясловы,якія ў цяперашнім часе маюць аснову на заднеязычны к: таўчы,пячы(таўкуць,пякуць).Толькі дзеяслоў сячы ўжываецца ў двух варыянтах – сячы і секчы. Незначальная форма дзеяслова выконвае разнастайныя сінтаксічныя функцыі. Яна можа ўжывацца ў ролі галоўных членаў сказа: Жыццё пражыць – не песенку спець. Пражыць – дзейнікі. Неазначальная форма можа выконваць ролю даданых членаў сказа – дапаўнення: Сярод палёў і лясоў Кастусь вучыўся пазнаваць самую цікавую кнігу,імя якой – прырода.; азначэння: Усе не кідалі надзеі выратаваць хлопцаў. Аклічнасці: Я прыходжу паслухаць світальную мудрасць дубровы., а таксама быць часткай састаўнога дзеяслоўнага выказніка: Толькі на трэція суткі ўдалося дагнаць сваіх.

75. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага).

Дзеяслоў мае складаную сістэму спрагальных і неспрагальных форм. Усе гэтыя дзеяслоўныя формы ўтвараюцца ад дзвюх асноў: асновы неазначальный формы(інфінітыва) ці асновы цяперашняга(будучага простага) часу. Аснова інфінітыва – гэта часткі інфіныва без формаўтваральных суфіксаў –ць,-ці,-чы: дума-ць,маўча-ць,вез-ці,нес-ці-ся. Большасць дзеясловаў беларускай мовы мае аднолькавую аснову ў інфінітыве і ў прошлым часе: раша-ць – раша-ў, раша-л-а,раша-л-і. Таму замест тэрміна “аснова інфінітыва” ўжываюцца тэрмін “аснова прошлага часу”. Ад асновы інфінітыва ўтвараюцца формы дзеясловаў прошлага часу абвеснага ладу: збудава-ў,расказа-ў; формы ўмоўнага ладу: збудава-ў бы, расказа-ў бы; дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу: збудава-н-ы,расказа-н-ы; дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу: загарэ-л-ы,высах-л-ы; дзеепрыслоўі заканчанага трывання: збудаваў-шы,змы-ўшы. Калі аснова інфінітыва не супадае з асновай прошлага часу,то дзеяслоўныя формы ўтвараюцца не ад інфінітыва, а ад асновы прошлага часу. Каб атрымаць аснову прошлага часу, трэба апусціць суфікс прошлага часу –л-(-ў-) і канчатак: прывес-ці – прывё-ў; пасячы – пасек, пасек-л-а. Аснова цяперашняга (будучага простаг) часу – гэта частка дзеяслова 3-й асобы множнага ліку цяпершняга ці будучага простага часу без канчатка –уць(-юць) ці –аць(-яць): піш-уць,напіш-уць,леч-аць. Ад асновы цяперашняга (будучага простага) часу ўтвараюцца асабовыя формы цяперашняга (будучага простага) часу абвеснага ладу: кос-яць – каш0у,кос-іш; формы загаднага ладу: кас-і,кас-іце; дзеепрыметнікі цяперняга часу: гавор-аць – гаворач-ы, Дзеепрыслоўі незакончанага трывання: кос-яць – кос-ячы. Асновы інфіінітыва і цяперняша часу могуць супадаць і не супадаюць. У дзеясловах вез-ці – вяз-уць, грэб-ці – граб-уць асновы супадаюць. У дзеясловах хадзі-ць – ходзяць,вастрыць – востр-аць – асновы не супадаюць,яны аднозніваюцца дзеяслоўнымі суфіксамі –і,-ы, -а ў аснове інфінітыва.

76.Прадуктыўныя і непрадуктыўныя класы дзеясловаў. Асабовыя формы з’яўляюцца спрагальнымі, зменяюцца па асобах,ліках,часах(у прошл.-па родах)і ладах.Такія формы ўжыв.ў ролі выказніка,наз.прэдыкат.Неасабовыя формы пазбаўлены ўласцівасці спрагацца.Да такіх форм адносіцца інфінітыў,дзеепрым.і дзеепрысл.Абазначаюць дзеянне без указання на асобу і час,інфініт.можа выконваць ролю розных членаў сказа.Дзеепрым. і дзеепрысл.-асабовыя формы,бо яны сумяшчаюць адзнакі дзеясл.і прым.ці дзеясл.і прысл.Часцей ужыв.у ролі даданых членаў і назыв.атрыбутыўна-акалічнас.Асабовыя і неасабовыя цесна звязаны агульнасцю лекс.знач,агульн.ўтвар.трыв.і стану,здольнасцю кіраваць наз.ва ўскосных склонах, магчымасцю спалуч.з прысл.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]