
3 Мастацкія тропы (метафара, эпітэт, параўнанне) ў мове лірычных твораў
Асаблівую ролю ў стварэнні мастацкага вобраза адыгрывае метафара. Мова паэзіі Янішчыц выключна метафарычная.
Самым пашыраным у паэзіі Я. Янішчыц з’яўляецца тып метафары – перанос уласцівасцей жывых істот на прадметы, з’явы прыроды:
“Ходзіць сонца па зарэччы // Па калені ў вадзе” [6, с. 24]; “Але пяе на небе залатая// Адзіная паўночная зара” [6, с. 148];“Душыла сонца, цалавала спёка,// Маланка з громам звязвала канцы” [6, с. 253].
Рэдка ў вершах з‘яўляюцца тыпы пераносу, калі жывым істотам прыпісваюцца ўласцівасці і дзеянні чалавека:
“Спачатку – слова. Тайны знак спярша. //Не падкупіць вястунку год – зязюлю” [6, с. 165].
Вельмі часта ўжываюцца метафарычныя словазлучэнні:
“Калі душа шукае слова, // А слова ў песню перайшло” [6, с. 45], “Праз сон садоў ідзе мой сілуэт” [6, с. 65], “І сэрца гулка і трывожна // Радзімым водарам п’яніць” [6, с. 88].
Адметнасцю мовы твораў Яўгеніі Янішчыц з’яўляюцца эпітэты.
Уражваюць эпітэты ў вершах прысвечаных Радзіме, прыродзе Палесся. Аўтар ходзіць па “лугах азёрных” вакол яе “даспелыя ружовыя рабіны” з верша “Хаджу па нівах, па лугах азёрных…” [7, с. 7 ] , ”высокія травы пад цяжарам нахлынуўшых рос” з верша “Пра атаву напомніць прасіла…” [7, с. 12]. Сляды каханага Яўгенія знаходзіць “ля пралесак нясмелых” з верша “Напэўна, шчасце ў мяне не па ўзросту…” [7, с. 17 ]. Захапленне навакольным светам, прыродай роднага краю назаўсёды застанецца адной з асноўных рыс творчасці Яўгеніі Янішчыц. А гэта значыць, што ў яе сэрцы заўсёды будзе жыць “зялёная зямля”, якая “магутней слабасці і смерці” з верша “Чаму ніколі не баюся я…” [7, с. 13 ] . Эпітэты надаюць вершам асаблівы настрой, дапамагаюць нарадзіцца непаўторнаму вобразу Радзімы.
Эпітэт у паэтычных тэкстах Яўгеніі Янішчыц адзін з самых ужывальных тропаў. Эпітэты даюць прадстаўленне аб асаблівай назіральнасці паэткі. Яны выкарыстоўваюцца для перадачы глыбінных пачуццяў лірычнай гераіні, перадаюць тонкія адценні пачуцця, надаюць вершам асаблівы непаўторны настрой. Таксама эпітэты ўзбагачаюць мову твора, становяцца яго асновай.
Таксама, параўнанні пашыраны ў лірыцы Янішчыц. Параўнанні сустракаюцца розных відаў. Агульнамоўныя: “Скошан лёс, як сенакос” [6, с. 174], “Схлынуць гады, як за вадою” [6, с.143], “Вясёлая дзяўчынка, Як матылёк, Ляціць над кладкай той…”[6, с. 66].
Паводле граматычнай пазіцыі аб’екта параўнання падзяляюцца на прыназоўнікавыя – “Туга, як хмуры панядзелак” [6, с. 164], “Вось і ўсмешка, як вясёлка ў кроснах” [6, с. 209], “Паэзія – агонь і лёд: // Сто раз згараць і ўздымацца” [6, с. 213]; прыдзеяслоўныя – “Юнацтва бессардэчнае // Сплыло, нiбы паром, //Над перакатнай рэчкаю, //Над грозным азяром” [6, с. 126]; “Схлынуць гады, як за вадою, //Ды не растане // I праменьчык святла” [6, с. 143], пры дзеясловах руху: “Смяюся я: вясёлая дзяучынка, //Як матылёк, ляцiць над кладкай тoй” [6, с. 66]; “То з выраем //Кружляю у паднябессi, //То, нiбы лiст, //Злятаю на траву” [6, с. 44]; “Ляцелi, як белыя гyci, снягi, //І ў кожнай сцяжынцы - смяшлiвы Марозка” [6, с. 183], зрэдку – пры дзеясловах фiзiчнага дзеяння: “Пераплялiся рукі, нібы галлё густое па вясне”[6, с. 41]; прыад’ектыўныя- выкарыстоўваюцца пры якасных прыметнiкax: “Лёгкiя, як дым пyxaвікі” [6, с. 61]; “Душой адкрытай і дзiцячай,// І чыстай, быццам снегапад” [6, с. 109]; “У лёгенькiм, як вецер, паліто” [6, с. 188]. Адзiночнымi з'яуляюцца прыадвербiяльиыя параўнаннi: “Запомню поле, твой абрыс, - Тут горача, бы ў млёва” [6, с. 139].
Распаўсюджаным з’яўляецца спалучэнне розных тропаў у вершах Я.Янiшчыц: эпiтэт+метафара+параўнанне: “Ідзеш у свет ажынны, //Прасторны, трапяткi. //І слухаеш: вякi калосяцца, як жыта” [6, с. 58]; метафара+параўнанне: “Плача неба над ссталіцай,// Як жалобная струна” [6, с. 65]; “Быццам палын у пракосах,// Частая сівень iмжыць” [6, с. 105]; метафара+эпiтэт: “Так светла i завозна ў прыродзе. //Грыбною цiшай дыхаюць бары ...”[6, с. 62]; “Анямела вечарэюць// Вочы руж i хрызантэмы” [6, с. 64].
Значную ролю ў мастацкай канкрэтызацыі паэтычнага радка Яўгеніі Янішчыц адыгрывае трапеізацыя маўлення, якая праяўляецца праз выкарыстанне метафар і параўнанняў. Паэтэса выкарыстоўвае таксама прыём спалучэння розных тропаў.
Яўгенія Янішчыц пакінула нам найвялікшае багацце.
Яе творы не маюць часу, бо людзі кахалі, кахаюць і будуць кахаць. Без кахання немагчыма жыць. Інтымная лірыка Янішчыц – гэта гісторыя яе пачуцця, але гэта гісторыя з’яўляецца нечым асабістым для многіх чытачоў паэткі. Яўгенія Янішчыц пісала свае творы пра сябе, але для нас.