
- •50 Філасофія і яе сутнасць
- •Узаемаадносіны філасофіі і прыватных навук.
- •Прадмет філасофіі, геаграфічны аспект у яе развіцці.
- •Мілецкая ( іянійская ) філасофія.
- •Элейская філасофія.
- •Сутнасць гомеамерый і праблемы пазнання.
- •Філасофія зянона(490--420)
- •Філасофія сафістаў.
- •Філасофія сакрата(466--399 да н. Э.)
- •Філасофія платона ( 427 -- 347г.Д.Н.Э.)
- •Вучэнне Платона аб душы.Працэс пазнання.
- •Разуменне дзяржавы ў Платона.
- •Філасофія арыстоцеля.
- •Адносіны цёплага і халоднага; адносіны вільготнага і сухога.
- •Адноснасць формы і матэрыі. Родавыя і відавыя формы.
- •Логіка Арыстоцеля.
- •Характарыстыка атамаў.
- •Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Апрыярызм у пытаннях пазнання.
- •Працэс пазнання ў філасофіі і. Канта.
- •Сутнасць антыномій.
- •Філасофія людвіга феербаха(1804--1872).
- •Рэлігія і атэізм у філасофіі л. Феербаха.
- •Філасофія марксізма.
- •Шматстайнасць форм быцця.
- •Сутнасць ўяўленняў аб рэчыва--полевай матэрыі
- •Матэрыя і рух.
- •Свядомасць і яе сутнасць.
- •Формы метафізікі:
- •Сінэргетыка.
- •Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі. Каэвалюцыя прыроды і грамадства.
- •Цывілізацыя.
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура як з'ява.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Этычныя вучэнні:
Вучэнне Платона аб душы.Працэс пазнання.
Платон працягваў далей вучэнне сафістаў і Сакрата аб тым, што чалавек складаецца з душы і цела і што целу ўласціва смяротнасць, а душы вечнасць. Да злучэння з целам душа існуе ў свеце ідэй і ўзбагачаецца цэлай сістэмай ідэальных ведаў. Пасля злучэння ў зямным жыцці з целам, яна забывае ўсё пачутае і ўбачанае ў свеце ідэй. А затым праз пэўныя сітуацыі, наводныя пытанні душа здольна ўспамінаць тую інфармацыю, якую яна атрымала ў свеце ідэй. Пагэтаму крыніца зямных ведаў знаходзіцца не ў чалавечым розуме і не ў яго пачуццях (зроку слыху..), а толькі ў прыроджаных ідэях. Напрыклад, Платон спасылаецца на дыялог “Менон” у якім Сакрат гутарыць з хлопчыкам, які ніколі не вывучаў геаметрыі, але праз наводныя пытанні самастойна ўспомніў тэарэму Піфагора. Пасля смерці цела, душа зноў вяртаецца ў свет ідэй і, ўзбагачае яго тымі ўражаннямі і інфармацыяй якія яна атрымала, калі была ў адзінству з целам. Пры дапамозе душы свет ідэй і свет фізічных прадметаў злучаецца ў двуадзінства.
Платон з'яўляеццаа пачынальнікам навукі псіхалогія (псіхея з ст.гр. - душа).У структурных адносінах душа складаецца з трох частак:
1) разумнай (лагістыкон) -- пры дапамозе яе чалавек разважае, аналізуе прымае рашэнні; яна лакалізуецца ў сферы галавы чалавека.
2)неразумнай(алагон), якая называецца яшчэ расліннай і знаходзіцца ў вобласці чалавечага страўніка; яна адчувае небяспеку, страх, голад, смагу і ўсе цялесныя жаданні. Да неразумнасці адносіцца і каханне, так як яно не падпарадкуецца розуму.
3)вогненнай, якая прысутнічае ў сэрцы і творыць адвагу, ненавісць, гераізм, патрыятызм.
Разуменне дзяржавы ў Платона.
Вучэнне Платона аб дзяржаве з’яўляецца канкрэтызацыяй яго вучэння аб свеце ідэй і ўтрымліваецца ў трактатах "Дзяржава"; "Палітыка"; “Законы”. Згодна Платона дзяржава ў зямных умовах узнікае і існуе толькі таму, што ў свеце ідэй ёсць ідэя дзяржавы. Прызначэнне дзяржавы: забяспечыць выжыванне як асобнага чалавека так і народа ў цэлым.Усіх грамадзян Платон дзеліць на тры групы па аналогіі структуры душы чалавека:
а)разумная частка -- кіраўнікі – філосафы, у душах якіх найболей золата, як мудрасці вышэйшай пробы; ім забараняецца мець матэрыяльныя багацці.
б)вогненная частка - ваяры, ахоўнікі, варта, у душах якіх пераважае срэбра; мудрасць у іх “па закліку сэрца” і праяўляецца ў гераізме, адвазе, абавязку, вернасці.
в)неразумная частка - земляробы, гандляры (гандлем павінны займацца людзі непрыдатныя ні да якой іншай працы), рамеснікі, душы якіх утвораны з медзі; мудрасць тут у штодзённай працы, якая павінна прыводзіць да ўзбагачэння, атрымання асалоды ад зямных даброт і ўцехаў і адначасова забяспечваць і кантраляваць мудрасць у двух другіх частках дзяржавы.
Усе зямныя дзяржавы з'яўляюцца неправільнымі і існуюць ў наступных формах:
1)тымакратыя; улада тут належыць нямногім і кіраўнікі дзяржавы спачатку карыстаюцца пашанай ў народа, але затым яны пачынаюць займацца казнакрадствам. А на гэта іх падбіваюць жонкі і, асабліва каханкі, і як вынік, кіраўнікі страчваюць свой аўтарытэт.
2)алігархія; пачынаецца з раскошы кіраўнікоў і беднасці народу. Тут ў межах адной дзяржавы своеасабліва суіснуюць дзяржава багатых і дзяржава бедных.
3)тыранія; зяўляецца найгоршай формай адхілення ад ідэальнай дзяржавы так як уся ўлада ў ёй належыць аднаму. Як правіла, яна завяршаецца натуральнай смерцю тырана ці яго забойствам.
4)дэмакратыя, яе неправільнасць ў тым, што праз традыцыі, праз выбары большасць падпарадкоўвае сабе нязгодную з ёю меншасць і навязвае ёй свае погляды, каштоўнасці, пануе над ёй. А гэта знішчае непаўторнасць асобнага чалавека, ці якой - небудзь меншасці людзей.
Ідэальная дзяржава з’яўляецца сінонімам справядлівасці і да яе павінны імкнуцца ўсе існуючыя дзяржавы, але так як ідэальная дзяржава існуе толькі ў свеце ідэй, то ўсе зямныя дзяржавы ніколі не могуць дасягнуць яе. Жаданне дацягнуцца да ідэальнай дзяржавы спрыяе пошукам справядлівасці ў зямных грамадствах. Ідэальная дзяржава надзелена двумя рысамі: мудрасцю кіраўніка і мужнасцю народа. Мудрасць кіраўніка праяўляецца у тым, што ён не павінен выкарыстоўваць сваю ўладу дзеля ўзвышэння самога сябе як адзінаправільнага і незаменнага ў дзяржаве. Паводле Платона кіраваць дзяржавай павінны філосафы, пры тым незважаючы на тое, што яны могуць і не разбірацца ў нейкіх дакладных справах і каштоўнасцях, але самае галоўнае - яны павінны разумець філасофскі сэнс такіх катэгорый як дзяржава, грамадзянін, дэмакратыя, гісторыя, свабода, будучыня і пагэтаму “пакуль дзяржаўная ўлада і філасофія не злучацца ў адно, да таго часу і дзяржаве і ўсяму чалавецтву не пазбавіцца ад няшчасцеў” У ідэальнай дзяржаве поруч з мудрасцю кіраўніка прысутнічае мужнасць грамадзяніна. Мужнасць праяўляецца праз штодзённы занятак, абавязак, а таксама праз адносіны грамадзяніна да ўлады і ўменню яго адстойваць сваю годнасць. Узорам мужнасці не павінны быць кіраўнікі дзяржавы і вайскоўцы. Забараняецца кіраваць дзяржавай вайскоўцам і паліцэйскім, дзеля таго каб не ператвараць яе ў казарму.