Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Filosifia_Lektsii.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

Філасофія платона ( 427 -- 347г.Д.Н.Э.)

Поруч з лініяй Дэмакрыта, які сімвалізуе вяршыню антычнага матэрыялізма, ў гісторыі філасофіі існуе лінія Платона, як найвышэйшы пункт у развіцці ідэалізма. Да Платона філасофскі ідэалізм, праяўляўся ў містыфікацыі піфагарыйцамі лікаў, ў разуменні логаса Гераклітам, ў этычных катэгорыях Сакрата. І толькі ў Платона аб'ектыўны ідэалізм уяўляе сабой аформлены і завершаны варыянт. Пагэтаму платанізм і аб'ектыўны ідэалізм ёсць сінонімы. Платон як вучань Сакрата пашырыў ягоны дэдуктыўны метад з этычнай сферы і на сферу прыродных і грамадскіх з'яваў і працэсаў. Небезпадстаўна гаворыцца, што ўся заходняя філасофія ўяўляе сабой толькі шэраг заўваг да Платона.

Цэнтральным паняццем у Платона выступае ідэя г. зн.штосці духоўнае, вечна існуючае і нікім не створанае. Ідэя існуе сама па сабе і не мае пад сабою якога--небудзь фізічнага носьбіта. Згодна Платона ідэя прыгожага існуе вечна і нязменна толькі, як ідэя, а прадметы прыгожыя існуюць часова. Па аналогіі ён разглядаў ўсе іншыя ідэі, як нязменныя духоўныя сутнасці. Платон прызнае існаванне сапраўднага і несапраўднага быцця.

Сапраўднае быццё (ідэальнае, правільнае)--гэта ідэі, гэта цэлы свет ідэй, якія існуюць вечна і незменна і ўспрымаюцца праз розум. Несапраўднае быццё (матэрыяльнае, неправільнае)--гэта фізічныя прадметы, якія існуюць часова і ўспрымаюцца пачуццёва(праз зрок,слых,смак,..) г. зн. усё матэрыяльнае, ўсё рэчывавае з’яўляецца “ценем” ідэальнага. Сапраўднае быццё стварае несапраўднае быццё г.зн. вечныя ідэі твораць часовыя прадметы: напрыклад, ідэя чалавека -- вечная, а людзі якія ствараюцца гэтай ідэяй існуюць часова і не з'яўляюцца ідэальнымі. Для таго, каб пераканацца, што ідэі існуюць аб'ектыўна і рэальна, Платон сцвярджае: пры параўнанні двух прадметаў, заўсёды паміж імі нябачна прысутнічае трэці, які існуе як ідэя і стваральнік гэтых прадметаў. Напрыклад, калі параўноўваць паміж сабою два кляновыя лісты, то ва ўсіх выпадках паміж імі нябачна прысутнічае ідэальны кляновы ліст. Ідэальнасцю надзелены матэматычныя паняцці: кропка як фізічны прадмет адсутнічае, але як прадмет разважанняў, як ідэальная кропка яна надзелена рэальнасцю. Іерархія ідэй прадвызначае сістэмнасць і структурнасць ў сусвеце, ў прыродзе і прадстаўлена схемай:

1)справядлівасць і прыгажосць -- гэта самыя галоўныя ідэі. Пагэтаму і ў зямным існаванні ўсё праяўляецца і заяўляе аб сабе толькі праз справядлівасць і прыгажосць.

2)ідэі фізічнага свету: агонь, колер, рух, гук, пахі і г. д., як фізічныя з'явы існуюць у сілу таго што яны створаны ідэямі агню, колеру і г. д.

3)ідэі жывога свету: расліны, жывёлы, чалавек таксама ўзнікаюць ад адпаведных ідэй.

4)ідэі дакладных прадметаў: стол, ложак, рыдлёўка, канапа ды ўсе іншыя прадметы і прылады, што вырабляюцца чалавекам; гэта вынік стваральнай сілы ідэй, так як, усімі дзеяннямі пры вытворчасці любых прадметаў, чалавек заўсёды кіруецца адпаведнымі ідэямі.

5)ідэі адносін: любоў, ненавісць, сіметрыя, прапорцыя. Значыць, любоў сіметрыя і г. д. у прыродным і асабістым варыянце існуюць толькі таму, што існуюць адпаведныя ідэі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]