
- •50 Філасофія і яе сутнасць
- •Узаемаадносіны філасофіі і прыватных навук.
- •Прадмет філасофіі, геаграфічны аспект у яе развіцці.
- •Мілецкая ( іянійская ) філасофія.
- •Элейская філасофія.
- •Сутнасць гомеамерый і праблемы пазнання.
- •Філасофія зянона(490--420)
- •Філасофія сафістаў.
- •Філасофія сакрата(466--399 да н. Э.)
- •Філасофія платона ( 427 -- 347г.Д.Н.Э.)
- •Вучэнне Платона аб душы.Працэс пазнання.
- •Разуменне дзяржавы ў Платона.
- •Філасофія арыстоцеля.
- •Адносіны цёплага і халоднага; адносіны вільготнага і сухога.
- •Адноснасць формы і матэрыі. Родавыя і відавыя формы.
- •Логіка Арыстоцеля.
- •Характарыстыка атамаў.
- •Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Апрыярызм у пытаннях пазнання.
- •Працэс пазнання ў філасофіі і. Канта.
- •Сутнасць антыномій.
- •Філасофія людвіга феербаха(1804--1872).
- •Рэлігія і атэізм у філасофіі л. Феербаха.
- •Філасофія марксізма.
- •Шматстайнасць форм быцця.
- •Сутнасць ўяўленняў аб рэчыва--полевай матэрыі
- •Матэрыя і рух.
- •Свядомасць і яе сутнасць.
- •Формы метафізікі:
- •Сінэргетыка.
- •Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі. Каэвалюцыя прыроды і грамадства.
- •Цывілізацыя.
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура як з'ява.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Этычныя вучэнні:
Філасофія марксізма.
Марксізм прадстаўлены спадчынай К. Маркса (1818 -1883), Ф. Энгельса (1820-1895г), Леніна(1870 -1924). Марксізм узнік ў Германіі і вядзе свой адлік ад 1847г., з моманту выхаду ў свет сумеснай працы Маркса і Энгельса "Маніфест камуністычнай партыі". Акрамя гэтага К. Маркс напісаў "Жабрацтва філасофіі", а таксама "Капітал", у якім робіцца аналіз буржуазнай гаспадаркі і абгрунтоўваецца непазбежнасць замены капіталізма камунізмам. Энгельсу належаць працы "Дыялектыка прыроды","Анты-Дзюрынг". Маркс і Энгельс таксама стварылі шмат сумесных твораў: "Святое сямейства", "Нямецкая ідэалогія", і г. д.У аснове ўзнікнення марксізма-- тры прычыны: класавая барацьба; навуковая рэвалюцыя; тэарэтычныя крыніцы.
1.Класавая барацьба. На ўзнікненне марксізма паўплывала з'яўленне ў19ст.на Захадзе пралетарыяту (з лац. бедны, немаёмасны чалавек) і асабліва паўстанне рабочых французскага горада Ліёна (1834г); паўстанне ткачоў у Сілезіі, а таксама чартысцкі рух (чартызм-хартыя), які паклаў пачатак прафсаюзнаму руху ў Англіі ў першай палове 19ст. Маркс і Энгельс звярнулі ўвагу на пралетарыят, у асноўным, як на разбуральную сілу буржуазнага грамадства.
2.Навуковая рэвалюцыя. У сярэдзіне 19ст. нямецкія прыродазнаўцы Майер і Гельмгольц, а таксама англічанін Джоўль сфармулявалі закон зберажэння і ператварэння энэргіі. Філасофская выснова з гэтага закона азначала што энэргія не ўзнікае і не знікае, а толькі пераходзіць з адной формы існавання ў другую. Нямецкія прыродазнаўцы Шван і Шлэйдэн стварылі клеткавую тэорыю з якой вынікала, што клетка зьяўляецца асновай будовы і развіцця раслінных і жывёльных арганізмаў, у тым ліку і чалавека. Ч. Дарвін сфармуляваў закон эвалюцыйнага развіцця жывой прыроды, з якога вынікае, ў прыватнасці, што чалавек паходзіць ад малпы.
3.Тэарэтычныя вытокі.Марксізм, узнік як пераасэнсаванне нямецкай класічнай філасофіі, англійскай буржуазнай палітычнай эканоміі, французскага ўтапічнага сацыялізма.
а).нямецкая класічная філасофія. Маркс і Энгельс адмовілі агнастыцызм І.Канта і прынялі ягоную тэорыю імглістасці, як асновы для ўзнікнення сусвету; адкінулі вучэнне Гегеля аб абсалютнай ідэі і запазычылі ў яго толькі дыялектыку. Яны пашырылі яе і на прыроду і на грамадства, ў той час як у Гегеля дыялектыка адрасавалася толькі сферы чалавечага розума. Ад спадчыны Л.Феербаха быў запазычаны -- матэрыялізм і, наадварот, марксізм не прыняў метафізічнасць і ідэалістычнае разуменне Феербахам чалавека з ягонай прыроджанай рэлігійнасцю і любоўю. Пераасансаваўшы нямецкую класіку марксізм стварыў два новыя напрамкі матэрыялізма: дыялектычны, як метад для тлумачэння прыроды; гістарычны, як метад для тлумачэння чалавека і грамадства.У сукупнасці дыялектычны і гістарычны матэрыялізм гэта і ёсць структура філасофіі марксізма.
б).англійская буржуазная палітэканомія. Марксізм крытычна пераасэнсаваў спадчыну англійскіх эканамістаў-тэарэтыкаў 19ст. Адама Сміта і Дэвіда Рыкардо. У выніку гэтага марксізм сфармуляваў тэорыю дабавачнай вартасці, як асновы сацыяльнай няроўнасці буржуазнага грамадства. Дабавачная вартасць -- неаплачаная частка працоўнага дня наёмнага работніка якую прысвойвае сабе ўласнік сродкаў вытворчасці. Зліквідаваць яе можна толькі ва ўмовах камунізма на аснове грамадскай (калектыўнай) ўласнасці на сродкі вытворчасці.
в).французскі ўтапічны сацыялізм. Маркс і Энгельс пераасансавалі спадчыну французскіх сацыялістаў-утапістаў Сен-Сімона, Фур'е, Роберта Оўэна. Слова утопія паходзіць ад назвы трактата Томаса Мора "Утопія"(1516г.). Сюжэт яго наступны: група людзей засяліла невядомую нікому выспу "Утопія" і усталявалі на ёй новыя адносіны: тут ўсё з'яўлялася агульным, нават і дзеці. Адразу пасля нараджэння іх забіралі ад маці і выхоўвалі ў прытулках, каб мацярынская пяшчота не рабіла з іх эгаістаў і ўласнікаў. Згодна Сен--Сімона варта правесці агітацыю сярод заможных людзей, і тыя падзеляцца сваімі багаццямі з беднымі і ў народзе запануе роўнасць. Так як выспа "Утопія"--гэта мастацкая выдумка Т Мора, пагэтаму ўсе нерэальныя праекты пераўладкавання грамадства сталі называцца ўтапічнымі. Узяўшы за аснову палажэнні сацыялістаў--утапістаў, што асвета і мараль выконваюць вялікую ролю ў выхаванні чалавека, марксізм тым не меньш сцвярджаў што роўнасць і справядлівасць можа быць дасягнута толькі праз дыктатуру пралетарыята.
АСНОЎНЫЯ КАТЭГОРЫІ МАРКСІЗМА
1)грамадска-эканамічная фармацыя ( ГЭФ ) -- гэта сукупнасць матэрыяльнага і духоўнага ўзроўня у развіцці грамадства, якое ў сваім развіцці праходзіць пяць фармацый: першабытна--абшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і камуністычную. Пераход ад меньш арганізаванай фармацыі да больш арганізаванай--гэта і ёсць грамадскі прагрэс. А камунізм -- ёсць самамэта развіцця ўсёй чалавечай гісторыі і пагэтаму ён будзе існаваць вечна. Першая і пятая ГЭФ маюць агульную аснову, так як у іх існуе грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці; тут ніхто не эксплуатуе другога. Першабытна-абшчынны "камунізм" існаваў толькі дзякуючы нізкаму ўзроўню развіцця чалавека і наадварот камунізм у завершаным выглядзе будзе існаваць як супольнасць свядомых людзей з высокім узроўнем вытворчасці. Другая, трэцяя і чацвёртая ГЭФ грунтуюцца на прыватнай уласнасці і капіталізм як найбольш развітая ГЭФ тэхнічна і сацыяльна падводзіць чалавецтва да камунізма.
2)паняцце класаў, класавай барацьбы ўпершыню ўзгадваецца ў " Маніфесце камуністычнай партыі " (1847г.) Класы--гэта вялікія групы людзей,якія займаюць рознае месца ў вытворчасці і з якіх адна можа прысвойваць вынікі працы другой. Класы бываюць: антаганістычныя і неантаганістычныя. Паміж антаганістычнымі(буржуа і пралетарый) існуюць невырашальныя супярэчнасці і класавая барацьба. Неантаганістычныя класы (пралетарыят і сялянства) --саюзнікі і паміж імі адсутнічаюць супярэчнасці. Класаў няма ў першабытна--абшчыннай і камуністычнай фармацыях, а існуюць ў рабаўладальніцтву, феадалізме і капіталізме. Пралетарыят, ва ўмовах буржуазнага грамадства, вядзе сваю барацьбу ў трох формах: палітычнай, эканамічнай і ідэалагічнай. Класавая барацьба прыводзіць да дыктатуры пралетарыята. А яна, павінна прывесці да пераходу ўсіх класаў на пралетарскія пазіцыі, што і забяспечвае безкласавасць камунізма.
3)дыктатура пралетарыята. Умовай пабудовы камунізма ёсць наданне пралетарыяту неабмяжаванай ўлады ва ўсіх сферах жыцця, так як ён з'яўляецца немаёмасным, а значыць і прагрэсіўным класам. Пад час сваёй улады пралетарыят павінен усталяваць новую мараль, якая грунтуецца на прынцыпе: "хто не працуе той і не спажывае!" Дзеля гэтага пралетарыяту павінна быць дадзена права фізічнага падаўлення сваіх апанентаў.
БЫЦЦЁ (АНТАЛОГІЯ) ЯК ФІЛАСОФСКАЯ КАТЭГОРЫЯ.
Катэгорыя быцця ці анталогія з’яўляецца адной з самых галоўных у філасофіі. Катэгорыя быцця мае працяглую гісторыю.
1) антычная традыцыя. Грэчаскі філосаф Парменід пры тлумачэнні быцця выкарыстоўваў схему: быццё – ўсё тое, што існуе, а небыццё – ўсё тое, што не існуе. З гэтай схемы вынікала, што і жыццё (існаванне) і смерць (неіснаванне) з’яўляюцца элементамі быцця ў сілу таго, што яны ёсць як факты. Парменід быццё і думку аб быцці атаясамліваў г. зн. рабіў іх раўназначнымі. Атрымліваецца, што думаць – гэта тое самае, што і быць. Напрыклад, думаць пра шчасце і быць шчаслівым у рэальнасці гэта адно і тое самае. Такім чынам, быційнасцю надзяляліся не толькі прадметы прыроды, але і прадметы думак.
2) быццё ў сярэдневяковай філасофіі. Схаластычная філасофія лічыла, што ў рэальнасці існуе толькі тое, што існуе нязменна. А так як нязменным з’яўляецца толькі бог, то толькі ён і з’яўляецца сапраўдным быццём. Усё іншае: людзі, з’явы, прадметы існуюць часова і пагэтаму не надзелены рэальнай быційнасцю.
3) суб’ектыўна – ідэалістычная традыцыя ў разуменні быцця. Наўбольш выразна яна прадстаўлена ў спадчыне англійскага філосафа XVIIIст. Джорджа Бэрклі. Ягонае разуменне катэгорыі быцця наступнае: ”esse = percipi”, што ў пер.з лац. азначае: “быць= успрыняццю”, значыць для таго каб быць, трэба быць успрынятым нейкім суб’ектам, нейкім “Я”. Тут, сцвярджаецца, што рэальна існуе толькі тое, што ўспрымаецца, што фіксуецца чалавечымі пачуццямі. Такім чынам, чалавечае“Я” успрымаючы прадметы гэтым самым стварае вобразы гэтых прадметаў, у выніку чаго “Я” і ёсць стваральнік вобразнага быцця. Напрыклад, зрокавы вобраз прадмета з’яўляецца самастойнай быційнай рэальнасцю, якая існуе поруч з самім прадметам. А так як вобразы ў кожным “Я” з’яўляюцца індывідуальнымі, то адсюль вынікае, што быццё ў любым выпадку творыцца толькі індывідуальным і непаўторным “Я”.
4)матэрыяістычная (марксісцкая) традыцыя разумення быцця. Тут прызнаецца, што першаснае быццё г. зн. прырода існуе сама па сабе без якога – небудзь стваральніка. Духоўнае быццё (думкі, пачуцці, фантазіі) з’яўляюцца другаснымі, г. зн. духоўнае быццё можа існаваць не само па сабе, а толькі на аснове прыроднага (чалаечага) быцця.
Быццё, як існаванне.
Быццё азначаецца праз паняцце існаванне. Існаваць – значыць пакоіцца, ці зменьвацца. Існуюць розныя рэальнасці быцця: суб’ектыўная, аб’ектыўная і суб’ектыўна - аб’ектыўная.
а) суб’ектыўная рэальнасць быцця - гэта ёсць нішто іншае, як свядомасць, здумленне, духоўны свет чалавека г. зн. усё тое, што ўласціва чалавечаму “Я” , ўсё тое, праз што яно праяўляецца і заяўляе аб сваім існаванні. Сюды адносяцца не толькі пачуцці і ўяўленні чалавека, але і выказванні, навуковыя тэорыі, гіпотэзы, творы мастацтва і тэхнікі.
б) аб’ектыўная рэальнасць быцця ахоплівае ўсё тое, што існуе па – за і незалежна ад свядомасці. Зоркавыя сістэмы і элементарныя сістэмы, атамы і макрацелы, г. зн. усё тое, што складае нежывую і жывую прыроду, а таксама сам чалавек, грамадства; гэта рэальнасць матэрыяльных сістэм самага рознага іерархаванага парадку, пачынаючы ад элементарных часцінак (нават віртуальных), прадметаў, планет, сузор’еў, біясферы з усёй яе фаунай і флорай.
в) суб’ектыўна – аб’ектыўная рэальнасць быцця – гэта быццё суб’ектыўных і аб’ектыўных сістэм. Чалавек, чалавечае грамадства, міжасабовыя адносіны з’яўляюцца тыповым узорам гэтай рэальнасці. Напрыклад, чалавек, як духоўная істота належыць да суб’ектыўнай рэальнасці, але як матэрыяльная сістэма (цялеснасць чалавека) ён належыць да аб’еетыўнай рэальнасці, а як цэлае (дух і цела) чалавек належыць да суб’ектыўна – аб’ектыўнай рэальнасці.