
- •50 Філасофія і яе сутнасць
- •Узаемаадносіны філасофіі і прыватных навук.
- •Прадмет філасофіі, геаграфічны аспект у яе развіцці.
- •Мілецкая ( іянійская ) філасофія.
- •Элейская філасофія.
- •Сутнасць гомеамерый і праблемы пазнання.
- •Філасофія зянона(490--420)
- •Філасофія сафістаў.
- •Філасофія сакрата(466--399 да н. Э.)
- •Філасофія платона ( 427 -- 347г.Д.Н.Э.)
- •Вучэнне Платона аб душы.Працэс пазнання.
- •Разуменне дзяржавы ў Платона.
- •Філасофія арыстоцеля.
- •Адносіны цёплага і халоднага; адносіны вільготнага і сухога.
- •Адноснасць формы і матэрыі. Родавыя і відавыя формы.
- •Логіка Арыстоцеля.
- •Характарыстыка атамаў.
- •Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Апрыярызм у пытаннях пазнання.
- •Працэс пазнання ў філасофіі і. Канта.
- •Сутнасць антыномій.
- •Філасофія людвіга феербаха(1804--1872).
- •Рэлігія і атэізм у філасофіі л. Феербаха.
- •Філасофія марксізма.
- •Шматстайнасць форм быцця.
- •Сутнасць ўяўленняў аб рэчыва--полевай матэрыі
- •Матэрыя і рух.
- •Свядомасць і яе сутнасць.
- •Формы метафізікі:
- •Сінэргетыка.
- •Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі. Каэвалюцыя прыроды і грамадства.
- •Цывілізацыя.
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура як з'ява.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Этычныя вучэнні:
Сутнасць антыномій.
Антыноміі – гэта невырашальныя супярэчнасці, якія і існуюць ў сферы чалавечага розума. Яны ўзнікаюць ў выніку таго, што чалавечы розум спрабуе асэнсоўваць такія наўменальныя паняцці, як прастора, час, вечнасць, Бог, прыгажосць, справядлівасць. А ўсе гэтыя ды ім падобныя паняцці ёсць нішто іньшае, як “рэчы ў сабе”, а менавіта ўсё тое, што немагчыма зразумець і спасцігнуць ні розумам, ні пачуццёва. Асноўнымі антыноміямі з’яўляюцца:
1) матэматычныя выяўляюцца толькі праз колькасьць, а яна выражае толькі знешні бок прадметаў і з’яваў (феноменаў), г. зн.прыродныя аб’ёмы, памеры, структуры. Пагэтаму немагчыма з пазіцый чалавечага вопыта, ці пры дапамозе колькасных паказчыкаў адказаць на пытанне: ці свет абмежаваны ў прасторы і ў часе, ці ён бязмежны; з’яўляецца свет безструктурным, ці ён структурна арганізаваны; дзеліцца ён да якой - небудзь мяжы ці не. У матэматычных антыноміях і адзін і другі магчымасны адказ не з’яўляецца ісціным.
2) дынамічныя выяўляюцца праз якасць, а яна ўласціва толькі ўнутранаму зместу прадметаў (ноўменам). Дынамічныя антыноміі ўзнікаюць ў чалавека, калі ён пачынае, напрыклад, разважаць аб існаванні, ці неіснаванні свабоды і Бога. У чалавека адносна свабоды існуюць вельмі супярэчлівыя ўяўленні: з аднаго боку, чалавек прыходзіць да высновы, што свабода існуе і што чалавек можа свабодна думаць і дзейнічаць; з другога боку чалавек змушаны пагаджацца, што свабоды няма, што чалавек залежыць ад прыроды, ад іньшых людзей, ад выпадковасцей і г. д. Згодна І. Канта свабода існуе ў чалавека, як у “рэчы ў сабе”, толькі наўменальна г. зн. толькі ў думках і не болей. Свабода ў прыродзе (феноменах) адсутнічае; тут ўсё жорстка прадвызначана. Нараджэнне, працягласць, ўзровень і дабрабыт жыцця, ці наступленне смерці ў чалавека аніяк не залежыць ад свабоднага выбару “Я”. Чалавек у зямным жыцці не можа атрымаць свабоду ў сваіх словах, дзеяннях, учынках т. я. ягоная свабода можа закранаць і парушаць свабоду іншых людзей, ці прыроды. І толькі ў думках сваіх ён можа дасягаць выключнай свабоды. Значыць, як феномен (як прыродная з’ява),чалавек не свабодны, а як ноўмен( як “рэч у сабе”) - свабодны.
Дынамічныя антыноміі таксама ўзнікаюць і ў тым выпадку, калі чалавек пачынае разважаць аб існаванні ці неіснаванні Бога. Чалавек ніколі не здольны зрабіць адназначны адказ на гэтае пытанне. Калі разглядаць Бога фенаманальна, як нейкую прыродную з’яву, то чалавек нездольны не толькі зафіксаваць яго, напрыклад, зрокава, слыхава, але і не можа яго, нават, ўявіць. У тым выпадку, калі чалавек імкнецца разгадаць Бога наўменальна г. зн. ягоны змест, то чалавек не здолее зрабіць гэта з той прычыны, што любая “рэч ў сабе”, згодна Канта, прынцыпова непазнавальна: ніхто і ніколі не здольны “зазірнуць” ў Бога. Пагэтаму чалавек ніколі не зможа зразумець намеры Бога і боскую логіку. Значыць, і на ўзроўні і феномена і на ўзроўні ноўмена даказаць існаванне ці неіснаванне Бога немагчыма.
ФІЛАСОФІЯ ГЕОРГ ВІЛЬГЕЛЬМ ФРЫДРЫХА ГЕГЕЛЯ(1770 -- 1831).
Гегель быў прафесарам філасофіі і права Берлінскага ды іньшых германскіх універсітэтаў.
Вучэнне Гегеля аб абсалютнай ідэі.
Цэнтральным у філасофіі Гегеля выступае паняцце абсалютнай ідэі сінонімам якой з’яўляецца сусветны розум. Абсалютная ідэя ці сусветны розум не існуе ў фізічным свеце, а выключна ў ідэальным і не належыць нейкім канкрэтным людзям, а існуе сама па сабе, але існуе рэальна і аб’ектыўна.У сваіх асноўных рысах яна мае значнае падабенства да ідэі бога у манатэістычных рэлігіях г. зн. такіх, якія заснаваны на прынцыпах адзінабожнасці: іўдаізм, хрысціянства, іслам, буддызм. Але гэта не азначае, што абсалютная ідэя цалкам супадае з ідэей бога. У абсалютнай ідэі няма аніякіх пасярэднікаў паміж ёй і чалавекам, накшталт таго, што ёсць ў рэлігіях: Маісей, Хрыстос, Будда, Мухамед. Абсалютная ідэя, як выключная абстракцыя, таксама як і бог,-- ідэальная і вечная; яна з’яўляецца стваральнікам і сусвету і чалавека і чалавечай думкі.
Трыадычнасць ў філасофіі Гегеля.
Яна праяўляецца ў тым, што і прырода, і чалавек, і чалавечыя думкі ўкладваюцца ў пэўныя трыадычныя схемы: тэза; антытэза; сінтэз.
1) тэза: тут аб’екты існуюць не як фізічныя, а выключна, толькі як ідэальныя. Галоўным тут выступае момант ідэальнага.
2) антытэза: адмаўляецца ўсё тое, што сцвярджаецца ў тэзе; г. зн. адкідваецца ідэальнае і прызнаецца толькі фізічнае, прыроднае.
3) сінтэз: здымаюцца супярэчнасці паміж тэзай і антытэзай праз іх злучэнне. Галоўным выступае адзінства тэзы і антытэзы ці адзінства ідэальнага і прыроднага.
Структура філасофскай сістэмы Гегеля таксама ўкладваецца ў трыадычную схему адпавядае тром яго вялікім творам:
1) тэза --“Навука логікі”
2) антытэза -- “Філасофія прыроды”
3) сінтэз – “Філасофія духа( чалавека)”
Асноўныя этапы развіцця абсалютнай ідэі.
У сваёй ідэальнасці і вечнасці абсалютная ідэя праходзіць тры этапы свайго развіцця:
1) тэза: тут абсалютная ідэя характарызуецца самаразвіццём; г. зн. яна існуе толькі як сістэма абстрактна-лагічных паняццяў, якія нічога фізічнага не ўтрымліваюць і не абазначаюць ў сілу таго, што і прыродныя прадметы і сама прырода яшчэ адсутнічаюць. У выніку самаразвіцця, абсалютная ідэя пачынае ствараць абстрактныя паняцці: быццё, нішто, станаўленне, якасць, колькасць, мера, сутнасць. Паміж гэтымі абстракцыямі існуе пэўная сістэма адносін кшталту: з “быцця” ўзнікае “нішто”, а з яго пачынаецца “станаўленне”; “якасць” творыць “колькасць”, а з яе ўзнікае “ мера” і г. д., а ўсё разам творыць логіку ідэальнага, якая ў сваю чаргу стварае логіку прыроднага. Выснова: ідэальнае заўсёды папярэднічае прыроднаму і творыць яго.
2) антытэза: ў выніку самаразвіцця абсалютнай ідэі адбываецца яе агрубленне г.зн. абсалютная ідэя, выходзячы з самой сябе і сваёй ідэальнасці матэрыялізуецца, чым і творыць прыродныя прадметы і ўсю прыроду. Дзякуючы гэтаму ўзнікаюць прадметы і прыродныя з’явы накшталт: сонца, зямля, трава, каменне, цяпло, смерць і г. д. Менавіта ўсё тое, што існавала на ўзроўні тэзы як абстрактныя паняцці. Значыць, логіка, якая існуе на ўзроўні тэзы ці на паняційным узроўні творыць логіку ў прыродзе. Гэта і ёсць пераход ад тэзы да антытэзы, ці пераход ад ідэальнага да прыроднага. У прыродзе абсалютная ідэя праяўляецца праз: механіку, рух, інэрцыю, фігуру, форму, арганіку, а таксама праз з’яўленне чалавека, як цялеснай, але яшчэ не духоўнай істоты. Ён узнікае толькі таму што на ўзроўні тэзы існавала лагічнае паняцце “чалавек”, якое агрубілася, чым і стварыла чалавека прыроднага.
3) сінтэз здымае супярэчнасці паміж тэзай і антытэзай, ці паміж ідэальным і прыродным. У межах сінтэза, чалавек цялесны надзяляецца яшчэ інтэлектам; з гэтага моманту чалавек – гэта адзінства ідэальнага (як сістэма лагічных паняццяў) і прыроднага (як чалавечае цела); Менавіта абсалютная ідэя пры дапамозе лагічных паняццяў творыць ў чалавека ягоны інтэлект і ўсю сістэму чалавечых думак. З гэтага моманту абсалютная ідэя прайшоўшы этап самаразвіцця (тэза), прыродны ўзровень (антытэза) пачынае існаваць і праяўляцца толькі ў чалавечым розуме, як сінтэз ідэальнага і прыроднага. І, як вынік, кожны чалавек – носьбіт часцінкі сусветнага розума. Па-за розумам чалавека абсалютная ідэя не існуе. На гэтым, апошнім этапе абсалютная ідэя зноў вяртаецца да самой сябе ў форме чалавечай свядомасці і самасвядомасці.
Абсалютная ідэя ў сусветнай гісторыі.
Развіццё Абсалютнай ідэі (Сусветнага розуму) існуе ў чалавечай гісторыі. Паводле Гегеля гісторыя -- гэта самараскрыццё чалавека ў часе; гэта рэалізацыя задум Абсалютнай ідэі. Пагэтаму ўсё тое, што падаецца людзям нейкім ліхам (злачынствы, няшчасці, войны і г. д.) - гэта толькі нейкія дробныя моманты ў гісторыі. Адсюль ў Гегеля і знакамітае выказванне: “ўсё рэальнае – разумна; ўсё разумнае – рэальна” г. зн, што ўсё тое што рэальна існуе ( ў тым ліку няшчасці, гора і г. д.) надзелена разумнасцю і наадварот усё разумнае існуе рэальна.
Уся сусветная гісторыя дзеліцца на тры асноўныя этапы:
1) усходняя (тыранічная) гісторыя -- тэза; тут чалавек яшчэ не ўсвядамляе, што толькі свабода здольна раскрываць ягоную сутнасць, і як вынік у ёй усе з’яўляюцца рабамі. Чалавек ва ўсходней гісторыі павінен толькі верыць і ні ў якім выпадку не разважаць.
2) антычная (класічная) гісторыя -- антытэза; тут толькі асобныя людзі ўсвядамляюць карыснасць свабоды, якая складае і раскрывае іх сутнасць, а тыя людзі, якія не ўсвядомілі гэтага, заставаліся рабамі, ў тым ліку духоўнымі.
3) германская (еўрапейска - хрысціянская) гісторыя -- сінтэз; тут адбываецца усведамленне карыснасці свабоды асноўнай часткай людзей, яны жадаюць і адстойваюць яе. На ўзроўні сінтэза супярэчнасці паміж рабствам (усходняя гісторыя) і свабодай (антычная гісторыя) зліваюцца ў штосьці адзінае: хрысціянства разглядае любога чалавека не проста як раба, але выключна, як раба божага; а свабода існуе для чалавека, толькі як для грамадзяніна дзяржавы з яго акрэсленымі правамі і абавязкамі.