
- •50 Філасофія і яе сутнасць
- •Узаемаадносіны філасофіі і прыватных навук.
- •Прадмет філасофіі, геаграфічны аспект у яе развіцці.
- •Мілецкая ( іянійская ) філасофія.
- •Элейская філасофія.
- •Сутнасць гомеамерый і праблемы пазнання.
- •Філасофія зянона(490--420)
- •Філасофія сафістаў.
- •Філасофія сакрата(466--399 да н. Э.)
- •Філасофія платона ( 427 -- 347г.Д.Н.Э.)
- •Вучэнне Платона аб душы.Працэс пазнання.
- •Разуменне дзяржавы ў Платона.
- •Філасофія арыстоцеля.
- •Адносіны цёплага і халоднага; адносіны вільготнага і сухога.
- •Адноснасць формы і матэрыі. Родавыя і відавыя формы.
- •Логіка Арыстоцеля.
- •Характарыстыка атамаў.
- •Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Апрыярызм у пытаннях пазнання.
- •Працэс пазнання ў філасофіі і. Канта.
- •Сутнасць антыномій.
- •Філасофія людвіга феербаха(1804--1872).
- •Рэлігія і атэізм у філасофіі л. Феербаха.
- •Філасофія марксізма.
- •Шматстайнасць форм быцця.
- •Сутнасць ўяўленняў аб рэчыва--полевай матэрыі
- •Матэрыя і рух.
- •Свядомасць і яе сутнасць.
- •Формы метафізікі:
- •Сінэргетыка.
- •Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі. Каэвалюцыя прыроды і грамадства.
- •Цывілізацыя.
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура як з'ява.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Этычныя вучэнні:
Якасць атамаў; тлумачэнне выпадковасці і заканамернасці.
Атамы не маюць колеру, смаку, паху, але гэтыя без'якасныя атамы здольны ствараць ўсе якасці прадметаў. Так як існуе вялікая колькасць атамаў і іх камбінацый, то існуе і бясконцае мноства якасцей. Напрыклад, якасць цяпла ствараецца шарападобнымі і рухлівымі атамамі; чорны колер узнікае ад шаргаватых і няроўных атамаў; белы колер, творыцца гладкімі атамамі; гук -- гэта спрасаванне атамаў; колеравасць -- гэта гушчыня атамаў; гарката выклікаецца малымі атамамі, паверхня якіх мае зазубрыны.
Дэмакрыт цалкам адмаўляў выпадковасць ў Сусвеце, прыродзе і чалавеку, чым і прызнаваў прадвызначанасць іх лёсу, жыцця і смерці , так як атамы рухаюцца толькі па дакладна -- вызначаных арбітах. Прадвызначанасць і жорсткая зададзенасць руху атамаў закладвала асновы для ўзнікнення філасофскага паняцця дэтэрмінізм (прычынная абумоўленасць), які адмаўляе сам факт выпадковасці. Пры такой катэгарычнасці немагчыма было пратлумачыць узнікненне новага і ці ўвогулле яно ёсць.У адрозненні ад Дэмакрыта Эпікур прызнаваў выпадковасць зыходзячы з таго, што існуе траякі рух атамаў: падзенне атамаў па прамой лініі; адхіленне атамаў ад прамой лініі; рух у выніку сутыкнення атамаў. У той час , як Дэмакрыт надзяляў атамы толькі характарыстыкамі формы, парадку і палажэння, Эпікур прызнаваў у іх і розную вагавую цяжкасць. Яна і дазваляе атамам час ад часу адхіляцца і змяшчацца з зададзеных арбітаў руху. А гэта рабіла магчымым прызнання выпадковасці, як прычыны для ўзнікнення новага, як неабавязковага паўтору ранейшага, як ўзнікненне індывідуальных прадметаў.
Філасофія сярэдневечча
Пераход ад антычнай філасофіі да сярэдневяковай расцягнуўся на некалькі стагоддзяў (зIVпаХIVст.ст.) і быў шчыльна звязаны з хрысціянствам. У межах хрысціянства і на аснове філасофскай традыцыі Антычнасці і фарміруецца сярэдневяковая філасофія, якая мае дзве назвы: Патрыстыка(з лац. pater--бацька)--гэта перыяд распрацоўкі з IV-VIIIст тэалагічных, філасофскіх і палітычных дактрын хрысціянства. г. зв. бацькамі царквы, якія і тэалагізавалі філасофію. Заходняя ці лацінская патрыстыка-- Аўгустын Блажэнны(354-430) і Северын Боэцый(480--526). Схаластыка (з лац.schola--школа; вывучэнне): у гэты час філасофія-- гэта школьная дысцыпліна пры дапамозе якой завучваліся і прапагандаваліся хрысціянскія каштоўнасці. Вяршыняй у схаластыцы з'яўляецца філасофія Тамаза Аквіната(Фама Аквінскі1225--1274), якога як і Аўгустына каталіцкая царква кананізавала ў лік святых за злучэнне імі хрысціянскіх каштоўнасцей з асобнымі палажэннямі грэка--рымскай філасофіі.
Філасофія Аўгустына(354--430)
Асноўныя працы Аўгустына "Аб троіцы","Споведзь", "Аб горадзе Божым". Узяўшы за аснову вучэнне Арыстоцеля аб першарухавіку, як аб чыстай форме, Аўгустын у якасці першарухавіка прызнае хрысціянскага бога. Для доказнасці бога Аўгустын запазычыў законы і правілы фармальнай логікі Арыстоцеля, чым і было ёй прыдадзена новае жыццё. Аўгустын папярэджваў, што немагчыма зразумець бога пры дапамозе розума(логікі), а калі і можна, то толькі падпарадкуючы розум рэлігійнай веры. Бог выступае ў якасці галоўнай сілы,а ўсе іншае: прастора, рух, чалавек, энэргія і г. д.--вынік ягонай стваральнай сілы. Аўгустын і Тамаза Аквінат кананізаваны каталіцкай царквой у лік святых.
Аўгустын прапанаваў наступныя варыянты асэнсавання веры ў бога пры дапамозе розума:
1)."верыць, каб зразумець": вера ў бога існуе для таго, каб зразумець сутнасць ўсяго існуючага,так як чалавечы розум самастойна не здольны дайсці да самай элементарнай ісціны. Напрыклад, чалавек пры дапамозе інтэлекта і логікі не здольны пратлумачыць чаму 2+2=4. На выручку розуму прыходзіць вера, якою чалавека надзяляе бог. Чалавек проста верыць, што 2+2=4 і гэтага дастаткова, каб забяспечыць розуму магчымасць для ўсемагчымых арыфметычных дзеянняў над бясконцай колькасцю лікаў. Прызнанне веры ў якасці асновы для ведаў і складае аснову для ўзнікнення навуковых аксіёмаў.
2)"веру таму, што абсурдна": чалавек шмат якія з'явы лічыць абсурднымі, неразумнымі і ў першыя чаргу тыя, якія не ўкладваюцца ў логіку зямнога жыцця. Напрыклад, абавязковасць смерці. Паводле Аўгустына каб зразумець ўсе каштоўнасці жыцця ,чалавеку неабходна паверыць ў карыснасць такога абсурду, як смерць. Тут выяўляецца парадаксальны стан: без пастаяннай пагрозы завяршэння жыцця не можа быць адчуванне яго радасці. Аўгустын узгадвае, што калі для чалавека штосці( смерць) падаецца абсурдным, то гэта не значыць, што і для бога гэта ўяўляецца абсурдным. Значыць, логіка Бога і логіка чалавека не супадаюць.
3)"верыць, каб прызнаваць існаванне часу": калі спадзяваццацца толькі на розум, то немагчыма абгрунтаваць існаванне цяперашнега часу. Калі ўзяць фізічны прадмет і падзяліць яго на дзве часткі, то кожная з іх працягвае рэальна існаваць. Па аналогіі час, як рэальна існуючая з'ява, таксама дзеліцца на дзве часткі: мінуўшы час, які ўжо адыйшоў і будучы час, які яшчэ не наступіў. Пагэтаму ўспрымаць, мінуўшы і будучы час немагчыма і наадварот, час успрымаецца толькі як сучасны момант і выражаецца словамі, кшталту: "цяпер", "зараз"… Логіка патрабуе прызнання, што любы момант цяперашняга часу таксама дзеліцца на два моманты: мінуўшы і будучы. Нават, граматычнае слова агучанае, ці існуючае ў думцы, заўсёды існуе ў форме мінулага і будучага часу, а не ў моманце цяперашняга часу. Напрыклад, пры вымаўленні адна частка слова слова "цяпер" належыць ўжо мінуўшаму часу, так як яна ўжо агучана, а другая частка знаходзіцца яшчэ ў будучыні і яна яшчэ не агучана, а значыць і не існуе. Значыць, чалавечы розум, калі ён пачынае разважаць аб існаванні часу з пазіцый логікі (розуму), то ён абавязкова падводзіць да думкі, што момант цяперашняга часу адсутнічае. А калі так, то адсутнічае выключна ўсё. Толькі вера ў Бога дазваляе чалавеку ўсведамляць існаванне моманту цяперашняга часу і як вынік толькі верыць у рэальнае існаванне і прыроды і чалавека і г. д. Схаластыка паўплывала на дальнейшае развіццё еўрапейскай філасофіі і праз сваю філасофскую дактрыну спрычынілася на падзел хрысціянства на заходняе і ўсходняе.
Сімвалам схаластыкі зрабілася барацьба рэалізма і наміналізма аб паходжанні агульных паняццяў, ці універсалій (лац.: universalis - агульны).
Рэалізм (з лац.: realis – рэчывавы, сапраўдны) лічыў, што сапраўднай рэальнасцю надзелены не адзінкавыя прадметы, а толькі іх універсаліі, накшталт, “чалавек ўвогулле”. Ці, напрыклад, перад канкрэтным канём, і па – за ім рэальна існуе “конскасць”, якая ўласціва ўсім коням , стварае іх і існуе рэальна; перад і па – за чацвераногімі жывёламі існуе “чацвёраногасць” і г. д.
Наміналізм (з лац.: nomen – імя) – адстойвалі думку, што рэальна і аб’ектыўна існуюць толькі адзінкавыя прадметы, а універсаліі толькі імёны іх, якія існуюць у мове і не існуюць па – за межамі свядомасці. З пазіцый наміналістаў па – за канкрэтнымі аб’ектамі, няма ніякай “конскасці”, “чацвёраногасці” і г. д., а ёсць толькі словы конь, чацвёраногі, якія выкарыстоўваюцца да любога каня, чацвёраногага і г. д. Напрыклад, “чалавек увогулле” не існуе, а гэта толькі абстрактнае паняцце, ці ўніверсалія, якая выпрацавана чалавечым розумам для абазначэння ўсіх людзей. Уільям Оккам англійскі філосаф 13ст. – выразны прадстаўнік наміналізма. Ён лічыў, што ўніверсаліі (агульныя паняцці), якія не паддаюцца праверцы вопытным шляхам павінны быць выдалены з навукі. “Абстракцыі не пашыраць без патрэбы!” – гэты прынцып атрымаў назву “лязо Оккама” і выконваў вялікую ролю ў адмаўленні рэалістычных тэорый, кшталту, “прыхаваных якасцей”, якія – нібыта існуюць ва ўніверсаліях і праз іх вывучэнне можна знайсці ісціну, а гэтым самым наміналізм спрыяў развіццю эксперымента ў прыродазнаўчых навуках.