Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Filosifia_Lektsii.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
661.5 Кб
Скачать

Адноснасць формы і матэрыі. Родавыя і відавыя формы.

Стваральная сіла формы не перапыняецца ні на адно імгненне. Форма, заўсёды змяняецца і тым самым змяняе і матэрыю, значыць змяняецца і сам прадмет. Што ў адным выпадку будзе матэрыяй, у другім з'яўляецца формай. Напрыклад, гліна--матэрыя, а цэгла зробленая з гліны --гэта форма; сцяна, зробленая з цэглы--гэта матэрыя, а будынак у цэлым--гэта форма; будынак – гэта матэрыя, а архітэктурны воблік горада – гэта форма.

Родавая форма ахоплівае вялікую колькасць прадметаў і стварае толькі абстракцыі прадметаў. Напрыклад, "дрэва ўвогулле" ў прыродзе не існуе, але як абстракцыя існуе.

Відавая форма ахоплівае і стварае дакладныя прадметы нейкага асобнага віда. Напрыклад, відавая форма таполі ці бярозы стварае ўсе зямныя варыянты таполі ці бярозы. У цэлым, родавыя формы народжваюць відавыя формы, а яны ствараюць індывідуальныя прадметы.

У сістэме рода--відавых формаў самай высокай формай з'яўляецца чыстая форма ці "форма ўсіх формаў", якая не стварае якія-небудзь фізічныя прадметы, а толькі творыць родавыя формы. У якасці формы ўсіх формаў выступае першарухавік.

Логіка Арыстоцеля.

Арыстоцель класіфікаваў рода--відавыя формы,ў пэўныя групы і класы і з'яўляецца першым сістэматыкам навук і вызначэння іх спецыялізацыі. Ён стваральнік навукі логікі, завяршыўшы працу сафістаў і Сакрата ў гэтым напрамку. Логіка Арыстоцеля называецца класічнай, элементарнай, фармальнай. Фармальнасць логікі заключаецца ў тым, што чалавечая думка існуе і праяўляецца ў трох формах: паняцце(слова); выказванне(граматычны сказ); розумазаключэнне ці вынік(з двух ці некалькіх думак выводзіцца новая думка). За межамі гэтых 3-х формаў думка чалавека не існуе і не можа праяўляцца.

Вучэнне Арыстоцеля аб першарухавіку.

Паводле Арыстоцеля ўвесь пачатак быцця, ўвесь сусвет ствараецца першарухавіком ці чыстай формай (формай усіх формаў). Зыходзячы з гэтай думкі, Арыстоцель ўводзіць ва ўжытак парнае паняцце "энэргіо" –“энтэлехія”. Энэргіо – гэта рэалізацыя патэнцыяльнага быцця. Значыць, энэргія--гэта форма перахода патэнцыяльнага быцця ў актуальнае, ў рэальнае. Гэта ўласціва і прыродным з'явам і чалавечым думкам. Працэс завяршэння гэтага пераходу ёсць "энтэлехія". Адносна прыродных з'яваў немагчыма засведчыць завяршэнне пераходу патэнцыяльнага ў актуальнае і пагэтаму тэрмін "энтэлехія" не замацаваўся ў сферы фізікі і працягвае выкарыстоўвацца толькі ў філасофіі. Ідэя першарухавіка тлумачыць нестваральнасць і незнішчальнасць энэргіі.Усе прадметы Арыстоцель дзеліць на тры групы: нерухомыя, самарухлівыя, і прадметы якія рухаюцца пад ўздзееннем сілы. Першарухавік не адносіцца ні да адной гэтай групы. Дастаткова самога факта існавання першарухавіка, каб усе прадметы, прыродныя працэсы і з'явы знаходзіліся ў стане рухлівасці. У пазнейшы час хрысціянства, для свайго ўзмацнення, выкарыстала ідэю першарухавіка, але пад ім ужо разумеўся бог.

Прычына і яе ўзаемасувязь з формай.

Прычына --гэта ўмова быцця асобнага прадмета. Арыстоцель прызнае чатыры віды прычын:

1) матэрыяльная прычына. Яна прысутнічае ў самім фізічным матэрыяле. Напрыклад, для таго каб зрабіць статую чалавека, трэба, каб быў пэўны аб'ём мармуру. Пагэтаму мармур-- першая прычына ў магчымасці ўзнікнення формы гэтай статуі.

2) фармальная прычына. У нашым прыкладзе статуя чалавека звужае патэнцыяльныя магчымасці мармуру да адной формы. г. зн. калі з гэтага аб'ёму мармуру зроблена статуя чалавека, то з яго ўжо немагчыма зрабіць конскую статую.

3) дзейная прычына. Сюды адносіцца ўсё тое, дзякуючы чаму кавалак мармуру набывае адпаведную форму: праца скульптара, ягонае ўмельства, адукаванасць, светапогляд, гістарычны час, традыцыі. Дзейная прычына сама па сабе ніколі не з'яўляецца вызначальнай, так як яна не здольна рэалізавацца, калі не будзе матэрыяльнай, фармальнай і мэтавай прычыны.

4) мэтавая прычына. Мэта і ёсць прычынай любога працэсу і зменлівасці. Любы прадмет ці з'ява заўсёды імкнецца да сваёй мэты. Напрыклад, дрэва заўсёды імкнецца быць дрэвам; бяроза - быць бярозай; чалавек імкнецца быць чалавекам г. зн. не выходзіць за межы сваёй формы: ў целабудове, ў паводзінах і г. д. Прырода і сусвет у цэлым, таксама ўтрымлівае імкненне да нейкай мэты, але яе нельга не толькі дасягнуць, але і назваць. Немагчыма назваць для чаго існуе сусвет, прырода і якая ў іх мэта, скіраванасць. Паводле Арыстоцеля стваральнікам мэты ў прыродзе выступае эрас ( жаданне), што адпавядае язычніцкаму богу кахання Эроту, які разрываецца паміж нястачай і звышбагаццем. Эрас – вечна галодная істота, якая толькі на момант спазнае спатоллю і радасць, каб зноў пагрузіцца ў тугу і чаканне. Пагэтаму Эрас адначасова дзіця беднасці і багацця: беднасць эраса праяўляецца ў тым, што існуючае жаданне, сведчыць пра адсутнасць таго чаго жадаецца, чаго хоча чалавек ці прырода у дадзены момант; багацце эраса праяўляецца ў тым, што ён ўтрымлівае ўнутры самога сябе як жаданне, як нейкі сум, як тугу па тым, чым ён у дадзены момант не валодае. Такім чынам, Эрас-ёсць толькі жаданне ў авалодванні, а не само авалодванне. Эратычнасць ўласціва сусвету, прыродзе ў цэлым г. з. яны толькі імкнуцца дасягнуць чагосці, толькі маюць нейкую скіраванасць да чагосці, але ніколі гэтага не дасягнуць, чым і забяспечваецца іх вечнасць ў прасторы і ў часе.

ФІЛАСОФІЯ АТАМІСТАЎ.

Гэта – вяршыня ў развіцці матэрыялізма ў антычнасці, прадстаўнікамі якой з'яўляюцца старажытнагрэцкія філосафы Ляўкіп, Дэмакрыт, Эпікур, а таксама рымскі філосаф Лукрэцый Кар. Пад тэрмінам "атомас" грэкі разумелі найдрабнейшую і непадзельную часцінку рэчыва. Калі стыхійныя матэрыялісты, ў якасці першаматэрыі прызнавалі прыродныя стыхіі(зямля, агонь вада, паветра), то атамістаы прызнавалі атам. Згодна Дэмакрыта атам - нябачная субстанцыя, але пры гэтым яна з'яўляецца фізічнай і нядзялімай Адкрыццё атама адбывалася не пры дапамозе фізічных эксперыментаў ці нейкіх прыладаў, а выключна сілай лагічных разважанняў. Прыкладная схема іх наступная: калі, узяць які--небудзь прыродны прадмет і дзяліць яго, то ў гэтым дзяленні мы дойдзем да найдрабнейшай часцінкі, якая ў сілу сваёй дробнасці нездольна да дальнейшага дзялення (у адрозненні ад Дэмакрыта, Зянон сцвярджаў, што ў думках прадметы, адрэзкі шляху, прамежкі часу, кропкі могуць дзяліцца да бясконцасці). Значыць, існаванне атама фіксавалася на мяжы дзялення і недзялення рэчыва. Дзякуючы недзялімасці атамаў забяспечваецца існаванне ўсіх фізічных прадметаў, у тым ліку і цела чалавека, і яны могуць пэўны час існаваць ў сваёй форме і ўстойлівасці.У антычнасці лічылася, што аўтарам атамістыкі з'яўляецца Ляўкіп, пасля якога не засталося пісьмовай спадчыны, так як яе нібыта прысабечыў ягоны вучань Дэмакрыт. У сучаснай літаратуры каб пазбегнуць непатрэбных спрэчак аўтарства прызнаецца адначасова за Ляўкіпам--Дэмакрытам. К. Маркс у свой час абараніў дысертацыю на тэму: "Адрозненне паміж натурфіласофіяй Дэмакрыта і натурфіласофіяй Эпікура."

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]