
- •29.Лютауская рэвалюция 1917г.,на Беларуси.
- •30. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917г., Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе
- •31.Этничная эмансипация еурапейских народау у 19ст., Эканам.,и палитыч.,фактары фармираваня бел., нацыи у 19-20 ст.
- •32. Культура Беларуси 19-пачатак 20ст.
- •33. Газета «Наша Нива» и бел., нацыянальна-культурнае адраджэнне у пачатку 20 ст.
- •34.Роля Кастрычницкай рэвалюцыи у гистарыч., лёсе бел.,народа. Устанауленне Савецкай улады у Беларуси.
- •42. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баи на тэрыт.Бел.
- •38.Станауленне и развиццё савецкай беларускай культ. Палитыка беларусизацыи.
- •52.Спробы рэфармаваня палитычнай сис.,……
- •49.Пачатак перабудовы…..
- •51.Асабливасци працэссу дэмакратызацыи……
- •53.Адукацыя, навука, и культ., у бсср
- •35. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаунасці на нацыянальна-дэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновы й 1917-1922гг.
- •45. Пачатак "халоднай вайны".Стварэнне блока ната і яго планы.Супрацьборства дзвух сацыяльна-палітычных сістэм.
- •46. Крызіс сусветнай сацыялістычнай сістэмы."Бархатныя" рэвалюцыі і ліквідацыя сацыялістычнай сістэмы.Заканчэнне "халоднай вайны".
- •56. Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця краіны.
- •57. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Міжнароднае прызнанне і змены й знешнепалітычным механізме краіны.
53.Адукацыя, навука, и культ., у бсср
Развіццё навукі было звязана з разгортваннем навуко- ва-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Вядучым навуковым цэнт- рам з'яўлялася Акадэмія навук Беларусі. Па некаторых на- прамках у навуковых распрацоўках былі дасягнуты вынікі, якія атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за яго мя- жой. Акадэмік М. Мацэпура за распрацоўку і ўкараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць высокаэфектыўнай тэхна- логіі механізацыі забалочаных зямель у 1962 г. стаў лаўрэа- там Ленінскай прэміі.
Паспяхова развівалася адукацыя. Калі да Кастрыч- ніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Беларусі выпускалася ў год прык- ладна адна кніга на 25 жыхароў, то ў 1958 г. у БССР было выпушчана прыкладна па дзве кнігі на аднаго чалавека. Гэта садзейнічала павелічэнню пісьменнага насельніцтва, якое склалаў1959г.99%.
.Буйным дасягненнем стала ўвядзенне ў рэспубліцы з 1959 г. абавязковай 8-гадовай школьнай адукацыі. Ствараліся сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем, дзе вучні, разам з атрыман-нем адукацыі, рыхтаваліся да ўдзелу ў прадукцыйнай працы ў розных галінах гаспадаркі. Навучанне, якое ў шэрагу школ было раней асобным для хлопцаў і дзяўчат, зараз стала су-месным.
35. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаунасці на нацыянальна-дэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновы й 1917-1922гг.
Пасля падпісання Савецкай Расіяй і Германіяй 27 жніўня 1918 г. Дадатковага дагавора, згодна якому германская армія вызваляла тэрыторыю Беларусі да р. Бярэзіны, надзеі БНР на ўмацаванне сваёй улады з дапамогай Германіі пачалі згасаць. Радзе БНР трэба было думаць не столькі аб “беларускай дзяржаве” ад Беластока да Смаленска і ад Вільні да Чарнігава, колькі аб выратаванні маёнткаў, фальваркаў і прадпрыемстваў, абароне інтарэсаў памешчыкаў і капіталістаў ад савецкай улады. Класавыя інтарэсы нацыянальнай буржуазіі выступалі на першы план, нацыянальныя справы сталі цікавіць менш. Рада БНР, якая моцна чаплялася за ўладу, у мэтах пошуку падтрымкі накіравала шэраг дэлегацый у Германію, Швейцарыю, ЗІПА, на Міжсаюзніцкую нараду ў Ясах. Аднак яна не знайшла нідзе ўзаемаразумення. Антанта і ЗША не маглі прызнаць БНР, паколькі гэта садзейнічала б умацаванню становішча Савецкай Расіі: яе прызнанне буржуазнымі дзяржавамі пазбаўляла б апошніх магчымасці мець непасрэдную граніцу Захаду з Савецкай Расіяй. БНР, якая ведала аб сімпатыях беларускага народа да Савецкай краіны, не магла весці барацьбу супраць Саветаў. Яна баялася, што правядзенне актыўнай антысавецкай палітыкі можа прывесці да падзення ўлады правай часткі нацыянальнай буржуазіі. У абставінах, якія склаліся, Англія, Францыя, ЗША палічылі за лепшае не прызнаваць БНР, пакінуць граніцу адкрытай, мець вароты для ўварвання ў Савецкую Расію. У мэтах умацавання свайго становішча Рада БНР 9 кастрычніка 1918 г. прыняла пастанову аб павелічэнні свайго складу да звыш 100 дэлегатаў за лік прыцягнення правых сіл, прадстаўнікоў праваслаўнага і каталіцкага духавенства, а некалькі пазней — Народны Сакратарыят быў пераўтвораны ў Раду народных міністраў. Новаўвядзенні не спрыялі росту палітычнага прэстыжу Рады БНР. Як і раней, яе падтрымлівалі толькі Саюз землеўладальнікаў і Мінскае аддзяленне Мікалаеўскага праваслаўнага брацтва.
39. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай/сістэмы.Рыжская мірная дамова у гістарычным лесе беларускага народа.Беларуская эміграцыя. Восенню 1918 г. ваенна-палітычнае становішча краін Чацвяр-нога саюза рэзка пагоршылася. Пад націскам сіл Антанты прызналі сябе пераможанымі Балгарыя, за ёй – Турцыя, Аўстра-Венгрыя. Апошняй гэта зрабіла Германія і 11 лістапада яе дэлегацыя была вымушана падпісаць дагавор аб перамір’і. Спыненне баявых дзеянняў уздымала шмат праблем пасляваен-нага ўладкавання сусвету. З мэтай іх вырашэння была склікана Па-рыжская канферэнцыя, якая пачала працу 18 студзеня 1919 г. у скла-дзе 27 краін. 28 чэрвеня 1919 г. у Версалі адбылося падпісанне саюзнікамі па Антанце мірнага дагавору з Германіяй. Паводле яго, немцы не толькі гублялі свае каланіяльныя ўладанні, але і ўласныя тэрыторыи.На Германію ўскла-даўся асноўны цяжар рэпарацый краінам Антанты.10 верасня 1919 г. адбылося падпісанне Сен-Жэрменскага мірнага дагавору пераможцамі (ЗША, Англіяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй) і былой саюзніцай Германіі – Аўстрыяй, у якім абгаворваліся яе тэрытарыяльныя межы, абарончыя магчымасці і рэпарацыі. Венгрыя, Чэха-славакія, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў набывалі сама-стойнасць. У выніку ад былой шматнацыянальнай імперыі заставалася невялікая рэспубліка з монаэтнічным насельніцтвам.
У распачатай вайне 1919-1920 гг. беларускі народ і яго зямля апынуліся аб’ектам барацьбы паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Самі беларусы не маглі адкрыта заявіць аб сваёй волі, бо ні БССР, ні ЛітБел не былі прызнаны міжнароднай супольнасцю і не мелі прадстаўніцтва на Парыжскай канферэнцыі. Акрамя таго, палякі не прызнавалі азначаныя рэспублікі створанымі ў выніку свабоднага волевыяўлення беларускага народа
43.Вызваленчыя перамогі Чырвонай Арміі у гады Вялікай Айчыннай вайны…… Савецкі народ сустрэў напад фашысцкіх агрэсараў на СССР з пэўнай трывогай, але без адчаю і панікі. Выхаваны ўпэўненым у значнай перавазе сацыялістычнага ладу над капіталістычным, несакрушальнай моцы Чырвонай Арміі, ён непахісна верыў у хуткую перамогу над ворагам. Гэтую веру мацавала дзеючая Камуністычная партыя (бальшавікоў)
З лістапада 1942 па снежань 1943 г. узначалены камуністамі партызанскі рух па формах і размаху баявых дзеянняў, спосабу кіравання імі набываў маштабы ўсенароднай вайны. Яе праявы адбіліся ў разгроме акупацыйных сіл і іх выцясненні за межы кантралюемых народнымі мсціўцамі тэрыторый – 20 партызанскіх зон і 2 краёў.Асноўным відам барацьбы партызан супраць ворага з’яўляліся дыверсіі на чыгунцы. Найбольшы плён у плане разгрому фашызму яна прынесла пад час так званай «рэйкавай вайны», распрацаванай у Стаўцы сумесна з ЦШПР і БШПР. Праведзеная ў тры этапы: першы – з 3 жніўня па 15 верасня 1943, другі – з 19 верасня па 1–3 лістапада 1943 і трэці – з 20 па 23 чэрвеня 1944 г., яна нанесла каласальны ўрон праціўніку. Толькі чыгуначных рэек было падарвана 272 тыс., без уліку разгромленых гарнізонаў, станцый, іншых дыверсій. Такім чынам, ні пад час бітвы на Курскай дузе, ні пад час фарсіравання Дняпра, ні ў час аперацыі «Багратыён» фашысты не здолелі своечасова падвезці патрэбныя грузы сваім арміям.Такім чынам, асноўную працу па арганізацыі ўсенароднай барацьбы ўзначальвалі ЦК КП.
Звыш 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі. 88 чалавекам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, у тым ліку сем сакратароў падпольных абкамаў КП.
Важнейшым наступствам перамогі пад Масквой стала актывізацыя ўзаемаадносін паміж краінамі антыгітлераўскай кааліцыі.У чэрвені 1942 г., насуперак прагнозам Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандавання на чале з І. Сталіным аб магчымасці паўторнага наступлення на Маскву, гітлераўскія войскі рушылі ўглыб СССР у паўднёвым напрамку.