Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPOR_PO_ISTORII.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
70.06 Кб
Скачать

52.Спробы рэфармаваня палитычнай сис.,……

Важным крокам на шляху пашырэння ролі народа ў жыцці грамадства з'явілася прыняцце ў 1988 г. Закона «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР». У 1989 г. адбыліся выбары народных дэ-путатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя і аль-тэрнатыўныя. Выбаршчыкі мелі магчымасць выбіраць з не-калькіх кандыдатур адну. У сваю чаргу кожны кандидат павінен быў непасрэдна сам удзельнічаць у выбарчай кам-паніі, распрацоўваць выбарчую платформу і прадстаўляць яе выбаршчыкам. У 1990 г. паводле новага выбарчага Закона былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмо-вах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхіль-нікі Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У сваю чаргу прыхільнікі рэформаў утварылі ў Вярхоўным Савеце парла-менцкую апазіцыю, якая была прадстаўлена групай дэпута-таў, чые погляды не супадалі з думкай большасці дэпутатаў.

Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасцъ — магчымасць адкрыта сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці, адкрыта выка-заць крытычныя адносіны да ўлады, рэалізаваць на справе абвешчаныя Канстытуцыяй БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў і шэсцяў

49.Пачатак перабудовы…..

Крызісныя з'явы ў эканоміцы Беларусі праявіліся ў падзенні тэмпаў росту вытворчасці. Гэта азначала, што строга цэнтралізаваная дзяржаўная эканоміка вычарпала маг-чымасці свайго далейшага развіцця. Станавілася відавочнай неабходнасць карэнных пераўтварэнняў у эканоміцы. Аднак шляхоў выхаду з эканамічнага крызісу не было распрацава-на. Таму іх прыйшлося шукаць у спалучэнні адміністрацый-ных метадаў кіравання эканомікай «зверху» з самакіраван-нем «знізу» на месцах. Першапачаткова ўсе надзеі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем сама-стойнасці прадпрыемстваў.

Эканамічнае становішча Беларусі рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобылъскай атамнай электрастанцыі, што адбылася 26 красавіка 1986 г. Эканамічны ўрон, нанесены Беларусі аварыяй, ацэньваўся ў той час, па падліках вучоных, у 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты. Радыеактыўнымі нуклідамі аказалася забруджанай пятая частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывала больш за 2 млн чалавек, г. зн. кожны пяты жыхар рэспублікі. 3 гаспадарчага абароту было выведзена 20% зямель.

Урадам рэспублікі была прынята доўгатэрміновая Дзяр-жаўная праграма ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыль-скай АЭС. 3 забруджаных тэрыторый на новае месцажыхар-ства за 1986—1992 гг. пераехала больш за 130 тыс.чалавек. Для перасяленцаў было пабудавана шмат жылля. Аднак пас-ля распаду СССР у 1991 г. гэтую работу Рэспубліка Беларусь вымушана была ажыццяўляць у асноўным толькі за кошт сваіх уласных сродкаў.

51.Асабливасци працэссу дэмакратызацыи……

Спроба дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР была звязана з адыходам пасля смерці ў 1953 г. I. Сталіна ад палітычных рэпрэсій і прыняццем пры М. Хрушчове курсу на пераадоленне адмоўных наступстваў сталінскага палітычнагарэжыму. У 1956 г. на XX з'ездзе Ка-муністычнай партыі Савецкага Саюза (КПСС) упершыню было пастаўлена пытанне аб кульце асобы Сталі на, злоўжы-ваннях у час яго кіравання партыяй і краінай.

Былі спынены рэпрэсіі, пачала ажыццяўляцца рэабі-літпацыя (аднаўленне добрага імя) бязвінна асуджаных. Было рэабілітавана каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі, у тым ліку вядомыя палітычныя дзеячы Беларусі А. Чарвякоў, М. Га-ладзед. Насельніцтва БССР падтрымала палітычны курс кі-раўніцтва. Простыя людзі сталі больш свабодна выказваць свае думкі і жыць больш вольна.

У 70-х — першай палове 80-х гг. у БССР, як і ў цэлым у СССР, пачынаецца наспяванне застойных з'яў у грамад-ска-палітычным жыцці. Гады кіраўніцтва ў СССР Л.І. Брэж-нева (1964—1982) атрымалі ў некаторых гісторыкаў назву «застою», які прыйшоў назмену «хрушчоўскай адлізе». Пас-тупова адбываўся паварот да кансерватызму — захавання старых камандных метадаў кіравання і кантролю дзяржавы над грамадствам.

Уся ўлада фактычна была ў руках партыйнага апарату. Захоўвалася аднапартыйная палітычная сістэма. Кіруючая роля камуністычнай партыі была замацавана ў Канстыту-цыі СССР 1977 г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]