Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ShPOR_PO_ISTORII.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
70.06 Кб
Скачать

31.Этничная эмансипация еурапейских народау у 19ст., Эканам.,и палитыч.,фактары фармираваня бел., нацыи у 19-20 ст.

Еўрапейскiя краiны ў XIX ст. iстотна закранулi працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў, росту нацыянальных рухаў. Гэтыя працэсы былi вынiкам i адначасова часткай тых эканамiчных, сацыяльных, палiтычных i культурных мадэрнiзацыйных зрухаў, лiку прыкмет сацыяльнай мабiлiзацыi адносiлiся вызваленне сялян, iндустрыялiзацыя i урбанiзацыя, пашырэнне пiсьменства i развiццё школьнай адукацыi i друку. Аднак узаемасувязь абазначаных працэсаў не была чыста механiчнай. Тут павiнны прымацца ў разлiк характарыстыкi пануючай палiтычнай сiстэмы, у прыватнасцi ступень цэнтралiзацыi ўлады i ўзровень палiтычнага i культурнага прыгнёту, а таксама знешнiя ўплывы.

Беларусы выйшлi на першую фазу сваёй нацыянальнай эмансiпацыi ў пачатку XIX ст., поруч з украiнцамi i лiтоўцамi i апярэдзiўшы напачатку фiнаў, эстонцаў i латышоў. Вытокi гэтай фактычна культурна-асветнiцкай на сваёй сутнасцi стадыi можна шукаць ў канцы XVIII ст., у краёвым, беларускiм па сваёй сутнасцi, патрыятызме часткi шляхты i магнатаў Вялiкага княства Лiтоўскага. У пачатку XIX ст. яшчэ цяжка было ўявiць , i гэта выглядала маларэальным, што праз стагоддзе будуць дзейнiчаць беларускiя нацыянальныя палiтычныя партыi i стаяць пытанне аб стварэннi беларускай дзяржаўнасцi. На гэтым этапе iнтэлектуальнае жыццё Беларусi развiвалася пераважна пад уплывам польскай культуры. Цэнтрам яго, як i ў Лiтве выступаў Вiленскi унiверсiтет. У асяроддзi яго выкладчыкаў i студэнтаў ў 1810-х — пачатку 1820-ых гадоў пачалi з’яўляцца парасткi iдэй будучага беларускага нацыянальнага адраджэння. Прафесары Вiленскага унiверсiтэта М.Баброўскi, I.Данiловiч паклалi пачатак збiрання i вывучэння помнiкаў беларускага пiсьменства XVI - XVII стст. Для iх i блiзкiх да iх па светапогляду вiленскiх iнтэлiгентаў зразумелымi i папулярнымi былi iдэi аднаўлення Вялiкага княства Лiтоўскага i дзяржаўнасцi беларускай мовы. Яны садзейнiчалi абуджэнню цiкавасцi да гiсторыi, культуры, вуснай народнай творчасцi беларусаў студэнтаў-сяброў таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў.

Тэрыторыя фармiравання беларусасй нацыi ўкладвалася ў асноўным у межы пяцi губерняў: Вiленскай, Вiцебскай, гродзенскай, магiлёўскай i мiнскай.

Адным з паказчыкаў i фактараў сталення нацыi з’яўляецца пашырэнне i рост уплыву ў грамадстве нацыянальна-культурнага руху. Беларускi рух, паводле аднаго вобразнага параўнання, узрастаў памiж спрэчкамi расiйскiх i польскiх шавiнiстаў за iдэалагiчна-культурнае i эканамiчнае панаванне на тэрыторыi краю.

32. Культура Беларуси 19-пачатак 20ст.

Культура Беларусi у другой палове XIX ст. Развiвалася ва умовах сцвярджэння i панавання капiталiстычных адносiн. Нягледзячы на каланiяльную палiтыку расiйскага самауладства, у гэты час пачала фармiравацца беларуская нацыянальная iнтэлiгенцыя, якая ваывучала i стварала нацыянальную культуру. Прадстаунiкi беларускай iнтэлегенцыi тэарытычна абгрунтавалi iснаванне самастойнага беларускага этнасу i абвесцiлi яго права ан роунасць з iншымi народамi.

Беларуская лiтаратура гэтага часу развiвалася падспудна, пад забаронай, унеспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсii у дачыненнi да удзельнiкау паустання 1963 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткi русiфiкатарскi курс прывялi да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускiх пiсьменнiкау загiнула.

Асновай развiцця бел. лiт. гэтага перыяду быу паступовы рост сацыяльнай i нацыянальнай самасвядомасцi народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяу у краiне напярэдаднi i у перыяд рэформы 1861 г. , развiццуе капiталiзму i з’яуленне на арэне палiтычнай барацьбы пралетарыяту, уплыу передавой грамадскай думкi стварылi глебу для развiцця беларускай лiтаратуры дэмакратычнага напрамку.

Вядомы прадстаунiк – К.Калiноускi (1838 – 1864), кiраунiк паустання 1863 – 1864 гг., рэвалюцыянер-дэмакрат, мыслiцель i публiцыст. Нацыянальныя пачуццi яго найбольш поуна выявiлiся у творы «Лiзты з-пад шыбенiцы», напiсаным перад пакараннем смерцю у Вiленскай турме.

На Беларусi даволi хутка развiвауся друк. З 1901 по 1914 г. упяцi беларускiх губернях колькасць перыядычных выданняу павялiчылася з 15 да 109. Большасць газет i кнiг друкавалася на рускай мове.

Вялiкi уклад у развiцце беларускай лiтаратуры унеслi Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановыч, К.Каганец i iнш.

У пачатку XX ст. Актывiзавалася культурнае жыцце на Беларусi. У гарадах праходзiлi гастролi рускiх i украiнскiх тэатральных труп. Атрымалi распаусюджанне аматарскi ятэтральныя гурткi, «беларускiя вечарынкi» -- своеасаблiвая форма мастацкай самадзейнасцi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]