
- •29.Лютауская рэвалюция 1917г.,на Беларуси.
- •30. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917г., Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе
- •31.Этничная эмансипация еурапейских народау у 19ст., Эканам.,и палитыч.,фактары фармираваня бел., нацыи у 19-20 ст.
- •32. Культура Беларуси 19-пачатак 20ст.
- •33. Газета «Наша Нива» и бел., нацыянальна-культурнае адраджэнне у пачатку 20 ст.
- •34.Роля Кастрычницкай рэвалюцыи у гистарыч., лёсе бел.,народа. Устанауленне Савецкай улады у Беларуси.
- •42. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баи на тэрыт.Бел.
- •38.Станауленне и развиццё савецкай беларускай культ. Палитыка беларусизацыи.
- •52.Спробы рэфармаваня палитычнай сис.,……
- •49.Пачатак перабудовы…..
- •51.Асабливасци працэссу дэмакратызацыи……
- •53.Адукацыя, навука, и культ., у бсср
- •35. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаунасці на нацыянальна-дэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновы й 1917-1922гг.
- •45. Пачатак "халоднай вайны".Стварэнне блока ната і яго планы.Супрацьборства дзвух сацыяльна-палітычных сістэм.
- •46. Крызіс сусветнай сацыялістычнай сістэмы."Бархатныя" рэвалюцыі і ліквідацыя сацыялістычнай сістэмы.Заканчэнне "халоднай вайны".
- •56. Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця краіны.
- •57. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Міжнароднае прызнанне і змены й знешнепалітычным механізме краіны.
56. Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця краіны.
Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця сфарміравалася ў час правядзення рыначных рэформ новым кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, пачынаючы з 1994 г. Яна мае наступныя асаблівасці.. Па-першае, ва ўмовах глабалізацыі, жорсткай канкурэнтнай барацьбы за рынкі збыту і сыравінныя рэсурсы, пабудовы новага постіндустрыяльнага інфармацыйнага грамадства важнейшым рэсурсам эканамічнага развіцця становіцца высокаадукаваны, фізічна здаровы і ўсебакова развіты чалавек, здольны працаваць на карысць краіны, генерыраваць новыя ідэі і паспяхова іх ажыццяўляць. Таму ў цэнтры беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця знаходзіцца Чалавек, яго здароўе, адукацыя, зарплата, жыллё, пенсія, бяспека. Усё ў імя чалавека і для дабрабыту чалавека – такі глыбінны сэнс унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Дзяржава для народа клапоціцца і будзе клапаціцца аб росце заработнай платы, пенсій, стыпендый і іншых выплат насельніцтву, аб паляпшэнні жыллёвых умоў працы і адпачынку з тым, каб чалавек адчуваў сябе камфортна, ганарыўся тым, што жыве і працуе ў краіне, імя якой Рэспубліка Беларусь.Па-другое, новае кіраўніцтва дзяржавы адмовілася ад ліберальнай мадэлі рынку і ўзяло на ўзбраенне сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Па-трэцяе, улічваючы вопыт краін з развітай рыначнай інфраструктурай, Рэспубліка Беларусь стала на шлях дзяржаўнага рэгулявання эканомікі. Правядзенне дзяржаўнай патэрналісцкай палітыкі забяспечвае павышэнне эфектыўнасці эканомікі, абарону інтарэсаў айчынных таваравытворцаў, недапушчэнне «праядання» крэдытаў, узмацнення інфляцыі, развіцця крымінальных і ценявых структур.Па-чацвёртае, прыпынена раскраданне дзялкамі агульнанароднага багацця і стварэнне буйных прыватных капіталаў, большасць з якіх маюць крымінальнае паходжанне. Прыватызацыя праводзіцца пры ўдзеле і пад кантролем дзяржавы, у інтарэсах умацавання яе магутнасці і павышэння дабрабыту народа.Па-пятае, народ і дзяржава адмовіліся ад куплі-продажу зямель сельскагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай. Сельскагаспадарчае прадпрыемства (кааператыў, аграфірма, агракамбінат і інш.), сялянская (фермерская) гаспадарка маюць роўныя правы і магчымасці існавання, калі яны эфектыўна гаспадараць на зямлі. Галоўным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1994—2005 гг. стала тое, што ў краіне створана і дзейнічае аптымальная сацыяльна-эканамічная сістэма, заснаваная на паступовым, эвалюцыйным шляху эканамічных пераўтварэнняў. Краіна захавала багацце, створанае працай усяго народа, не прадала за бясцэнак зямлю, заводы і фабрыкі, не мае даўгавых абавязацельстваў перад замежнымі крэдыторамі, прыпыніла галапіруючую інфляцыю і без дапамогі з-за граніцы скараціла дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту. Захаваны і паглыблены сацыяльныя гарантыі для людзей: жыллё, пенсіі, бясплатныя за кошт бюджэту адукацыя і лячэнне.Галоўнай мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. з’яўляецца далейшы рост узроўню і якасці жыцця насельніцтва на аснове павышэння канкурэнтаздольнасці