
- •29.Лютауская рэвалюция 1917г.,на Беларуси.
- •30. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917г., Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе
- •31.Этничная эмансипация еурапейских народау у 19ст., Эканам.,и палитыч.,фактары фармираваня бел., нацыи у 19-20 ст.
- •32. Культура Беларуси 19-пачатак 20ст.
- •33. Газета «Наша Нива» и бел., нацыянальна-культурнае адраджэнне у пачатку 20 ст.
- •34.Роля Кастрычницкай рэвалюцыи у гистарыч., лёсе бел.,народа. Устанауленне Савецкай улады у Беларуси.
- •42. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баи на тэрыт.Бел.
- •38.Станауленне и развиццё савецкай беларускай культ. Палитыка беларусизацыи.
- •52.Спробы рэфармаваня палитычнай сис.,……
- •49.Пачатак перабудовы…..
- •51.Асабливасци працэссу дэмакратызацыи……
- •53.Адукацыя, навука, и культ., у бсср
- •35. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаунасці на нацыянальна-дэмакратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновы й 1917-1922гг.
- •45. Пачатак "халоднай вайны".Стварэнне блока ната і яго планы.Супрацьборства дзвух сацыяльна-палітычных сістэм.
- •46. Крызіс сусветнай сацыялістычнай сістэмы."Бархатныя" рэвалюцыі і ліквідацыя сацыялістычнай сістэмы.Заканчэнне "халоднай вайны".
- •56. Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця краіны.
- •57. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Міжнароднае прызнанне і змены й знешнепалітычным механізме краіны.
29.Лютауская рэвалюция 1917г.,на Беларуси.
Пачынаючы з 23 лютага 1917 г. ў Петраградзе прайшлі мітынгі і дэманстрацыі пад лозунгамі "Далоў вайну", "Далоў самадзяржаўе". Так пачалася лютаўская рэвалюцыя. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады - Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.
Значны ўплыў на палітычнае жыццё мела вайна. З 7 па 17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Ён зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах, выступіў за прадастаўленне салдатам свабоды слова, друку і г.д. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны ў мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі.
У сакавіку - красавіку 1917 г. пашыраецца сялянскі рух. 20 - 23 красавіка ў Мінску адбыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў. Ён падтрымаў эсэраўскую праграму па аграрным пытанні - сацыялізацыя зямлі, ураўняльнае землекарыстанне (гэта ж зрабілі з'езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў). З'езд выказаўся за хутчэйшы мір.
У ліпені - жніўні 1917 г. на Беларусі праходзілі выбары ў мясцовыя органы самакіравання - гарадскія думы, земствы. У мястэчках перамогу атрымалі бундаўцы, у земствах - эсэры. Ні беларускія нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г. не карысталіся значнай падтрымкай сярод насельніцтва.
Восенню 1917 г. адбыліся нацыянальныя беларускія вайсковыя з'езды Заходняга, Паўночнага, Паўднёва-Заходняга, Румынскага франтоў і матросаў Балтыйскага флоту. Амаль усе яны прайшлі пад лозунгамі аўтаноміі Беларусі, цэласнасці яе тэрыторыі ў этнічных межах. У выніку вайсковых з'ездаў у Мінску была створана Цэнтральная вайсковая беларуская Рада (ЦВБР), якая практычна занялася стварэннем беларускіх вайсковых фарміраванняў. У снежні 1917 г. быў створаны I Беларускі полк. Да гэтага часу завяршылася ў асноўным збіранне беларускіх нацыянальных сіл. Для іх каардынацыі ў кастрычніку 1917 г. Цэнтральная Рада была ператворана ў Вялікую беларускую Раду.
Такім чынам, лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мас насельніцтва, якую выкарыстоўвалі палітычныя партыі для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве.
30. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і на Беларусі восенню 1917г., Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе
Восенню 1917 г. сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў Расіі працягвала абвастрацца. Часовы ўрад не здолеў забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і г. д. Скарачэнне выпуску прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі павышала іх кошт, але нават дарагоўля не ўстараняла дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. У выніку насельніцтва, асабліва працоўныя масы выказвалі вострае незадавальненне існуючай уладай і патрабавалі павышэння заработнай платы, спынення дарагоўлі, барацьбы са спекуляцыяй і г. д. Сяляне ўзмацнілі захопы памешчыцкай і дзяржаўнай маёмасці, чым яшчэ больш абвастрылі сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне.
Няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць інфляцыю, дарагоўлю і г.д. выклікала натуральнае незадавальненне працоўных, але масавага антыўрадавага руху ў краіне не назіралася. Усё грамадства, у тым ліку салдаты, сяляне, рабочыя, звязвалі вырашэнне ўсіх злабадзённых праблем са скліканнем парламента. У кастрычніку па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груп кандыдатаў. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм шляхам прыходу да ўлады. Па закліку бальшавікоў Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў сталі пасылаць сваіх дэлегатаў у Петраград на ІІ Ўсерасійскі з’езд з даручэннямі пакласці канец вайне, разрусе і пагрозе буржуазнай дыктатуры. Сваіх дэпутатаў на з’езд накіравалі асобныя Саветы Беларусі і часці Заходняга фронту.
Такім чынам, ленінская партыя і згуртаваныя вакол яе палітычныя сілы прыступіліся да ажыццяўлення свайго плана па звяржэнні Часовага ўрада і ўсталявання ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе:
У ноч на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе атрадамі салдат, матросаў і рабочых былі заняты масты, вакзалы, Цэнтральная тэлефонная станцыя, тэлеграф, паштамт. У 10 гадзін раніцы Ў. Ленін напісаў адозву «Да грамадзян Расіі!» аб нізлажэнні Часовага ўрада і пераходзе ўлады да ВРК Петраградскага Савета.
Даведаўшыся аб штурме Зiмняга палаца, у якiм былi блакiраваны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных, галоўным чынам эсэры, меншавікі і бундаўцы, у знак пратэсту пакiнулі з’езд.
Пад час дакладу па другім пытанні Ў. Ленін зачытаў тэкст Дэкрэта аб зямлі, які грунтаваўся на эсэраўскім аграрным праекце «сацыялізацыі». Дакумент быў прыняты большасцю галасоў супраць 1 і 8 устрымаўшыхся.
Пры фарміраванні асноўнага органа ўлады было пастаноўлена «стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Ўстаноўчага сходу часовы рабочы i сялянскi урад, якi будзе звацца Саветам Народных Камiсараў». У яго ўвайшлі бальшавікі на чале з У. Леніным.
Са свайго боку 27 кастрычніка ленінскі СНК выдаў дэкрэт»Аб друку», скiраваны супраць апазіцыйнай прэсы, і заклікаў рабочых, салдат і сялян на барацьбу супраць контррэвалюцыі. Неўзабаве па ўсёй краіне пад уздзеяннем дэкрэтаў аб міры і зямлі, іншых адозваў і заклікаў Саветы, вайсковыя камітэты, іншыя аб’яднанні салдат і працоўных сталі заяўляць аб падтрымцы «рабоча-сялянскай рэвалюцыі».